План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год

Вид материалаДокументы

Содержание


Метадычная і вучэбная работа
Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў за курс базавай школы па прадметах
Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы па прадметах (11 клас)
Сістэма работы па захаванні і ўмацаванні здароўя
Работа школьнай бібліятэкі
Кантрольныя паказчыкі
Якасць умоў выхаваўчай работы
Дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў
Работа па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей
Матэрыяльна-тэхнічная база
1. Накіраваць работу на выкананне патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і стварэнне і рэалізацыю праекта “Эканом
Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі
Ажыццяўленне пераемнасці паміж дашкольнай і адукацыйнай установамі
Работа з вучнямі, якія маюць нізкую матывацыю
Мерапрыемствы па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года
Работа з педагагічнымі кадрамі
I. Прафілактычная работа
II. Інфармацыйна-асветніцкая работа
III. Кансультацыі
IV. Дыягнастычная работа
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар школы

______ Н.У.Паўловіч 30.08.2011


Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама


ПЛАН РАБОТЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“ХАНЯВІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

НА 2011-2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


Дзейнасць педагагічнага калектыву ў 2010-2011 навучальным годзе была скіравана на стабільнае функцыянаванне ўстановы і яе паслядоўнае развіццё. Гэта адбывалася за кошт стварэння адзінай адукацыйнай прасторы школы, рэалізацыі спалучэння базавай адукацыі і варыятыўнага кампанента, укаранення інавацыйных педагагічных тэхналогій, стварэння асобасна арыентаванай сістэмы навучання і выхавання, праз якую вучні мелі магчымасць развіваць і рэалізаваць свой інтэлектуальны, творчы і фізічны патэнцыял.

Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі РБ “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”, “Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, іншымі дзяржаўнымі дакументамі.

У 2010-2011 навучальным годзе перад калектывам былі пастаўлены наступныя задачы:

  1. Прадаўжаць работу па рэалізацыі планаў мерапрыемстваў па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2008 №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”.
  2. Павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз:
  • фарміраванне ў педработнікаў патрэбнасці ў павышэнні адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў;
  • удасканаленне механізмаў распаўсюджвання і ўкаранення ў адукацыйную практыку перадавога вопыту;
  • аказанне вучням дадатковых адукацыйных паслуг;
  • стварэнне ўмоў для выяўлення, падтрымкі і развіцця адораных вучняў;
  • стварэнне ўмоў для далейшай інфарматызацыі працэсаў кіравання, навучання і выхавання;
  • прыцягненне пазабюджэтных сродкаў.
  1. Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі, для чаго:
  • ствараць адукацыйна-інфармацыйную прастору, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы;
  • захоўваць фізічнае, псіхічнае, сацыяльнае здароўе ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу;
  • удасканальваць арганізацыю вольнага часу вучняў;
  • развіваць сацыяльнае партнёрства школы і сям’і, прафілактыку сямейнай нядобранадзейнасці, сацыяльнага сіроцтва і супрацьпраўных паводзін вучняў.

На працягу года ў адпаведнасці з сацыяльна-культурнымі ўмовамі мікрараёна школы ажыццяўлялася мэтанакіраваная работа па рэалізацыі пастаўленых задач, прыняты ўпраўленчыя рашэнні. Паказчыкамі выканання пастаўленых задач з’явіліся наступныя вынікі дзейнасці:


Метадычная і вучэбная работа

У 2010-2011 навучальным годзе навучалася 167 вучняў у 11 класах-камплектах. З 144 атэстуемых вучняў вучэбны год закончылі на 9-10 балаў – 25 вучняў (17,5 %), на 8-7-10 балаў – 29 вучняў (20,3 %), на 6,5-10 балаў – 43 вучні (30,1 %), на 4,3 -10 балаў – 46 вучняў (32,2 %).

Сярэдні бал паспяховасці атэставаных вучняў склаў – 7,56 (раённы паказчык -- 7,41), якасць навучання - 54,5% (+1,36% да мінулага года).


