План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Вид материала | Документы |
- Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №15 "Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй, 1406.66kb.
- Агульныя палажэнні, 503.73kb.
- Аддел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі, 540.16kb.
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя, 2253.64kb.
- План методической работы моу бобровская средняя общеобразовательная школа на 2011-2012, 95.93kb.
- План работы вма настаўнікаў-філолагаў на 2011/2012 навучальны год Тэма: Павышэнне эфектыўнасці, 27.14kb.
- Патрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў, 112.1kb.
- План работы учителей физической культуры и обж на 2011 2012 учебный год. Руководитель, 92.98kb.
- Приказ № План подготовки мбоу «Средняя общеобразовательная школа №6» к государственной, 51.78kb.
- Ўступнага экзамену для другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці, 454.37kb.
За 2010-2011 навучальны год школьная бібліятэка папоўнілася на 9 800 экзэмпляраў падручнікаў, мастацкай і метадычнай літаратуры – 4 804 экзэмпляраў.
Своечасова праводзілася спісанне літаратуры (падручнікаў – 162 экзэмпляры на суму 22 967 рубл.), мастацкай састарэлай літаратуры 153 экзэмпляры на суму 64 062 руб).
Ажыццяўлялася ведамасная і індывідуальная падпіска на перыядычныя выданні. За кошт пазабюджэтных сродкаў за справаздачны перыяд выпісана газет і часопісаў на суму больш 900 000 рублёў. Работнікамі школы ажыццяўлялася індывідуальная падпіска. У 2 квартале бягучага года выпісана 85 газет і 48 часопісаў. Актыўна арганізавана падпіска на “Советскую Белоруссию”, “Свислочскую газету”, 100% на “Настаўніцкую газету”. Разам з тым слаба – на дзіцячыя выданні, на што класным кіраўнікам у наступным годзе патрэбна звярнуць увагу.
Аналіз асноўных паказчыкаў школьнай бібліятэкі (чытаемасць, наведваемасць, абарачальнасць) сведчаць аб спадзе чытальніцкай актыўнасці ў дзяцей падлеткавага ўзросту. Гэта можа тлумачыцца тым, што ў апошні час бібліятэка недастаткова папаўнялася мастацкай літаратурай менавіта для падлеткаў, знізілася цікавасць школьнікаў да чытання праграмных твораў, скарочаны варыянт твора можна знайсці і прачытаць у інтэрнэце.
З вышэй сказанага можна зрабіць наступны вывад: школьная бібліятэка выконвала дастатковы аб’ём работы па прадастаўленні чытачам неабходнага інфармацыйнага матэрыялу; актыўна ажыццяўлялася ведамасная падпіска, але ўзнікалі праблемы пры ажыццяўленні індывідуальнай падпіскі на дзіцячыя выданні; неабходна актывізаваць чытальніцкую актыўнасць у сярэднім звяне шляхам індывідуальных апытванняў з мэтай высвятлення інтарэсаў, захапленняў чытачоў; пашырыць спектр інфармацыйных паслуг за кошт укаранення праграмы “Бібліёграф”.
Якасць умоў выхаваўчай работы
Складзеная сістэма работы садзейнічала вырашэнню пастаўленай выхаваўчай задачы. Кадравы састаў класных кіраўнікоў наступны: 11 (100%) педагогаў мелі вышэйшую адукацыю, 2 (18,18%) – вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка, 8 (72,72%) – першую, 1 (9,09%) – без катэгорыі, працаваў першы год. Па прафесійным узроўні 7 настаўнікаў (63,63%) мелі стаж у якасці класнага кіраўніка ад 15 да 25 гадоў, 1 (9,09%) – ад 10 да 15 гадоў, 1 (9,09%) – ад 5 да 10 гадоў, 1 (9,09%) -- да 5 гадоў, 1 (9,09%) – працаваў у якасці класнага кіраўніка першы год. Арганізацыйна-выхаваўчыя гадзіны па выкананні абавязкаў класнага кіраўніка размеркаваны рацыянальна з улікам колькасці дзяцей, цяжкасці і напружанасці працы і склалі ад 2 да 3,5 гадзін. Дыягностыка прафесійнага ўзроўню класных кіраўнікоў дапамагла выявіць цяжкасці ў арганізацыі выхаваўчай работы і спланаваць работу метадычных аб’яднанняў на навучальны год. Класныя кіраўнікі на працягу года павышалі ўзровень свайго педагагічнага майстэрства праз удзел у рабоце школьных метадычных аб’яднанняў, педагагічных саветаў, Дзён класнага кіраўніка.
