Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вид материалаДокументы

Содержание


1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства
Рэкамендавана да зацвярджэння
Прадметам дысцыпліны
Асноўнымі навуковымі кірункамі дысцыпліны
Задачамі навуковай і вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі»
Сувязь дысцыпліны з іншымі гістарычнымі, сацыяльнымі і гуманітарнымі дысцыплінамі і навукамі
Па спецыяльнасці 1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства
Т э м а 1. Знешняя палітыка і дыпламатыя
Т э м а 2. Узнікненне ВКЛ і пачатак яго актыўнай тэрытарыяльнай экспансіі (1230–1370-я гг.)
Т э м а 3. Умацаванне міжнародна-палітычных пазіцый ВКЛ пры Вітаўце Вялікім (1380–1420-я гг.)
Т э м а 4. Знешняя палітыка ВКЛ
Т э м а 5. Войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай
Т э м а 6. Лівонская вайна і ўтварэнне Рэчы Паспалітай
Т э м а 7. Знешняя палітыка
Тэма 8. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэчы Паспалітай і ВКЛ у час вайны з Расіяй 1654—1667 гг. і апошняй трэці ХVІІ ст.
Тэма 9. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай і ВКЛ (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІ ст.)
Тэма 10. Падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 11. Знешнепалітычны механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Тэма 12. Беларускі фактар ва ўнутранай і знешняй палітыцы
Тэма 13. Знешнепалітычныя аспекты станаўлення Беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ –пачатак ХХ ст.)
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4






Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

______________ А.І. Жук

(подпiс)

«____» ______________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № ТД-____________/тып.


Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:


1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны

1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства


УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

_____________ В.І. Варанецкі

(подпіс)

________________________

(дата)

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

________________ У.Л. Клюня

(подпіс)

________________________

(дата)


УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

_______________ Ю.І. Міксюк (подпіс)


________________________

(дата)

Рэктар

Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ М.І. Демчук

(подпіс) ________________________

(дата)




Эксперт-нормакантралёр

________________ С.М. Арцем’ева

(подпіс)

________________________ (дата)


Мінск 2009


Складальнік:


У.Е. Снапкоўскі, прафесар кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар


РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра новай і навейшай гісторыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

М.П. Касцюк, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ў якасці тыпавой:

Кафедрай міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ

(пратакол № 8 ад 29 красавiка 2009 г.);


Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 3 ад 21 чэрвеня 2009 г.);


Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 2 ад 5 чэрвеня 2009 г.).


Адказны за рэдакцыю: У.Е. Снапкоўскі

Адказны за выпуск У.Е. Снапкоўскі


І. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Аб’ектам дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляецца даследаванне гісторыі міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, да якога геаграфічна, геапалітычна і цывілізацыйна належыць Беларусь; знешняй палітыкі дзяржаў як гэтага рэгіёна, так і іншых еўрапейскіх і нееўрапейскіх уплывовых актораў (удзельнікаў) міжнароднай палітыкі і дыпламатыі.

Прадметам дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляецца даследаванне знешнепалітычнай дзейнасці беларускіх дзяржаў і дзяржаўных утварэнняў у розныя гістарычныя перыяды, а таксама знешнепалітычных праектаў беларускага нацыянальнага руху ў ХІХ–ХХ ст.

Асноўнымі навуковымі кірункамі дысцыпліны з’яўляюцца:

1) вывучэнне знешняй палітыкі беларускіх дзяржаў у розныя гістарычныя перыяды (старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь);

2) даследаванне знешнепалітычнага працэсу і механізму беларускіх дзяржаў, асабліва ў кантэксце ўзаемаадносін «цэнтр – перыферыя» ў час іх знаходжання ў складзе федэратыўных дзяржаў з іншаэтнічным дамінаваннем (Рэч Паспалітая і Савецкі Саюз);

3) вывучэнне знешнепалітычных праектаў беларускага патрыятычнага, вызваленчага руху ў час барацьбы за адраджэнне дзяржаўнасці Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у савецкія і постсавецкія часы – у выглядзе беларускай палітычнай эміграцыі;

4) даследаванне міжнароднага асяроддзя, у якім разгортваліся знешняя палітыка беларускіх дзяржаў і беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. У гэтай сувязі асабліва важнае значэнне мае разгляд планавання і рэалізацыі знешнепалітычных праграм і ўстановак адносна Беларусі з боку галоўных знешнепалітычных актораў усходнееўрапейскага рэгіёна (Русі – Маскоўскай дзяржавы – Расіі – СССР, Польшчы, крыжацкіх дзяржаў, Арды, Крыма, Турцыі, Швецыі, Германіі, Украіны, балтыйскіх дзяржаў і інш.);

5) аналіз асаблівасцей акупацыйнай палітыкі дзяржаў, якія захоплівалі, анексіравалі, дзялілі тэрыторыю Беларусі (Расійскай імперыі, напалеонаўскай Францыі, кайзераўскай і гітлераўскай Германіі, міжваеннай Польшчы);

6) улік геапалітычных і культурна-цывілізацыйных асаблівасцей развіцця Беларусі як тэрыторыі і дзяржавы Усходняй Еўропы, размешчанай на стыку культур і цывілізацый, скрыжаванні геапалітычных і геаэканамічных інтарэсаў вялікіх, сярэдніх і малых дзяржаў, як суседніх, так і аддаленых.

Задачамі навуковай і вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляюцца вывучэнне і даследаванне:
  • гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці беларускіх дзяржаў і дзяржаўных утварэнняў;
  • планаў і палітыкі іншых дзяржаў адносна Беларусі;
  • знешнепалітычнага працэсу і механізму беларускіх дзяржаў, а таксама федэратыўных і унітарных дзяржаў, у склад якіх уваходзілі беларускія дзяржавы і тэрыторыі;
  • знешнепалітычных праектаў беларускага вызваленчага руху і беларускай палітычнай эміграцыі;
  • геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў, якія ўплывалі на міжнароднае становішча, знешнюю палітыку і дыпламатыю Беларусі.

Вучэбны курс па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі разлічаны на тое, каб дапамагчы студэнтам, аспірантам, аматарам самастойнага вывучэння гісторыі дыпламатыі і міжнародных адносін засвоіць гістарычны вопыт беларускай дзяржаўнасці ў галіне знешняй палітыкі і міжнародных адносін. Гэты курс накіраваны на тое, каб знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей у дадзенай галіне грамадскага і дзяржаўна-палітычнага жыцця, вызначаць геапалітычныя, эканамічныя, этнічныя, ідэалагічныя, культурныя, рэлігійныя і іншыя фактары, якія ўплывалі на міжнароднае становішча і знешнюю палітыку Беларусі у той ці іншы гістарычны перыяд.

