Ва ў школьнай адукацыі традыцыйна разглядаецца як сістэма знакаў, аперыруючы якімі чалавек адлюстроўвае І пазнае рэчаіснасць, перадае І прымае інфармацыю аб ёй

Вид материалаДокументы

Содержание


1.Мэта і змест моўнай адукацыі
2.Напрамкі развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы
3.Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мовы
4. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы
5. Праблематызацыя вучэбнага матэрыялу на ўроках беларускай літаратуры
Метады і прыёмы навучання
6.Сутнасць тэхналагічнага падыходу да вучэбна-выхаваўчага працэсу
7. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы
Параўнальная характарыстыка тэхналогій
Традыцыйнае навучанне
У чым заключаецца дзейнасць вучняў на ўроку?
Як прымяняецца кантроль?
Ці магчыма перадача вопыту іншым педагогам?
Метады кантролю на ўроках мовы
Подобный материал:
Інфармацыйна-метадычны матэрыял па выніках правядзення педагагічнай нарады “Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ў сучасных умовах”


“Асноўныя характарыстыкі сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры”


(па плане падрыхтоўкі да педагагічнай нарады настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” “Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ў сучасных умовах”)

Складальнік:

намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце

Чорба Валянціна

Фёдараўна

1.Мэта і змест моўнай адукацыі

Мова ў школьнай адукацыі традыцыйна разглядаецца як сістэма знакаў , аперыруючы якімі чалавек адлюстроўвае і пазнае рэчаіснасць, перадае і прымае інфармацыю аб ёй.

На этапе развіцця інфармацыйнага грамадства погляд на мову як вучэбны прадмет патрабуе карэннага пераасэнсавання. Кожны вучань “у час маўлення,- заўважае В.У.Протчанка,- дзейнічае як індывідуальнасць , непаўторная , самарэгулюемая сістэма”. З дапамогай мовы адукацыя , на думку даследчыка , ажыццяўляе інтэлектуальнае і маральнае развіццё асобы.

Паколькі мова з’яўляецца сродкам навучання , выхавання і развіцця асобы вучня ў працэсе авалодання асновамі навук , у якасці стратэгічнай мэты адукацыі павінна стаць імкненне кожнага настаўніка зрабіць мову аб’ектам асаблівай увагі і клопату ў напрамку развіцця маўленчых здольнасцей школьнікаў , звязаных з дакладным успрыманнем інфармацыі на слых , асэнсаваным і ўдумлівым чытаннем , выказваннем уласных думак ці перадачай атрыманых ведаў на пісьме , услых, культурай суразмоўніцтва. Без гэтых базавых здольнасцей, заснаваных на мове , паспяховая адукацыя немагчыма.


2.Напрамкі развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы

Працэс развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы павінен быць узаемазвязаным і садзейнічаць развіццю наступных напрамкаў:

-моўнага

засваенне сістэмы мовы , заканамернасцей і правілаў функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы;

-маўленчага

валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах , у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо;

-лінгвакультуралагічнага

усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні; валоданне мовай як сістэмай захавання і перадачы каштоўнасцей культуры, здольнасць карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін;

-развіццёвага

развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў.


3.Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мовы

Сусветна-вядомы вучоны Аляксей Аляксеевіч Лявонцьеў, характарызуючы рэалізаваную адукацыйную тэхналогію , заўважыў , што яна “арыентавана на максімум сумеснай творчай і самастойнай працы вучняў і наогул носіць ярка выражаны развіццёвы характар”.

Развіццёвая , асобасна арыентаваная адукацыйная тэхналогія навучанне мовы скіравана на актывізацыю навучальнай дзейнасці школьнікаў праз рашэнне вучэбнай задачы з дапамогай дзеянняў(аперацый):

-фарміраванне мэты і матывацыі дзейнасці;

-асэнсаванне вучэбнай задачы і яе рашэнне з дапамогай адпаведных дзеянняў(выяўленне супярэчнасці, індывідуальная прагностыка шляхоў вырашэння , прадметна арыентаванае суразмоўніцтва);

-усведамленне новага тэарэтычнага матэрыялу;

-практычная дзейнасць , накіраваная на яго засваенне і развіццё маўленчых здольнасцей;

-кантроль ( ацэнка, рэфлексія)


4. Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы

Каб урок мовы быў эфектыўным , неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў:

1.Дакладна вызначыць тэму , дыдактычную , развіццёвую і выхавальную мэты , тып і структуру ўрока.

2.Устанавіць месца і значэнне ўрока ў сістэме іншых , звязаць яго з папярэднім і наступным.

3. Адабраць змест вучэбнага матэрыялу (вызначыць яго аб’ём , устанавіць сувязь з раней вывучаным, сістэму практыкаванняў падручніка , дадатковы дыдактычны матэрыял для дыферэнцыраванай , самастойнай працы, дамашняга задання).

4.Выбраць найбольш эфектыўныя метады і прыёмы навучання , разнастайныя віды дзейнасці.

5. Вызначыць формы кантролю за вучэбнай дзейнасцю школьнікаў.

6. Забяспечыць аптымальны тэмп урока і адзіную логіку разгортвання дзейнасці настаўніка і вучняў.

7. Практычна рэалізоўваць патрабаванні , якія вынікаюць з агульнадыдактычных і метадычных прынцыпаў.

8.Устанавіць дэмакратычны стыль кіраўніцтва працэсам навучання , стварыць атмасферу сумеснай дзейнасці настаўніка і вучня.


5. Праблематызацыя вучэбнага матэрыялу на ўроках беларускай літаратуры

Праблематызацыя –гэта дзейнасць настаўніка па наданні зместу вывучаемых на ўроку ведаў характарыстык праблемнасці.

Метады і прыёмы навучання :

-вылучэнне праблемных мэт і задач;

-распрацоўка праблемных пытанняў і заданняў;

-стварэнне праблемных сітуацый;

-праблемнае выкладанне ведаў;

-арганізацыя дыскусій;

-алгарытмізацыя;

-выкарыстанне схем , апор , памятак, табліц і інш.;

выкарыстанне псіхалагічных эфектаў

Для паспяховага вырашэння праблемных задач вучням можна карыстацца памяткай па развіцці ўмення даказваць (Дадатак 1)


6.Сутнасць тэхналагічнага падыходу да вучэбна-выхаваўчага працэсу

Для разумення сутнасці тэхналагічнага падыходу да вучэбна-выхаваўчага працэсу мэтазгодна параўнаць адукацыйныя тэхналогіі з традыцыйнай школьнай практыкай (Дадатак 1)

7. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы

Кантроль бывае паўрочным ( на кожным уроку), тэматычным(пасяля вывучэння пэўнай тэмы), прамежкавым (пасля вывучэння раздзела або ў канцы чвэрці) і выніковым( пасля вывучэння курса пэўнага класа ў канцы навучальнага года ).

Існуюць розныя метады ажыццяўлення кантролю на ўроках мовы.(Дадатак3)

Якасць адукацыі –узровень ведаў і ўменняў , інтэлектуальнага развіцця школьніка ў адпаведнасці з мэтай адукацыі. У адносінах да прадмета беларускай мовы якасць моўнай адукацыі-гэта ўзровень сфарміраванасці ў вучняў моўнай ( граматычнай , арфаграфічнай і пунктуацыйнай ) і маўленчай кампетэнцый у адпаведнасці з мэтай моўнай адукацыі.Для выяўлення якасці моўнай адукацыі выкарыстоўваецца кваліметрыя-метады колькаснай ацэнкі і якасці адукацыі. Пісьменнасць вучняў можа быць вызначана на аснове аналізу пісьмовых работ ( дыктантаў ) і па спецыяльнай форме ўстаноўлены каэфіцыент пісьменнасці. Вызначыць каэфіцыент пісьменнасці вучняў можна па наступнай формуле :

КП=9,5а =7,5

10(a=b=c=d)

дзе a-колькасць вучняў , якія не дапусцілі памылак ,b-дапусцілі1-2 памылкі, c-3-5 памылкі,d- больш 5 памылак. У назоўніку абазначана колькасць вучняў, якія атрымалі за дыктант 7-10 балаў, а ў лічніку –агульная колькасць вучняў , памножаная на 10 . Абсалютным лічыцца каэфіцыент паспяховасці , калі ён раўняецца 1(ідэальны паказчык).

Аўдзіраванне, чытанне, творчыя маўленчыя здольнасці ацэньваюцца па трохузроўневай сістэме”высокі –сярэдні, нізкі”.У гэтым выпадку прысвоўваецца рэйтынг , які вылічвецца па наступнай формуле:

R=(3a=2b=с )100

(a=b=c)

дзе а –колькасць вучняў, якія выканалі заданне на высокім узроўні, b- на сярэднім,c-на нізкім.Такім чынам , рэйтынг R ёсць працэнт магчымых балаў, набраных данай сукупнасцю вучняў.

Праверка арфаграфічных уменняў і навыкаў ацэньваецца па чатырохузроўневай сістэме “ без памылак , 1-2 памылкі, 3-4 памылкі , 5 і больш памылак”, традыцыйна прынятай масавай практыкай. Выніку выканання задання вучнямі прысвойваецца рэйтынг , які ў гэтым выпадку вылічваецца па формуле:

R=(4a=3 b=2 c= d)100

4(abcd)

дзе a- колькасць вучняў , якія выканалі заданне без памылак ,b- з 1-2 памылкамі ,c-з 3-4 памылкамі ,d- з 5 і больш памылкамі. Такім чынам, рэйтынг R-магчымых балаў , набраны вучнямі.


