Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вид материала | Документы |
Содержание5. 3. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ1960 – 1990-х гадоў 5.3.2. Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур паэзіі. 5.3.3. Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур прозы. |
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных, 584.53kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 706.24kb.
- Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 985.75kb.
- Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання, 174.94kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 378.93kb.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага, 569.24kb.
- 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай, 705.32kb.
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
5. 3. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ
1960 – 1990-х гадоў
5.3.1. Украінская літаратура ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў.
Перыяд 1956 – 1964 гадоў , час «хрушчоўскай адлігі». Творчы ўздым ва ўсіх галінах мастацтва ў СССР. Інтэлектуальны дыскурс на нацыянальным грунце. Фарміраванне ўсведамлення цэласнаці і паўнаты нацыянальнага літаратурнага працэсу, вяртанне мастацкіх твораў рэпрэсаваных пісьменнікаў, рэпрэсаванага літаратуразнаўства (С. Яфрэмаў, М. Грушэўскі, М. Зэраў і інш.), лагернай літаратуры. Адкрыццё дасягненняў украінскай літаратуры замежжа для чытачоў Украіны, «нью-ёркская група» паэтаў.
Ідэалагічны курс на штучнае збліжэнне літаратур і моў (“Інтернаціоналізм чи русифікація” І. Дзюбы). Тыпалогія культурна-палітычнай сітуацыі ў рэспубліках СССР. Вяртанне сталінісцкай палітыкі рэпрэсій супраць інтэлігенцыі. Супраціў ідэалагічнаму ціску на мастацтва (артыкулы і выступы А. Ганчара, І. Дзюбы, І. Світлічнага, Я. Свэрсцюка, В. Стуса і інш.).
Роля «класікаў» і «шасцідзесятнікаў» у абнаўленні літаратурнага жыцця. Адраджэнне традыцый і тэндэнцый стылёвага шматгалосся перыяду нацыянальнага адраджэння 1920-1930-х гг. Пратэст супраць мастацкай уніфікацыі, паступовы заняпад сацыялістычнага рэалізму. Канец «школы Карнійчука» ў драматургіі.
Пачатак перабудовы ў СССР. Удзел пісьменнікаў у абнаўленні грамадска-культурнай палітыкі ва Украіне. Плённая праца пісьменнікаў старэйшага і малодшага пакаленняў, імкненне да пераадолення ва ўкраінскай літаратуры традыцыйных супрацьпастаўленняў народніцкае – мадэрнае, таталітарнае – антытаталітарнае, каланіяльнае – антыкаланіяльнае. Пашырэнне палітры вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкага пісьма.
5.3.2. Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур паэзіі.
Багацце і разнастайнасць талентаў у паэтычнай творчасці. «Новы подых» у творчасці паэтаў старэйшага пакалення: філасофскія роздумы над мінулым, пакаяльны змест у зборніках М. Рыльскага (“Голосіївська осінь”, “Таємниця осіннього листя”, “Зимові записи”); творах П. Тычыны (“В серці у моїм…”); У. Сасюры (“Розстріляне безсмертя”) і М. Бажана (“Політ крізь бурю”, “Майстер троянди”). Адметнасці новай лірыкі А. Малышкі: адступленне ад ідэалагізацыі на карысць паказу чалавека ў адпаведнасці з этыка-эстэтычнымі нормамі народна-песеннай творчасці ўкраінцаў: “Листи на світанні” (1961), “Далекі орбіти” (1962), “Дорога під яворами” (1964).
Змагары за Украіну: творчыя подзвігі В. Стуса, І. Світлічнага, Я. Свэрсцюка, М. Рудэнкі, Ігара і Ірыны Калынцоў, В. Чарнавола, Ліны Кастэнка.
Палеміка паміж «дзецьмі і бацькамі». Імкненне Б. Алійныка прымірыць пакаленні паэтаў на падставе рэвалюцыйных ідэалаў (“Батьки і діти”).
Неарамантыкі ў паэзіі: В. Сіманенка, М. Вінграноўскі (“Тиша і грім”, “Земне тяжіння”, “Атомні прелюди”). Асаблівасці сатыры В. Сіманенкі (“Казка про Дурила”).
«Аналітычны інтэлект» паэзіі І. Драча: паэма-феерыя “Ніж у сонце” (1961), зборнік “Храм сонця” (1988), паяднанне публіцыстычных, сатырычных і лірычных сродкаў у раскрыцці тэмы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС – паэма “Чорнобильська мадонна”. Творы І. Драча ў перакладах на беларускую мову.
Неакласічныя традыцыі ў паэзіі Р. Лубкіўскага. Спалучэнне канцэпцыі еднасці народаў славянскай сям’і і ідэі непаўторнасці, каштоўнасці духоўнага нацыянальнага свету кожнага народа як дамінантная рыса зборнікаў “Звіздар” (1977), “Слов’янська ліра” (1983), “Серпневе яблуко” (1989), “Янгол у снігах” (2005) і інш.
Р. Лубкіўскі як перакладчык і прапагандыст беларускай літаратуры.
Тыпалогія з беларускімі «шасцідзесятнікамі»: Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, У. Караткевіч, А. Лойка, П. Макаль і інш.
«Постшасцідзесятнікі» ва ўкраінскай: В. Галабародзька, Ірына Жыленка, У. Базылеўскі, І. Малковіч, В. Кордун, Б. Нечарда, А. Забужка – і беларускай паэзіі: Т. Бондар, М. Купрэеў, У. Някляеў, М. Маляўка, М. Мятліцкі, С. Панізнік, Р. Семашкевіч, Я. Янішчыц і інш.
5.3.3. Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур прозы.
Чалавек і вайна. Паступовае асэнсаванне трагедыі: корпус тэкстаў А. Ганчара, раманы “Вир” Грыгорыя Цюцюнніка, “Дикий мед” Л. Первамайскага, “Самосуд” А. Дзімарава, “Земля під копитами” У. Дразда, “В-ван!” П. Заграбельнага. Навелістычныя жанры ў прозе «шасцідзесятнікаў» як мабільныя формы рэакцыі на новыя грамадскія працэсы. Горкая праўда пра вайну і сучаснасць у апавяданнях Грыгіра Цюцюнніка, Я. Гуцала, У. Дразда. Заняпад «сацрэалістычнага аптымізму».
Новыя акцэнты ў тэме зямлі-карміцелькі: “Чотири броди” М. Стэльмаха, “Кревняки” Б. Харчука, “Рубіж” Ю. Мушкетыка.
Зараджэнне ўмоўна-алегарычнай (“химерної”) прозы. Міфалагічнае мысленне як форма пратэсту супраць афіцыйных «застойных» стэрэатыпаў: “Козацькому роду нема переводу, або Мамай і Чужа Молодиця” А. Ільчанкі, “Лебедина зграя” і “Зелені Млини” В. Земляка, “А тепер – іди” У. Яварыўскага, “Листя землі” У. Дразда.
Маральна-этычная праблематыка, трывога за экалогію наваколля і душы сучасніка ў рамане “Марія з полином у кінці століття” У. Яварыўскага, дакументальнай аповесці “Чорнобиль” Ю. Шчарбака.
Лёс інтэлігенцыі і яе духоўныя каардынаты ў цыкле твораў А. Ганчара, “Самотній вовк” і “Спектакль” У. Дразда.
Канцэптуальнасць празаікаў у звароце да нацыянальнай гісторыі (корпус твораў П. Заграбельнага, “Мальви”, “Манускрипт з вулиці Руської” Р. Іванычука).
У. Караткевіч пра ўкраінскі гістарычны раман.