Сувязь дысцыпліны з іншымі гістарычнымі, сацыяльнымі і гуманітарнымі дысцыплінамі і навукамі. Навучальны прадмет выкладаецца з улікам ведаў, набытых студэнтамі ў час вывучэння гісторыі Беларусі, гісторыі міжнародных адносін, іншых гістарычных курсаў, якія тэматычна і храналагічна звязаны са знешнепалітычнай гісторыяй Беларусі. Курс знешнепалітычнай гісторыі Беларусі мае шмат агульнага з такімі новымі гістарычнымі дысцыплінамі, як «Палітычная гісторыя Беларусі» і «Ваенная гісторыя Беларусі». Яны таксама знаходзяцца ў стадыі фарміравання і крышталізацыі ўласнага прадмета, аб’екта і метадаў даследавання.

Вучэбны курс «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» цесна звязаны з выкладаннем дысцыплін «Гісторыя міжнародных адносін» і «Асновы дыпламатыі», якія чытаюцца на факультэтах і аддзяленнях міжнароднага профілю беларускіх універсітэтаў. Сярод сацыяльных і гуманітарных навук «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» як гістарычная вучэбная і навуковая дысцыпліна найбольш звязана тэматычна з юрыдычнай і палітычнай навукай. Такая сувязь існуе з курсамі «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі», якія выкладаюцца для студэнтаў юрыдычных і паліталагічных спецыяльнасцей нашай краіны. Шэраг агульных сюжэтаў і падыходаў звязвае наш курс з прадметам «Эканамічная гісторыя Беларусі», які выкладаецца для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей.

Вучэбны курс «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» для спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» ахоплівае храналагічны перыяд ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 г. і складаецца з дзвюх частак. У першай частцы разглядаюцца пытанні міжнароднага становішча і знешнепалітычнай дзейнасці першых гістарычных форм беларускай дзяржаўнасці: старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў і Вялікага княства Літоўскага, якія існавалі на працягу доўгага гістарычнага перыяду: з ІХ да канца ХVІІІ ст., г.зн ад узнікнення беларускай дзяржаўнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай. У другой частцы курса асвятляюцца падзеі, з’явы і працэсы, звязаныя з міжнародным становішчам Беларусі і знешнепалітычнай дзейнасцю беларускіх дзяржаў (Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі) з канца ХVІІІ ст. да 1991 г.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

- асноўныя падзеі, з’явы і асабы гісторыі знешняй палітыкі Беларусі, асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі,

- характэрныя рысы ўзаемадзеяння Беларусі з рознымі суб’ектамі міжнародных адносін падчас асобных этапаў яе гісторыі.

Студэнт павінен валодаць:

- навыкамі самастойнага аналізу гістарычных падзей і працэсаў,

- выкарыстоўваць тэрміналогію сучаснай гістарычнай навукі,

- аргументавана адстойваць сваю пазіцыю падчас навуковай дыскусіі.

Выкладанне і вывучэнне дадзенай дысцыпліны ажыццяўляецца ў форме лекцый, семінарскіх заняткаў, кантрольна-самастойнай працы і завяршаецца здачай заліку і экзамена.

Вучэбная дысцыпліна «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» па спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» ахоплівае перыяд ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да сённяшніх часоў, г. зн. завяршаецца вывучэннем знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і завяршаецца здачай заліку.

Тыпавымі вучэбнымі планамі на вывучэнне дысцыпліны адведзена: на спецыяльнасці 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны» ўсяго 128 гадзін, з іх 68 аўдыторныя, у тым ліку 26 лекцыйныя і 42 семінарскія; на спецыяльнасці 1-23 01 03 «Лінгвакраіназнаўства» ўсяго 54 гадзіны, з іх 34 аўдыторныя, у тым ліку 22 лекцыйныя і 12 семінарскія.


ІІ. ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМАТЫЧНЫЯ ПЛАНЫ


па спецыяльнасці 1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны




Т э м а

Колькасць

гадзiн

п/п




лекцый

семiнараў

1

Уводзіны ў прадмет. Знешняя палітыка і дыпламатыя старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ –ХІІІ ст.)

2

3

2

Узнікненне ВКЛ і пачатак яго актыўнай
тэрытарыяльнай экспансіі (1230 – 1370-я гг.)

2

2

3

Умацаванне міжнародна-палітычных пазіцый
ВКЛ пры Вітаўце Вялікім (1380 – 1420-я гг.)

2

2

4

Знешняя палітыка ВКЛ
(сярэдзіна ХV – сярэдзіна ХVІ ст.)

2

2

5

Войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай
(канец ХV — першая трэць ХVІ ст.)

2

4

6

Лівонская вайна і ўтварэнне Рэчы Паспалітай

2

2

7

Знешняя палітыка ВКЛ
(канец ХVІ — першая палова ХVІІ ст.)




2

8

Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэчы Паспалітай
і ВКЛ у час вайны з Расіяй 1654—1667 гг. і апошняй трэці ХVІІ ст.




2

9

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка
Рэчы Паспалітай і ВКЛ (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІ ст.)




2

10

Падзелы Рэчы Паспалітай




2

11

Знешнепалітычны механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай




4

12

Беларускі фактар ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай імперыі (першая палова ХІХ ст.)

2

3



13

Знешнепалітычныя аспекты станаўлення беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ –пачатак ХХ ст.)

2

2

14

Дыпламатыя Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1925 гг.)

2

2

15

Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР (1919—1929 гг.)

2

2

16

Беларусь у геапалітыцы і дыпламатыі перыяду другой сусветнай вайны

2

2

17

Другі выхад Беларусі на міжнародную арэну ў 1944—1949 гг.

2

2

18

Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР (1950 —1980-я гг.)

2

2

Усяго

26

42



Па спецыяльнасці 1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства





Т э м а

Колькасць

гадзiн

п/п




лекцый

семiнараў

1

Уводзіны ў прадмет. Знешняя палітыка і дыпламатыя старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ –ХІІІ ст.)

3




2

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
(сярэдзіна ХІІІ — сярэдзіна ХVІ ст.)

2




3

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай і ВКЛ
(канец ХVІ – сярэдзіна ХVІІІ ст.)

2

2

4

Падзелы Рэчы Паспалітай

2

2

5

Знешнепалітычны фактары знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі

2




6

Беларусь у міжнародных адносінах 1918—1939 гг.

2

2

7

Беларусь у геапалітыцы і дыпламатыі перыяду другой сусветнай вайны

3

2

8

Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР (1944—1980-я гг.)

2

2

9

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь (агульная характарыстыка)

4

2

Усяго

22

12



ІІІ. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

па спецыяльнасці 1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны


Уводзіны

Прадмет і аб’ект даследавання навуковай і навучальнай дысцыпліны “Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі”. Мэты, задачы і структура курса. Сувязь курса з іншымі дысцыплінамі гістарычнага профілю. Перыядызацыя гісторыі знешняй палітыкі Беларусі. Характарыстыка крыніц і літаратуры па прадмету. Стан навуковых айчынных і замежных даследаванняў па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі.

Т э м а 1. Знешняя палітыка і дыпламатыя

старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ –ХІІІ ст.)

Геапалітычнае становішча Беларусі ў перыяд фарміравання дзяржаўнасці. Вытокі беларускай дзяржаўнасці, роля знешніх фактараў у яе ўзнікненні.

Знешняя палітыка Полацкага княства. Палітычны трыкутнік Кіеў-Полацк-Ноўгарад. Удзел полацкіх дружын у паходах кіеўскіх князёў у Візантыю. Князь Рагвалод. Палітыка Брачыслава. Знешняя палітыка Усяслава. Дыпламатыя нашчадкаў Усяслава, Глеб Менскі. Працяг барацьбы Полацка з Кіевам. Аднаўленне самастойнасці Полацкай дзяржавы. Асноўныя напрамкі знешнепалітычнай актыўнасці Полацкага княства ў другой палове ХІІ- пачатку ХІІІ ст.

Знешнепалітычныя ўмовы развіцця іншых беларускіх зямель. Тураўскае княства. Значэнне Турава ў агульнарускіх справах, аднаўленне самастойнай княжацкай дынастыі ў сярэдзіне ХІІ ст. Землі і княствы беларускага Панямоння, Пабужжа і Пасожжа (Гарадзенскае, Берасцейскае, Смаленскае, Чарнігаўскае княствы).

Асаблівасці знешняй палітыкі княстваў Кіеўскай Русі. Адносіны паміж цэнтрам і правінцыямі ў Кіеўскай Русі. Знешнепалітычныя наступствы прыняцця хрысціянства. Сувязі беларускіх зямель з замежнымі краінамі і народамі. Знешні гандаль. Знешнепалітычны механізм беларускіх дзяржаў-княстваў. Першыя міжнародныя дагаворы старажытнай Беларусі. Дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгай, Готландскай зямлёй і нямецкімі гарадамі 1229 г. («Смаленская гандлёвая праўда»).

Адносіны паміж Полацкім княствам і балтыйскімі плямёнамі да прыходу крыжакоў. Асаблівасці каланізацыйнай палітыкі Полацка ў Ніжнім Падзвінні. Герцыке і Кукейнос. Пачатак экспансіі нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку. Уладзімір Полацкі, Вячка і Усевалад у барацьбе з крыжакамі. Полацка-лівонскія дагаворы 1210 і 1212 гг. Дыпламатыя Уладзіміра Полацкага. Полацка-лівонскі дагавор 1222 г. Прычыны і ўрокі полацкага адступлення з Ніжняга Падзвіння.

Утварэнне Лівонскага ордэна. Узнікненне геапалітычнага трыкутніка Русь–Літва–Ордэн. Далучэнне Смаленска, Ноўгарада і Пскова да барацьбы Полацка з крыжакамі. Давыд Гарадзенскі. Літоўскі фактар у барацьбе ўсходнеславянскіх княстваў з крыжакамі. Перамогі літоўцаў над Лівонскім ордэнам у 1236 і 1260 гг. Аб’яднанне Лівонскага ордэна з Тэўтонскім ордэнам. Літоўска-рускі дагавор 1262 г.

Мангола-татарскае нашэсце і Беларусь. Падпарадкаванне Кіеўскай Русі мангола-татарскаму ігу. Захаванне незалежнасці беларускіх і літоўскіх зямель.


Т э м а 2. Узнікненне ВКЛ і пачатак яго актыўнай тэрытарыяльнай экспансіі (1230–1370-я гг.)

Прычыны аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. Аб’яднанне Міндоўгам славянскіх і балцкіх зямель вакол Наваградка. Пачаткі знешняй палітыкі ВКЛ. Барацьба Літвы з Галіцка-Валынскай Руссю. Літоўска-валынская вайна 1248–1254 гг. Палітыка нашчадкаў Міндоўга (Войшалк, Трайдзен, Віцень). Знешняя палітыка Полацкага княства. Уключэнне Полацкага княства і іншых беларускіх зямель у склад ВКЛ.

Знешняя палітыка і дыпламатыя Гедыміна. Аб’яднанне Гедымінам асноўнай масы беларускіх зямель і пашырэнне тэрыторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы на ўсходнім і паўднёвым кірунках. Рост уплыву ВКЛ на рускіх землях. Першыя супярэчнасці з Масквой. Заходні кірунак дыпламатыі Гедыміна. Пытанні веры. Вынікі княжання Гедыміна.

Узвышэнне Альгерда. Дзяржаўная дзейнасць Альгерда па аб’яднанні зямель былой Кіеўскай Русі. Змаганне з крыжакамі. Пскоўскія, наўгародскія і смаленскія справы. Паходы Альгерда на Маскву, Любуцкі дагавор 1372 г. Адносіны ВКЛ з Ардой. Бітва пад Сінімі Водамі і яе гістарычнае значэнне. Вынікі знешняй палітыкі Альгерда. Ператварэнне ВКЛ у наймагутнейшаю дзяржаву Усходняй Еўропы.


Т э м а 3. Умацаванне міжнародна-палітычных пазіцый ВКЛ пры Вітаўце Вялікім (1380–1420-я гг.)

Барацьба за ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда і замежныя дзяржавы. Андрэй Полацкі і Ягайла. Кулікоўская бітва і ВКЛ. Дынастычная барацьба ў ВКЛ і Ордэн. Збліжэнне ВКЛ з Польшчай, Крэўская унія. Незадаволенасць уніяй у ВКЛ. Востраўскае пагадненне, прыход Вітаўта да ўлады ў ВКЛ.

Знешняя палітыка Вітаўта. Усходняя палітыка. Уключэнне Смаленскага княства ў склад ВКЛ. Адносіны з Масквой, вайна 1406—1408 гг. Залежнасць Маскоўскага і іншых княстваў Паўночна-Заходняй Русі ад ВКЛ. Адносіны Вітаўта з Ордэнам, Салінскій дагавор 1398 г. Трагедыя на Ворскле, адносіны з Ардой. Пастаўленне Вітаўтам сваіх стаўленнікаў у Залатой Ардзе.

“Вялікая вайна” Польшчы і ВКЛ супраць Ордэна 1409—1411 гг. Дыпламатычная падрыхтоўка вайны, Рацёнжскі дагавор 1404 г. Грунвальдская бітва і яе міжнароднае значэнне. Тарунскі (1411 г.) і Мельнскі (1422 г.) дагаворы, канчатковы пераход Жэмайціі пад уладу ВКЛ. Новыя уніі ВКЛ з Польшчай. Пытанне аб атрыманні Вітаўтам каралеўскага тытула.

Вынікі знешняй палітыкі Вітаўта. Дасягненне ВКЛ найвышэйшага дзяржаўнага ўздыму, тэрытарыяльнага пашырэнне “ад мора да мора”, вайсковай і знешнепалітычнай магутнасці, дыпламатычнай актыўнасці і палітычнай стабільнасці.


Т э м а 4. Знешняя палітыка ВКЛ (сярэдзіна ХV – сярэдзіна ХVІ ст.)

