Агульныя палажэнні
Вид материала | Документы |
СодержаниеПарадак кіравання дзейнасцю школы Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне агульнаадукацыйных устаноў Міжнароднае супрацоўніцтва Заключныя палажэнні |
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ШКОЛЫ
156. Кіраванне Школай адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
157. Школу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне навучальна-выхаваўчым працэсам і бягучай дзейнасцю Школы. Дырэктар мае намеснікаў па навучальнай і выхаваўчай рабоце.
158. Дырэктар і яго намеснікі прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады адміністрацыяй аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама. Дырэктар уносіць у аддзел адукацыі прапановы аб прызначэнні або вызваленні ад пасады яго намеснікаў.
159. Дырэктар Школы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, абарону правоў, жыццё і здароўе дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.
Дырэктар Школы здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі навучальна-выхаваўчага працэсу, праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы; прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў Школы, вызначае іх абавязкі; размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам. Дырэктар ва ўстаноўленым парадку набывае, арандуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўным разліку. Выдае даверанасці, складае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Школы, на выкананне розных відаў працы па бягучым рамонце Школы, афармленню і гаспадарчаму ўтрыманню яе памяшканняў, будынкаў і інш. Складае дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям. Адмяняе рашэнні саветаў у выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Палажэнню аб агульнаадукацыйнай установе. Дырэктар выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Школы.
Аплата працы дырэктара Школы, у тым ліку яго ўзнагарода за вынікі працы, здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і дзеючымі Палажэннямі аб прэміраванні, аб надбаўках, даплатах.
160. У Школе ствараецца педагагічны савет з ліку педагагічных работнікаў. Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэння шляхоў рэалізацыі ўтрымання адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўня педагагічных работнікаў, і іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці Школы.
Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, указаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўнай задачай педагагічнага савета з'яўляецца выяўленне шляхоў рэалізацыі ўтрымання адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш.) і павышэнне навучальна-метадычнага ўзроўня педагагічных работнікаў.
161. У школе ствараюцца органы самакіравання: папячыцельскі савет, метадычны савет, савет Школы, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.
162. Асноўнай мэтай дзейнасці папячыцельскага савета Школы з'яўляецца ўсебаковая разнастайная падтрымка і аказанне рознай дапамогі ва ўсіх сферах дзейнасці Школы; садзейнічанне Школе ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне навучальна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцяў і талентаў тых, хто выхоўваецца і навучаецца ў Школе, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.
163. Кантроль за работай Школы ажыццяўляецца аддзелам адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.
ГЛАВА 16
ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ
164. Фінансаванне Школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў, а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне Школай дадатковых сродкаў не прыводзіць да паніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.
165. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Школы з'яўляюцца:
даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работы і аказання паслуг, арэнды памяшканняў;
добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;
сродкі папячыцельскага савета;
іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
166. Школа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.
Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Школы па ўзгадненні з аддзелам адукацыі.
167. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Школы, улічваюцца і расходваюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
168. Школа можа ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькi ў тых межах, наколькi яна неабходна для рэалiзацыi статутных мэтаў, дзеля якiх створана Школа, адпавядае гэтым мэтам i прадмету яе дзейнасцi, або паколькі яна неабходная для выканания дзяржаўна значымых задач, прадугледжаных у яе Статуце, адпавядае гэтым задачам і адказвае прадмету яе дзейнасці. Атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытыя за лік іх маёмасці паступаюць у самастойнае распараджэнне Школы і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
169. Матэрыяльна-тэхнiчная база Школы фармiруецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з нарматывамi, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, уключаючы будынкi i iншую маёмасць, неабходную для арганiзацыi навучання i выхавання вучняў (выхаванцаў), iншай дзейнасцi, якая прадугледжана гэтым Статутам. Аддзел адукацыі выдзяляе Школе неабходныя ёй будынкі і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі.
Маёмасць, перададзеная Школе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Школа ў дачыненні да замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе ў межах, усталяваных заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці права валодання, карыстання і распараджэння ім.
170. Маёмасць Школы складае асноўныя фонды і адваротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.
171. Школа не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за рахунак сродкаў, вылучаных ёй па каштарысе.
172. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Школы здзяйсняецца за лік бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
173. Школа мае памяшканнi для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з тыпавымi вучэбнымi планамi, тлумачальнай запiскай па арганiзацыi адукацыйнага працэсу, пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi, бiблiятэку, а таксама памяшканнi для педагагiчных работнiкаў, гатавання i прыёму ежы, медыцынскiя кабiнеты, бытавыя памяшканнi.
Памяшканнi Школы абсталёўваюцца мэбляй, iнвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскiм абсталяваннем, сродкамi навучання i ўтрымлiваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў i правiлаў аховы працы.
174. Школа нясе перад заснавальнiкам адказнасць за захаванне i эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці.
175. Штатны расклад Школы распрацоўвае i зацвярджае кiраўнiк Школы на падставе тыпавых штатаў i нарматываў колькасцi работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па узгадненні з аддзелам адукацыі і Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэтам.
176. Аплата працы работнікаў Школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дзеючымі ў Школе Палажэннямі аб прэміраванні, надбаўках і матэрыяльнай дапамозе.
177. Працоўныя адносіны работнікаў у Школе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія складаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
178. Прыём на работу ў Школу педагагічных, навучальна-дапаможных тэхнічных і іншых работнікаў здзяйсняе дырэктар.
179. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў.
Кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
180. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім занятак дадзенай дзейнасцю забаронены рашэннем суда або па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і складаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
181. Атэстацыя педагагічных работнікаў Школы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
182. На непедагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную сярэднюю, прафесійную або спецыяльную адукацыю. Кваліфікацыйныя патрабаванні да непедагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
ГЛАВА 17
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
183. Школа мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену тэхналогіямі навучання, праграмамі, вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.), аздараўлення вучняў.
184. Школа мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі складаць дагаворы з замежнымі ўстановамі (агульнаадукацыйнымі) аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асацыяваных) устаноў.
185. Міжнароднае супрацоўніцтва Школа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 18
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
186. Школа ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці, прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачнасць, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці ўпаўнаважанаму органу.
Вядзенне бухгалтарскага ўліку можа ажыццяўляцца на дагаворных пачатках арганізацыяй, якая аказвае паслугі па вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
187. Дзяржаўны кантроль забеспячэння якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
188. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам кіравання адукацыі выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
189. Рэвізія дзейнасці Школы праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
190. Рэарганізацыя і ліквідацыя Школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, як правіла, у канцы навучальнага года. Заснавальнік забяспечвае перавод вучняў у іншыя ўстановы адукацыі па дагавору з іх бацькамі, іншымі законнымі прадстаўнікамі. Рашэнне аб арганізацыі або ліквідацыі Школы прымаецца ўладальнікам маёмасці або па рашэнні гаспадарчага суда або органа, які рэгіструе ў выпадках і парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
191. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
192. Змены і дапаўненні ў Статут Школы ўносяцца пасля іх зацвярджэння заснавальнікам у парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам.