Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?рэдні Статут толькі згадваў пра скасаванне шлюбу як форму яго спынення. У артыкуле 22 раздзела V трэцяга Статута змяшчалася не адна, а мноства нормаў аб скасаванні шлюбу. Гэты артыкул, заснаваны на нормах кананічнага (царкоўнага) права, па сутнасці паўтарае іх у частцы гіпотэзы і дыспазіцыі, але дапаўняе ў частцы санкцыі.. Пры гэтым асноўная ідэя царквы пра тое, што шлюб непарыўны, святы і вечны, пацвярджалася прычынамі скасавання шлюбу толькі ў тым выпадку, калі шлюб узяты з парушэннем божых і царкоўных законаў, узнаўленне справядлівасці патрабуе скасавання яго як незаконнага. Таму паводле свецкага заканадаўства скасаванне шлюбу як несапраўднага прадугледжвалася найперш у тым разе, калі бралі шлюб асобы, што знаходзіліся ў блізкіх ступенях роднасці, гэта значыць былі кроўнымі.. Калі сужэнцы ведалі пра гэтую роднасць, то дзеці ад такога шлюбу лічыліся бенкартамі.. Акрамя таго, ужываліся суровыя маёмасныя санкцыі.

Калі ж наўмыснасць бакоў не была даказаная, гэта значыць калі муж і жонка ажаніліся, не ведаючы пра роднасць, шлюб скасоўваўся, але іншыя санкцыі не выкарыстоўваліся. Гэтыя асобы маглі ўступаць у новыя шлюбы з дазволу духоўнага суда.

Несапраўдным прызнаваўся шлюб пры існаванні ранейшага шлюбу. Мужчына, які ўступіў у новы шлюб пры наяўнасці законнай (венчанай) жонкі, караўся смерцю. У выпадку, калі яго другой жонцы было вядома пра існаванне першага шлюбу, яе чакала такое ж пакаранне. Відавочна, што гэтыя палажэнні Статута запазычаны з кананічнага права, прааналізаванага раней, а таксама з германскіх сістэмаў ("Караліны").

Статут 1588 г. адлюстраваў прыярытэт свецкага суда, удакладніўшы кампетэнцыю духоўнага і свецкага судоў пры вызначэнні наступстваў скасавання шлюбу. Духоўны суд выносіў толькі пастанову аб скасаванні шлюбу і тлумачыў прычыны яго ў паведамленні свецкаму суду. Свецкія суды (земскі або гродскі) таго павета, дзе знаходзілася вяноўная маёмасць жонкі, вызначалі маёмасныя вынікі скасавання шлюбу.

Трэба адзначыць, што пры скасаванні шлюбу, як і пры ўступленні ў яго, шырока карысталіся звычаёвым правам. Таму найбольш распаўсюджаным у Беларусі было скасаванне шлюбу без падставаў, паводле ўзаемнай згоды, абумоўленай поглядам на шлюб як на свабодную дамову. Гэтая з'ява згадана ў Статуце Яраслава як непажаданая, бо абкладалася штрафам (арт. 18). Але яна існавала і ў XVI ст., пра што сведчаць шматлікія судовыя справы, а таксама сцверджанні даследчыкаў. Пры скасаванні шлюбу паводле згоды выяўлялася незалежнае становішча мужа і жонкі, права на новы шлюб: "...як мы па сваёй добрай волі сышліся, так і разышліся, за што адзін да аднаго на вечныя часы не будзем мець прэтэнзій". Гэтыя палажэнні атрыманы ў спадчыну ад звычаёвага права і прызнаваліся афіцыйнай уладай.

Царкоўнае права ўсходняй і кананічнае права заходняй царквы прадугледжвалі розныя наступствы скасавання шлюбу. Праваслаўным дазвалялася ўступаць у новы шлюб, калі не было ўстаноўленай судом віны мужа (жонкі) або спецыяльнай царкоўнай пастановы. Заходняя царква не дапускала такой магчымасці.. Уступленне ў шлюб дазвалялася ў пэўных выпадках пры ўмове прызнання папярэдняга шлюбу несапраўдным. Але адзінага дастасавання гэтых правілаў не было. Так, напрыклад, нягледзячы на тое што шлюб князя Курбскага і княгіні Гальшанскай быў прызнаны скасаваным, духоўны суд забараніў ім уступаць у наступны шлюб.

Пры скасаванні шлюбу паводле ўзаемнай згоды бакоў падкрэслівалася ў пісьмовай згодзе менавіта тая акалічнасць, што яны могуць па сваёй волі ўступаць у наступны шлюб ("дазвалялі" адзін аднаму).

Апрача таго, існавала праблема ўзнаўлення скасаванага шлюбу, цесна звязаная з прычынай скасавання: калі шлюб скасаваны па віне аднаго з сужэнцаў, то ў залежнасці ад віны развязвалася пытанне пра ўзнаўленне шлюбу.

Праваслаўная царква дазваляла ўзнаўленне шлюбу, калі яго скасаванне не мела вынікам царкоўнае пакаранне (пры няздольнасці да сужэнцкага жыцця, вяртанні без вестак адсутнага). Але не дапускалася ўзнаўленне шлюбу пры скасаванні яго з прычыны пастрыжэння мужа або жонкі ў манахі ці прыняцця мужам хіратаніі. Маёмасныя вынікі скасавання шлюбу таксама былі звязаныя з вінаватасцю або невінаватасцю бакоў пры скасаванні шлюбу і рэгуляваліся свецкім правам. Калі быў вінаваты муж, ён страчваў сваю маёмасць, запісаную ў вена жонцы. Але калі ад шлюбу былі дзеці, то гэтая маёмасць пераходзіла ў іх уласнасць, а жонка валодала і карысталася ёю да паўналецця дзяцей.

Калі ў скасаванні шлюбу вінаватая жонка, дык яна страчвала права на свой пасаг і на маёмаснае забеспячэнне мужа вена. Пры наяўнасці ад шлюбу дзяцей права ўласнасці на гэтую маёмасць пераходзіла да іх, а муж толькі валодаў і карыстаўся ёю да іх паўналецця. У выпадку адсутнасці ў вінаватай жонкі пасагу або вена яна страчвала чвэрць усялякай сваёй маёмасці.. І тут захоўваўся прынцып: уласнікі дзеці.

Пры скасаванні шлюбу з прычыны пералюбства апрача маёмасных санкцый былі прадугледжаныя смяротная кара, эпітым'я ды іншыя свецкія і царкоўныя пакаранні. У Кормчай прадугледжаны штрафы за скасаванне шлюбаў, узятых без законных падставаў.

Калі шлюб быў скасаваны без прызнання віны мужа і жонкі, дык ніхто з бакоў не нёс маёмасных страт, як і пры несапраўднасці шлюбу. Аснову такіх узаемных разлікаў складалі маёмасныя дачыненні сужэнцаў у сям'і, умовы фарміравання сямейнага фонду. Да таго ж А. Загароўскі лічыў, што жанчына паводле звычаю ў Вялікім княстве Літоўскім атрымлівала яшчэ нейкую грашовую суму, не вызначаную з