Дадатак 1

ПАМЯТКА па развіцці ўмення даказваць

1.Прааналізуйце заданне , вызначце , што патрабуецца даказаць.

2.Вызначце вывад , які будзеце даказваць.

3.Падбярыце крыніцы , якімі будзеце карыстацца для аргументацыі сваіх высноў.

4.Адшукайце істотныя факты , якія пацвердзяць вашы высновы , і сістэматызуйце іх.

5.Лагічна пабудуйце свае доказы , звяжыце іх з высновамі .

6.Пераправерце доказнасць усяго вашага адказу.


Дадатак 2

Параўнальная характарыстыка тэхналогій

Пытанні для параўнання

Адукацыйная тэхналогія

Традыцыйнае навучанне

Як вырашаецца пастаноўка мэты ўрока?

Праз дзейнасць вучня, якая накіравана на вынік урока

Праз уласную

дзейнасць настаў

ніка або праз змест вывучанага

У чым заключаецца дзейнасць вучняў на ўроку?

Дзейнасць па засваенні дзеянняў, якія з’яўляюцца мэтай урока

Слуханне настаўніка і больш паспяховых вучняў, назіранне за дзеяннямі іншых

Як прымяняецца кантроль?

“Уключаны” ў працэс, паэлементны , які забяспечвае зваротную сувязь

Эпізадычны (вучні апытваюцца па розных пытаннях) і выніковы ў канцы тэмы

Ці магчыма перадача вопыту іншым педагогам?

Магчыма , таму што ў аснову тэхналогій пакладзены навуковыя тэорыі , а навука ўніверсальная і аб’ектыўная , у тэхналогіі слаба праяўляюцца асобасныя якасці іх аўтараў

Абмежавана:

пры вывучэнні чужога вопыту можа быць прынята педагагічная ідэя, а часцей пераймаюцца толькі асобныя прыёмы



Дадатак 3

Метады кантролю на ўроках мовы

Від кантролю

Метады і прыёмы

Вусны кантроль

Франтальнае і індывідуальнае апытванне, адказ, залік, экзамен у вуснай форме

Пісьмовы кантроль

Кантрольны дыктант, пераказ, сачыненне , кантрольная работа , залік , экзамен у пісьмовай форме

Графічны кантроль

Моўны разбор з дапамогай графічных сродкаў , графічны дыктант (запаўненне табліцы па пэўнай тэме

Камп’ютэрны кантроль

Выкарыстанне дыягнастычных камп’ютэрных праграм

Тэставы кантроль

Падбор кароткіх адказаў у адпаведнасці з заданнямі, тэстамі



Літаратура

1.Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў , якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі); пад рэдакцыяй М.Г.Яленскага.-Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007.

2.Ляшук, В. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В.Ляшук // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.3-5.

3.Шамякіна , Т. Якім быць уроку беларускай літаратуры / Т.Шамякіна // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.6-7.

4.Яленскі, М.Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове / М.Яленскі // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.8-10.

5.Віслабокава, Н. Урок беларускай мовы на сучасным этапе / Н.Віслабокава // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.10-12.

6.Валочка, Г. Асноўныя характарыстыкі сучаснага ўрока беларускай мовы / Г.Валочка // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.12-14.

7.Руцкая , А.Умовы эфектыўнасці літаратурнага чытання / А.Руцкая // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.15-17.

8.Ермаковіч ,С. Рыхтаваць вучня да самастойнага жыцця /С.Ермаковіч // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.18-19.

9. Казлова , А. Камп’ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А.Казлова // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.19-21.

10.Марук, І. Імкнуцца быць крэатыўнай асобай / І.Марук // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.21-23.


ЗМЕСТ

Мэта і змест моўнай адукацыі…………………..

Напрамкі развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы………………………..

Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мовы……………………………………………….

Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы…………

Праблематызацыя вучэбнага матэрыялу на ўроках беларускай літаратуры…………………..

Сутнасць тэхналагічнага падыходу да вучэбна-выхаваўчага працэсу…………………………….

Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы………………………………………

Дадатак 1. Памятка па развіцці ўмення даказваць………………………………………….

Дадатак 2. Параўнальная характарыстыка тэхналогій………………………………………… Дадатак 3. Метады кантролю на ўроках мовы….

Літаратура…………………………………………


ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“ПОРАЗАЎСКАЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”






ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫ МАТЭРЫЯЛ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЕДАГАГІЧНАЙ НАРАДЫ

“АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ СУЧАСНАГА ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ”


(па плане падрыхтоўкі да педагагічнай нарады «Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ў сучасных умовах»)


Поразава