Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання беларускай мовы І літаратуры

Вид материалаДокументы

Содержание


Мэтай кваліфікацыйнага экзамену з’яўляецца
Структура, змест і парадак правядзення кваліфікацыйнага экзамену
I ЭТАП Шматаспектны аналіз мастацкага тэксту
II ЭТАП Абарона прадстаўленага вопыту ўласнай прафесійнай дзейнасці або адукацыйнага праекта
Спіс рэкамендуемай літаратуры
Подобный материал:


МАТЭРЫЯЛЫ


ДА КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ


НА ВЫШЭЙШУЮ КАТЭГОРЫЮ


ПА ТЭОРЫІ І МЕТОДЫЦЫ ВЫКЛАДАННЯ


БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ


2011 год


Кваліфікацыыйны экзамен настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на вышэйшую катэгорыю праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь, зацверджаных загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.12.1995 г. №456, у рэдакцыі пастановы ад 30.11.2000 г. №55, з дапаўненнямі і змяненнямі, унесенымі ў палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь, у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2006 г. №40; Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.12.1995 г. №456,загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.11.1995 г. №699, п.53.


Пры вызначэнні структуры, зместу і парадку правядзення экзамену ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” выкарыстаны метадычныя рэкамендацыі МА РБ, ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” (Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену па тэорыі і методыцы выкладання беларускай / уклад. Т.В. Корбан; ДУА “Акад. паслядыплом. адукацыі”. – 2-е выд., перагледж. і дап.- Мінск: АПА, 2009.)


Пры распрацоўцы Палажэння вызначаны мэта, задачы кваліфікацыйнага экзамену і кваліфікацыйныя патрабаванні да настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі.


Мэтай кваліфікацыйнага экзамену з’яўляецца вызначэнне адпаведнасці ўзроўню навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры патрабаванням, якія прад’яўляюцца да настаўнікаў вышэйшай катэгорыі.


Задачы кваліфікацыйнага экзамену:

  1. выявіць здольнасці педагога да рэалізацыі прафесійнай дзейнасці на аснове сістэмнага мадэліравання;
  2. вызначыць адпаведнасць дасягнутага ўзроўню кваліфікацыі мэтам і задачам развіцця моўнай і літаратурнай адукацыі ў краіне;
  3. выявіць здольнасці да рэфлексійнага аналізу ўласнай педагагічнай дзейнасці;
  4. выявіць здольнасці да стварэння праекта ўласнай прафесійнай дзейнасці па адным з накірункаў адукацыйнага працэсу;
  5. рэалізаваць мэты бесперапыннай прафесійнай адукацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  6. павысіць значнасць паслядыпломнай адукацыі і самаадукацыі настаўніка.


Кваліфікацыйныя патрабаванні

да настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі

Да настаўніка вышэйшай катэгорыі прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

  1. высокі ўзровень навукова-тэарэтычнай падрыхтоўкі, які ўключае ў сябе грунтоўныя веды ў галіне педагогікі, псіхалогіі, тэорыі прадмета, методыкі выкладання мовы і літаратуры;
  2. кампетэнтасны падыход да зместу адукацыі;
  3. здольнасць да даследчыцкай дзейнасці, якая патрабуе ад настаўніка ўмення бачыць праблемы і супярэчнасці ў розных педагагічных сітуацыях і знаходзіць шляхі іх вырашэння, кіруючыся рэфлексійным аналізам уласнай прафесійнай дзейнасці;
  4. уменне мадэліраваць, праектаваць педагагічны працэс з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай навукі, моўнай і літаратурнай адукацыі, сацыякультурнай сітуацыі ў краіне;
  5. валоданне сістэмай сучасных педагагічных метадаў і тэхналогій і ўменне выкарыстоўваць іх ва ўласнай педагагічнай дзейнасці з мэтай павышэння якасці філалагічнай адукацыі;
  6. уменне ствараць умовы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, якія садзейнічаюць павышэнню вучэбнай матывацыі і актыўнасці вучняў у працэсе авалодвання імі агульнавучэбнымі і спецыяльнымі ведамі і ўменнямі;
  7. уменне рэалізоўваць міжпрадметныя сувязі ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры;
  8. абагульненне ўласнага вопыту і распаўсюджванне яго сярод педагагічнай грамадскасці (выступленне на семінарах, канферэнцыях, публікацыі ў прадметных часопісах і г.д.)