Навуч.год

9 – 10 балаў

7,8 – 10 балаў

5,6 –10 балаў

3,4 – 10 балаў

1,2 – 10 балаў

Колькасць атэстуемых

2006-2007

24

(14,7 %)

40

(24,5 %)

47

(28,8 %)

52

(27,6 %)

-

163

2007-2008

27

(13,9 %)

51

(26,3%)

52

(26,8 %)

64

(33 %)

-

194

2008-2009

30

(17,4 %)

38

(22,1 %)

46

(26,8%)

58

(37,7%)

-

172

2009-2010

26

(17,2 %)

27

(17,8 %)

53

(35 %)

45

(29,8 %)

-

151

2010-2011


25

(17,5 %)

29

(20,3 %)

43

(30,1 %)

46

(32,2%)

-


143




У 2010-2011 навучальным годзе працавала 26 настаўнікаў. Вышэйшую адукацыю мелі 23 настаўнікі (88,5 %), сярэднюю спецыяльную – 3 (11,5 %). Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – 8 (30,77 %) настаўнікаў, першую кваліфікацыйную катэгорыю – 12 (46,2%), другую кваліфікацыйную катэгорыю – 2 (7,7 %), без катэгорыі – 4 (15,4 %). Звыш 15 гадоў педагагічнага стажу мелі 19 педагогаў (73 %), звыш 10 гадоў – 4 педагогі (15,6 %).

Падрыхтоўка вучняў па асобных прадметах ажыццяўлялася праз заняткі ў 43 факультатывах, з другога паўгоддзя ў 11 класе праводзіўся курс “Вялікая Айчынная вайна”, у 1-11 класах на працягу вучэбнага года праводзіліся заняткі факультатыва”Асновы інфармацыйнай культуры”.

Аналіз колькаснага і якаснага складу педработнікаў дае падставу для пацвярджэння, што ў школе працаваў стабільны, кваліфікаваны, вопытны калектыў, здольны рашаць задачы, пастаўленыя перад школай па павышэнні якасці адукацыі.

Адміністрацыя ажыццяўляла кіраванне ўсімі структурнымі звеннямі. Пры гэтым асноўнымі формамі ўзаемадзеяння адміністрацыі і педкалектыва з’яўляліся вытворчыя нарады, нарады пры дырэктары, завучы, педкансіліум, субяседванні, інструктыўна-метадычныя нарады і г.д.

Асноўнымі накірункамі ўнутрышкольнага кантролю былі наступныя:
  • кантроль за якасцю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;
  • кантроль за выхаваўчай работай;
  • кантроль за выкананнем нарматыўных дакументаў, рашэнняў і загадаў РАА, рашэнняў педагагічных саветаў і нарад;
  • кантроль за вядзеннем школьнай дакументацыі.

Змест кантролю меў сістэму і варыянтны характар, маніторынг уключаў у сябе праверку і ацэнку колькаснага супастаўлення атрыманых вынікаў, вызначэнне якасных асаблівасцей адукацыі вучняў. План кантролю выкананы не ў поўным аб’ёме па аб’ектыўных прычынах. Па некаторых пытаннях напісаны даведкі, па іншых вядзецца пратакол нарады праведзеных праверак. Па выніках унутрышкольнага кантролю можна адзначыць станоўчую дынаміку ў рабоце педагагічнага калектыва з адоранымі вучнямі, рэзервам школьнікаў. Добра наладжаны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем энергетычных рэсурсаў, што стала вынікам па выкананні даведзенага паказчыка энергазберажэння. Створана сістэма выхаваўчай работы ў 6-ты школьны дзень.

Разам з тым выявіліся асобныя недахопы: назіраліся парушэнні ў вядзенні школьнай дакументацыі, асабліва класных журналаў (выпраўленні, несваечасовы запіс урокаў, дамашніх заданняў на канікулы і г.д.), рэалізацыя функцый 10-бальнай сістэмы ацэньвання ў прадметным выкладанні выклікала па-ранейшаму ў настаўнікаў цяжкасці.

Па выніках кантролю не заўсёды прымаліся ўпраўленчыя рашэнні, часам іх выкананне не было своечасова адсочана з боку адміністрацыі, не заслухвалася на нарадзе, што зніжала эфектыўнасць праведзеных праверак. Адміністрацыі школы неабходна засяродзіць увагу на ўдасканаленні алгарытму ўпраўленчай дзейнасці, яго кантрольна-аналітычнай функцыі.