Работа з класнымі кіраўнікамі будавалася па некалькіх напрамках: метадычная работа згодна з мэтамі і задачамі педагагічнага калектыва школы, работа па вывучэнні назапашанага педагагічнага вопыту, асобаснае развіццё непаўналетніх як адно з састаўляючых асобасна арыентаванага падыходу. Запланаваны і праведзены 4 метадычныя аб’яднанні, працаваў кансультацыйны пункт.
Рэзультатыўнасць праведзенай метадычнай работы ў тым, што класныя кіраўнікі змаглі пашырыць веды па стварэнні сістэмы выхаваўчай работы з класным калектывам і бацькамі, праектаванні развіцця і самаразвіцця дзяцей, падлеткаў з улікам індывідуальна-псіхалагічных і ўзроставых асаблівасцей і інтарэсаў, выкарыстанні сучасных актыўных формаў педагагічнага ўздзеяння. Усё гэта спрыяла павышэнню эфектыўнасці дзейнасці класных кіраўнікоў на этапе ўкаранення ў практыку работы мадэлі выхаваўчай работы з улікам рэгіянальных асаблівасцей. Аднак класным кіраўнікам патрэбна актыўней выкарыстоўваць у выхаваўчай рабоце інтэрактыўныя формы работы, аўтарскія распрацоўкі, у тым ліку праграмы, якія ўлічвалі б індывідуальнасць вучняў. Недастаткова адсочваўся і абагульняўся педагагічны вопыт класных кіраўнікоў.
Дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў
Пазакласная і пазашкольная работа была накіравана на дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, развіццё творчых здольнасцей, выхаваўчыя ініцыятывы, развіццё вучнёўскага самакіравання, грамадзянска – патрыятычнае выхаванне,фарміраванне здаровага ладу жыцця, занятасць у гуртках, секцыях, клубах; адаптацыю школьнікаў да сучасных умоў жыцця. Ключавым момантам з’явілася прадстаўленне шостага дня вучэбнага тыдня для мерапрыемстваў па станаўленні і ўмацаванні фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьнікаў, удзел дзяцей і падлеткаў у грамадска карысных справах.
Усе школьнікі з’яўляліся членамі аднаго з трох фарміраванняў: “Акцябраты”, “БРПА”, “БРСМ”. Піянерскім рухам ахоплена 95,8% дзяцей, падлеткі і моладзь ва ўзросце 14-31 гадоў – члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” (92,45% ад магчымага патэнцыялу, у 2009/2010 н.г. -- 77,58%). Вопыт і навыкі грамадзянскасці набывалі вучні праз работу гуртка “Піянерскі лідар”, клубаў “Юныя сябры міліцыі”, “Юныя выратавальнікі”, пярвічных арганізацый ГА “БРПА”, “БРСМ”. У дзейнасці маладзёжнага руху на належным узроўні наладжана сістэма работы педагога-арганізатара. Але неабходна засяродзіць увагу на ролю дзіцячых фарміраванняў у 6-ты школьны дзень.
Вучні школы, настаўнікі, бацькі прынялі ўдзел у асноўных раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах і акцыях. Вынікі ўдзелу наступныя: І месца ў конкурсе “Лідар-2011”, ІІІ месца ў конкурсе “Вучань года”, ІІ месца – “Грані майстэрства” сярод педагогаў-арганізатараў, дыплом за лепшы ўдзел у рэалізацыі раённага праекта “Піянеры моцныя дружбаю”, І месца ў конкурсе “Пароль – акцябронак”. Работы вучняў 9 класа Прохара М. і Грыца М. накіраваны на абласны тур конкурса “Выратавальнікі вачыма дзяцей” (І і ІІ месцы).
