Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вид материала | Документы |
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных, 584.53kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 706.24kb.
- Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 985.75kb.
- Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання, 174.94kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 378.93kb.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага, 569.24kb.
- 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай, 705.32kb.
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
3.3. УКРАІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛаВінЫ ХІХ СТ.
3.3.1. Украінскі рэалізм.
Гістарычная сітуацыя ва Украіне ў другой палавіне ХІХ ст., яе ўплывы на культурна-мастацкае, літаратурнае жыццё. Актывізацыя грамадска-палітычных працэсаў, фарміраванне рэвалюцыйнай ідэалогіі і так званай філасофіі дзеяння як фактары ўзмацнення рэалістычных тэндэнцый у мастацтве.
Зараджэнне і дзейнасць “Громад”, сувязі “громадовців” з Галічыной. Роля “Просвіти” ў нацыянальным адраджэнні Украіны. Узнікненне, рэфармаванне, дзейнасць Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі. Значэнне таварыства ў станаўленні ўкраінскай навуковай думкі.
Сутнасць дэмакратычнага і ліберальнага падыходу да ацэнкі жыццёвых працэсаў, пытанняў народнасці. Роля перыядычнага друку ў фарміраванні эстэтычных напрамкаў і густаў.
Антыманархічныя і антыпрыгонніцкія тэндэнцыі ў літаратуры. Ідэя культурнай еднасці нацыі. Пераслед украінскай культуры з боку ўладаў (урадавыя рэпрэсіі 60-х гадоў, Валуеўскі цыркуляр 1863 г. і інш.).
Першы ўкраінскі часопіс “Основа”. Галіцкія часопісы на светапогляднай платформе “народовців”. Выданні І. Франка: “Друг”, “Громадський голос”, “Дзвін”, “Молот”, “Світ”, “Дрібна бібліотека”, “Народ”, “Житє і слово”.
Ідэйна-тэматычныя, жанравыя пошукі ўкраінскай прозы 1850–1860-х гг. Развіццё жанру апавядання ў творчасці Марка Ваўчка, П. Куліша, Ю. Фядзьковіча. Д. Мардоўца, А. Старажэнкі, Г. Барвінак, М. Алелькавіча, М. Чайкі, Д. Мароза, П. Кузьменкі і інш.
Наватарства і эпігонства ўкраінскай паэзіі 1850–1860-х гг. Уплыў Т. Шаўчэнкі на творчасць П. Куліша, Л. Глібава, Ю. Фядзьковіча, С. Руданскага, А. Каніскага, С. Варабкевіча і інш.
Пашырэнне тэматычных і жанрава-стылёвых межаў прозы 1870–1890-х гг. Эвалюцыя жанру аповесці. Станаўленне сацыяльна-псіхалагічнага рамана.
М. Драгаманаў у грамадска-палітычным і культурным жыцці Украіны.
1870–1890-я гг. – новы этап у развіцці ўкраінскай паэзіі; яе жанравая своеасаблівасць, тэматычная шырыня, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць.
Развіццё ўкраінскага тэатра ў 1870-1890-я гады. Тэатральнае жыццё Галічыны. Стварэнне ўкраінскага тэатра карыфеяў.
Сацыяльна-бытавая і сацыяльна-псіхалагічная драма. Эвалюцыя жанру камедыі. Гістарычная драма і трагедыя.
Заходнеўкраінская проза 1870–1890-х гадоў. Лакальнасць «галіцкай» тэматыкі. Агульначалавечыя каштоўнасці ў прозе М. Паўлыка, Я. Ярашынскай, Н. Кабрынскай.
3.3.2. Станаўленне рэалістычнага эпасу. Марка Ваўчок, Панцеляймон Куліш.
Пашырэнне часава-прасторавых абсягаў прозы. З’яўленне і развіццё індывідуалізаванага героя-персанажа як мастацкага цэнтра эпічнага апавядання.
Марко Вовчок (1833 – 1907). Фарміраванне творчай індывідуальнасці. Зборнік “Народні оповідання” (1857) – новая з’ява ва ўкраінскай літаратуры. Тэматыка, мастацкія адметнасці: характар тыпізацыі абставін, вобраз прыгоннай жанчыны-сялянкі і яго эвалюцыя.
Аповесць “Інститутка” (1859) – найяскравейшы антыпрыгонніцкі твор. Багацце і вобразнасць мовы, яе народна-песенныя крыніцы, спосабы мастацкай адаптацыі фальклорнай паэтыкі ў эпічным рэалістычным творы.
Аповесць “Кармелюк”. Вобраз народнага мсціўца, яго суаднесенасць з аналагічнымі персанажамі народных казак і легенд пра Кармалюка.
Творы, напісаныя па-руску. Праблема аўтарства “Народних оповідань”. Значэнне творчасці Маркі Ваўчка для развіцця ўкраінскай літаратуры.
Пантелеймон Куліш (1817 – 1897). Шматграннасць творчай натуры: празаік, паэт, драматург, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, перакладчык, фалькларыст, этнограф, публіцыст, рэдактар, выдавец.
Панцеляймон Куліш і «Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва». Асаблівасці мастацкага асэнсавання праблемы нацыянальнага і сацыяльнага лёсу ўкраінскага народа, яго мовы і культуры ў творчасці пісьменніка.
Рамантычная ідылія “Орися” (1844): паэтызацыя старасвецкага патрыярхальнага побыту, гармоніі чалавека і прыроды, сямейнага спакою. Рамантычна-баладнае апавяданне “Гордовита пара” і ідылія “Дівоче серце” (1861 – 1862). Фальклорная дэкаратыўнасць, суб’ектыўнасць і ўмоўнасць аўтарскага стылю, элементы меладраматызму і дыдактычнасці. Прыкметы стылю этнаграфічна-бытавой школы ў апавяданнях 1860-х гг.
“ Чорна рада” (1845 – 1846, 1857) – першы гістарычны раман ва ўкраінскай літаратуры. Сутнасць рамантычнага тыпу гістарызму: замена аналітычна-лагічнага пачатку на пачуццёва-інтуітыўны; рамантычная паэтызацыя Сечы ў рамане, ідэалізацыя герояў, абсалютызацыя духу свабоды. Ідэйныя супярэчнасці ў рамане. Тыпалагічная сувязь з раманамі Вальтэра Скота.
Жанрава-стылёвае багацце лірыкі. Зборнікі: “Досвітки”, “Хуторна поезія”, апошняя кніга “Дзвін” (1893). Неардынарнасць мастацкага свету П. Куліша. Куліш – перакладчык Бібліі. Значэнне творчасці ў пашырэнні ідэйна-тэматычных і жанравых межаў новай украінскай літаратуры.
3.3.3. Развіццё лірыкі. Леанід Глібаў, Сцяпан Руданскі, Юрый Фядзьковіч.
Узмацненне лірычнага пачатку ў вершаваных творах. Далейшае пашырэнне рысаў нацыянальнай эстэтыкі ў паэзіі.
Леонід Глібов (1827 – 1893). Байкі і лірычныя вершы на рускай і ўкраінскай мовах. Нацыянальны характар баек, гуманістычны пафас твораў. Пытанні духоўнасці, этнічнай адметнасці як асноўная праблема ўкраінскамоўнай лірыкі Л. Глібава. Роля Шаўчэнкі ў фарміраванні творчай індывідуальнасці паэта. Элегічнасць, рэфлексійнасць, рамантычная сузіральнасць і рэалістычная цікавасць да дэталі і факту ў паэзіі Глібава. Вершы “Вечір”, “Журба”, “Христос воскрес”, “Над Дніпром” і інш.
Степан Руданський (1834 – 1873). Жанравая разнастайнасць лірыкі: філасофская (“Моя смерть”), грамадзянская (“Наука”, “Гей, бики!”), інтымная (“Повій, вітре, на Вкраїну…”, “Ой чому ти не літаєш…”), аповядальная (“Над колискою”) і інш. Кантамінацыя і суіснаванне розных стылёвых плыняў і мастацкіх прыёмаў у творчасці С. Руданскага. Балады “Два трупи” (“Розбійник”, 1851), “Тополя” (1861).
Паэма “Лірникові думи” (1856). Біблейскае і фальклорнае ў мастацкай тканіне твора. Праблемы барацьбы дабра і зла ў інтэрпрэтацыі аўтара.
Байкі і гумарэскі ў творчай спадчыне С. Руданскага. Метады і прыёмы літаратурнай апрацоўкі народнага гумару. Аўтарскі жанр “співомовок”, рэалістычная мастацкая дэталь, асаблівасці сюжэтнай сітуацыі ў іх (“Добре торгувались”, “Заседатель” і інш.).
Юрій Федькович (1834 – 1888). Жыццёвы шлях пісьменніка, уплыў шматэтнічнага і полікультурнага асяроддзя на фарміраванне творчай індывідуальнасці. Першы зборнік “Поезії Осипа Федьковича” (1862), ацэнка яго крытыкай. Эвалюцыя эстэтычных поглядаў пісьменніка пад уплывам агульнаеўрапейскага культурнага руху па лініі перадрамантызм – сентыменталізм – «Бура і Націск» – рамантызм – рэалізм. Дыялектыка рэальнасці і легенды, мясцовага і запазычанага матэрыялу ў паэмах “Новобранчик”, “Лук’ян Кобилиця”. “Дезертир” – “корона поетичної творчості Федьковича” (І. Франко).
Своеасаблівы «кодэкс гонару» селяніна-гуцула як найвышэйшая этычная каштоўнасць у апавяданнях пісьменніка. Тэматыка салдацкага жыцця ў прозе Фядзьковіча (“Три як рідні брати”, “Штефан Славич” і інш.).
Трагедыі “Довбуш” і “Хмельницький”. Аўтарская інтэрпрэтацыя гісторыі. Матыў «любові – згубы» і яго развіццё ў гэтых творах. Канфлікт паміж новым спосабам падачы драматургічнага матэрыялу і архаічнай будовай твораў.
3.3.4. Узмацненне эпічнасці. Іван Нячуй-Лявіцкі, Панас Мірны.
Аб’ектыўная неабходнасць развіцця эпічных формаў для асэнсавання паўнаты народнага жыцця.
Іван Нечуй-Левицький (1838 – 1919). Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, яго літаратурная дзейнасць.
Праблематыка, кампазіцыйныя асаблівасці, паэтыка аповесцей. Гумар, камізм сітуацый, своеааблівасць характараў у сацыяльна-бытавых аповесцях. Аповесць-хроніка “Микола Джеря” (1876), сюжэт і кампазіцыя твора, дасягненні аўтара ў абмалёўцы масавых сцэн. Вобраз стыхійнага бунтара Міколы Джэры як абагульненае ўвасабленне народнай няскоранасці і свабодалюбства. Інтэрпрэтацыя класічнага матыву бунту супраць няпраўды. Пейзаж і партрэт у структуры твора.