У 2010-2011 навучальным годзе педагагічны калектыў школы працаваў над наступнай метадычнай тэмай: “Павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне кампетэнцыі настаўнікаў у вобласці дыягностыкі, маніторынгу”.

Дыягностыка асаблівасцей педагагічнага калектыву была арганізавана па наступных напрамках:
  • дынаміка узроўню прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў;
  • дыягностыка цяжкасцей (праблем) педагогаў;
  • ацэнка рэалізацыі патрэбнасцей педагогаў у развіцці і самаразвіцці;
  • дыягностыка гатоўнасці педагогаў да работы з адоранымі дзецьмі;
  • ацэнка ўзроўню творчага патэнцыялу асобы.

Перад метадычнай службай школы была пастаўлена мэта: неперарыўнае ўдасканаленне прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў школы, развіццё творчага патэнцыялу асобы настаўніка, уключэнне ў інавацыйную дзейнасць.

На працягу навучальнага года рашэннем атэстацыйнай камісіі школы былі прысвоены кваліфікацыйныя катэгорыі:

- вышэйшая катэгорыя катэгорыя - 1 чалавек (Калагрыў С.У.)

-другая катэгорыя -1 чалавек (Тарановіч Г.М.)

Пры атэстацыі педагагічных кадраў асаблівая ўвага ўдзялялася метадычным напрацоўкам, прадстаўленым “Партфоліа” атэстуемых настаўнікаў. У гэтым напрамку назіралася павышэнне якасці прадстаўленых у атэстацыйную камісію матэрыялаў. Сістэматызаваны матэрыялы работы атэстацыйнай камісіі, адпрацаваны алгарытм атэстацыі педагагічных работнікаў. Дакументацыя вялася згодна з нарматыўна-прававой базай.

У 2011-2012 навучальным годзе атэстацыйнай камісіі школы неабходна актывізаваць работу з педагогамі першай катэгорыі, якія могуць прэтэндаваць на павышэнне катэгорыі праз здачу кваліфікацыйнага экзамена.

Курсы павышэння кваліфікацыі ў 2010-2011 нав.годзе прыйшлі 3 педагогі (Крысеня Л.У.,Чымба Н.М., Пармонік З.Г.) (11,5%).

Члены педагагічнага калектыву вялі работу па ўдасканаленні свайго педагагічнага майстэрства. Створаны ўмовы для сістэматычнай работы па самаадукацыі. Педагогі здалі справаздачы па самаадукацыі ў форме кансультацый, напрацовак, творчых справаздач, адкрытых урокаў, выступленняў на МА.

Педагагічныя саветы рыхтаваліся і праводзіліся зыходзячы з пастаўленай задачы “Педсавет як тэхналогія”, у сувязі з чым у іх структуру былі ўключаны наступныя тэхналогіі:
  • работа творчай групы настаўнікаў па падрыхтоўцы да педсавета;
  • работа творчых груп настаўнікаў у рамках педсавета для рашэння пастаўленых задач і абгрунтавання вывадаў;
  • анкетаванне вучняў, педагогаў, бацькоў.

У мінулым навучальным годзе былі праведзены тры тэматычныя педагагічныя саветы:

1. Самаадукацыя-адзін са шляхоў павышэння педагагічнага майстэрства педагогаў.(снежань)

2. Арганізацыя творчай дзейнасці на ўроку. (сакавік)

3. Функцыі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў у сацыялізацыі дзяцей і моладзі (май).

Большасць настаўнікаў зацікаўлены ў падрыхтоўцы і правядзенні педсаветаў, таму адной з задач метадычнай работы школы на 2011/2012 навучальны год будзе актывізацыя патэнцыялу педагогаў у правядзенні педагагічных саветаў шляхам адбору тэхналогій іх правядзення.

Метадычны савет школы ўзначальваў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце М.І.Грыц

Згода плана работы МС было праведзена пяць пасяджэнняў, на якіх разглядаліся наступныя пытанні:

1. - Вынікі метадычнай работы за 2009-2010н.г.

- Планаванне метадычнай работы на 2010-2011 н.г.

2. - Зацвярджэнне планаў работы МА.

-Павышэнне эфектыўнасці дзейнасці МА па метадычным суправаджэнні прафарыетацыйнай работы са школьнікамі.