Вырашаючы задачу ўсебаковага развіцця асобы, у школе працавала 6 гурткоў розных профіляў (1 – этнаграфічны, 2 – мастацкія, 1 – тэхнічны, 2 – прыкладныя), 3 спартыўныя секцыі, у якіх займалася 136 вучняў (80,47%). На базе ўстаноў соцыума працавала 9 гурткоў, 3 гурткі адкрыты ў школе аграгарадка ад устаноў пазашкольнага выхавання. Агульны працэнт пазакласнай занятасці вучняў склаў 145,7%, (у 2009/2010 н.г. – 144,3%). Пазакласнай дзейнасцю былі ахоплены вучні, якія стаялі на ўліку ў ІСН, на УШУ, знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становічы, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вёўся кантроль за наведваннем заняткаў, гурткоў, пазакласных мерапрыемстваў падлеткамі дэвіянтных паводзін у вучэбныя, выхадныя дні і ў канікулярны час. Сярэдні пропуск на аднаго вучня склаў 0,49 урокаў (0,98 у 2009/2010 навучальным годзе).
На канец навучальнага года на ўліку ў ІСН стаяла 2 вучні, на ўнутрышкольным – 10. Правапарушэнняў на працягу года не было здзейснена. На кантролі класных кіраўнікоў знаходзілася арганізацыя іх вольнага часу ў канікулярны час, выхадныя і святочныя дні. 100% была арганізавана пазакласная занятасць рознымі відамі дзейнасці.
Работа па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Педкалектыў школы праводзіў пэўную работу па вывучэнні, прапагандзе, выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” сярод вучняў, настаўнікаў, бацькоў. Працаваў цэнтр прававых ведаў. У кожным класе праводзіўся спецкурс “Правы дзіцяці”. Арганізаваны педагагічны ўсенавуч для сямей, дзеці якіх схільныя да дэвіянтных паводзін, па прававой асвеце бацькоў, для бацькоў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У рабоце па раннім выяўленні сямейнай нядобранадзейнасці і яго карэкцыі кіраваліся Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”, “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, Кодэксам аб шлюбе і сям’і, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006г №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, адпаведнымі інструкцыямі, рэгіянальным планам па абароне правоў дзяцей.
Псіхапрафілактычная і карэкцыйна-развіваючая дзейнасць педкалектыва была накіравана на папярэджанне нядобранадзейнасці ў асобасным развіцці дзіцяці. Педкалектывам праводзілася мэтанакіраваная інфармацыйна-аналітычная, індывідуальная работа з непаўналетнімі і іх сем’ямі па ажыццяўленні ранняй прафілактыкі асацыяльных паводзін.
Работа ў дадзеным накірунку ажыццяўлялася згодна з нарматыўнымі дакументамі. Работа па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы і патрабуючых дзяржаўнай абароны арганізавана згодна з п.15 Інструкцыі. Пры выяўленні непаўналетніх, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, кіраваліся крытэрыямі і паказчыкамі сацыяльна небяспечнага становішча. Інфармацыя аб усіх фактах дзіцячай нядобранадзейнасці фіксуецца ў спецыяльным журнале.
Эфектыўнасць работы па выкананні Дэкрэта рэгулярна разглядвалася на педагагічных саветах, нарадах пры дырэктары, намесніках, пасяджэннях Савета прафілактыкі безнагляднасці і правапапушэнняў. Пытанні па абароне правоў дзяцей, папярэджанні асацыяльных паводзін, прафілактыкі правапарушэнняў і ранняй сямейнай нядобранадзейнасці, арганізацыі работы па прававой асвеце непаўналетніх у цэнтры ўвагі педкалектыва. Створаны, пастаянна аналізаваўся і падтрымліваўся ў актуальным стане банк дадзеных аб непаўналетніх, якія стаялі на ўліку, знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы і патрабуючых дзяржаўнай абароны, мнагадзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’ях. Старшакласнікі, настаўнікі, бацькі азнаёмлены са змяненнямі ў заканадаўстве ў сувязі з павышэннем адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей (вывучэнне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”).
