Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю

Вид материалаДокументы

Содержание


Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Краіны вывучаемай
М. М. Суліма
Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой
Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы
Студэнты павінны ўмець
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


Мінск 2009

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Філалагічны факультэт


ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ

КРАІНЫ ВЫВУЧАЕМАЙ

МОВЫ

(Гісторыя ўкраінскай літаратуры)


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных

устаноў па спецыяльнасці

1 - 21 05 04 «Славянская філалогія»


Пад рэдакцыяй Т. В. Кабржыцкай


МІНСК

2009


УДК

ББК


СКЛАДАЛЬНІКІ:

Т. В. Кабржыцкая – дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

П. І. Навойчык – дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

У. В. Рагойша – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Э. Ю. Дзюкава – выкладчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.


Пад рэдакцыяй Т.В.Кабржыцкай


РЭЦЭНЗЕНТЫ:

кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»;

М. А. Тычына – загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;

М. М. Суліма – намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны, доктар філалагічных навук, прафесар.


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

кафедрай славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 5 ад 24 лютага 2009 г.;


навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 2 ад 20 сакавіка 2009 г.;


навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях Вучэбна-метадычнага аб'ядання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі, пратакол № 2 ад 15 мая 2009 г.


УЗГОДНЕНА:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»;

Упраўленне вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай
Г літаратуры): тыпавая вучэб. праграма для вышэйш. навучальных устаноў па
спец. 1-21 05 04 "Славянская філалогія" / склад. Т. В. Кабржыцкая, П. І. Навойчык, У. В. Рагойша, Э. Ю. Дзюкава; пад рэд.Т. В. Кабржыцкай. – Мінск: БДУ, 2009. – с.


УДК

ББК

© БДУ 2009




І. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Дысцыпліна «Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай літаратуры)» прадугледжана адукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці 1 – 21 05 04 «Славянская філалогія». Праграма ахоплівае найбольш істотныя з’явы ўкраінскай літаратуры ад вытокаў і па сённяшні час. Праграма скіравана на характарыстыку літаратурнага працэсу ў цэлым і на яго асноўныя перыяды. Апорнымі ў Праграме з’яўляюцца манаграфічныя агляды творчасці пісьменнікаў. Пры гэтым у Праграме прадугледжана не толькі падача біяграфічных звестак пра творцаў; прыярытэтным з’яўляецца высвятленне светапогляднай асновы творчасці мастака, паэтыкі мастацкага тэксту, тыпу мастацкага мыслення пісьменніка, стылю літаратурнага твора. Агульны аналіз літаратурных з’яў ва ўкраінскай літаратуры даецца з улікам найбольш істотных эстэтыка-зместавых характарыстык перыядаў. Гісторыя станаўлення ўкраінскага пісьменства разглядаецца ў сувязі з тагачасным міфалагічным і нацыянальным фальклорным мысленнем. Пры гэтым аўтары палічылі мэтазгодным раскрыць, побач з вядучымі тэндэнцыямі фарміравання нацыянальнай літаратуры, агульнаеўрапейскія заканамернасці развіцця літаратурнага працэсу. Украінская і беларуская культуры і літаратуры падаюцца ў кантэксце ўсходнеславянскай супольнасці. І ў аглядных матэрыялах, і ў манаграфічных раздзелах мэтанакіравана высвятляюцца тыпалагічныя сыходжанні паміж творчымі пошукамі ва ўкраінскай і беларускай літаратурах.

Праграма па гісторыі ўкраінскай літаратуры абапіраецца на асноўныя палажэнні па тэорыі літаратуры. У Праграме ўлічаны веды студэнтаў, якія яны атрымліваюць па сумежных дысцыплінах (уводзіны ў літаратуразнаўства, фалькларыстыка і інш). Адпаведна прапанаваную Праграму можна выкарыстоўваць у якасці дапаможніка і пры засваенні базавых раздзелаў курса, і падчас працы над тэмамі, прадугледжанымі для самастойнага вывучэння. Праграма можа быць узятая за аснову пры распрацоўцы спецкурсаў для студэнтаў розных спецыяльнасцей філалагічнага профілю, а таксама пры стварэнні планаў работы гурткоў і факультатываў па ўкраінскай літаратуры, украінска-іншанацыянальных літаратурных сувязях, па даследаванні тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Адначасова прапанаванае асвятленне гісторыі ўкраінскай літаратуры можа зацікавіць магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін ВНУ, увогуле шырокае кола даследчыкаў.

Мэта прапанаванага курса – даць сістэматызаваныя веды пра асноўныя этапы і з’явы літаратурнага працэсу ва Украіне ад часоў стварэння першых помнікаў пісьменства да сучаснасці ў кантэксце агульнага развіцця культуры, гісторыі, грамадскага жыцця ўкраінскага народа. Параўнальна-гістарычны (сінхранічны і дыяхранічны) падыход да разгляду і ацэнкі паасобных фактаў і з’яў літаратурнага працэсу ў рамках самога ўкраінскага пісьменства дапаўняецца тыпалагічнымі паралелямі з іншымі еўрапейскімі літаратурамі – на ўзроўні і агульных тэндэнцый, і індывідуальна-аўтарскіх стыляў. Мэта Праграмы — не толькі прапанаваць для засваення гісторыка-літаратурны матэрыял, але акрэсліць таксама яшчэ не даследаваныя моманты, падказаць перспектыўныя шляхі самастойнай працы студэнтаў, раскрыць магчымасці іх прафесіянальнага ўдасканалення.