3. – Аб рабоце педкалектыва па інтэлектуальна- асобасным развіцці вучняў.

4. – Панарама вопыту работы МА па забеспячэнні самаадукацыі педагогаў.

5. - Аб правядзенні метадычнага маніторынгу атэстацыі педработнікаў у 2010/2011 навучальным годзе.

З мэтай актывізацыі дзейнасці па стварэнні матэрыяльна-тэхнічнага, навукова-метадычнага забеспячэння, павышэння эфектыўнасці работы, аптымізацыі дзейнасці прадметных кабінетаў МС школы быў праведзены агляд-конкурс прадметных кабінетаў.

Уключэнне ў склад МС новых педагогаў, удасканаленне сістэмы прафесійнага супрацоўніцтва, станаўленне сістэмы ўзаемаразвіцця і абмену прафесійным вопытам пазітыўна адлюстравалася на актыўнасці і ініцыятыўнасці членаў МС. Абмежаванасць часу з-за вялікай напружанасці ў рабоце некаторых членаў МС патрабуе больш дасканалага планавання і размеркавання нагрузкі паміж членамі МС.

У школе была арганізавана работа школьных МА настаўнікаў- прадметнікаў, класных кіраўнікоў і выхавацеляў ГПД (кіраўнік Леванчук Т.А.):

- МА настаўнікаў пачатковых класаў (кіраўнік Калагрыў С.У.);

- МА настаўнікаў гуманітарнага цыклу (кіраўнік Талай І.І.);

- МА настаўнікаў прыродазнаўча-гуманітарнага цыклу

(кіраўнік Крысеня Л.У.)

Работа МА забяспечвала ўмовы для вывучэння, абагульнення і распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту.

Задача кіраўнікоў МА заключалася ў выяўленні творчага патэнцыялу настаўніка, вывучэнні яго вопыту, наладжванні цеснага супрацоўніцтва паміж асобнымі членамі калектыву.

У рамках пасяджэнняў МА было праведена 7 адкрытых урокаў, 3 пазакласныя мерапрыемствы.

Кіраўнікі МА прадаўжалі работу па фарміраванні “Партфоліа настаўніка”, “Партфоліа класнага кіраўніка”, якую неабходна прадоўжыць у наступным навучальным годзе, аказвалі садзеянне ў павышэнні прафесійна-асобаснай культуры педагогаў, аказвалі практычную дапамогу ў падрыхтоўцы да адкрытых урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.

На базе школы былі праведзены два раённыя МА (настаўнікаў матэматыкі і выяўленчага мастацтва).

Адным з накірункаў работы метадычнай службы школы было ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у ВВП і практыку адміністрацыйнай дзейнасці. Для педагогаў школы быў арганізаваны курс “Асновы камп’ютарнай граматы”. Настаўнікі рыхтавалі дыдактычны матэрыял пры падрыхтоўцы да ўрокаў, праводзілі маніторынг ведаў вучняў па прадметах, рыхтавалі прэзентацыі для ўрокаў, для пазакласнай дзейнасці, пры правядзенні кантролю ведаў выкарыстоўвалі інфармацыйна-праграмныя комплексы “Знак”, “Школьный наставник”.

Настаўнікамі школы былі падрыхтаваны прэзентацыі для правядзення урокаў. 60 % педагогаў гатовы выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці, 10 (30 %) педагогаў школы валодаюць праграмай POWER POINT. Банк даных налічвае звыш 1 500 прэзентацый для правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, арганізацыі метадычнай работы.

З мэтай павышэння ўзроўню падрыхтаванасці педагогаў да актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у ВВП для педагогаў на працягу двух гадоў працаваў кансультацыйны пункт (2 разы ў тыдзень). Вынікам гэтага стала актыўнае выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у ВВП некаторымі настаўнікамі. На жаль, асноўная частка педагогаў звярталася да камп’ютара толькі пры рабоце з праграмай Word, хоць амаль усе педагогі маюць дома персанальныя камп’ютары, аднак толькі 30 % педагогаў працавала пастаянна. 100 % педагогаў лічыла, што ў школе створаны ўмовы для работы з інфармацыйнымі тэхналогіямі. 82 % настаўнікаў станоўча аднесліся да выкарыстання ў адукацыйным працэсе інфармацыйных тэхналогій. Большая частка настаўнікаў лічыла, што дзякуючы нестандартным формам урокаў дасягаецца высокі рэзультат (88 % рэспандэнтаў), актывізуюцца мысленчыя працэсы (88 %), змяняецца стыль узаемаадносін паміж настаўнікам і вучнем (76 %), развіваецца творчая асоба (65 %).