СТРУКТУРА, ЗМЕСТ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ


Да пачатку экзамену (у першы дзень, вызначых тэрмінаў здачы экзамену) праводзіцца кансультацыя (у 14.00) па змесце і парадку правядзення кваліфікацыйнага экзамену.

Экзамен праводзіцца ў два этапы. Пры выкананні заданняў двух этапаў настаўнік павінен ведаць:
  • нарматыўную прававую базу адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры (дадатак 1);
  • актуальныя пытанні педагогікі і псіхалогіі (дадатак 2);
  • пытанні па тэорыі і методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры (дадатак 3)


Для атрымання вышэйшай катэгорыі настаўнік павінен набраць 80 – 100 балаў.


I ЭТАП

Шматаспектны аналіз мастацкага тэксту

(пісьмовая работа)


Мэта першага этапа – вызначэнне ўзроўню прырошчвання агульнапедагагічных, прадметных, метадычных ведаў у выніку практычнай дзейнасці і самаадукацыі прэтэндэнта на вышэйшую катэгорыю і ўменняў выкарыстоўваць гэтыя веды ў адукацыйным працэсе.


Першы этап экзамену – выкананне пісьмовай работы, якая ўяўляе сабой шматаспектны аналіз мастацкага тэксту з рашэннем метадычнай задачы, якая арганічна спалучаецца з прыкладным алгарытмам пісьмовага шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту і ўключае ў сябе раскрыццё псіхолага-педагагічнага і метадычнага аспекта вывучэння твора (прыкладны алгарытм пісьмовага шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту – дадатак 4).


Пры правядзенні першага этапа экзамену групе настаўнікаў прапануюцца на выбар два білеты, у якіх утрымліваюцца тэксты для шматаспектнага аналізу (верш, апавяданне, ўрывак з мастацкага твора) і дадатковае заданне, якое прадугледжвае распрацоўку метадычных рэкамендацый па вывучэнні мастацкага твора, які прапануецца для аналізу.


Пісьмовая работа здаецца на праверку экзаменацыйнай камісіі і правяраецца да пачатку другога этапу экзамену. Ацэнка пісьмовай работы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распрацаванымі крытэрыямі (дадатак 5)


Максімальны бал за першы этап экзамену –50балаў


Вынікі здачы першага этапа даводзяцца да прэтэндэнта. У выпадку станоўчага выніку (не менш 30 балаў) настаўнік дапускаецца да здачы другога этапа кваліфікацыйнага экзамену.


II ЭТАП

Абарона прадстаўленага вопыту ўласнай прафесійнай дзейнасці або адукацыйнага праекта


Мэта другога этапа – вызначэнне ўзроўню кампетэнтнасці педагога: здольнасці да праектавання фрагметаў будучай педагагічнай дзейнасці або прадстаўлення ў выглядзе мадэлі свайго вопыту на аснове рэфлексіўнага аналізу, умення прагназаваць, абгрунтоўваць, карэкціраваць спосабы і змест сваіх педагагічных дзеянняў у залежнасці ад змены ўмоў адукацыйнага працэсу.


На другім этапе прэтэндэнту прапаноўваецца на выбар адзін з двух варыянтаў здачы экзамену.

Першы варыянт


Мадэльнае прадстаўленне вопыту ўласнай прафесійнай дзейнасці.


Пры выбары тэмы можна выкарыстаць прыкладны пералік тэм для мадэльнага прадстаўлення ўласнага педагагічнага вопыту (дадатак 6) або прапанаваць ўласную тэму.