Фарміраванне дзвюх партый у вярхах ВКЛ. Грамадзянская вайна 30-х гг. XV ст. у ВКЛ і яе ўздзеянне на міжнароднае становішча і дыпламатыю Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Знешняя палітыка Казіміра ІV. Аднаўленне персанальнай уніі з Польшчай. Стварэнне самастойнай беларуска-ўкраінскай царквы. Дагавор 1449 г. паміж Літвой і Масквой. Барацьба за Ноўгарад, ліквідацыя яго незалежнасці. ВКЛ і стварэнне Крымскага ханства.

Заходняя і паўднёвая стратэгія ВКЛ у канцы ХV – першай палове ХVІ ст. Умацаванне сувязей з Польшчай. Вайна Польшчы з Ордэнам 1554—1466 гг., Тарунскі мір 1466 г., спыненне незалежнага існавання Тэўтонскага ордэна. Мельніцкі акт 1501 г. Крымскі фактар, напады крымскіх татар на ВКЛ. Еўрапейскія справы, адносіны са Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Турцыяй, Малдаўскім княствам.

Знешняя палітыка Аляксандра Казіміравіча, Жыгімонта І і Жыгімонта ІІ. Вынікі знешняй палітыкі ВКЛ. Спыненне тэрытарыяльна-палітычнай экспансіі на ўсход і пераход ВКЛ да абароны сваіх тэрыторый ад экспансіі Маскоўскай дзяржавы. Больш шырокі выхад Беларуска-Літоўскай дзяржавы на захад, еўрапейскую арэну.


Т э м а 5. Войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай

(канец ХV – першая трэць ХVІ ст.)

Прычыны канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. “Рускае” пытанне ў ВКЛ. Фарміраванне рускай вялікадзяржаўнай ідэалогіі. Пачатак пераходу праваслаўных феадалаў “рускіх” зямель Княства на бок Масквы разам са сваімі ўдзеламі. Барацьба Вільні і Масквы за “спадчыну Рурыкавічаў”. Абвяшчэнне маскоўскім князем Іванам ІІІ праграмы тэрытарыяльнай экспансіі на землі ВКЛ і прыняцце ім тытула “гасудара ўсея Русі”.

Войны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ за ўсходнеславянскія землі. Першая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ (1492–1494 гг.). Дагавор 1494 г. аб “вечным міры і дружбе і аб абмене гарадоў”. Адыход да Маскоўскай дзяржавы Вяземскага княства і земель у басейне Верхняй Акі. Прызнанне з боку ВКЛ за вялікім князем маскоўскім тытула “гасудара ўсея Русі”.

Другая вайна (1500–1503 гг.). Бітва на Ведрашы. Страта ВКЛ трэцяй часткі сваіх зямель, у тым ліку Гомельшчыны, часткі Смаленшчыны і Браншчыны. Трэцяя вайна (1507–1508 гг.). Мяцеж М. Л. Глінскага. Дагаворнае замацаванне межаў, што склаліся паміж абедзвюма дзяржавамі ў выніку папярэдніх войнаў. Чацвёртая вайна (1512–1522 гг.). Захоп Смаленска маскоўскім войскам, бітва пад Оршай. Утварэнне ваеннай кааліцыі паміж Маскоўскай дзяржавай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй супраць ВКЛ і Кароны Польскай. Першыя планы еўрапейскі дзяржаў аб падзеле тэрыторыі ВКЛ і Польшчы паміж Маскоўскай дзяржавай, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Брандэнбургам.

Пятая вайна (1534–1537 гг.). Вяртанне Гомеля і Любеча ў склад ВКЛ. Адмова Княства ад гарадоў па левабярэжжу Дняпра (Крычава, Рослаўля, Мсціслава і Чэрыкава). Вынікі “руска-літоўскіх” войнаў.


Т э м а 6. Лівонская вайна і ўтварэнне Рэчы Паспалітай

Дыпламатычная падрыхтоўка Лівонскай вайны за Прыбалтыку. Пачатак вайны Маскоўскай дзяржавы з Лівонскім ордэнам. Пераход Лівонскага ордэна пад пратэктарат ВКЛ. Уступленне ВКЛ у вайну. Полацкая (Лівонска-Інфлянцкая) вайна 1561—1570 гг. Захоп Полацка войкамі Івана ІУ. Аднаўленне дыпламатычных перагавораў паміж Вільняй і Масквой і пошукі замірэння. Утварэнне Рэчы Паспалітай і ўплыў гэтай падзеі на ход і вынікі Лівонскай вайны. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1579—1582 гг. Ям-Запольскі мірны дагавор 1582 г.

Прычыны і перадумовы Люблінскай уніі. Планы літвінскіх і польскіх феадалаў адносна стварэння федэратыўнай дзяржавы. Пераход да Польшчы беларускіх і ўкраінскіх зямель. Люблінскі сойм і ўмовы Люблінскай уніі. Захаванне самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.


Т э м а 7. Знешняя палітыка

ВКЛ (канец ХVІ — першая палова ХVП ст.)

Дзяржаўная і дыпламатычная дзейнасць канцлера ВКЛ Л. І. Сапегі. Пасольства Л.Сапегі ў Маскву 1584 г. і яго вынікі. Федэратыўны праект Л.Сапегі ў час бескаралеўя 1587 г. і яго планы выбрання расійскага цара каралём Рэчы Паспалітай. Пасольства Л.Сапегі ў Маскву 1600 г. і яго праект утварэння федэратыўнай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай і Расіі.

“Смута“ ў Расіі і палітыка правячых колаў Рэчы Паспалітай. Авантурныя “дзмітрыяды” ў Расію. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1609 — 1618 гг., Дэулінскае перамір’е. Смаленская вайна 1632 — 1634 гг., Палянаўскі мір. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600 — 1629 гг. і пазіцыя ВКЛ. Адносіны Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Удзел войскаў ВКЛ у барацьбе Польшчы з Турцыяй.


Тэма 8. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэчы Паспалітай і ВКЛ у час вайны з Расіяй 1654—1667 гг. і апошняй трэці ХVІІ ст.

Міжнароднае становішча Рэчы Паспалітай і ВКЛ напярэдадні і ў пачатку вайны з Расіяй. Украінска-польская вайна 1648 1651 гг. і Беларусь. Ваенна-палітычныя планы Расіі напярэдадні вайны з Рэччу Паспалітай. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654 1655 гг. Расійская акупацыйная палітыка ў Беларусі. Кейданская унія ВКЛ са Швецыяй. Віленскае перамір’е 1656 г. “Шведскі” фактар у вайне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай .

Чацвёртая вайна ХVІІ ст. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1658 1667 гг. “Украінскі” фактар, Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і Украінай. Аліўскі і Кардыскі мірныя дагаворы. Мірныя перагаворы ў Андрусаве, пазіцыя дыпламатаў ВКЛ. Умовы Андрусаўскага дагавора. Вынікі вайны для Беларусі. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у апошняй трэці ХVІІ ст. Войны Рэчы Паспалітай з Турцыяй. ”Вечны мір” паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1686 г.


Тэма 9. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай і ВКЛ (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІ ст.)

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Барацьба магнацкіх груповак і ўмяшанне суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Польска-Літвінскай дзяржавы. Выбранне Фрыдрыха-Аўгуста ІІ каралём Рэчы Паспалітай пад уціскам Расіі.

Паўночная вайна і ВКЛ. Прычыны Паўночнай вайны. Пачатак вайны і дыпламатыя ВКЛ. Расійскае і шведскае войскі ў Беларусі. Баявыя дзеянні 1708 — 1709 гг. Соймы Рэчы Паспалітай 1710 і 1717 гг., узмацненне ўплыву Расіі на палітыку Рэчы Паспалітай. Вынікі Паўночнай вайны для ВКЛ і Беларусі.

Аслабленне міжнародных пазіцый Рэчы Паспалітай. Усталяванне пратэктарату над Рэччу Паспалітай з боку Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Вайна за польскую спадчыну. Сямігадовая вайна і Рэч Паспалітая.


Тэма 10. Падзелы Рэчы Паспалітай

Падрыхтоўка і ажыццяўленне першага падзелу Рэчы Паспалітай. Выбранне каралём С.Панятоўскага. Праблема дысідэнтаў і яе выкарыстанне Расіяй і Польшчай. Бестэрміновы дагавор 1768 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй аб гарантыі незалежнасці і міры ў Рэчы Паспалітай. Барская канфедэрацыя. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Тэрытарыяльна-палітычнае ўладкаванне зямель Усходняй Беларусі.

Рэформы дзяржаўнага ладу Польска-Літвінскай федэрацыі. Канстытуцыя 3 Мая 1791 г. Праблема дзяржаўнага статуса ВКЛ. Канец палітыкі рэформ, ваеннае ўмяшанне Расіі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1792—1794 гг. Гродзенскі сойм 1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Надзеі паўстанцаў на замежную дапамогу. Трэці падзел і канец існавання Рэчы Паспалітай.


Тэма 11. Знешнепалітычны механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай

Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Захаванне самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай да сярэдзіны ХУІІ ст. і яе паступовае змяньшэнне ў наступны перыяд. Эвалюцыя міждзяржаўных адносін паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г.

Знешнепалітычны механізм і арганізацыя дыпламатычнай службы Рэчы Паспалітай.Знешнепалітычныя функцыі органаў дзяржаўнай улады (караля і вялікага князё, каралеўскай канцылярыі, сойма Рэчы Паспалітай, гетмана прымаса і інш.). Падзел знешнепалітычных паўнамоцтваў паміж Каронай і Княствам і нарастанне працэсаў уніфікацыі пад уплывам Польшчы..

Змены ў знешнепалітычным механізме і статусе ВКЛ у эпоху рэформ. Рэформы дзяржаўнага ладу Польска-Літвінскай федэрацыі ў галіне знешняй палітыкі. Пытанне аб дзяржаўным статусе ВКЛ у канстытуцыйных актах эпохі рэформ.


Тэма 12. Беларускі фактар ва ўнутранай і знешняй палітыцы

Расійскай імперыі (першая палова ХІХ ст.)

Інтэграцыя беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Змяненне геапалітычнага становішча Беларусі. Землі былога ВКЛ у ваенна-стратэгічных планах расійскага ўрада напярэдадні расійска-французскай вайны 1812 г. План А. Чартарыйскага. План М. К. Агінскага.

Нашэсце Напалеона на Расію і спробы аднаўлення польска-літвінскай дзяржаўнасці. Часовы ўрад ВКЛ, яго паўнамоцтвы і палітыка. “Польскае пытанне” напярэдадні вайны 1812 г. Марныя спадзяванні польскай і літвінскай шляхты на Напалеона. Вынікі напалеонаўскіх войн для зямель і народаў былых Рэчы Паспалітай і ВКЛ.

Славянскае пытанне і расійскае грамадства. Дзяржаўныя праекты дзекабрыстаў. ”Руская праўда” П.Песцеля і Канстытуцыя М.Мураўёва аб дзяржаўным ладзе Расійскай дзяржавы і лёсе ўсходнеславянскіх народаў. Тэрытарыяльная спрэчка паміж дзекабрыстамі і польскімі рэвалюцыянерамі. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго ўрокі для польскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў. Ідэі славянскага адзінства і славянскай федэрацыі ў поглядах расійскіх рэвалюцыйных дэмакратаў.


Тэма 13. Знешнепалітычныя аспекты станаўлення Беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ –пачатак ХХ ст.)

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі і іх уплыў на распрацоўку праектаў адраджэння дзяржаўнасці Беларусі, фарміравання знешнепалітычных канцэпцый беларускага нацыянальнага руху.

Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве, рэакцыя на яго з боку расійскай і еўрапейскай дыпламатыі. “Польскае паўстанне” і расійскае грамадства. Палітычная праграма К.Каліноўскага. Федэрацыйныя праекты беларускіх народнікаў.

Беларускі рух і нацыянальнае пытанне ў Расійскай імперыі. “Заходнерусізм”. Беларусь у канцэпцыях расійскіх, польскіхі літоўскіх палітыкаў. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады і яе праграмныя ўстаноўкі па нацыянальнаму пытанню.

Беларускае пытанне напярэдадні і ў гады першай сусветнай вайны. Беларусь у планах Германіі. Асаблівасці нямецкай акупацыйнай палітыкі. Праекты адраджэння дзяржаўнасці віленскіх беларускіх дзеячаў. “Канфедэрацыя ВКЛ”. Выхад “беларускага пытання” на міжнародную арэну. Беларускія прадстаўнікі на міжнародных каенгрэсах 1916 г. Распад Расійскай імперыі і ўздым беларускага руху. Часовы ўрад і нацыянальнае пытанне. Усебеларускі з’езд 1917 г. і яго рашэнні аб дзяржаўнай будучыні Беларусі.


Тэма 14. Дыпламатыя Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1925 гг.)

Брэсцкі мір і Беларусь. Удзел дэлегацыі БНР у мірных перагаворах у Брэст-Літоўску. Знешнепалітычныя фактары абвяшчэння БНР. Устаўныя граматы БНР. Знешнепалітычныя мэты і задачы БНР. Барацьба Рады, ўрада і беларускіх палітычных партый і арганізацый за незалежнасць і непадзельнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.

Знешнепалітычныя прыярытэты БНР у 1918 г. Адносіны з Германіяй, Украінскай Народнай Рэспублікай і РСФСР. Германская палітыка ў “беларускім пытанні”. Савецка-германскі дадатковы дагавор ад 27 жніўня 1918 г. Спробы ўрада БНР устанавіць з Савецкай Расіяй дыпламатычныя адносіны і заключыць дагаворы аб прызнанні і дзяржаўных межах. Знешнепалітычныя прыярытэты БНР у 1919—1920 гг. Дзейнасць Рады і ўрада БНР ва ўмовах польскай акупацыі. Удзел дэлегацыі БНР у Парыжскай мірнай канферэнцыі. Вызначэнне канферэнцыяй усходняй мяжы Польшчы. Лінія Керзона.