Як сведчаць вынікі дыягностыкі, настаўнікі актыўна ставіліся да выкарыстання камп’ютарных тэхналогій у асабістай педагагічнай практыцы. Фінансаванне мерапрыемстваў па вырашэнні задач інфарматызацыі ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў. У 2010-11 навучальным годзе школа атрымала магчымасць умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу школьнага інфармацыйнага асяроддзя за кошт бюджэтных сродкаў наступным чынам: аплата выхаду ў Інтэрнэт, стварэнне лакальнай сеткі, тэхнічнае абслугоўванне абсталявання.

Дзяржаўны сацыяльны стандарт “1 камп’ютарны клас” выкананы. Загрузка класа згодна графіка склала 45 гадзін у тыдзень.

На камп’ютары ўстаноўлены вучэбныя праграмы, у асноўным па матэматыцы, рускай мове. З мэтай падрыхтоўкі дзяцей да цэнтралізаванага тэсціравання ўстаноўлены такія праграмы, як “Школьны настаўнік”, “Знак”.

З усяго вышэйсказанага можна вызначыць у накірунку інфарматызацыі адукацыйнай прасторы наступную праблему: недастатковая прафесійна-асобасная падрыхтаванасць асобных педагогаў да актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры рашэнні сучасных задач.Толькі 5 педагогаў (20,8%) з’яўляліся сертыфіцыраванымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій. Эфектыўная і сістэмная дапамога педагогам у павышэнні іх прафесійна-асобаснай культуры ў пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій – адзін з фактараў, здольных вырашыць рад актуальных праблем навучання і выхавання вучняў школы.

Рапрацоўка праграмы інфарматызацыі адукацыйнага працэсу, павышэнне ўзроўню падрыхтаванасці педагогаў да актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйнай дзейнасці, выкарыстанне праграмна-тэхналагічнага комплексу “ПараГраф – вучэбная ўстанова XXI стагоддзя” у практыцы ВВП і для ўпраўленчай дзейнасці – адна з задач метадычнай службы ў наступным навучальным годзе.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця пазнавальных і інтэлектуальных здольнасцей вучняў праз розныя формы пазакласнай работы па прадметах, дзейнасць метадычных аб’яднанняў забяспечвала пазакласную работу па вучэбных прадметах. Уводзіліся ў практыку работы новыя формы пазакласнай работы з адоранымі вучнямі. Працавала школьнае навуковае таварыства. у якім арганізавана работа секцый хіміі, матэматыкі і беларусазнаўства.

Кіраўнікі секцый – настаўнікі Пастырчук І.Г., Шкодзіч Ж.В., Чымба Н.М. дасягнулі значных рэзультатаў у навукова-даследчай дзейнасці.

Найбольш значымыя дасягненняі членаў школьнага навуковага таварыства наступныя: 1 месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў у секцыі беларусазнаўства, два трэція месцы (па хіміі і матэматыцы).

Задачай наступнага года будзе актывізацыя навукова-даследчай дзейнасці вучняў секцый “Гістарычнае краязнаўства” і “Фізіка ў жыцці і быце”, арганізацыя работы філалагічнай і псіхалагічнай секцый НТВ, а таксама правядзенне школьнай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў.

Адным з накірункаў метадычнай работы школы з’яўлялася арганізацыя пераемнасці ў рабоце выхавацеляў дзіцячага сада і настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў пачатковых класаў і настаўнікаў сярэдняга звяна, а таксама пераемнасць у рабоце сярэдняга і старэйшага звяна школы.

У рамках пераемнасці быў распрацаваны план сумеснай работы дзіцячага сада і школы, згодна якога і была арганізавана работа, якая прадугледжвала ўзаеманаведванне заняткаў у дзіцячым садзе і пачатковай школе, сумесна з выхавацелямі дзіцячага сада адсочваліся праблемы і поспехі адаптацыйнага перыяду.

