Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вид материала | Документы |
Содержание5. 2. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ 1930–1950-х гадоў 5.2.2. Украінская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. 5.2.3. Літаратура ўкраінскай дыяспары. |
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных, 584.53kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 706.24kb.
- Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 985.75kb.
- Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання, 174.94kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 378.93kb.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага, 569.24kb.
- 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай, 705.32kb.
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
5. 2. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ
1930–1950-х гадоў
5.2.1. Украінская літаратура ў кантэксце канфліктаў эпохі.
Літаратура ва ўмовах рэпрэсій і ідэалагічнага тэрору. Канцэпцыя ідэальнага героя і тэорыя бесканфліктнасці. Другая сусветная вайна і ўкраінская літаратура. Мастак і ўлада, мастак і народ на тле гістарычных катаклізмаў.
Палітыка таталітарнага рэжыму ў СССР, дыктат догмаў і «вярхоўных ісцін» у літаратуры сацыялістычнага рэалізму. Афіцыйная прапагандысцкая літаратура (“Сталь і ніжність”, “Комунізму далі видні” П. Тычыны, п’есы А. Карнійчука), гісторыка-рэвалюцыйная і «калгасная» проза.
Рэванш вульгарнага сацыялагізму ў пасляваенныя гады. Гісторыя напісання і постгісторыя верша У. Сасюры “Любіть Україну” і яго перакладу на беларускую мову, здзейсненага Максімам Танкам.
Міфалагіз, пантэізм, філасафічнасць твораў пра «незнішчальнасць матэрыі» ў зборніках “Привітання життя” (1931), “Три перстені” (1934), “Книга Лева” (1936), “Зелена євангелія” (1938) заходнеўкраінскага паэта Багдана-Ігара Антоныча. «Парнасавасць», эстэтызм, імажынісцкі характар вобразнасці яго твораў. Тыпалагічныя паралелі з П. Тычынам, С. Ясеніным, М. Багдановічам. Пераклады Б.–І. Антоныча на беларускую мову.
5.2.2. Украінская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Тэматыка, пафас, жанрава-стылёвая палітра. Лібералізацыя афіцыйнага кантролю над мастацтвам, «прафесіяналізацыя» крытычна-літаратуразнаўчай думкі. Араджэнне мастацкай эстэтыкі, нацыянальна-патрыятычнай тэмы ў нацыянальных літаратурах. Зварот літаратуры да вытокаў нацыянальнай гісторыі. Жанры неарамантычных медытацый, прысягаў, пасланняў, балад.
Пратэст супраць безаблічнасці і дэнацыяналізацыі ў кінатрагедыі “Україна в огні” А. Даўжэнкі, у раманах “Жива вода” Ю. Яноўскага, “Жовтий князь” В. Баркі, “Сад Гетсиманський” І. Багранага, “Ротонда душогубців” Т. Асьмачкі.
Тыпалагічныя паралелі ва ўкраінскай і беларускай літаратурах ваеннага перыяду (М. Рыльскі, П. Тычына, М. Бажан, У. Сасюра, А. Малышка, Л. Первамайскі — П. Броўка, М. Танк, К. Крапіва, П. Панчанка, А. Куляшоў).
5.2.3. Літаратура ўкраінскай дыяспары.
Разнастайнасць стыляў ва ўкраінскім замежжы. «Пражская школа» паэтаў. Гераічны неарамантызм А. Тэлігі, неакласіцызм А. Ольжыча, фальклорна-міфалагічны сімвалізм А. Лятурынскай.
ПОСТАЦІ
Олександр Довженко (1894 – 1956). Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, кінарэжысёра. Ілюзіі і горыч расчаравання. Неарамантычныя характары, паэтычная сімволіка, лірызм, экспрэсіянізм навелістыкі, заснаванага пісьменнікам новага для ўкраінскай літаратуры віда прозы – кінаапавяданняў і кінааповесцяў.