Праблема міжнароднага прызнання БНР. Дзейнасць беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой. Адносіны з краінамі Антанты. Адносіны БНР з Польшчай і Літвой. Мірныя дагаворы РСФСР з Літвой і Латвіяй, адносіны да іх органаў БНР і беларускіх палітычных партый і арганізацый. Дагавор паміж БНР і Літвой ад 11 лістапада 1920 г. Дзейнасць органаў БНР у эміграцыі. Дэлегацыя БНР на Генуэзскай канферэнцыі 1922 г. Рыжская і Пражская нацыянальна-палітычныя канферэнцыі, іх рашэнні па знешнепалітычных пытаннях. Барацьба прадстаўнікоў БНР і беларускіх палітычных партый супраць падпісання і рэалізацыі Рыжскага мірнага дагавору. Берлінская нацыянальна-палітычная канферэнцыя і самароспуск урада БНР. Працяг дзейнасці Рады БНР. Цэнтры беларускай палітычнай эміграцыі. Гістарычнае значэнне БНР.


Тэма 15. Знешнепалітычная Дзейнасць Беларускай ССР (1919—1929 гг.)

Знешнепалітычныя фактары ўтварэння ССРБ. Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г. і яго знешнепалітычныя аспекты. Палітыка ленінскага ўрада ў беларускім пытанні. Рашэнне ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. аб выдзяленні з ССРБ Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай губерняў i перадачы іх у склад РСФСР. Пастанова Прэзідыума Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (УЦВК) ад 31 студзеня 1919 г. “Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў і яго рашэнні па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва, межаў і знешняй палітыкі.

Стварэнне Літбел і яе лёс. Першыя знешнепалітычныя рашэнні ССРБ і Літбел. Беларусь і савецка-польская вайна. Мірныя перагаворы ў Мінску і Рызе. Прадстаўленне ВРК БССР мандата дэлегацыі РСФСР на вызначэнне межаў Беларусі. Рыжскі мірны дагавор і яго ўмовы.

Адносіны ССРБ з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Генуэзская канференцыя і афармленне дыпламатычнага саюза савецкіх рэспублік. Стварэнне і дзейнасць рэспубліканскага НКЗС. Дыпламатычнае прызнанне БССР з боку Польшчы і Германіі.

Утварэнне СССР і абмежаванне знешнепалітычных паўнамоцтваў БССР. Канстытуцыі СССР і БССР аб знешнепалітычных паўнамоцтвах саюзнага Цэнтра і рэспублік. Пераўтварэнне НКЗС БССР ва Упраўленне ўпаўнаважанага НКЗС СССР пры СНК БССР. Узбуйненні БССР. Праблема Заходняй Беларусі і яе месца ў савецка-польскіх адносінах. Віленскае пытанне ў міжнародных адносінах. Гандлёвыя і культурныя сувязі БССР з замежнымі краінамі. Дзейнасць АРА у Беларусі. Знешнепалітычная ізаляцыя БССР у 1930-я гады.


Тэма 16. Беларусь у геапалітыцы і дыпламатыі перыяду

другой сусветнай вайны

Беларусь у геапалітычных пераўтварэннях ва Усходняй Еўропе 1939—1941 гг. Пакт Молатава-Рыбентропа і Беларусь. Знешнепалітычныя аспекты далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Далучэнне Віленшчыны і іншых беларускіх зямель да Літвы.

Беларусь у планах нацысцкай Германіі. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Дыпламатычныя акцыі беларускай калабарацыі. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай цэнтральнай рады. Другі Усебеларускі кангрэс 1944 г. Знешнепалітычныя арыентацыі беларускай палітычнай эміграцыі ў гады другой сусветнай вайны.

Саюзная дыпламатыя і праблема вызначэння ўсходняй мяжы Польшчы. Беларусь у планах польскага эміграцыйнага ўрада. Тэгеранскія дамоўленасці аб межах Польшчы. Савецка-польскае пагадненне 1944 г. аб межах. Ялцінскія дамоўленасці, савецка-польскі дагавор аб дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 г. Ігнараванне сталінскім кіраўніцтвам інтарэсаў Беларусі пры вызначэнні беларуска-польскай мяжы.

Аднаўленне знешнепалітычных паўнамоцтваў саюзных рэспублік у лютым 1944 г. Савецкія планы “множнага прадстаўніцтва” на міжнароднай арэне. Аднаўленне дзейнасці НКЗС БССР. Беларуска-польскія пагадненні аб абмене насельніцтвам і іх рэалізацыя.

Праблема ўключэнне савецкіх саюзных рэспублік у склад Міжнароднай арганізацыі бяспекі. Канферэнцыі ў Думбартон-Оксе, Ялце і Сан-Францыско аб членстве саюзных рэспублік у будучай ААН. Пазіцыя ЗША і Вялікабрытаніі па гэтаму пытанню. Удзел дэлегацыі БССР ў Сан-Францыскай канферэнцыі. БССР – першапачатковый член ААН.


Тэма 17. Другі выхад Беларусі на міжнародную арэну ў 1944—1949 гг.

Беларусь і праблемы пасляваеннага мірнага ўрэгулявання ў Еўропе. Дэлегацыя БССР на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г. Падпісанне БССР мірных дагавораў з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі. Заява ўрада БССР па германскаму пытанню (люты 1947 г.).

Удзел дэлегацыі БССР у першых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Беларускія прапановы і ініцыятывы. Уступленне БССР у спецыялізаваныя ўстановы ААН. Выхад БССР з СААЗ. Асаблівасці беларускай дыпламатыі пачатку халоднай вайны. Беларусь і ЮНРРА, дапамога рэспубліцы з боку гэтай міжнароднай арганізацыі.

Ініцыятывы Вялікабрытаніі і ЗША па ўстанаўленню дыпламатычных адносін з Украінай і Беларуссю, рэакцыя на іх савецкага кіраўніцтва.

Складванне партыйна-дзяржаўнага механізму выпрацоўкі і рэалізацыі знешняй палітыкі СССР і месца ў ім саюзных рэспублік. Асноўныя кірункі дзейнасці МЗС БССР. Удзел рэспублікі ў шматбаковых дагаворах і пагадненнях, практыка агаворак да іх.


Тэма 18. Знешнепалітычная дзейнасць беларускай ССР

(1950 —1980-я гг.)

Пашырэнне міжнародных кантактаў рэспублікі пасля смерці І.В.Сталіна. Уступленне СССР, УССР і БССР у ЮНЕСКО, МАП, МАГАТЭ. Адкрыццё рэспубліканскіх прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях. Асноўныя кірункі дзейнасці беларускіх дэлегацый у ААН у 1950—1985 гг. Пазіцыі “беларускага атраду савецкай дыпламатыі” па пытаннях падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, барацьбы з каланіалізмам, эканамічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва. Удзел БССР у шматбаковых дагаворах і пагадненнях па раззбраенню. БССР – член Савета Бяспекі ў 1974—1975 гг.