Адзін з накірункаў метадычнай службы школы ўключаў работу з маладымі спецыялістамі з мэтай аказання ім сістэматычнай дапамогі ў педагагічнай дзейнасці і ўдасканалення прафесіянальна значымых асобасных якасцей, развіцця педагагічнай творчасці.

У гэтым навучальным годзе ў школе працавалі 2 маладыя спецыялісты – Трайгель Т.М., настаўнік нямецкай мовы , і Мацейка І.С.- настаўнік фізічнай культуры.

Арганізавана настаўніцтва, якое ажыццяўлялі Пармонік З.Г. і Грыц М.І.

Вызначаны тэмы для самаадукацыі: выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і сеткі Інтэнэт ва ўрочнай дзейнасці..

Адміністрацыяй школы наведана ў маладых спецыялістаў больш як 10 урокаў у кожнага. У будучым настаўнікам патрэбна больш працаваць па выкарыстанні праблемных творчых заданняў на ўроку; стварэнні на ўроку сітуацыі поспеху; дыферэнцыяцыі вучэбнага матэрыялу.

Адна з форм арганізацыі метадычнай работы – наведванне ўрокаў членамі адміністрацыі.

Былі спланаваны наступныя віды кантролю:

- класна-абагульняльны кантроль;

- стан выкладання прадметаў і якасць ведаў вучняў па прадмеце;

- формы і метады работы настаўнікаў;

- знаёмства з прафесійнай падрыхтоўкай настаўнікаў, якія прыбылі ў школу;

- работа з адоранымі вучнямі;

- выхаваўчы патэнцыял урока;

- выкананне патрабаванняў “Правіл фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення для агульнаадукацыйных устаноў” і інш.

Заўсёды адпавядалі сучасным патрабаванням урокі педагогаў Леванчук Т.А., Чымбы Н.М., Грыц Т.І.

Члены адміністрацыі адзначылі прафесійны рост педагогаў, вызначылі настаўнікаў для вывучэння і абагульнення іх педагагічнага вопыту.

У сувязі са сказаным вышэй метадычнай службе ў наступным навучальным годзе прапануецца працаваць над такімі задачамі:

1. Працягваць работу па забеспячэнні ўдасканалення прафесійнага росту і майстэрства педагогаў праз традыцыйныя і новыя формы арганізацыі метадычнай вучобы.

2. Працаваць над выяўленнем, абагульненнем, пашырэннем лепшага педагагічнага вопыту ў навучанні і выхаванні школьнікаў.

3. Эфектыўна і сістэмна дапамагаць педагогам у павышэнні іх культуры па праблеме выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.

У 2011-2012 навучальным годзе неабходна працаваць над наступнай метадычнай тэмай: “Павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне кампетэнцыі настаўнікаў у вобласці дыягностыкі, засваення новых праграмна-тэхналагічных інфармацыйных комплексаў”

Адной з задач школы ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз сетку факультатыўных заняткаў і аказанне дадатковых адукацыйных паслуг. За апошнія два гады колькасць вучняў, ахопленых факультатыўнымі заняткамі і дадатковымі адукацыйнымі паслугамі, значна ўзрос. У 2010-2011 навучальным годзе працэнт ахопу факультатыўнымі заняткамі на ўсіх ступенях школы склаў 100% (96,4%-мінулы год). Павялічылася колькасць вучняў, якім аказваліся платныя адукацыйныя палугі.У 2010/2011 навучальным годзе ахоп склаў 15%.

25 вучняў (17,5%) атрымалі адзнакі толькі 5 узроўню, стаўшы стыпендыятамі базавай гаспадаркі ААТ ”Ханявічы”. Няма вучняў з нізкім узроўнем навучання, колькасць дзяцей са здавальняючым узроўнем дасягнула 46 (32,2 %) ад ліку атэстуемых.

Неабходна адзначыць высокую якасную падрыхтоўку вучняў 3, 4 ,7,11 класаў. У вучняў гэтых класаў сфарміравана высокая матывацыя да навучання. Нізкая якасць ведаў у вучняў 8,9 класаў. Для павышэння паспяховасці вучняў неабходна паляпшэнне якасці падрыхтоўкі і правядзеня ўрокаў, павышэнне матывацыі да навучання, выкарыстанне разнастайнага арсеналу сродкаў для развіцця вучняў. Неабходна актывізаваць дзейнасць педагогаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, бацькоў па фарміраванні пачуцця адказнасці ў вучняў за вынікі вучэбнай дзейнасці. Таксама патрэбна звярнуць увагу на работу з рэзервам школьнікаў.

Рэзультатыўнасць работы школы па забеспячэнні якасці ведаў ацэньвалася па выніках выпускных экзаменаў і рэзультатах паступлення выпускнікоў у навучальныя ўстановы рэспублікі для прадаўжэння навучання.

У 2010-2011 навучальным годзе экзамены за курс базавай і сярэдняй школы былі арганізаваны і праводзіліся ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі “Правіламі атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў”, метадычнымі рэкамендацыямі МА РБ “Аб завяршэнні 2010-2011 навучальнага года і аб правядзенні выпускных экзаменаў у агульнаадукацыйных установах”, Інструкцыяй аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах.

Да экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі быў дапушчаны 21 вучань, да экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі – 15 вучняў.


Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў за курс базавай школы па прадметах (9 класс)


Прадмет

Пацвердзілі адзнаку

Павысілі адзнаку

Знізілі адзнаку

Матэматыка

21

-

-

Беларуская мова

21

-

-

Руская мова

20

-

1

Гісторыя Беларусі

19

-

2


Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы па прадметах (11 клас)


Прадмет

Пацвердзілі адзнаку

Павысілі адзнаку

Знізілі адзнаку

Матэматыка

15

-

-

Беларуская мова

12

-

-

Руская мова

3

-

-

Грамадазнаўства

1

-

-

Гісторыя Беларусі

5

-

-

Хімія

1

-

-

Біялогія

-




1

Фізіка

1

-

-

Прафесіянальнае навучанне

6

-

-


Аналіз вынікаў экзаменаў паказаў, што выпускнікі ў цэлым пацвердзілі свае адзнакі. Разам з тым мае месца і зніжэнне рэзультатаў на экзамене па біялогіі.

Два выпускнікі школы атрымалі залатыя медалі. 1 вучаніца – 100-бальны атэстат.

Вынікі экзаменаў дазволілі зрабіць наступныя вывады:

1. Якасна арганізавалі паўтарэнне і падрыхтоўку да экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і сярэдняй адукацыі настаўнікі беларускай мовы Шкодзіч Ж.В., матэматыкі Пастырчук І.Г., рускай мовы Талай І.І., хіміі Чымба Н.М.

Настаўнікі ўсвядомілі неабходнасць удасканалення працэсу навучання, таму характар педагагічнай дзейнасці абумоўлены арыентацыяй на вучня як суб’екта працэсу навучання. Створаны банк дадзеных уключае 11 адораных і здольных вучняў.

Адным з паказчыкаў выніковай дзейнасці ў гэтым накірунку з’яўляўся ўдзел вучняў у раённых прадметных алімпіядах: толькі 1 вучань стаў прызёрам восеньскай алімпіяды.

Станоўчым паказчыкам мэтанакіраванай работы настаўнікаў па развіцці адоранасці школьнікаў з’яўляўся іх рэзультатыўны ўдзел у міжнародных конкурсах. Самымі масавымі па ўдзеле сталі Буслік” (38 удзельнікаў) – 10 трэціх прызоў, “Кенгуру” (28 удзельнікаў) – тры трэція прызы, «Лингвистёнок» (8), “Журавлік” (33), “Каласок” (12) – адзін трэці прыз, “Зубраня” (14) – два трэція прызы.

Зыходзячы з аналізу дзейнасці ў 2010-2011 навучальным годзе, педагагічны калектыў паставіў наступныя задачы на 2011-2012 навучальны год:


  1. Павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне формаў і метадаў арганізацыі і правядзення сучаснага ўрока.
  2. Актывізавацыя работы па стварэнні здароўефарміруючага асяроддзя адукацыі школьнікаў, укараненні сучасных здароўефарміруючых тэхналогій педагагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.