“ Кайдашева сім’я” (1878) як класічны ўзор украінскай сацыяльна-бытавой аповесці. Наватарства аўтара ў паказе вясковага жыцця. Спосабы тыпізацыі і індывідуалізацыі ў творы. Гумар і сатыра ў творы.
“ Хмари”, “Над Чорним морем” – першыя раманы з жыцця ўкраінскай інтэлігенцыі. Гістарычныя раманы “Князь Єремія Вишневецький”, “Гетьман Іван Виговський”. Значэнне творчасці І. Нечуя-Лявіцкага ў развіцці ўкраінскай літаратуры.
Панас Мирний (1849 – 1920). Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці.
Раман “Хіба ревуть воли, як ясла повні?” – першы сацыяльна-бытавы раман у гісторыі ўкраінскай літаратуры. Распрацоўка тэмы «галоднай волі». Своеасаблівасць кампазіцыі, шматпланавасць сюжэту. Багацце дэталяў побыту, іх ілюстрацыйная роля і псіхалагічнае значэнне. Вобраз Чыпкі, эвалюцыя яго характару. Індывідуальна-асабістае ў вобразе і традыцыйныя рысы народнага праўдашукальніка. Народна-песенныя вытокі жаночых вобразаў – Мотры, Галі, Хрысці. Сатырычныя прыёмы ў творы. Месца рамана ў кантэксце еўрапейскага «сялянскага эпасу».
Праблемы нацыянальнай украінскай інтэлігенцыі ў аповесці “Лихі люди” (1858). Вобразы «новых людзей». Асэнсаванне месца жанчыны ў тагачасным грамадстве ў рамане “Повія”. Вобраз Хрысці. Псіхалагізм творчай манеры пісьменніка.
Драматургія П. Mірнага (“Лимерівна”, 1883) i традыцыі рускай рэалістычнай драмы.
3.3.5. Шырыня творчага дыяпазону літаратуры. Творчасць Барыса Грынчэнкі, Паўла Грабоўскага.
Борис Грінченко (1863 – 1910). Жыцццёвы і творчы подзвіг Б. Грынчэнкі – пісьменніка, гісторыка, літаратуразнаўцы, арганізатара выдавецкай справы.
Жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі, створанай пад псеўданімам Василь Чайченко: зборнікі “Пісні Василя Чайченка” (1884), “Нові пісні і думи Василя Чайченка” (1887) і інш. Тэматыка, праблематыка, мастацкія адметнасці.
Дзіцячы свет у малой прозе пісьменніка. Грынчэнка – педагог.
Сатырычныя апавяданні. Рэалізм аповесцей “Сонячний промінь” (1890), “На розпутті” (1891). Дылогія “Серед темної ночі”, “Під тихими вербами”. Шлях пісьменніка ад народніцкай манеры да тэхнікі пісьма ў духу позняга М. Кацюбінскага і В. Стафаніка, выхад з сялянскага кола праблем да мастацкага паказу і асэнсавання асяроддзя інтэлігенцыі.
Драматургічны даробак пісьменніка: інтэлектуалізацыя тэматыкі, паглыбленне псіхалагізму. Драма “На новий шлях” (1905), стылістычны перагук з Г. Ібсанам.
Б. Грынчэнка як перакладчык Шылера, Гётэ, Гаўптмана, Гюго, Байрана, Пушкіна, Тургенева. Грынчэнка – фалькларыст, этнограф, лексіколаг. Яго “Словар української мови” у 4-х тамах (1907 – 1909).
Павло Грабовський (1864 – 1902). Эвалюцыя светапогляду пісьменніка, роля Т. Шаўчэнкі ў фарміраванні пазіцыі паэта-барацьбіта. Верш “Я не співець…” як творчае крэда аўтара. Жаночыя вобразы ў паэзіі Грабоўскага (“Трудівниця”, “Швачка” і інш.), тэма народнага інтэлігента і яе аўтарская трактоўка. Праблема міжнацыянальных адносін у вершы “До Б. С-го”, яго ідэйная блізкасць да верша Шаўчэнкі “Полякам”. Асаблівасці пейзажнай лірыкі (“Сон”, “Веснянки”), прыём сімвалічна-алегарычнага выкарыстання карцін прыроды. Турэмная лірыка. Вобраз Украіны ў лірыцы Грабоўскага. Тыпалагічная паралель з творчасцю Алеся Гаруна.
Літаратурна-крытычныя артыкулы Грабоўскага: артыкул “Дещо про творчість поетичну”. Перакладчыцкая спадчына паэта як «анталогія сусветнай паэзіі». Значэнне творчасці Паўла Грабоўскага.
3.3.6. Драматургія і тэатр. Міхайла Старыцкі, Марка Крапіўніцкі, Іван Карпенка-Кары.
Михайло Старицький (1840 – 1904). Шматграннасць творчай дзейнасці пісьменніка (паэзія, проза, драматургія, пераклады, акторская, рэжысёрская і арганізацыйная дзейнасць па стварэнні прафесійнага тэатра).