Развіццё сувязей рэспублікі з замежнымі краінамі пасля ХХ з’езда КПСС. Устанаўленне прыгранічнага і парадненнага супрацоўніцтва абласцей БССР з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Польшчы, Балгарыі, ГДР, Чэхаславакіі і іншых краін “сацыялістычнай садружнасці”. Грамадска-палітычныя, гандлёва-эканамічныя, культурныя і навуковыя сувязі БССР з сацыялістычнымі, капіталістычнымі і развівальнымі краінамі ў 1950—1985 гг. Візіты кіраўнікоў замежных дзяржаў у рэспубліку. “Народная дыпламатыя”, дзейнасць Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Ідэйна-палітычная абмежаванасць, фармалізм і параднасць у міжнародных кантактах дзяржаўных, партыйных і грамадскіх арганізацый рэспублікі.

Канстытуцыя СССР 1977 г. і Канстытуцыя БССР 1978 г. аб знешнепалітычных паўнамоцтвах Цэнтра і саюзнай рэспублікі. Фармальны суверэнітэт БССР у складзе звышцэнтралізаванай федэратыўнай савецкай дзяржавы.

Уплыў палітыкі “перабудовы і новага мыслення” на знешнепалітычную актыўнасць БССР у 1985—1990 гг. Новыя моманты ў рэспубліканскай дыпламатыі. Пастаноўка праблемы Чарнобыля на міжнародны ўзровень, прыняцце 45-й сесіяй Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыі па чарнобыльскаму пытанню. Актывізацыя знешнегандлёвай дзейнасці і гуманітарных кантактаў. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г., яе знешнепалітычыя аспекты.


Па спецыяльнасці 1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства


Т э м а 1. Знешняя палітыка і дыпламатыя

старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ – першая палова ХІІІ ст.)

Геапалітычнае становішча Беларусі ў перыяд фарміравання дзяржаўнасці. Вытокі беларускай дзяржаўнасці, роля знешніх фактараў у яе ўзнікненні. Знешняя палітыка Полацкага княства. Знешнепалітычныя ўмовы развіцця іншых беларускіх зямель. Асаблівасці знешняй палітыкі княстваў Кіеўскай Русі. Знешнепалітычныя наступствы прыняцця хрысціянства. Сувязі беларускіх зямель з замежнымі краінамі і народамі. Знешні гандаль. Знешнепалітычны механізм беларускіх дзяржаў-княстваў. Першыя міжнародныя дагаворы старажытнай Беларусі. Пачатак экспансіі нямецкіх рыцараў  ва Усходнюю Прыбалтыку.Утварэнне Лівонскага ордэна. Мангола-татарскае нашэсце і Беларусь. Падпарадкаванне Кіеўскай Русі мангола-татарскаму ігу. Захаванне незалежнасці беларускіх і літоўскіх зямель.


Т э м а 2. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
(сярэдзіна ХІІІ — сярэдзіна ХVІ ст.)


Прычыны аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. Знешняя палітыка Міндоўга і яго нашчадкаў (Войшалк, Трайдзен, Віцень). Уключэнне Полацкага княства і іншых беларускіх зямель у склад ВКЛ. Знешняя палітыка і дыпламатыя Гедыміна. Дзяржаўная дзейнасць Альгерда па аб’яднанні зямель былой Кіеўскай Русі. Паходы Альгерда на Маскву, Любуцкі дагавор 1372 г. Бітва пад Сінімі Водамі і яе гістарычнае значэнне.

Збліжэнне ВКЛ з Польшчай, Крэўская унія. Знешняя палітыка Вітаўта. Трагедыя на Ворскле, адносіны з Ардой. “Вялікая вайна” Польшчы і ВКЛ супраць Ордэна 1409—1411 гг. Новыя уніі ВКЛ з Польшчай. Знешняя палітыка Казіміра ІV. Дагавор 1449 г. паміж Літвой і Масквой. Барацьба за Ноўгарад, ліквідацыя яго незалежнасці. ВКЛ і стварэнне Крымскага ханства.

Заходняя і паўднёвая стратэгія ВКЛ у канцы ХV – першай палове ХVІ ст. Крымскі фактар, напады крымскіх татар на ВКЛ. Еўрапейскія справы, адносіны са Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Турцыяй, Малдаўскім княствам. Знешняя палітыка Аляксандра Казіміравіча, Жыгімонта І і Жыгімонта ІІ. Войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай (канец ХУ – першая трэць ХУІ ст.).


Т э м а 3. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай і ВКЛ
(канец ХVІ – сярэдзіна ХVІІІ ст.)


Полацкая (Лівонска-Інфлянцкая) вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай і ўплыў гэтай падзеі на ход і вынікі Лівонскай вайны. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1579—1582 гг. Ям-Запольскі мірны дагавор 1582 г. Прычыны, перадумовы і вынікі Люблінскай уніі. Захаванне самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

Дзяржаўная і дыпламатычная дзейнасць канцлера ВКЛ Л. І. Сапегі. “Смута“ ў Расіі і палітыка правячых колаў Рэчы Паспалітай. Авантурныя “дзмітрыяды” ў Расію. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэчы Пспалітай і ВКЛ у час вайны з Расіяй 1654—1667 гг. і апошняй трэці ХУІІ ст. ”Вечны мір” паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1686 г.

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай і ВКЛ (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІ ст.). Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Паўночная вайна і ВКЛ. Аслабленне міжнародных пазіцый Рэчы Паспалітай. Усталяванне пратэктарату над Рэччу Паспалітай з боку Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Вайна за польскую спадчыну.


Т э м а 4. Падзелы Рэчы Паспалітай

Падрыхтоўка і ажыццяўленне першага падзелу Рэчы Паспалітай. Выбранне каралём С.Панятоўскага. Праблема дысідэнтаў і яе выкарыстанне Расіяй і Польшчай. Тэрытарыяльна-палітычнае ўладкаванне зямель Усходняй Беларусі.

Рэформы дзяржаўнага ладу Польска-Літвінскай федэрацыі. Канстытуцыя 3 Мая 1791 г. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1792—1794 гг. Гродзенскі сойм 1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Трэці падзел і канец існавання Рэчы Паспалітай.

Знешнепалітычны механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя міждзяржаўных адносін паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г. Знешнепалітычныя перадумовы ўвядзення Брэсцкай царкоўнай уніі. Адносіны да уніі з боку Ватыкана і Расіі. Знешнепалітычныя і культурна-ідэалагічныя арыентацыі беларуска-ўкраінскага праваслаўя.


Т э м а 5. Знешнепалітычны фактары знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі

Інтэграцыя беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Землі былога ВКЛ у ваенна-стратэгічных планах расійскага ўрада напярэдадні расійска-французскай вайны 1812 г. Планы А.Чартарыйскага і М.К.Агінскага. Нашэсце Напалеона на Расію і спробы аднаўлення польска-літвінскай дзяржаўнасці.

