Агульныя палажэнні

Вид материалаДокументы

Содержание


Задачы і функцыі школы, віды дзейнасці
Структура школы
Мовы навучання і выхавання ў школе
Вучэбныя планы і вучэбныя праграммы
Асаблівасці навучання
Арганізацыя адукацыйнага працэсу
Асаблівасці пераводу ў наступны клас
Пазакласная і пазашкольная дзейнасць у школе
Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту
Агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэння вучняў школы
Асаблівасці функцыянавання сярэдняй школы
Кампетэнцыя школы
Правы і абавязкі ўдзельнікаў навучальна-выхаваўчага працэсу
Парадак кіравання дзейнасцю школы
Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне агульнаадукацыйных устаноў
Міжнароднае супрацоўніцтва
Заключныя палажэнні
  1   2   3   4


ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Маладзечанскага раённага выканаўчага

камітэта

27 лістапада 2009 г. № 986


СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

Палачанская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”


УСТАВ

государственного учреждения образования

«Полочанская общеобразовательная средняя школа Молодечненского района»


в. Палачаны

2009


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палачанская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” (далей па тэксту — Школа) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, створана рашэннем Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 лістапада 2009 г. № 986.

2. Школа створана ў форме ўстановы на падставе дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з бюджэта Маладзечанскага раёна.

3. Назва Школы:

поўная назва:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палачанская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”;

на рускай мове – Государственное учреждение образования “Полочанская общеобразовательная средняя школа Молодечненского района»;

скарочаная назва:

на беларускай мове – Палачанская сярэдняя школа;

на рускай мове – Полочанская средняя школа.

4. Месца знаходжання школы: 222312, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, вёска Палачаны, вул. Савецкая, д.71а.

5. Заснавальнікам Школы з’яўляецца Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт.

6. Маёмасць Школы належыць на праве ўласнасці Маладзечанскаму раёну і замацоўваецца за Школай на праве аператыўнага кіравання.

7. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю Школы, з’яўляецца аддзел адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта (далей — аддзел адукацыі).

Кантроль за дзейнасцю Школы ажыццяўляе аддзел адукацыi Маладзечанскага раённага камітэта.

8. Школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

9. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банку Рэспублікі Беларусь і іншыя сродкі індывідуальнай ідэнтыфікацыі.

10. Школа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, Палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Статутам.

11. Школа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

12. Школа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 2

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ШКОЛЫ, ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ


13. Прадметам дзейнасці Школы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

14. Школа – дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, падрыхтоўку вучняў да авалодання ў будучым прафесіяй ва ўстановах адукацыі, забяспечваючых атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўку вучняў да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.

15. Асноўная мэта дзейнасці Школы:

фарміраванне адукаванай, здаровай, духоўнай, маральна сталай, творчай асобы, здольнай знайсці сваю нішу ў сучасных соцыя-культурных умовах, на падставе рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі;

выхаванне дастойнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

16. Асноўныя задачы Школы:

забяспячэнне атрымання вучнямі пачатковай, агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу, свядомай адказнасці за свае ўчынкі;

выхаванне павагі да правоў і свабод чалавека, павагі да дзяржаўных законаў, любві да Радзімы, сям’і, свайго народа;

замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў;

выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўження адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця;

стварэнне ўмоў для атрымання неабходнай сістэмы ведаў і спосабаў іх атрымання;

стварэнне ўмоў для самавызначэння і выбару прафесіі.

17. Для дасягнення сваіх задач Школа ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе:

адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў і вучэбных праграм;

выхаванне вучняў у адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і вучнеўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь;

18. Школа, акрамя асноўных функцый, пералічаных у пункце 17 гэтага Статута, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, можа ажыццяўляць:

падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ў агульнаадукацыйных установах, – дома;

прафесійную падрыхтоўку вучняў;

эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць;

атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.

19. У Школе забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.

20. Школа ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

21. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у Школе забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

22. Школа ажыццяўляе наступны змест адукацыйнай дзейнасці:

пачатковая агульнаадукацыйная школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай адукацыі;

пачатковая агульнаадукацыйная школа можа рэалізоўваць вучэбныя праграмы па вывучэнню замежных моў на павышаным узроўні;

базавая агульнаадукацыйная школа рэалізуе праграмы агульнай пачатковай адукацыі і агульнай базавай адукацыі на базавым, павышаным ці паглыбленым узроўнях;

сярэдняя агульнаадукацыйная школа рэалізуе праграмы агульнай пачатковай адукацыі, агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным ці паглыбленым узроўнях;

23. Школа:

будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;

узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, прамысловымі, сельскагаспадарчымі і іншымі ўстановамі, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

падтрымлівае дзейнасць маладзежных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

24. Школа здзяйсняе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 52:

011 – раслінаводства;

01111- вырошчаванне зернавых і зернебабовых культур;

01112 - вырошчванне бульбы;

01119 - вырошчванне іншых культур, не ўключаных у іншыя групоўкі;

01121 - вырошчванне гародніны, яе насення і расады;

01122 – кветкаводства;

01123 - вытворчасць прадукцыі гадавальнікаў;

012 – жывёлагадоўля;

014 - падаванне паслуг у вобласці раслінаводства і жывёлагадоўлі, акрамя ветэрынарных паслуг;

14 - дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

23 - дзейнасць, звязаная з аздараўленнем дзяцей за мяжой;

33 - медыцынская дзейнасць;

34 - адукацыйная дзейнасць;

44 - рознічны гандаль і грамадскае харчаванне;

5262 - рознічны гандаль у палатках і на рынках;

52630 - іншы рознічны гандаль па-за крамамі;

55510 - прадстаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

70200 - здача ўнаем ўласнай нерухомай маёмасці;

748 - падаванне розных паслуг;

80101 - дашкольная адукацыя;

80102 - агульная сярэдняя адукацыя першай ступені (пачатковая адукацыя);

80210 - агульная сярэдняя адукацыя;

80422 - пазашкольная адукацыя і выхаванне;

80424 - іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, якая не ўключана ў іншыя групоўкі;

85320 - падаванне сацыяльных паслуг без забеспячэння пражывання;

92312 - канцэртная дзейнасць;

92342 - дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў;

926 - дзейнасць у вобласці спорту;

92720 - іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забавак, якая не ўключана ў іншыя групоўкі.


ГЛАВА 3

СТРУКТУРА ШКОЛЫ