Скразная тэма творчасці – украінскі народ, яго гераічныя подзвігі, пакуты, трагедыі, перамогі. Тры апорныя сімвалы ў творчасці – Украіна, запарожац, планета Зямля. Культ Т. Шаўчэнкі і М. Гогаля. Міфалагема зямлі і роду: “Звенигора” (1928), “Земля” (1930), “Потомки запорожців” (1935–1953), “Тарас Бульба” (1941), “Україна в огні” (1943), “Зачарована Десна” (1956), “Поема про море” (1956). Аўтабіяграфізм твораў Даўжэнкі. Паняцце «даўжэнкаўскай» паэтыкі. Элементы сацрэалізму ў творах “Щорс” (1939), “Мічурін” (1948).
Кінатрагедыя “Україна в огні”. Гісторыя трагічнага лёсу твора і яго творцы. Рэцэнзія Сталіна, уплыў яе фальсіфікацыйных палажэнняў на развіццё савецкай літаратуры і мастацтва.
Творчая майстэрня мастака–гуманіста, патрыёта ў “Щоденнику”, апублікавыным ў гады «адлігі».
Даўжэнка – «паэт і палітык кіно». Уплыў на неарэалізм у італьянскім кіно, на паэтыку японскага рэжысёра А. Кірасавы. А. Даўжэнка ў ацэнках Ж. Садуля, Р. Ралана, А. Мантэгю, А. Найта, М. Сараяна.
Творчасць А. Даўжэнкі і ваенныя эпапеі беларускай літаратуры – «Мінскі напрамак» І. Мележа, «Векапомныя дні» М. Лынькова.
Юрій Яновський (1902 – 1954). Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Прыродныя сілы, стыхіі мора і стэпу як дамінантны чыннік мастацкай сістэмы. «Духоўны» рамантызм пісьменніка. Рамантычнае светабачанне ў навелістыцы першых зборнікаў “Мамутові бивні” (1926) і інш., трактаце пра чалавека і ягоную сутнасць “Майстер корабля” (1928). Шматпланавасць зместу і поліфанізм ідэй. Арыгінальнасць кампазіцыі (навелістычныя кампаненты), мастацкай структуры (аўтарскі тэкст і апора на фальклор), індувідуальна-моўныя асаблівасці – сродкі дасягнення «эпічнага лаканізму». “Чотири шаблі” (1930): жанравыя асаблівасці «рамана ў песнях». Міфапаэтыка; міфалагема роду і жорсткасць рэвалюцыйнага подзвігу у “Вершниках” (1935).
Ідэі і прататыпы інтэлектуальнага рамана Яноўскага. Незвычайныя характары людзей, моцных воляй і духам. Патрыятычныя матывы навел-маналогаў перыяду вайны. П’еса “Дочка прокурора” (1954) як працяг папярэдняй працы ў драматургіі. Устрывожанасць пісьменніка бездухоўнасцю грамадства, грамадзянская смеласць аўтара.
Перагукі з В. Підмагільным, М. Хвылявым і А. Даўжэнкам. Тыпалагічныя паралелі з Дж. Конрадам, У. Віннічэнкам, І. Бабелем.
Іван Багряний (1906 – 1963). Першы перыяд творчасці пісьменніка. Апазіцыйныя і вольналюбівыя настроі ў паэме “Аве Марія” (1929) і гістарычным вершаваным рамане “Скелька” (1930). Ідэалагічны «разгром» гэтых твораў. Супраціў аўтара бальшавіцкаму рэжыму ў турмах НКВД.
Грамадская і творчая дзейнасць пісьменніка ў эміграцыі. Раман “Тигролови” (1944): тэма зняволення савецкіх людзей у сталінскіх лагерах, апяванне і ўзвелічэнне казацкага роду. Аповесць-вертэп “Розгром” (1948) – антыфашысцкая акцыя мастака. Раман “Сад Гетсиманський” (1950) – першы праўдзівы мастацкі твор пра масавы бальшавіцкі тэрор 1930-х гадоў. Трагедыя ўкраінскага роду ў аповесці “Огненне коло” (1953). Герой Багранага як чалавек у памежнай сітуацыі, новыя шуканні як альтэрнатыва безнадзеі і роспачы.
Роля мастацтва ў барацьбе за гуманістычныя асновы грамадства, за жыццё чалавека. Рысы неарамантызму, біблейская і фальклорная сімволіка ў прозе Багранага.
Перагукі з М. Хвылявым, А. Даўжэнкам, Ю. Яноўскім, Ф. Аляхновічам.