Другі варыянт


Распрацоўка і абарона адукацыйнага праекта.

Пры выбары тэмы можна выкарыстаць прыкладны пералік тэм адукацыйных праектаў(дадатак 7) або прапанаваць ўласную тэму.


Любы выбраны варыянт можа прадугледжваць дамашнюю работу, а на экзамене неабходна правесці яе творчую абарону.


Ацэнка работ першага і другога варыянту экзамену ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі (дадатак 8)


Максімальны бал за другі этап экзамену – 50 балаў.


Спіс рэкамендуемай літаратуры

Узор білета

Палажэнне аб кваліфікацыйным экзамене

Узор накіравання на здачу кваліфікацыйнага экзамену


(гл. (Матэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену па тэорыі і методыцы выкладання беларускай / уклад. Т.В. Корбан; ДУА “Акад. паслядыплом. адукацыі”. – 2-е выд., перагледж. і дап.- Мінск: АПА, 2009.)


Дадатак 1.


Нарматыўная прававая база адукацыйнага працэсу

па беларускай мове і літаратуры


  1. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”.
  3. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”.
  4. Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.
  5. Тыпавыя вучэбныя планы для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў.
  6. Агульнаадукацыйны стандарт “Агульная сярэдняя адукацыя. Асноўныя нарматывы і патрабаванні”.
  7. Канцэпцыі і стандарты моўнай і літаратурнай адукацыі.
  8. Вучэбныя праграмы па беларускай мове і беларускай літаратуры для 11-гадовай школы.
  9. Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.
  10. Інструктыўна-метадычнае пісьмо МА РБ аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
  11. Правілы правядзення атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў.
  12. Дзесяцібальная сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.
  13. Пералік падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах у навучальным годзе.
  14. Санітарныя правілы і нормы 2.4.2.16-33-2006 “Гігіенічныя патрабаванні да наладжвання, зместу і арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў” (з дапаўненнямі ад 30 верасня 2008г. №156).
  15. Інструкцыя аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.



Дадатак 2.

Актуальныя пытанні педагогікі і псіхалогіі


  1. Канцэпцыі зместу адукацыі. Сучасныя падыходы да вызначэння зместу адукацыі.
  2. Адукацыйнае мэтавызначэнне, тэхналогія адукацыйнага мэтавызначэння. Спосабы дыягнастычнага самавызначэння ў навучанні і выхаванні вучняў.
  3. Асобасна-арыентаваны змест навучання.
  4. Фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў школьнікаў.
  5. Фарміраванне пазнаваўчай актыўнасці школьнікаў.
  6. Фарміраванне індывідуальнай вучэбнай дзейнасці школьнікаў. Індывідуальная адукацыйная траекторыя.
  7. Прынцыпы навучання, іх класіфікацыі і значэнне ў прафесійна-педагагічнай дзейнасці.
  8. Канструяванне сістэмы ведаў. Тэхналагічная карта. Тэматычнае планаванне заняткаў
  9. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Тэхналагічны падыход да навучання. Класіфікацыя педагагічных тэхналогій. Умовы эфектыўнага прымянення адукацыйныхтэхналогій.
  10. Методыкі і тэхналогіі навучання. Абгрунтаванне іх выбару і прымянення.
  11. Сродкі навучання і іх прымяненнеў адукацыйным працэсе.
  12. Сутнасць выхавання як накірунку прафесійнай дзейнасці.
  13. Супрацоўніцтва і дыялог як кампаненты адукацыйнага працэсу.
  14. рэфлексія ў навучанні. Узаемасувязь рэфлексіі і мэтавызначэння.
  15. Праблема навучання і развіцця.
  16. Роля зносін у псіхічным развіцці дзіцяці.
  17. Узроставыя асаблівасці дзяцей, іх улік пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.



Дадатак 3.