Інфармацыйны змест Праграмы прадугледжвае модульнасць навучання, што робіць яе максімальна зручнай у карыстанні.

У выніку вывучэння дысцыпліны «Гісторыя краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай літаратуры)» студэнты павінны ведаць:

асноўныя асаблівасці гісторыі, перыяды развіцця ўкраінскай літаратуры;

ідэйна-мастацкія характарыстыкі кожнага перыяду развіцця;

нацыянальную спецыфіку ўкраінскай літаратуры;

галоўныя напрамкі і літаратурныя плыні ў гісторыі ўкраінскай літаратуры;

творчую спадчыну эпох і вызначальных пісьменнікаў кожнай эпохі.

Студэнты павінны ўмець:

прадставіць украінскую літаратуру як сістэму;

даць уяўленне аб тыпалагічных і ўнікальных асаблівасцях украінскай літаратуры;

вызначаць прыкметы кожнага перыяду развіцця ўкраінскай літаратуры;

характарызаваць літаратурныя напрамкі, плыні, школы, распазнаваць адметнасці мастацкіх напрамкаў і стыляў;

аналізаваць і характарызаваць творчасць вызначальных прадстаўнікоў украінскай літаратуры;

параўноўваць літаратурныя з’явы і мастацкія творы з улікам іх ідэйнай, эстэтычнай вартасці, разнастайнасці тэматыкі, жанравых форм, вобраза-выяўленчых сродкаў і стылёвых асаблівасцей;

акрэсліць заканамернасці сувязяў украінскай і беларускай літаратуры, а таксама успрыняцця ўкраінскай літаратуры ў Беларусі.

У адпаведнасці з аб’ёмам, задачамі кожнага канкрэтнага курса выкладчык і студэнт маюць магчымасць выбраць з прадстаўленага шэрагу навуковых літаратуразнаўчых крыніц тыя працы, якія з’яўляюцца найбольш істотнымі, паказальнымі, важкімі для асэнсавання таго ці іншага літаратурнага факта або працэсу. Улічваючы пашырэнне сучасных сродкаў камунікацыі, прапануюцца таксама спасылкі на рэсурсы глабальнай сеткі Інтэрнет.

Праграма створана з улікам апошніх дасягненняў ва ўкраінскім і айчынным літаратуразнаўстве, распрацовак па методыцы выкладання літаратуры.

Агульная колькасць гадзін, якая даецца на вывучэнне дысцыпліны «Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай літаратуры)» згодна з тыпавым вучэбным планам, складае 703 гадзіны. Прыкладнае размеркаванне гадзін па відах заняткаў: лекцый – 212 гадзін, практычных заняткаў – 118 гадзін. Агульная колькасць аўдыторных гадзін – 330.

ІІ. Прыкладны тэматычны план





п/п

Тэмы заняткаў

Колькасць аўдыторных гадзін

усяго

лекцый

практычных заняткаў

1.

Прапедэўтыка (Уводзіны ў гісторыю ўкраінскай літаратуры)

34

20

14

1.1

Гісторыя ўкраінскай літаратуры як галіна літаратуразнаўства

2

2



1.2

Зараджэнне ўласна ўкраінскай літаратуры (XII – XIII ст.). Украінскі фальклор

4

2

2

1.3

Літаратура XVI – XVIII ст. Казацкія летапісы

4

2

2

1.4

Літаратурны працэс першай палавіны – сярэдзіны XIX ст.

2

2



1.5

Літаратурны працэс другой палавіны XIX ст.

4

2

2

1.6

Літаратурны працэс канца XIX – пачатку ХХ ст.

4

2

2

1.7

Літаратурны рух ва Украіне ў 20–30-я гады ХХ ст.

4

2

2

1.8

Шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры сярэдзіны – другой палавіны ХХ ст.

2

2



1.9

Украінская літаратура канца ХХ – пачатку XXI ст.: агульныя тэндэнцыі, наватарства, імёны

4

2

2

1.10

Мастацкія здабыткі ўкраінскай літаратуры ў агульнаеўрапейскім і сусветным кантэксце

4

2

2

2.

Старажытная ўкраінская літаратура:
ХІ – ХVIII ст.

80

50

30

2.1.

Літаратура Сярэднявечча (XI – XV ст.)

26

18

8

2.1.1

Гісторыя старажытнай украінскай літаратуры
ў сістэме універсітэцкай філалагічнай адукацыі

2

2



2.1.2.

Храналагічныя межы эпохі ў розных еўрапейскіх літаратурах. Сувязі з традыцыямі Антычнага свету. Хрысціянства як інтэграцыйны фактар

6

4

2

2.1.3.