Адаптацыя для сцэны твораў іншых пісьменнікаў: “Чорноморці” (1872) паводле Я. Кухарэнкі, “За двома зайцями” (1883) паводле І. Нечуя-Лявіцкага і інш. Майстэрства аўтара пры сцэнічнай перадачы народнага гумару, анекдота, фальклорнага апавядання, легенды, песні і інш. у камедыі “По-модному” (у пастаноўках на Беларусі вядомая як «Модны шляхцюк»), драме “Ой не ходи, Грицю, тай на вечорниці” (1887), трагедыі “Маруся Богуславка” (1897).
Жанравая эвалюцыя драмы ў творчасці М. Старыцкага. Драма “Талан” (1893) як філасофскае асэнсаванне праблем інтэлігенцыі і ролі нацыянальнага тэатра ў развіцці ўкраінскай культуры.
Гісторыка-рамантычныя творы: раман-трылогія “Богдан Хмельницький” (1897), “Молодість Мазепи” (1893), “Руїна” (1899). Вобраз Кіева ХVІ – ХVІІ ст. у аповесцях “Чорний коршун” (1896), “Перші коршуни” (1900). «Вальтэрскотаўская» сюжэтная схема твораў. Творчасць Старыцкага – злучальнае звяно паміж «старой» бытавой прозай і навейшай тэхнікай пісьма ў псіхалагічнай прозе М. Кацюбінскага, В. Кабылянскай, У. Віннічэнкі.
Марко Кропивницький (1840 – 1910). Творчы шлях як актора і драматурга. Першая п’еса “Дай серцю волю, заведе в неволю”. Сямейна-бытавы і грамадскі пласты ў камедыях пісьменніка “Помирилися” (1869), “Пошились в дурні” (1875), “По ревізії” (1882), “Глитай, або ж Павук” (1882), у драме “Доки сонце зійде, роса очі виїсть” (1882) і інш. Рэалістычнае адлюстраванне новых працэсаў у вёсцы пасля зямельна-прававой рэформы 1961 года. Адкрыццё «галерэі» ўкраінскіх “чумазих”. Уплыў творчасці М. Крапіўніцкага на развіццё беларускага тэатра і драматургіі; пастаноўкі яго твораў у Беларусі.
Іван Карпенко-Карий (1845 – 1907) – рэфарматар украінскай драмы. Уплыў еўрапейскай літаратуры і грамадска-палітычнай думкі на фарміраванне творчай асобы. Першы твор “Бурлака” (1883) як узор рэалістычнай драмы. Вобраз Апанаса Зінчанкі, тыпалагічная сувязь яго з аналагічнымі вобразамі ў прозе П. Мірнага, І. Нечуя-Лявіцкага, І. Франка.
Развіццё майстэрства І. Карпенкі-Карага ў драме “Наймичка” (1885). Месца Харытыны ў галерэі жаночых вобразаў украінскай літаратуры XIX ст. Жанр камедыі:“Розумний і дурень” (1885), “Сто тысяч” (1890), “Хазяїн” (1900). Эвалюцыя персанажа-тыпу ў гэтых творах. Філасофскае асэнсаванне ўзаемаадносін «чалавек – грошы» і «багацце – культура». Мадэрнізацыя жанравай структуры драмы.
Гістарычная тэматыка ў творчасці І. Карпенкі-Карага. П’есы “Бондарівна” (1984), “Паливода вісімнаццятого століття” (1893), “Сава Чалий” (1899), “Гандзя” (1902) і інш. Жанравыя асаблівасці, выкарыстанне фальклорнага матэрыялу для філасофскага асэнсавання гістарычных абагульненняў пра лёс Украіны і ўкраінскага народа.
Своеасаблівасць канфлікту ў камедыі “Мартин Боруля”. Дылогія “Суєта”, “Житейське море” – праблемы ўзаемаадносін інтэлігенцыі і народа.
Творы І. Карпенкі-Карага ў ідэйна-эстэтычным кантэксце еўрапейскай новай драмы. Роля творчасці пісьменніка ў станаўленні беларускага тэатра і драматургіі. Традыцыі ўкраінскага драматурга ў тыпалагічным супастаўленні з навацыямі драматургіі Янкі Купалы.
3.3.7. Творчасць Івана Франка.
Іван Франко (1856 – 1916). Энцыклапедычнасць творчай асобы Франка: паэт, празаік, драматург, літаратуразнаўца, філосаф, гісторык, фалькларыст, мовазнаўца, перакладчык, эканаміст, кнігазнаўца. Роля Франка як грамадскага і навуковага дзеяча ў развіцці сацыяльна-палітычных і культурных працэсаў у Галічыне, усёй Украіне ў цэлым.
Фарміраванне творчай асобы пісьменніка. Дэбют у студэнцкім часопісе « Друг» (1874). Рух ад рамантычнай галіцкай традыцыі да рэалістычнага аналізу жыцця. Артыкул “Література, її завдання і найважніші ціхи” (1878) як эстэтычнае крэда пісьменніка ў ранняй творчасці. Верш “Гімн” (1880) – этапны твор ва ўкраінскай літаратуры; вобразнае асэнсаванне ідэй вечнага руху, сцвярджэнне духоўнага пачатку ў творы.
Зборнік “З вершин і низин” (1887, 1893). Эвалюцыя лірычнага героя ад першага да другога, пашыранага, выдання кнігі. Філасофская напоўненасць цыклаў “Думи пролетарія”, “Excelsior”, “Веснянки”, “Вольні сонети”, “Знайомим і незнайомим”. Распрацоўка аўтарскай сістэмы вобразаў-сімвалаў і алегорый у зборніку, суадносіны біблейскай, літаратурнай і фальклорнай сімволікі. Рамантычны пафас вершаў “Каменярі”, “Беркут”, “Мій раю зелений” і інш. Вобраз Каменяра як апорны ў творчасці Франка. Новае напаўненне санетнай формы ў цыкле “Тюремні сонети”.
Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце зборніка “Зів’яле листя” (1896) – вяршыні паэтычнай творчасці Франка. Маральна-этычныя праблемы ў зборніку “Мій Ізмарагд” (1898). Аўтарскае пераасэнсаванне традыцыі інтымнай лірыкі. Жанравая своеасаблівасць твораў.
Характарыстыка лірычнага героя зборніка “З днів журби” (1900) – моцнай волі барацьбіта, які падпарадкоўвае пачуццё жыццёваму крэда і сіле розуму. Вобраз аўтара ў зборніку. Аптымістычнае гучанне зборніка ў кантэксце часу. Кніга лірыкі “Semper tiro” як увасабленне канцэпцыі «агню ў адзенні слова». Сугучнасць зборніка грамадска-палітычным працэсам. Рэдактарская работа аўтара над зборнікам “Із літ моєї молодості”.
Жанравая разнастайнасць паэм. Творы сацыяльна-бытавыя (“Панські жарти”, 1887, і інш.), гістарычныя (“На Святоюрській горі”, 1900; “Ор і Сирчан”, 1889 – 1915; “Кончакова слава”, 1916), філасофска-этычныя (“Смерть Каїна”, 1888; “Цар і аскет”, 1893; “Іван Вишенський”, 1900; “Мойсей”, 1905 і інш.), сатырычныя (“П’яниця”, 1893 і інш.), паэмы для дзяцей (“Лис Микита”, 1890; “Пригоди Дон-Кіхота”, 1891; “Абу-Касимові капці”, 1895, і інш.).
Паэма “Іван Вишенський” – непераўзыдзены ўзор псіхалагічна-філасофскай паэмы. Канфлікт паміж асабістым і грамадскім, аскетызмам і любоўю да роднага народа ў душы галоўнага героя.
Паэма “Мойсей” – «другі “Заповіт”» украінскай літаратуры. Агульначалавечая і нацыянальная сацыяльна-філасофская праблематыка ў творы. Пераасэнсаванне біблейскага міфа. Драматызм вобраза Майсея, праблема «прарок і народ». Асэнсаванне гістарычных шляхоў украінскага народа ў творы. Самастойнае філасофска-эстэтычнае значэнне пралогу да паэмы.
Разнастайнасць празаічнай спадчыны Івана Франка. Новае ва ўкраінскай літаратуры: дэталёвы аналіз жыцця гарадскога асяроддзя ў «барыслаўскай эпапеі». Апавяданні “Борислав” (1877), “Рутенці” (1877) і інш., аповесць “Boa constrictor” (1878, другая рэдакцыя 1905 – 1907 гг.) і раман “Борислав сміється” (1881 – 1882). Алегарычныя вобразы змея-ўдава і багіні шчасця, іх аўтарская інтэпрэтацыя, сувязь прозы І. Франка з творамі Э. Заля. Раман “Борислав сміється” ў кантэксце еўрапейскай літаратуры.
Мінулае Галічыны ў аповесці “Захар Беркут” (1883). Тэма «новых людзей» у аповесці “Лель і Полель” (1887), мастацкае супрацьпастаўленне рэвалюцыйнай і эвалюцыйнай канцэпцый развіцця грамадства як вынік расчараванасці аўтара ў класічным марксізме. Аповесць “Сойчине крило” (1905). Глыбіня псіхалагічнага аналізу, элементы сугестыўна-вобразнага абагульнення, сувязь твора з эстэтыкай сімвалізму.
Іван Франко – драматург. Тэарэтычныя і крытычныя артыкулы пісьменніка пра ўкраінскі тэатр: “Руський театр в Галичині” (1885), “Русько-український театр” (1894) і інш. «Камедыі звычаяў» “Рябина” (1886, 1889), “Учитель” (1896) і іншыя творы для «народнага тэатра». Імкненне аўтара «да псіхалагічнай і гістарычнай праўды замест дэкарацыйнага бляску».
“ Украдене щастя” (1894) як сацыяльна-псіхалагічная драма і вяршыня драматургічнай творчасці пісьменніка. Фальклорныя карані твора, аўтарскае развіццё характараў, пранікненне ў глыбіню сацыяльнай псіхалогіі, асэнсаванне разбурэння сямейных і духоўна-этычных сувязей на зломе эпох. Сімвал «украдзенага шчасця», яго тыпалагічная суаднесенасць з вобразам «забранага краю» ў беларускай літаратуры. Іван Франко і сусветная літаратура. Беларуская «Франкіяна»: І.Франко, М. Драгаманаў і беларускае пытанне напрыканцы ХІХ ст. І. Франко ў ацэнцы М. Багдановіча. І. Франко на старонках «Нашай Нівы». Пераклады І. Франка на беларускую мову.
Паўнацэнная і ўсебаковая рэалізацыя эстэтычных канцэпцый і вобразна-выяўленчых прыёмаў класічнага рамантызму і рэалізму ў творчасці І. Франка; заканамернасць і непазбежнасць узнікнення мадэрнісцкіх тэндэнцый у позняй творчасці пісьменніка. Уплыў І. Франка на развіццё «постфранковай» украінскай літаратуры.
4. УКРАІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА
канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
4.1. Навацыі ў галіне зместу, тэм і праблематыкі, шырыня жанрава-стылёвай палітры.
Палітычныя катаклізмы часу, часовае паслабленне цэнзурных уціскаў. Літаратурныя дыскусіі пра шляхі развіцця ўкраінскай культуры, што адбываюцца ў 1890 – 1900-х гг. Асэнсаванне народніцтва і мадэрнізму. Нацыянальнае адраджэнне пачатку ХХ ст. і антыўкраінская палітыка абедзвюх імперый – Расійскай і Аўстра-Венгерскай. Літаратурныя часопісы і групоўкі. “Молодомузівці” і “хатяни». Асаблівасці ўкраінскага літаратурнага мадэрнізму. Рыторыка эстэтызму, псіхалагізм, інтэлектуальнасць, фемінізм, уплывы філасофіі Ніцшэ і тэорыі псіхааналізу Фрэйда. «Філалагічная школа», артыкулы Лесі Украінкі, дыскусія І. Франка і М. Варанога. І. Франко пра наватарства пісьменнікаў «новай генерацыі».
Канец ХІХ – пачатак ХХ ст. – адзін з найбольш багатых на таленты перыядаў у гісторыі ўкраінскай літаратуры. Украінская літаратура на фоне еўрапейскіх мастацкіх працэсаў і тэндэнцый.
4.2. Творчасць Лесі Украінкі.
Леся Українка (1871 – 1913): жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы. Драгаманавы – Касачы ў культурным працэсе Украіны. Феномен Лесі Украінкі як чалавека, грамадскага дзеяча, паэтэсы, драматурга, фалькларыста. Неарамантызм і мадэрнізм як дыялектычныя кампаненты творчага стылю. Апора на вобразы-сімвалы, асаблівасці рытмамеладычнага малюнка, пераасэнсаванне фальклорнай і біблейскай вобразнасці.
Літаратурна-эстэтычныя погляды Лесі Украінкі.
Лірыка Лесі Украінкі. Дэкларацыя героя моцнай волі (“Contra spem spero”, “І все-таки до тебе думка лине…”). Творчасць як аснова і сэнс жыцця мастака (“To be or not to be?...”). Зборнікі вершаў “Думи і мрії” (1899), “Відгуки”(1902). Драматычны канфлікт паміж індывідуальнымі памкненнямі асобы і патрыярхальнымі сацыяльнымі звычаямі ў гістарычным і сучасным аспектах.
Тэматыка, псіхалагізм прозы Лесі Украінкі.
Этыка-філасофская драматычная паэма ў творчасці Лесі Украінкі: “Одержима” (1901), “Камінний господар” (1912) і інш. Біблейскія, міфалагічныя, гістарычныя, літаратурныя крыніцы сюжэтаў і персанажаў, тэкст і падтэкст. “Бояриня” (1910) – драма нацыянальнага болю. Наватарскі характар драматургіі: філасофская сімволіка, драма ідэй, адкрытая форма літаратуры.
“ Лісова пісня” (1911). Жанравыя асаблівасці драмы-феерыі, «песні песень» украінскай літаратуры. Неарамантычны канфлікт паміж будзённасцю жыцця і высокімі памкненнямі душы; мадэрнісцкае сцверджанне духоўна-эстэтычнай сутнасці чалавека і яго творчых магчымасцей.
Тыпалагічныя сувязі з еўрапейскай драмай – М. Метэрлінк, Г. Гауптман, Я. Купала. Паэтычная традыцыя Г. Гейнэ ў паэзіі Лесі Украінкі. Класічна-літаратурныя і фальклорна-міфалагічныя вобразы ў творчасці Лесі Украінкі і М. Багдановіча. Неарамантызм Лесі Украінкі і Янкі Купалы: тыпалогія мастацкага светабачання.
Мінск у лёсе Лесі Украінкі. Паэма С. Грахоўскага «Ростань на світанні», прысвечаная Лесі Украінцы і Сяргею Мяржынскаму. Творы Лесі Украінкі ў беларускамоўным узнаўленні.
4.3. Творчасць Вольгі Кабылянскай.
Ольга Кобилянська (1863 – 1942): уплыў еўрапейскага мастацтва, нямецкай літаратуры і філасофіі, украінскага феміністычнага руху на фарміраванне светапогляду і эстэтычнай сістэмы пісьменніцы. Эвалюцыя ад рамантызму да неарамантызму і мадэрнізму; сімвалізм, экспрэсіянізм.
Тэма жаночай эмансіпацыі як адна з цэнтральных праблем творчасці, яе гуманістычны і эстэтычны змест. Аповесці “Людина” (1894), “Царівна” (1896), “Некультурна” (1896), “Valsе Mélancholique” (1898).
Псіхалагічнае асэнсаванне адвечнай праблемы зямлі. Псіхалагізм і трагізм раману “Земля” (1902); канфлікт ідэалу і рэчаіснасці ў творы. Мадэрнісцкая структура арганізацыі тэксту, індывідуалізацыя вобразаў-характараў, адметнасць партрэтнай характарыстыкі і мастацкай дэталі ў творах. Сімфанізм стылю. Аповесць-балада “У неділю рано зілля копала”. Нацыянальная традыцыя і наватарства ў апрацоўцы фальклорных сюжэтаў. Тэма вайны 1914 года ў малой прозе. Нацыянальная ідэя рамана “Апостол черні”. Дзённік.