Славянскае пытанне і расійскае грамадства. Дзяржаўныя праекты дзекабрыстаў. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго ўрокі для польскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў. Ідэі славянскага адзінства і славянскай федэрацыі ў поглядах расійскіх рэвалюцыйных дэмакратаў.

Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве, рэакцыя на яго з боку расійскай і еўрапейскай дыпламатыі. Палітычная праграма К.Каліноўскага. Федэрацыйныя праекты беларускіх народнікаў. Беларусь у канцэпцыях расійскіх, польскіх і літоўскіх палітыкаў. Беларускае пытанне напярэдадні і ў гады першай сусветнай вайны. Беларусь у планах Германіі. Асаблівасці нямецкай акупацыйнай палітыкі. Усебеларускі з’езд 1917 г. і яго рашэнні аб дзяржаўнай будучыні Беларусі.

Т э м а 6. Беларусь у міжнародных адносінах 1918—1939 гг


Брэсцкі мір і Беларусь. Знешнепалітычныя фактары абвяшчэння БНР. Знешнепалітычныя мэты і задачы БНР. Барацьба Рады, ўрада і беларускіх палітычных партый і арганізацый за незалежнасць і непадзельнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Праблема міжнароднага прызнання БНР. Дзейнасць органаў БНР у эміграцыі.

Знешнепалітычныя фактары ўтварэння ССРБ. Палітыка ленінскага ўрада ў беларускім пытанні. Стварэнне Літбел і яе лёс. Першыя знешнепалітычныя рашэнні ССРБ і Літбел. Беларусь і савецка-польская вайна. Рыжскі мірны дагавор і яго ўмовы.

Адносіны ССРБ з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Стварэнне і дзейнасць рэспубліканскага НКЗС. Дыпламатычнае прызнанне БССР з боку Польшчы і Германіі. Утварэнне СССР і абмежаванне знешнепалітычных паўнамоцтваў БССР. Праблема Заходняй Беларусі і яе месца ў савецка-польскіх адносінах. Гандлёвыя і культурныя сувязі БССР з замежнымі краінамі. Дзейнасць АРА у Беларусі. Знешнепалітычная ізаляцыя БССР у 1930-я гады.


Т э м а 7. Беларусь у геапалітыцы і дыпламатыі перыяду

другой сусветнай вайны

Беларусь у геапалітычных пераўтварэннях ва Усходняй Еўропе 1939—1941 гг. Пакт Молатава--Рыбентропа і Беларусь. Знешнепалітычныя аспекты далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Далучэнне Віленшчыны і іншых беларускіх зямель да Літвы. Беларусь у планах нацысцкай Германіі. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі.

Саюзная дыпламатыя і праблема вызначэння ўсходняй мяжы Польшчы. Ялцінскія дамоўленасці, савецка-польскі дагавор аб дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 г. Аднаўленне знешнепалітычных паўнамоцтваў саюзных рэспублік у лютым 1944 г. Савецкія планы “множнага прадстаўніцтва” на міжнароднай арэне. Аднаўленне дзейнасці НКЗС БССР. Беларуска-польскія пагадненні аб абмене насельніцтвам і іх рэалізацыя.

Праблема ўключэнне савецкіх саюзных рэспублік у склад Міжнароднай арганізацыі бяспекі. Канферэнцыі ў Думбартон-Оксе, Ялце і Сан-Францыско аб членстве саюзных рэспублік у будучай ААН. Пазіцыя ЗША і Вялікабрытаніі па гэтаму пытанню. Удзел дэлегацыі БССР ў Сан-Францыскай канферэнцыі. БССР – першапачатковый член ААН. С


Т э м а 8. Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР (1944—1990 гг.)

Беларусь і праблемы пасляваеннага мірнага ўрэгулявання ў Еўропе. Дэлегацыя БССР на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г. Удзел дэлегацыі БССР у першых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Беларускія прапановы і ініцыятывы. Уступленне БССР у спецыялізаваныя ўстановы ААН. Беларусь і ЮНРРА.

Пашырэнне міжнародных кантактаў рэспублікі пасля смерці І.В.Сталіна. Асноўныя кірункі дзейнасці беларускіх дэлегацый у ААН у 1950—1985 гг. Устанаўленне прыгранічнага і парадненнага супрацоўніцтва абласцей БССР з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Польшчы, Балгарыі, ГДР, Чэхаславакіі і іншых краін “сацыялістычнай садружнасці”. Грамадска-палітычныя, гандлёва-эканамічныя, культурныя і навуковыя сувязі БССР з сацыялістычнымі, капіталістычнымі і развівальнымі краінамі.

Складванне партыйна-дзяржаўнага механізму выпрацоўкі і рэалізацыі знешняй палітыкі СССР і месца ў ім саюзных рэспублік. Асноўныя кірункі дзейнасці МЗС БССР. Удзел рэспублікі ў шматбаковых дагаворах і пагадненнях, практыка агаворак да іх. Канстытуцыя СССР 1977 г. і Канстытуцыя БССР 1978 г. аб знешнепалітычных паўнамоцтвах Цэнтра і саюзнай рэспублікі.

Уплыў палітыкі “перабудовы і новага мыслення” на знешнепалітычную актыўнасць БССР у 1985—1990 гг. Актывізацыя знешнегандлёвай дзейнасці і гуманітарных кантактаў. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г., яе знешнепалітычыя аспекты.


Тэма 9. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь

(агульная характарыстыка)

Нарастанне дэзінтэграцыйных працэсаў на прасторах СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 г. і яе знешнепалітычны аналіз. Заканадаўчае замацаванне суверэнітэта Беларусі пасля жнівеньскага путчу 1991 г. Белавежскія пагадненні, спыненне існавання СССР і стварэнне СНД. Характарыстыка новага геапалітычнага становішча Беларусі.

Усеагульнае міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь, усталяванне дыпламатычных адносін з дзяржавамі свету. Пашырэнне ўдзелу незалежнай Беларусі ў сістэме рэгіянальных і ўніверсальных міжнародных арганізацый.

Канстытуцыйна-прававыя і навукова-канцэптуальныя асновы беларускай знешняй палітыкі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. аб мэтах, задачах і прынцыпах знешняй палітыкі дзяржавы. Праблемы распрацоўкі і прыняцця канцэпцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя кірункі знешняй палітыкі Беларусі перыяду парламенцкай рэспублікі (1990—1994 гг.). Асноўныя кірункі знешняй палітыкі суверэннай Беларусі перыяду прэзідэнцкай рэспублікі (з 1994 г.). Праблемы нармалізацыі адносін з вядучымі краінамі Захаду і еўрапейскімі міжнароднымі арганізацыямі.

Прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Асаблівасці яе двухбаковай і шматбаковай дыпламатыі. Беларуска-расійскія адносіны. Адносіны Беларусі з суседнімі дзяржавамі і вядучымі краінамі свету. Беларускае грамадства і знешняя палітыка.


IV. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


4.1. Спіс рэкамендаванай літаратуры і ўзорныя планы семінарскіх заняткаў для спецыяльнасці 1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны