Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

» у шлюбе і відавочным ігнараваннем з боку грамадства царкоўных законаў

4. Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўствею

Спыненне шлюбу рэгулявалася як кананічным, так і свецкім правам. Паводле кананічнага права шлюб спыняўся з наступных прычын:1) фізічнай смерці аднаго ці абодвух сужэнцаў, 2) прызнання шлюбу несапраўдным, 3) скасавання шлюбу.

Шлюб прызнаваўся несапраўдным пры раскрыцці факта, што ў момант уступлення ў шлюб існавалі вызначаныя законам перашкоды. Гэтыя акалічнасці падрабязна разгледжаны вышэй пры апісанні ўмоваў уступлення ў шлюб.

Скасаванне шлюбу праваслаўнай царквой дапускалася толькі ў сувязі са строга вызначанымі прычынамі.. Каталіцкая царква наагул не прымала самой ідэі скасавання шлюбу, але павялічвала колькасць перашкод да яго, незахаванне якіх вяло да прызнання шлюбу несапраўдным.

У практыцы царквы існаваў звычай, згодна з якім кожны святар мог даць мужу або жонцы "разводны" ліст. Падставамі скасавання шлюбу былі: 1) пералюб, 2) няздольнасць да сужэнцкага жыцця, 3) адсутнасць без вестак мужа (жонкі), 4) судовы прыгавор, паводле якога асоба абвяшчалася дзяржаўным злачынцам, або вываланцам, 5) выбранне епіскапам, 6) двухбаковае жаданне мужа і жонкі ўступіць у манаства, 7) удзел у сакраменце хрышчэння (і на гэтай падставе ўстанаўленне духоўнай роднасці), 8) нежаданне мужа ці жонкі нехрысціян жыць у шлюбе з асобай, якая прыняла хрысціянства, і наадварот.

3 палажэнняў Евангелля ад Мацвея вынікае магчымасць скасавання шлюбу пры жыцці мужа і жонкі ў сэнсе разлучэння (сепарацыі), гэта значыць "адлучэння ад стала і ложа", без права ўступлення ў новы шлюб. Разлучэнне дапускалася з наступных прычын: пералюб, замах на жыццё сужэнца, інфекцыйная хвароба, згода бакоў на ўступленне ў манаства, нежаданне сужэнца жыць з асобай нехрысціянскага веравызнання, аднабаковае жаданне яго ўступіць у манаства з прычыны папскага дыспенза. Сепарацыя атрымала развіццё ў праве заходняй царквы, якая прызнавала непарыўнасць шлюбу.

Інстытут скасавання шлюбу шырока ўжываўся ў праве ўсходняй царквы, у сувязі з чым быў дастаткова развіты.

Асноўнай падставай да скасавання шлюбу паводле Кормчай і канона ўсёй усходняй царквы прызнаваўся пералюб. Царкоўная практыка па-рознаму вызначала пералюб мужа і жонкі.. Муж лічыўся пералюбнікам толькі тады, калі меў інтымную сувязь з замужняй жанчынай ці ўступаў у новы шлюб, не скасаваўшы папярэдняга. Жонка прызнавалася пералюбніцай у кожным выпадку ўступлення ў сувязь з мужчынам незалежна ад таго, жанаты ён ці не. Такім чынам, права патрабаваць вернасці ў шлюбе належала ў асноўным мужчыне. Муж юрыдычна быў вінаваты не перад сваёй жонкай, а перад іншым мужам. Сувязь жанатага мужчыны з незамужняй жанчынай магла асуджацца толькі з гледзішча маралі.. Пры пералюбстве жонкі муж не толькі меў права, але і павінны быў скасаваць шлюб, бо пералюб лічыўся публічным злачынствам, права на пераслед і пакаранне за якое належала публічнай уладзе.

Каб скасаваць шлюб з прычыны пералюбу аднаго з сужэнцаў, неабходна была наяўнасць некалькіх умоваў: даказанасць факта пералюбства, свядомае ўчыненне яго, знаходжанне пералюбніка ў шлюбе. Акрамя таго, пералюб не мог быць падставай для скасавання шлюбу, калі: 1) спазывальнік сам вінаваты ў пералюбстве, 2) спазывальнік прабачыў вінаватаму боку, 3) прапушчаны працэсуальныя тэрміны (шэсць месяцаў). Гэтыя ўмовы не перайшлі ў Кормчую, але выкарыстоўваліся ў Беларусі царквой.

Прыналежнасць да розных веравызнанняў была адной з падставаў для скасавання шлюбу. Але гэтая падстава, відаць, часта ігнаравалася. Пра гэта сведчыць акруговая вялікакняская грамата за 7 снежня 1548 г. аб забароне ўступаць у шлюб і сужыцце з іншаверцамі..

Падставай да скасавання шлюбу, але не прычынай гэтага, была дзяржаўная здрада. У Беларусі гэтая падстава, верагодна, была дзейнай, бо ўсе тры Статуты гавораць пра жонку здрадніка і вываланца як пра ўдаву, а пра дзяцей як пра сіротаў.

Пры няздольнасці да сужэнцкага жыцця, як адзначана ў Кормчай, "скасоўваецца шлюб з прычыны неабходнай і разумнай". Права на скасаванне шлюбу ў дадзеным выпадку давалася жонкам, калі з моманту жаніцьбы прайшло не менш за тры гады. Пра тое, што гэтая падстава ўлічвалася ў гарадах Беларусі, сведчаць судовыя кнігі магістратаў.

Адсутнасць без вестак аднаго з сужэнцаў падстава да скасавання шлюбу пры верагоднасці дапушчэння пра яго смерць. Ёю шырока карысталіся ў княстве. Блізкая да названай яшчэ адна падстава узяцце ў палон.

Хвароба сужэнца была падставай для скасавання шлюбу ў асаблівых выпадках. Яна прызнавалася як усходняй, так і заходняй царквой і хоць не ўвайшла ў Кормчую, але прадугледжвалася Статутам Яраслава. А. Загароўскі меркаваў, што скасаванне шлюбу з прычыны хваробы магчыма было толькі пры ўзаемнай згодзе бакоў.

Шматслоўная рэдакцыя Статута Яраслава змяшчала "кодэкс скасаванняў шлюбу". Асобны раздзел прысвечаны прычынам, якія не маглі быць падставай для скасавання шлюбу, што звязана не толькі з умацаваннем інстытута шлюбу, але і з маральным вучэннем царквы.

Царкоўная мараль у XVI ст. па-ранейшаму ў асобных момантах разыходзілася з традыцыямі і звычаямі грамадства. Пра гэта дастаткова пераканаўча сведчаць практыка, акты земскіх, гродскіх і магістрацкіх судоў.

У свецкім заканадаўстве дачыненні аб скасаванні шлюбу рэгуляваліся Статутамі Вялікага Княства. Статут 1588 г. упершыню рэгуляваў шлюбна-сямейныя дачыненні пры скасаванні шлюбу мужам і жонкай, тым часам як пап?/p>