В. Кабылянская і сусветная літаратура (Г. Ібсен, К. Гамсун, І. Тургенеў, Ф. Дастаеўскі, Ф. Шылер, М. Метэрлінк). Тыпалагічная блізкасць да творчасці Цёткі, М. Гарэцкага, Кузьмы Чорнага.
4.4. Творчасць Міхайлы Кацюбінскага.
Михайло Коцюбинський (1864 – 1913): жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, культурна-асветніцкая дзейнасць. Эвалюцыя ад народніцкай эстэтыкі да мадэрнісцкай: “Харитя” (1891) – “Маленький грішник” (1893) – “Intermezzo” (1908) і інш.
Элементы экспрэсіяністычнай, імпрэсіяністычнай паэтыкі ў творчасці – няпоўны сюжэт, фрагментарная кампазіцыя, фрагментарнасць аповеду, мастацкая змястоўнасць пейзажу, колеру, светлаценяў, гукавых вобразаў, увага да суб’ектыўных уражанняў і душэўных зрухаў, акцэнт на псіхалагічнай дэталі, ускладненая метафорыка. Прыём кантрасту. Дэталь як спосаб індывідуалізацыі партрэтнай характарыстыкі. Роля фальклорнага матэрыялу (міф, дэманалогія, пантэізм светаўспрыняцця, традыцыйная мараль і побыт). Жанравая багацце творчасці, асаблівасці малых форм: навела, эцюд, абразок. Псіхалагізм “Лялечки”. Акварэльнасць навел крымска-малдаўскага цыклу (“На камені”, 1902) Наватарства малой прозы плыні свядомасці (“Цвіт яблуні”, 1902; “Intermezzo”, 1908). Разнастайнасць тыпажу ў творах пра рэвалюцыю 1905 года. Апавяданні “Сміх” (1906), “Коні не винні” (1912), “Persona grata” (1907), аповесць “Fata morgana” (1903 – 1910) і інш. Гуцульская тэматыка, філасофская канцэпцыя аповесці “Тіні забутих предків” (1911). І. Франко пра прозу М. Кацюбінскага.
Індывідуальна-аўтарскі стыль М. Кацюбінскага ў кантэксце еўрапейскай літаратуры. Тыпалагічныя паралелі з Цёткай, Змітраком Бядулем, К. Гамсунам, А. Чэхавым. М. Багдановіч пра Кацюбінскага. Творы Кацюбінскага ў беларускамоўным узнаўленні.
4.5. Творчасць Васіля Стафаніка.
Василь Стефаник (1871 – 1936): пісьменнік і грамадскі дзеяч. Русіў, Каламыя, Кракаў — этапы ў фармаванні пісьменніка. Трыумфальны дэбют. Актыўны ўдзел у літаратурна-грамадскім і палітычным жыцці Галічыны. “Покутська трійця”: Лесь Мартовіч і Марка Чарамшына як літаратурныя пабрацімы Стафаніка. Фарміраванне індывідуальнага стылю пісьменніка. І. Франко, Леся Украінка, М. Горкі пра прозу В. Стафаніка.
Высокая эмацыйная напружанасць і экспрэсіяністычная насычанасць «сялянскай» тэмы ў навелістыцы; трагічная падзея як кампазіцыйны цэнтр твора: “Катруся” (1898), “Новина” (1899), “Скін” (1899), “Палій” (1900) і інш. Патрыятычны заклік да еднасці ўкраінскага народа, мадэрнісцкая ідэя дзяржаўнай нацыі: “Камінний хрест” (1899), “Марія” (1916), “Межа” (1926). Прабуджэнне нацыянальнай свядомасці героя ў навелах (“Марія”, “Сини”, “Мати”). Манументалізм вобраза Івана Пераламанага (“Камінний хрест”). Шматзначнасць і аксюмаранічнасць сімвалаў, драматызм канфліктаў, эстэтыка смерці. Мадэрнісцкая трактоўка гісторыі.
Трагізм, лірызм, псіхалагізм навелістыкі, яе экспрэсіўнасць і сугестыўнасць. Эстэтычная функцыя «гаваркога» слова.
Успрыняцце творчасці В. Стафаніка ў Беларусі. Стафанік у перакладах на беларускую мову. Кузьма Чорны пра пісьменніка. В. Стафанік і беларуская навелістыка: Ядвігін Ш. , Змітрок Бядуля, М. Гарэцкі.
4.6. Творчасць Уладзіміра Віннічэнкі.
Володимир Винниченко (1880 – 1951): дзяржаўна-палітычная дзейнасць і мастацкая творчасць. Бліскучы дэбют. Арыгінальнасць навелістыкі, яе жыцценапоўненасць і экспрэсіўнасць. Эвалюцыя індывідуальнага стылю ад неарамантычных навел да неарэалістычнай драматургіі і раманістыкі: “Момент” (1907) і “Записки кирпатого Мефістофеля” (1917). Пошукі шляхоў дасягнення згоды паміж сацыяльнай і нацыянальнай ідэямі; поспех аўтара ў літаратуры факту: “Відродження нації” (1920), “Щоденник” (1918), “Між двох сил” (1918).
Тыпалогія сацыяльных і маральных канфліктаў, чалавечых характараў у драмах “Гріх” (1920), “Закон” (1923), “Чорна Пантера і Білий Ведмідь” (1911), у аповесці “На той бік” (1924), раманах “Чесність з собою” (1905 – 1907), “Записки кирпатого Мефістофеля”, “Поклади золота” (1927), “Слово за тобою, Сталіне!” (1950). Раманы і драмы як адкрытая форма літаратуры. Наватарства драматургіі: парадаксальнасць калізій, нюансы псіхалагічнага аналізу. Заніжанасць творчага палёту аўтара ў жанрах, блізкіх да антырамана. «Маральная лабараторыя» аўтара як выклік традыцыйнай літаратуры. Барацьба свядомага і падсвядомага ў характарах персанажаў. Парадаксальнасць канцэпцыі «сумленнасці з самім сабою».
Паэтыка рамана “Сонячна машина” (1924). Сінтэз жанравых разнавіднасцей утопіі, антыутопіі, навуковай фантастыкі на аснове фабулы таемнасці. Санатна-цыклічная кампазіцыя, асаблівасці хранатопу. Элементы экспрэсіянізму.
Творчасць У. Віннічэнкі ў кантэксце еўрапейскай літаратуры, у ацэнках Лесі Украінкі, М. Багдановіча, С. Палуяна. Тыпалагічныя сувязі з Г. Ібсэнам, Б. Шоў, Л. Андрэевым, М. Горкім, Г. Уэлсам, К. Чапекам, Ф. Аляхновічам, В. Ластоўскім.
4.7. Творчасць паэтаў-наватараў.
Володимир Самійленко (1864 – 1925). І. Франко пра тып «аб’ектыўнай лірыкі» Самійленкі, яго арыентацыю на чытача-інтэлігента. Патрыятычныя матывы, вершы пра родную мову: “Найдорожча перлина”, “Українська мова”. Вострая сатыра ў вершах (“На печі”). Паэмы і драмы пісьменніка. Разнастайнасць рытмікі і строфікі. М. Багдановіч пра У. Самійленку.
Микола Вороний (1871 – 1942) – змагар за канцэпцыю абнаўлення ўкраінскай літаратуры. Прапаганда тэарэтычных пастулатаў дэкадэнцтва ў лісце-закліку (1901). Палеміка Франка і Варанога. Урбаністычныя матывы і вобразы. Жанрава-версіфікацыйная амплітуда лірыкі, інтэлектуалізацыя стылю.
Олександр Олесь (1878 – 1944). Зборнікі “З журбою радість обнялась” (1907), “Поезії. Книга ІІ” (1909, 1911). Выданні ў эміграцыі “Перезва” (1921), “Кому повім печаль свою” (1931). Тонкі лірызм паэта. Экспрэсіўнасць інтымнай і пейзажнай лірыкі. Эмацыянальнасць, меладычнасць, музычнасць верша. Сімвалічная драматургія Алеся. А. Алесь і М. Багдановіч.
Агатангел Кримський (1871 – 1942). Вучоны-арыенталіст і перакладчык. Зборнік твораў як «адзіная кніга жыцця»: “Пальмове гілля. Екзотичні поезії” (1901, 1908, 1922). Вечная тэма кахання, два погляды: цыклы “Нечестиве кохання” і “Кохання по-людському”. Арыентальныя матывы ў яго ўласнай лірыцы, пераклады паэтаў Усходу. Інтэлектуалізм і псіхалагізм празаічнага рамана “Андрій Лаговський”.
Богдан Лепкий (1872 – 1941) як прадстаўнік “Молодої музи”. Творчая прадуктыўнасць пісьменніка: паэт, пазаік, драматург. Вялікая колькасць зборнікаў вершаў, выдадзеных на пачатку 1900-х гадоў. Разнастайнасць паэтычный думкі, развіццё традыцый народнай паэзіі, стрыманасць пачуццяў, раўнавага пачуццёвага і эмацыянальнага пачаткаў. Аўтар верша “Чуєш, брате мій…”, што стаў гімнам украінцаў-эмігрантаў.
Петро Карманський (1878 – 1956) як актыўны прадстаўнік “Молодої музи”. Зборнік “З теки самоубивця. Психологічний образок у замітках і поезії” (1899) як выява дэкадэнцкіх настрояў заходнеўкраінскіх літаратараў. Жанравая арыгінальнасць зборніка. Рамантызацыя кахання, эстэтызацыя пакутаў, песімізм, самотнасць – асноўныя прыкметы зместавага напаўнення твораў. Традыцыі ўкраінскай класічнай літаратуры і еўрапейскага мадэрнізму (С. Пшыбышэўскі, рамантычная паэзія Італіі). Стылёвая блізкасць да паэтаў-«неакласікаў».
Григорій Чупринка (1879 – 1921). Сувязь з паэтамі-папярэднікамі з кагорты наватараў; мастацкае ўвасабленне «прыходу новай эры з філасофска-этычнымі кірункамі ў вольнай артыстычнай форме» (М. Жулінскі). «Чарадзейства» Чупрынкі ў тэхніцы вершавання: творы “Огнецвіт”, “Метеор”, “Контрасти” і інш. Рамантычная маска паэта ў паэме “Лицар-Сам”, сатырычная скіраванасць твора “Дзеньки – бреньки”. Выдатны аналіз наватарскіх тэндэнцый украінскай паэзіі пачатку ХХ ст. у артыкуле М. Багдановіча «Грицько Чупринка».
5. УКРАІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА
ХХ – пачатку ХХІ ст.