Тэорыя і методыка выкладання беларускай мовы

  1. Тэарэтычныя і практычныя аспекты прадметнай галіны “Беларуская мова і літаратура”.
  2. Сістэмна–функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы ў навучанні беларускай мове.
  3. Прынцыпы навучання мове.
  4. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу на ўроках літаратуры.
  5. Абноўлены змест літаратурнай і моўнай адукацыі.
  6. Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове і літаратуры. Структура і прынцыпы пабудовы.
  7. Асноўныя прынцыпы тэхналагічнага падыходу да навучання: папярэдняе праектаванне педагагічнай дзейнасці настаўніка і вучэбнай дзейнасці вучняў, змястоўная і структурная цэласнасць педагагічнага працэсу, дыягнастычнае мэтавызначэнне, арганізацыя кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці.
  8. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.
  9. Сучасны ўрок беларускай мовы:тыпы, формы, структура, патрабаванні.
  10. патрбаванні да сучаснага ўрока літаратуры. Тыпы ўрокаў па вывучэнні мастацкага твора, па вывучэнні асноў гісторыі беларускай літаратуры, па развіцці мовы.
  11. Метады, формы і прыёмы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.
  12. Методыка вывучэння аглядных тэм на ўроках беларускай літаратуры ў старэйшых класах.
  13. Сістэма арганізацыі і правядзенння кантролю ўменняў і навыкаў па беларускай мове і літаратуры.
  14. Дыферэнцыраваны падыход да навучання мове і літаратуры.
  15. Кам’ютарныя тэхналогіі ў працэсе навучання беларускай мовы і літаратуры.
  16. Фарміраванне ў вучняў на ўроках мовы і літаратуры ўменняў і навыкаў звязнага маўлення.
  17. Развіццё ў вучняў вобразнага, лагічнага, сістэмнага, крытычнага мыслення сродкамі прадмета.
  18. Складаныя і дыскусійныя пытанні граматыкі беларускай мовы. Шляхі пераадольвання цяжкасцей.
  19. Арганізацыя факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры.
  20. ЦТ па беларускай мове. Тыпалогія тэстаў.
  21. Рэалізацыя выхаваўчай функцыі на ўроках мовы і літаратуры.
  22. Арганізацыя работы з рознымі крыніцамі інфармацыі: падручнікамі, слоўнікамі, энцыклапедыямі і г.д.
  23. Арганізацыя работы з адоранымі дзецьмі ва ўрочнай і пазаўрочнай рабоце.
  24. Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры



Дадатак 4


Прыкладны алгарытм

шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту


  1. Тэма, ідэя. Праблематыка: агульначалавечая, нацыянальная, канкрэтна-гістарычная. Аўтарская пазіцыя.



  1. Асаблівасці формы:
  • жанр;
  • кампазіцыя;
  • сістэма вобразаў, мастацкая дэталь, партрэт, пейзаж і г.д.;
  • функцыянальная роля моўных сродкаў (лексічных, фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных) у раскрыцці аўтарскай задумы;
  • філасофска-этычнае і эстэтычнае разуменне твора.



  1. Асабістая пазіцыя настаўніка-даследчыка.



Да шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту дадаецца метадычнае заданне, якое арганічна спалучаецца з ім.


Дадатак 5


Крытэрыі ацэнкі

шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту



п/п

Крытэрыі ацэнкі

Кол-ць балаў

1

Абгрунтаванасць вызначэння праблематыкі. Тэмы твора, яго месца ў кантэксце творчасці пісьменніка (літаратуры)

10

2

Глыбіня разумення ідэі твора, аўтарскай пазіцыі ў святле сучаснага прачытання

5

3

Правільнасць вызначэння жанру, ролі кампазіцыйных асаблівасцей, элементаў сюжэта, сістэмы вобразаў, выяўленчых сродкаў

5

4

Выкарыстанне аналітыка-сінтэтычнага падыходу ў раскрыцці ролі моўных сродкаў з мэтай пранікнення ў мастацкую спецыфіку твора

5

5

Уменне рабіць прычынна-выніковае даследаванне ўчынкаў, вобразаў, сюжэтных калізій і ў цэлым твора

