Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

·рост, наяўнасць дзяцей і г.д.). Усходняя царква трэці шлюб дазваляла без абмежаванняў, а чацверты забараняўся і ёю. Расійская праваслаўная царква далучала да агульнай колькасці шлюбаў і тыя, што былі прызнаныя несапраўднымі.

Адна з найважнейшых умоваў сапраўднасці шлюбу адсутнасць блізкай кроўнай роднасці. Усходняя царква дазваляла ўступленне ў шлюб у чацвертай ступені роднасці (прыняты рымскі лік), заходняя у чацвертым пакаленні (германскі лік), у Вялікім княстве быў прыняты германскі лік.

3 паняцця пра шлюб як хаўрус, што аб'ядноўвае мужа і жонку, выводзілася паняцце сваяцтва, пад якім разумеліся дачыненні, аналагічныя роднасці, у якія ўступаюць сужэнцы і іх блізкія паміж сабой. Заходняя царква прызнала сваяцтва паміж мужам (жонкай) і блізкімі жонкі (мужа), а ўсходняя паміж усімі роднымі мужа і жонкі. Хрысціянства прыраўняла сваяцтва да кроўнай роднасці і прызнала яго перашкодаю да шлюбу. Акрамя сваяцтва існавала паняцце духоўнай роднасці (узнікала пры сакраменце хрышчэння). Духоўная роднасць лічылася цяжкай перашкодаю да шлюбу, бо царква прызнавала яе вышэйшай за кроўную, і шлюбы былі забароненыя да сёмай ступені роднасці ўключна. Цывільная роднасць усынаўленне (удачарэнне) разглядалася, як і духоўная роднасць, у якасці перашкоды да шлюбу. Рабіла шлюб несапраўдным учыненне злачынства супроць шлюбу, перадусім кваліфікаваны пералюб.

3 азначэння шлюбу як духоўнай і рэлігійнай роднасці вынікала ўмова адзінства рэлігіі асобаў, якія ўступаюць у шлюб. Усходняя царква дазваляла злучацца ў шлюб з хрысціянінам іншага веравызнання пры ўмове прыняцця ім праваслаўя. Несапраўднымі прызнаваліся шлюбы з нехрысціянамі, раскольнікамі, евангелістамі, паганцамі.. Перашкодаю да шлюбу лічыліся духоўны сан і манаства, з выняткам ніжэйшых духоўных пасадаў. Калі пералічаныя ўмовы сапраўднасці шлюбу не былі выкананыя, ён ад самага пачатку прызнаваўся несапраўдным.

Наступная катэгорыя ўмоваў перашкаджала шлюбаванню, але не мела вынікам прызнанне шлюбу несапраўдным. Гэта адсутнасць згоды бацькоў або апекуноў і апекавальнікаў, наяўнасць пэўных няблізкіх ступеняў роднасці і сваяцтва, забароненае для шлюбавання месца або час, некампетэнтнасць святара, які вянчаў, няведанне бакамі сімвалаў веры, незахаванне жалобнага тэрміну пасля смерці мужа (жонкі). Пры раскрыцці гэтых умоваў шлюб заставаўся ў сіле, але меў вынікам царкоўнае пакаранне бакоў і духоўных асобаў, якія садзейнічалі такому шлюбу.

Патрабаванне захавання мноства ўмоваў сапраўднасці шлюбу непазбежна вяло да ўзнікнення інстытута вызвалення ад перашкод да шлюбу дыспензацыйнага права. Гэты інстытут атрымаў шырокае развіццё ў кананічным праве заходняй царквы. Дыспензацыі найвышэйшай царкоўнай улады падлягалі ўсялякія перашкоды да шлюбу, з выняткам перашкод прыватна-прававога характару і стану асобы. Царква не магла сваім актам дапоўніць або выправіць недахоп волі або спыніць вядомы стан, напрыклад псіхічную хваробу, роднасць і сваяцтва па простай лініі, забойства мужа (жонкі), звязанае з пералюбам, і інш. Для дыспензацыі прымаліся самыя розныя падставы: прымірэнне варагуючых сем'яў, немагчымасць для ўдавы іншым спосабам выхаваць асірацелых дзяцей і г.д. Дыспензацыя дазваляла недапушчальны паводле царкоўнага права шлюб або надавала сілу несапраўднаму шлюбу з моманту дыспензацыі.

Першымі вядомымі сведчаннямі царкоўнай юрысдыкцыі ў Кіеўскай мітраполіі былі Статуты УладзіміраЯраслава, што рэгулявалі шлюбна-сямейныя дачыненні пасля прыняцця хрысціянства і вызначалі кампетэнцыю царквы ў жыцці цывільнага грамадства.

Статут Яраслава (у Вялікім княстве "Скрутак Яраслаўля"), які рэгуляваў шлюбна-сямейныя дачыненні, не страціў свайго значэння да XVIXVII стст. і не раз пацвярджаўся манархамі Вялікага княства Літоўскага.

3 аналізу пашыранай рэдакцыі Статута Яраслава і "Скрутка Яраслаўля" вынікае, што галоўнымі ўмовамі сапраўднасці шлюбу былі свабода волевыяўлення і свабода ад пэўнага стану: ад знаходжання ў шлюбе, у сваяцтве, прыналежнасці да іншага веравызнання. Несапраўднымі прызнаваліся таксама шлюбы, звязаныя з гвалтам, выкраданнем без згоды бакоў. У Статуце змяшчаецца норма аб адказнасці бацькоў перад публічнай уладай за прымус да шлюбу, калі ён спрычыніўся да трагічнага выпадку.

Аналіз Статута Яраслава пацвярджае, што царква ўсяляк імкнулася ўмацаваць шлюб, якую б форму ён ні меў, забараняючы скасаванне нават нецаркоўнага (нявенчанага) шлюбу. Статут прадугледжваў адказнасць за парушэнне змовы аб шлюбе.

Статут Яраслава і "Скрутак Яраслаўля", падкрэсліваючы блізкасць каталіцкай і праваслаўнай царквы, дазвалялі шлюбы і сувязі паміж праваслаўнымі і каталікамі.. Гэта было асабліва важна для насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Забароне падлягалі сувязі і шлюбы з прадстаўнікамі іншых рэлігій , паганцамі, адлучанымі ад царквы .

Рэгуляванне дачыненняў паміж прадстаўнікамі розных цэркваў уваходзіла ў кампетэнцыю свецкай улады. Такі парадак усталяваўся даўно і знайшоў адлюстраванне яшчэ ў дамовах Яраслава Уладзіміравіча з немцамі 11891229 гг., згодна з якімі ў гэтых выпадках прадугледжвалася юрысдыкцыя князя. Паводле "Скрутка Яраслаўля" пытанні ўзаемадачыненняў царквы і свецкай улады часцей развязваліся на карысць царквы. Падкрэслівалася, што свецкая ўлада ў асобе дзяржаўных чыноўнікаў, мясцовай адміністрацыі не павінна ўмешвацца ў юрысдыкцыю царквы, але падтрымліваць стабільнасць ва ўзаемадачыненнях цэркваў. Але ў актах сустракаецца шмат свед?/p>