XI – XIII ст. Літаратура Кіеўскай Русі як агульная спадчына ўсходніх славян. Летапісанне

8

4

4

2.1.4.

Аратарска-прапаведніцкая проза

2

2



2.1.5.

Агіяграфія. Паломніцкая проза

2

2



2.1.6.

Літаратура XIII — XV ст. Якаснае развіццё жанрава-стылёвай сістэмы. Узмацненне самабытнасці ўкраінскай, беларускай і рускай літаратур

6

4

2

2.2.

Літаратура Рэнесансу і Рэфармацыі (другая палавіна XV – пачатак XVII ст.)

24

14

10

2.2.1.

Асаблівасці Адраджэння ў розных еўрапейскіх краінах. Генезіс украінскай літаратуры Рэнесансу, асноўныя прыкметы эстэтыкі

2

2



2.2.2.

Лацінамоўная ўкраінская літаратура XIV — першай палавіны XVI ст.

4

2

2

2.2.3.

Літаратурныя рысы першага ўкраінскага адраджэння канца XVI – пачатку XVII cт.

4

2

2

2.2.4.

Развіццё традыцыйных празаічных жанраў




2

2

2.2.5.

Украінская палемічная літаратура




4

2

2.2.6.

Народна-паэтычны эпас. Песенна-рамансавая лірыка




2

2

2.3.

Літаратура Барока (пачатак XVII – XVIII cт.)

30

18

12

2.3.1

Барока як літаратурны метад, мастацкі стыль, культурна-гістарычная эпоха і сістэма светабачання

4

2

2

2.3.2.

Кіева-Магілянская акадэмія як найважнейшы асяродак украінскага літаратурнага працэсу новага часу

6

4

2

2.3.3.

Паэзія ўкраінскага Барока

6

4

2

2.3.4.

Украінская малая проза XVII – XVIII ст.

6

4

2

2.3.5.

Украінская драматургія XVII – XVIII cт.

4

2

2

2.3.6.

Нацыянальная спецыфіка літаратуры ўкраінскага Барока

4

2

2
















3.

Новая ўкраінская літаратура:
канец XVIII – XIX ст.


114

76

38

3.1.

Літаратура XIX ст. — якасна новы этап у развіцці нацыянальнай літаратуры

2

2



3.2.

Украінская літаратура першай палавіны XIX ст.

62

42

20

3.2.1.

Украінскі класіцызм

20

14

6

3.2.2.

Украінскі рамантызм

20

14

6

3.2.3

Творчасць Тараса Шаўчэнкі

22

14

8

3.3.

Украінская літаратура другой палавіны XIX ст.

50

32

18

3.3.1.

Украінскі рэалізм

2

2



3.3.2.

Станаўленне рэалістычнага эпасу. Марка Ваўчок, Панцеляймон Куліш

6

4

2

3.3.3.

Развіццё лірыкі. Леанід Глібаў, Сцяпан Руданскі, Юрый Фядзьковіч

6

4

2

3.3.4.

Узмацненне эпічнасці. Іван Нячуй-Лявіцкі, Панас Мірны

8

4

4

3.3.5.

Шырыня творчага дыяпазону літаратуры. Творчасць Барыса Грынчэнкі, Паўла Грабоўскага

6

4

2

3.3.6.

Драматургія і тэатр. Міхайла Старыцкі, Марка Крапіўніцкі, Іван Карпенка-Кары

8

6

2

3.3.7.

Творчасць Івана Франка

14

8

6
















4.

Украінская
літаратура канца XIX – пачатку XX ст.


54

36

18

4.1.

Навацыі ў галіне зместу, тэм і праблематыкі, шырыня жанрава-стылёвай палітры

6

4

2

4.2.

Творчасць Лесі Украінкі

14

10

4

4.3.

Творчасць Вольгі Кабылянскай

4

2

2

4.4.

Творчасць Міхайлы Кацюбінскага

6

4

2

4.5.

Творчасць Васіля Стафаніка

6

4

2

4.6.

Творчасць Уладзіміра Віннічэнкі

8

4

4

4.7.

Творчасць паэтаў-наватараў

10

8

2
















5.

Украінская літаратура
XX – пачатку XXI ст.


48

30

18

5.1.

Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу 1920—1930-х гадоў

12

8

4

5.1.1.

Развіццё творчых метадаў і стыляў

2

2



5.1.2.

Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону паэзіі

4

2

2

5.1.3.

Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону прозы

4

2

2

5.1.4.

Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону драматургіі

2

2



5.2.

Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу 1930 – 1950-х гадоў

10

6

4

5.2.1.

Украінская літаратура ў кантэксце канфліктаў эпохі

4

2

2

5.2.2.

Украінская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

4

2

2

5.2.3.

Літаратура ўкраінскай дыяспары

2

2



5.3.

Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу 1960 –1990-х гадоў

12

8

4

5.3.1.

Украінская літаратура ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў

4

4



5.3.2.

Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур паэзіі

4

2

2

5.3.3.

Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур прозы

4

2

2

5.4.

Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу канца XX – пачатку XXI ст.

14

8

6