Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вид материала | Документы |
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных, 584.53kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 706.24kb.
- Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 985.75kb.
- Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання, 174.94kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 378.93kb.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага, 569.24kb.
- 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай, 705.32kb.
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
ПОСТАЦІ1
Микола Хвильовий (1893 – 1933). Жыццёвы і творчы лёс мастака. Ідэал «загорнай камуны» і бальшавіцкая дактрына. “Думки проти течії” (1925) як увасабленне асноўнага пафасу філасофскіх і эстэтычных поглядаў М. Хвылявога ў змаганні з афіцыйнай прапагандай.
Трагедыя нацыянальнай ідэі ў памфлетах і апавяданнях “Апологети писаризму” (1926), “Україна чи Малоросія?” (1926), “Редактор Карк” (1923) і інш. Паэтыка памфлетаў. Палеміка з ідэолагамі камуністычнай партыі пра суверэннасць Украіны.
«Рамантыка вітаізму» (паводле аўтарскага самавызначэння) як стылёвая дамінанта пісьменніка.
Зборнікі “Сині етюди” (1923) і “Осінь” (1924): сінтэз іпрэсіянізму і экспрэсіянізму на неарамантычным падмурку. Антыгуманізм рэвалюцыйнага фанатызму “Я (Романтика)” (1924), трагедыя «лішніх людзей», «страчанага пакалення» ў аповесці “Санаторійна зона” (1924), рамане “Вальдшнепи” (1926).
Асаблівасці сатыры: “Свиня” (1923), “Іван Іванович” (1929), “Ревізор” (1929).
Традыцыі М. Гогаля, Дж. Свіфта, А. Чэхава. М. Хвылявы і руская проза (сінхронны зрэз): Б. Пільняк, А. Платонаў, Я. Замяцін; М. Хвылявы і Ф. Кафка.
Тыпалагічныя паралелі з беларускай прозай – сатыра А. Мрыя, псіхалагізм Кузьмы Чорнага. Рамантыка рэвалюцыі ў прозе М. Хвылявога і М. Лынькова. Творчасць М. Хвылявога ў ацэнках і перакладах Ц. Гартнага.
Дыскусіі пра творчасць М. Хвылявога і яго школы ў літаратуры.
Микола Куліш (1892 – 1937). Пачатак творчасці: рэалістычныя традыцыі І. Карпенкі–Карага і адзнакі экспрэсіянізму ў драмах “97” (1924), “Комуна в степах” (1925), “Прощай, село” (1933). Трагедыя раздвоенай душы творцы.
Эвалюцыя светапогляду творцы. «Апазіцыйная туманнасць» у антытаталітарнай меладраме “Зона” (1926), гратэскавай п’есе “Хулій Хурина” (1926), трагедыйным творы “Народний Малахій” (1927). Экспрэсіяністычнасць і барокавая выразнасць на глебе неарэалізму. «Экспрэсіяністычны рэалізм» рэжысёра Леся Курбаса ў пастаноўках драматургіі М. Куліша.
«Філалагічная камедыя» “Мина Мазайло” (1928). Нацыянальныя ідэі ў творы. Канфлікт маралі і розуму, «культурныя» памкненні абывацеля. Трагікамізм, іронія, прыёмы камічнага.
Драмы “Патетична соната” (1929), “Маклена Граса” (1933). Канфлікты і характары. Мадэрністычны вертэп, прыёмы «тэатра ў тэатры», музычная санатнасць у кампазіцыі. Тыпалагічныя сувязі з п’есамі Ж.–Б. Мальера, Лесі Украінкі, Б. Шоў, Л. Пірандэла. П’есы М. Куліша як украінскі варыянт еўрапейскай драмы абсурду.
Тыпалагічныя паралелі з пошукамі беларускай драматургіі: Янка Купала, Ф. Аляхновіч.
Валер’ян Підмогильний (1901 – 1937). Выклік дыдактычна-рытарычнай літаратуры пра рэвалюцыю і ранейшай распрацоўцы вясковай тэмы: “Твори. Том I” (1920), “Повстанці й інші оповідання” (1923), “Син” (1923), “Третя революція” (1926), “Проблема хліба” (1927). Заглыбленне ў сферу ірацыянальнага ў творах “Остап Шаптала” (1922), “Повість без назви”(1933).
Палеміка з ідэалагічнымі стэрэатыпамі ў раманах “Місто” (1928) і “Невеличка драма” (1929). Навацыі ўрбаністычнай тэмы. Аналіз псіхалогіі і маралі паслярэвалюцыйнай інтэлігенцыі ў неарэалістычных раманах і аповесцях В. Підмагільнага.
Традыцыі М. Кацюбінскага і Гі дэ Мапасана ў прозе Підмагільнага. Тыпалагічныя паралелі з Кузьмой Чорным, М. Зарэцкім.
Максим Рильский (1895 – 1964). Першы перыяд творчасці. Зборнік “На білих островах” (1910). Фарміраванне творчай індывідуальнасці: зборнікі “Під осінніми зорями” (1918) і “Зимові записи” (1964). Агульначалавечае і нацыянальнае.
Прырода ў мастацкай сістэме М. Рыльскага: “Люби природу не як символ…”, “На білу гречку впали роси…”, “Запахла осінь”; зборнікі “Зграя веселиків” (1960), “Таємниця осіннього листя” (1963). Інтымная лірыка: “Не ясноокий образ Беатріче…”, “Odi et amo”, “Ластівки літають”, “Лист до згубленої адресатки”; паэма “Третя молодість”. Паэтызацыя вечных каштоўнасцей (“Медитація”, “Порада”, “Мова”). Украіна ў культуралагічных вобразах (“Слово про рідну матір”, “Рідна мова” і інш.). Універсальны прынцып творцы – ars longa, vita brevis – у вершы “Коли усе в тумані життьовому…”.
Асаблівасці ўкраінскага неакласіцызму. Апалітызм як свядомая альтэрнатыва афіцыёзу. Вымушанае одапісанне (“Пісня про Сталіна” і інш.). Лёс кагорты «неакласікаў»: М. Зэрава, М. Храй-Хмары і інш. Трагедыя самапаклёпу: крымінальныя справы М. Рыльскага.
Роля М. Рыльскага ў рэабілітацыі рэпрэсаваных аўтараў і твораў украінскай літаратуры.
Мастак у коле еўрапейскіх пісьменнікаў. Рыльскі як тэарэтык і практык мастацкага перакладу. Пераклады твораў А. Пушкіна, В. Шэкспіра, А. Міцкевіча, П. Верлена, беларускіх паэтаў.
Максім Рыльскі і Максім Танк як мэтры нацыянальных літаратур. М. Рыльскі пра Беларусь і класікаў беларускай літаратуры (Янку Купалу, Якуба Коласа, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча): вершы-прысвячэнні, артыкулы.
Павло Тичина (1891 – 1967). Паэт як трагічны сімвал эпохі таталітарызму. Два погляды на творчасць паэта: А. Білецкага, Л. Навічэнкі, С. Тэльнюка і Ю. Лаўрыненкі, М. Кацюбінскай, В. Стуса. Першы перыяд творчасці. Наватарства зборнікаў “Сонячні кларнети” (1918), “Замість сонетів і октав”, “Плуг” (1920). Рэлігійна-містычныя матывы. Сутнасць сімвалаў “сонячні кларнети” і “золотий гомін”. Феномен сінестэзіі. Паняцце рытмагуку і фарбагуку, ускладненая тычынаўская метафара. Тыпалагічныя сувязі з эстэтыкай нацыянальнага мадэрнізму (М. Кацюбінскі), еўрапейскага сімвалізму (А. Рэмбо, Ш. Бадлер, А. Блок, В. Брусаў).
«Кларнетызм» як самабытная нацыянальная праява ўкраінскай паэзіі. Развіццё паэтыкі «кларнетызму» наступнымі пакаленнямі ўкраінскіх творцаў.
Палеміка з бальшавікамі, нацыянал-дэмакратамі, неакласікамі і футурыстамі ў зборніку “Замість сонетів і октав”. Сумненні і ваганні паэта сярэдзіны 1920-х гадоў (антыутопія “Прометей”, паэма “Чистила мати картоплю”). Творы 1930-х гадоў. Тычына як паэт бальшавізму (“Ленін”, “Партія веде”, “Сталь і ніжність”).
«Адраджэнне» мастацкай палітры паэта-«кларнетыста» ў 1940-я гады. Гуманізм, ліра-эпічнасць, сімфанізм паэмы “Похорон друга”. Пафас адкрытага патрыятызму ў вершы “Я утверждаюсь”. Сацыяльна-крытычныя ілюзіі ў зборніку “Комунізму далі видні” (1961). Дыялог з паэтамі-шасцідзесятнікамі (“До себе самого й до молодих поетів”).
Культурніцкая дзейнасць Тычыны. Тычына як перакладчык.
Сувязі Тычыны з Беларусссю і беларускім літаратурным рухам.
Євген Маланюк (1897 – 1968). Трагічнасць жыццёвага лёсу, канцэптуальнасць творчасці пісьменніка. Дыялектыка неарамантызму і неакласікі, тэндэнцыя да «трагічнага аптымізму» (Д. Данцоў). Канфрантацыя з ідэаламі пралетарскай культуры ў зборніках “Стилет і стилос” (Падзебры, 1925), “Гербарій” (Гамбург, 1926), “Земля й залізо” (Парыж, 1930), “Земна Мадонна” (Львоў, 1934), “Перстень Полікрата” (Львоў, 1939), “Влада” (Філадэльфія, 1951), у апошніх зборніках вершаў 1950 – 1960-х гг. (Нью-Ёрк), “Книги спостережень» (т.1, т.2, Торонто, 1962, 1966). “Чорні вірші” (публ. 1996). Тэма творцы, прызначэння паэзіі ў зборніку “Стилет і стилос”. Амбівалентнасць пачуццяў лірычнага героя: любоў – нянавісць, любоў – дакор, любоў – знявага, любоў – надзея (цыклы “Псалми степу”, “Антимарія”, “Діва-Обида”, “Друге посланіє”).
Палеміка з У. Сасюрам (“Сучасники” Я. Маланюка і “Відповідь” У. Сасюры). «Прасвятленне» абодвух паэтаў: (“Псалми степу” – пралог да паэмы “Мазепа”). “Степова Еллада” як нацыянальны сімвал. Перагукі з Бібліяй, «Словам пра паход Ігараў».
Праблемы «гісторыка-псіхалагічных» комплексаў украінскай нацыі ў творчай лабараторыі пісьменніка. Традыцыі Т. Шаўчэнкі і П. Куліша ў распрацоўцы тэмы Украіны.
Тыпалагічнае падабенства з паэзіяй М. Зэрава, М. Рыльскага, М. Гумілёва, Н. Арсенневай.