5

6

Наяўнасць уласнай філасофска-этычнай і эстэтычнай ацэнкі твора

5

7

Абгрунтаванасць распрацаваных метадычных рэкамендацый па вывучэнні мастацкага твора

5

8

Пісьменнасць , моўна- стылявая аформленасць

10




Усяго

50



Дадатак 6

Прыкладны пералік тэм

для мадэльнага прадстаўлення педагагічнага вопыту


  1. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
  2. Дыферэнцыраваны падыход ў навучанні беларускай мове і літаратуры.
  3. Развіццё творчых здольнасцей на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
  4. Сістэма работы педагога з адоранымі дзецьмі пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры.
  5. Арганізацыя даследчыцкай дзейнасці вучняў ва ўрочнай і пазакласнай рабоце.
  6. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
  7. Выкладанне інфармацыйных тэхналогій пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры.
  8. Змест работы настаўніка па фарміраванні агульначалавечых каштоўнасцей на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
  9. Сістэма работы настаўніка па падрыхтоўцы да ЦТ.
  10. Выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
  11. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму сродкамі вучэбнага прадмета.



Дадатак 7

Прыкладныя тэмы адукацыйных праектаў

    1. Распрацуйце і прадстаўце мадэль вывучэння тэмы (на выбар) на аснове выкарыстання тыпалогіі вучэбных заняткаў па дыдактычных мэтах. Абгрунтуйце эфектыўнасць прапануемай мадэлі ў параўнанні з традыцыйнай методыкай навучання.
    2. Распрацуйце і прадстаўце адукацыйны праект, накіраваны на паэтапную адпрацоўку камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў. абгрунтуйце эфектыўнасць Вашага праекта.
    3. На змесце беларускай мовы распрацуйце праграму паэтапнай адпрацоўкі навыкаў работы з тэкстам. Абгрунтуйце эфектыўнасць Вашага праекта.
    4. Сучасны ўрок мовы патрабуе вырашэння наступных задач: даць лінгвістычныя веды, фарміраваць культуру зносін, развіваць мову і маўленне вучняў. Пакажыце магчымасць вырашэння гэтых задач на прыкладзе адной з тэм у ... класе (тэма і клас на выбар прэтэндэнта).
    5. Распрацуйце і прадстаўце праграму па навучанні моўнай этыцы ў ... класе.
    6. Распрацуйце і прадстаўце праект развіцця мысліцельнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання беларускай мове (раздзел, тэма – на выбар)
    7. Распрацуйце праект навучання на аснове прымянення сучасных адукацыйных тэхналогій (на выбар прэтэндэнта) па адной з тэм курса беларускай мовы.
    8. Распрацуйце праграму дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры па рэалізацыі міжпрадметных і ўнутрыпрадметных сувязей.
    9. Распрацуйце і прадстаўце варыянт праграмы факультатыўнага курса. Абгрунтуйце мэтазгоднасць яго ўключэння ў адукацыйны працэс.
    10. Распрацуйце і абгрунтуйце праект сістэмы работы па фарміраванні вучэбнай матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
    11. Прапануйце інструментарый вызначэння ўзроўню ўсведамлення паняццяў і сфарміраванасці навыкаў па тэмах (сістэма кантролю):
  • “Сінтаксіс і пунктуацыя”;
  • “Фанетыка і арфаграфія. Графіка і арфаграфія”;
  • “Марфалогія і арфаграфія”;
  • “Склад слова і словаўтварэнне”;
  • і інш. (тэма – на выбар прэтэндэнта)

12. Распрацуйце ўзоры тэставага кантролю (паўрочнага, выніковага) па беларускай мове і схему ацэньвання кожнага віду кантролю.

13. Камунікатыўна-дзейнасны падыход у выкладанні мовы і літаратуры патрабуе перамяшчэння акцэнтаў у арганізацыі ўрока. На прыкладзе вывучэння тэмы ... у ... класе праілюструйце аптымальнае спалучэнне форм арганізацыі навучальнага працэсу. Абгрунтуйце эфектыўнасць прапанаванага праекта.

14. Грунтуючыся на сучасным прачытанні класічнай літаратурнай спадчыны, раскрыйце наступныя пытанні:

а) новыя акцэнты ў прачытанні твораў аўтараў, якія традыцыйна уваходзяць у праграмы:

- ваша разуменне праблемы;

- адлюстраванне дадзенай праблемы ў сістэме ўрокаў па вывучэнні творчасці ўказанага аўтара;

б) новыя аўтары і іх прачытанне ў сучасных праграмах.

15. Распрацуйце і прадстаўце праект, накіраваны на развіццё ў вучняў інфармацыйна-вучэбных уменняў пры вывучэнні літаратуры (азнамленне з мемуарнай, літаратуразнаўчай, крытычнай літаратурай, работа са слоўнікамі, энцыклапедыямі, Інтэрнет-рэсурсамі; канспектаванне лекцыі, складанне тэзіснага плана і г.д.).

16. Маральна-этычная праблематыка твораў вымагае больш уважлівага стаўлення да псіхалагічнага даследавання як метаду навучання. Прадстаўце праект выкарыстання гэтага метаду навучання пры вывучэнні тэмы ... (пісьменніка ... ці твора...).

17. Распрацуйце рэкамендацыі па выкарыстанні актыўных метадаў навучання на ўроках літаратуры, улічваючы іх педагагічную і псіхалагічную сутнасць.

18. Распрацуйце адукацыйны праект, накіраваны на фарміраванне навыкаў самастойнай работы вучняў на розных этапах урока беларускай мовы.

19. Распрацуйце рэкамендацыі па вывучэнні аглядных тэм па літаратуры ў ... класе.

20. Распрацуйце праект фарміравання даследчыцкіх кампетэнцый вучняў на ўроках мовы і літаратуры ў 5-6 (7-8, 9-11) класах.


Дадатак 8


Крытэрыі ацэнкі

другога этапу экзамену

Першы варыянт

(мадэльнае прадстаўленне вопыту ўласнай прафесійнай дзейнасці)

п/п

Крытэрыі ацэнкі

Кол-ць балаў

1

Актуальнасць прадстаўленага вопыту

10

2

Цэласнасць прадстаўленай мадэлі (мэты, задачы, змест, тэхналогіі і сродкі рэалізацыі, ацэнка эфектыўнасці)

15

3

Ступень інаватыкі

5

4

Перспектыўнасць дадзенага вопыту, магчымасць яго распаўсюджвання і выкарыстання іншымі педагогамі

10

5

Выяўленыя праблемы і шляхі іх вырашэння

10




Усяго:

50


Другі варыянт:

(распрацоўка і абарона адукацыйнага праекта)


п/п

Крытэрыі ацэнкі

Кол-ць балаў

1

Значнасць праекта для развіцця адукацыі:

- актуальнасць, неабходнасць, своечасовасць і

дарэчнасць рэалізацыі праектнай ідэі для

ўдасканалення і развіцця адукацыі;

- ступень навізны і арыгінальнасць праектнай ідэі;

- эфектыўнасць праекта з пункту гледжання развіцця

адукацыі;

- магчымасць распаўсюджвання ідэі праекта

20

2

Змястоўнасць праекта:
  • паўната структуры праекта (аналіз канкрэтнай адукацыйнай сітуацыі, праектная сітуацыя, праектная ідэя, апісанне праблем, пастаноўка мэт і фармулёўка задач, план рэалізацыі праекта і яго рэсурснае забеспячэнне);
  • распрацаванасць праекта (паўната задумы, абгрунтаванасць зместу, канкрэтнасць плана і г.д.)
  • узаемасувяз структурных кампанентаў праекта

20

3

Жыццяздольнасць праекта:
  • рэалістычнасць праекта;
  • магчымасць рэалізацыі (забяспечанасць арганізацыйна-дзейнаснымі рэсурсамі)

10




Усяго:

50