На ўліку ў сацыяльна небяспечным становішчы на 25.06.2011 знаходзілася 3 дзяцей з 2 сямей, патрабуючымі дзяржаўнай абароны -- 2 дзяцей з 1 сям’і.
Разам з тым патрабуе далейшага ўдасканалення сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба школы, так як не ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі, пагэтаму не поўнасцю рэалізавана задача па забеспячэнні прафілактыкі асацыяльных паводзін дзяцей і падлеткаў, ранняй сямейнай нядобранадзейнасці.
Матэрыяльна-тэхнічная база
Адным з галоўных накірункаў работы школы з'яўлялася ўмацаванне матэрыяльнай базы , выкананне сацыяльных стандартаў, плана работы па добраўпарадкаванні , азеляненні тэрыторыі школы, плана пазабюджэтнай дзейнасці і плана эканоміі цяпла і электраэнергіі.
Мінімальныя сацыяльныя стандарты выкананы .
Пачаты работы па абсталяванні новай геаграфічнай пляцоўкі і зоны адпачынку для малодшых школьнікаў. Праведзены бягучы рамонт (афарбоўка) снарадаў на спартыўным стадыёне, дзіцячай пляцоўцы, зоне адпачынку. Школа прыняла ўдзел у раённым конкурсе “ Квітней, мой край “, падрыхтавала справаздачны фотаальбом .
Праведзены бягучы рамонт памяшканняў школы. Абсталяваны санітарны куток для абслуговага персаналу .
План пазабюджэтнай дзейнасці за 2010 год выкананы на 106 % (2007 – 106%, 2008 - 114). На 2011 год план складае 11 200.000 рублёў . На 25.06.2011 года ён выкананы на 83 %, што адпавядае запланаванаму за дадзены перыяд. Заробленыя грошы накіраваны на падрыхтоўку школы да новага навучальнага года.
Планы эканоміі цяпла і эканоміі электраэнергіі выкананы.
Вучэбна – матэрыяльная база школы ўмацавана, што павінна станоўча ўплываць на арганізацыю адукацыйнага працэсу .
Зыходзячы з аналізу дзейнасці ў мінулым годзе, педагагічны калектыў ДУА “Ханявіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа” ставіць перад сабой на 2011 – 2012 навучальны год наступную
мэту: павышэнне якасці навучання і выхавання праз інфарматызацыю адукацыйнага працэсу і фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці , патрыятызму і нацыянальнага ўсведамлення
па праблеме забеспячэння адзінства адукацыйнага працэсу.
Калектыў будзе працаваць над вырашэннем наступных
задач :
1. Накіраваць работу на выкананне патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і стварэнне і рэалізацыю праекта “Эканомія і беражлівасць”
2. Павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз:
- фарміраванне ў педработнікаў патрэбнасці ў павышэнні адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў ;
- удасканаленне механізмаў распаўсюджання і ўкаранення ў адукацыйную перадавога вопыту;
- аказанне вучням дадатковых адукацыйных паслуг;
- стварэнне ўмоў для выяўлення , падтрымкі і развіцця адораных вучняў ;
- стварэнне ўмоў для далейшай інфарматызацыі працэсаў кіравання , навучання і выхавання ;
- прыцягненне пазабюджэтных сродкаў ;
3. Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі ,
для чаго:
- ствараць адукацыйна – інфармацыйную прастору, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы ;
- фарміраваць у вучняў патрабаванні ў рацыянальным выкарыстанні энерга- і цепларэсурсаў;
- удасканальваць арганізацыю вольнага часу вучняў;
- развіваць сацыяльнае партнёрства школы і сям’і, прафілактыку сямейнай нядобранадзейнасці, сацыяльнага сіроцтва і супрацьпраўных паводзін вучняў .
Раздзел 2
Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы
па ажыццяўленні адукацыйнага працэсу
№ п/п | Змест работы | Тэрмін выканання | Адказныя | Заўвагі |
2.1 | Удакладненне педагагічнай нагрузкі на бягучы навучальны год | Да 01.09.11 | Паўловіч Н.У. Грыц М.І. | Загад па УА |
2.2 | Размеркаванне гадзін факультатыўных заняткаў | Да 01.09.11 | Грыц М.І | Загад па УА |
2.3 | Размеркаванне гадзін гуртковай работы | Да 01.09 | Грыц М.І. | Загад па УА |
2.4 | Размеркаванне гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы | Да 01.09 | Грыц М.І. | Загад па УА |
2.5 | Састаўленне раскладу заняткаў на - 1 паўгоддзе - 2 паўгоддзе | Да 25.08.11 Да30.12.11 | Грыц М.І. | Зацвярджэнне дырэктарам і ўзгадненне з прафкамам |
2.6 | Састаўленне каляндарна-тэматычнага планавання па прадметах | Да 01.09.11 | Настаўнікі-прадметнікі | Зацвярджэнне планавання |
2.7 | Афармленне дакументацыі для прадметных кабінетаў | Да 15.09.11 | Грыц М.І. | ІМН |
2.8 | Планаванне работы па арганізацыі і правядзенні выніковай атэстацыі і выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі | Да 30.09.11 | Грыц М.І. | Раздзел плана на бягучы навучальны год |
2.9 | Планаванне работы па пераемнасці паміж дашкольнай установай і агульнаадукацыйнай установай, паміж першай і другой ступенямі навучання. | Да 01.09.11 | Грыц М.І. | Раздзел плана работы на бягучы навучальны год |
2.10 | Камплектаванне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах | жнівень | Грыц М.І. | Загад дырэктара, расклад заняткаў |
2.11 | Аналіз наведвання заняткаў вучнямі па выніках чвэрці | пастаянна | Грыц М.І., кл.кіраўнікі | Пратаколы нарад |
| Ажыццяўленне пераемнасці паміж дашкольнай і адукацыйнай установамі | |||
2.13 | Круглы стол педагагічных работнікаў “Рыхтуем дзяцей да школы” | верасень | Грыц Т.І. | сумесна з дз/с |
2.14 | Наведванне заняткаў у дзіцячым садзе | лістапад-сакавік | Адміністрацыя Грыц Т.І. | |
2.15 | Анкетаванне бацькоў “Дзіця ідзе ў школу” | люты | Парфіновіч В.У. | |
2.16 | Кансультацыі для законных прадстаўнікоў па падрыхтоўцы дзяцей да заняткаў у школе | сакавік | Парфіновіч В.У. | |
2.17 | Медыка-педагагічнае абследаванне дзяцей шасцігадовага ўзросту. | красавік | Шэйка В.У. | |
2.18 | Бацькоўскі сход для будучых першакласнікаў | красавік | Грыц Т.І. | |
2.19 | Дзень адкрытых дзвярэй для будучых першакласнікаў | май | Грыц Т.І. | |
2.20 | Падрыхтоўка свята першага званка | жнівень | Грыц Т.І., Чэркес Н.І. | |
2.2.1 | Дзейнасць па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі | |||
2.2.2 | Знаёмства вучняў, бацькоў, настаўнікаў з наступнымі дакументамі: -Пастанова Міністэрства адукацыі РБ ад 01.12.2006 № 108 з змяненнямі і дапаўненнямі ад 17. 09.2008 №81 “Правілы атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў”; -Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў ПТВ -Інструкцыя аб парадку правядзення ЦТ | верасень-кастрычнік на працягу года (да 15 мая) | Паўловіч Н.У. Грыц М.І. Тарановіч Н.М. Шкодзіч Ж.В. | Класныя сходы |
2.2.3 | Праверка класных журналаў 9,11 класаў. Мэта: культура афармлення, выкананне вучэбных праграм, практычнай часткі праграм, аб’ектыўнасць выстаўлення выніковых адзнак | да 29.04.2012 | Грыц М.І. | |
2.2.4 | Афармленне ў кабінетах: -вугалкі “Як падрыхтавацца да экзаменаў” -выстава ўзораў пісьмовых атэстацыйных работ па рускай мове, беларускай мове, матэматыцы | красавік | