Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?го непарушнасць. У пачатковы перыяд усталявання хрысціянства з прычыны супярэчнасцяў паміж хрысціянскім вучэннем і звычаямі свецкага грамадства царква не вызначыла свайго стаўлення да факта скасавання шлюбу, што пазней спрычынілася да ўзнікнення розных падыходаў да гэтай праблемы ва ўсходняй і заходняй царкве.

Пад уплывам канцэпцыі свецкага заканадаўства, найперш рымскага права, фарміравалася хрысціянская канцэпцыя скасавання шлюбу і адпаведнае царкоўнае заканадаўства. 3 сярэдзіны IX ст., калі рымскі папа і галава ўсходняга хрысціянства імператар Леў Мудры ўзаконілі царкоўнае вянчанне, гэты акт лічыўся царквою пачаткам шлюбу. Царква прыняла рымскае азначэнне шлюбу. У Кормчую і ўсе кананічныя грамадзянскія зборнікі было ўнесена азначэнне шлюбу, якое дадзена вядомым рымскім юрыстам Мадэстынам і ўвайшло ў Дыгесты Юстыніяна, адкуль было запазычана царквой. "Шлюб ёсць хаўрусам мужа і жонкі, супольнасцю ўсяго жыцця, з'яднаннем боскага і чалавечага права".

3 гледзішча рымскіх юрыстаў, шлюб паводле сваёй сутнасці мае агульны характар з іншымі юрыдычнымі дачыненнямі, заснаванымі на ўзаемна выражанай волі, гэта значыць на дамове, але паводле свайго прадмета і мэты адрозніваецца ад усіх іншых пагадненняў, бо накіраваны не на дзеянні і правы, што маюць рэчавую або грашовую вартасць, а на дачыненні, вызначаныя бестэрміновай дамовай. Менавіта наяўнасць грамадзянскіх элементаў у шлюбным звязе вызначыць у далейшым падзел юрысдыкцыі паміж свецкай і канфесійнай уладай.

Царква вызначыла наступныя этапы працэсу злучэння ў шлюб: заручыны, складанне пісьмовага кантракта змоўнага ліста, прыняцце блаславення ў храме і заключны этап надзяванне вянцоў маладымі (вянчанне).

Гэтыя цырымоніі да сярэдзіны XVI ст. былі не абавязковыя, асабліва ў асяроддзі простых людзей, таму што Леў Мудры ў IX ст. зацвердзіў вянчанне толькі свабодным, шлюбныя дачыненні несвабоднага насельніцтва рэгуляваліся звычаямі. 3 часам пашыралася меркаванне пра неабходнасць царкоўнага вянчання, і ў 1563 г. Трыдэнцкі сабор вынес пастанову пра абавязковасць царкоўнага вянчання як умову законнасці шлюбу.

Галоўным момантам злучэння ў шлюб была ўзаемная згода жаніха і нявесты, а таксама родных або асобаў, якія іх замяняюць. "Не можа быць учынены шлюб інакш як па згодзе ўсіх, г.зн. тых, хто ўступае ў шлюб і ў чыёй уладзе яны знаходзяцца". Згода бакоў была галоўнай умовай сапраўднасці шлюбу, яе парушэнне мела вынікам несапраўднасць шлюбу. На сапраўднасць шлюбу ўплывалі ўзрост, знаходжанне ў шлюбе з іншай асобай, роднасць кроўная, духоўная і цывільная (грамадзянская), сваяцтва, веравызнанне, учыненне злачынства супраць шлюбу.

Заходняя і ўсходняя царква па-рознаму ставіліся да царкоўнага вянчання. Заходняя, больш звязаная з нормамі рымскага права, лічыла гэты акт толькі ўмовай надання шлюбу публічнасці. Адсюль вынікала пасіўная роля святара ў момант вянчання і прызнанне царквой таемнага шлюбу, паколькі сутнасцю шлюбу, асновай яго сапраўднасці была згода бакоў. У далейшым рымская царква стала забараняць таемны шлюб, бо немагчыма было даказаць наяўнасць шлюбу паміж асобамі, калі адна з іх адмаўляла яго. Пры гэтым царква імкнулася ў першую чаргу надаць шлюбу публічнасць. Сапраўдным лічыўся шлюб, калі згода жаніха і нявесты заяўлена перад святаром або перад натарыусам. Да XIII ст. роля святара палягала толькі ў блаславенні і малітве, пазней ён стаў ажыццяўляць перадачу нявесты жаніху ў імя Бога і абвяшчаць жаніха і нявесту мужам і жонкай.

Трыдэнцкі сабор пастановамі 15611563 гг. больш строга рэгламентаваў працэс шлюбавання. Сабор выпрацаваў законную форму ўступлення ў шлюб, ад якой ужо поўнасцю залежала яго сапраўднасць. Было пастаноўлена, што законнае шлюбаванне павінна адбывацца ў царкве пры заяўленні бакамі згоды на шлюб у прысутнасці прыходскага святара і двух сведак. У Вялікім княстве пастановы Трыдэнцкага сабора былі ўведзеныя ў 1577 г.

Усходняя царква (падзел хрысціянства адбыўся ў 1054 г.) інакш трактавала абрад царкоўнага вянчання. Таемствам прызнаваўся абрад царкоўнага вянчання, царкоўны сакрамент, а не сам шлюб. 3 гэтага вынікала актыўная роля святара ў абрадзе вянчання і непрызнанне сапраўднымі таемных шлюбаў з прычыны таго, што яны адбываліся без удзелу святара. Судовая практыка ў княстве сведчыць пра наданне вянчанню ў XVI ст. важнага юрыдычнага значэння.

Вянчанне ў спрэчных выпадках было падставай вынясення дэкрэтаў па справах не толькі пра асабістыя, але і пра маёмасныя правы. Нават да пастановаў Трыдэнцкага сабора ў першай палове XVI ст. вянчанне было абавязковай падставай законнасці паходжання і правоў спадчыннікаў для ўсіх станаў. Пра гэта сведчыць судовая справа 1528 г.

Наступнай умовай сапраўднасці шлюбу, з гледзішча хрысціянскай царквы, ёсць узрост, бо ён вызначаў фізічную і духоўную здольнасць да шлюбу. Усходняя царква вызначыла шлюбны ўзрост для мужчын 15 гадоў, для жанчын 12, заходняя адпаведна 14 і 12 гадоў.

Важнай умовай сапраўднасці шлюбу была свабода ад пэўнага становішча. Такім становішчам, напрыклад, лічылася наяўнасць шлюбу з іншай асобай. Другі шлюб, узяты пры існаванні першага, лічыўся несапраўдным ад самага пачатку.

Кананічнае права разглядала знаходжанне ў шлюбе як перашкоду (юрыдычную і Боскую) і распаўсюджвала гэта на ўсе веравызнанні, дапускаючы магчымасць другога шлюбу толькі па смерці першага сужэнца. Таксама рэгламентавалася колькасць паслядоўных шлюбаў. Заходняя царква ўступленне ў трэці шлюб строга абмяжоўвала пэўнымі ўмовамі (у?/p>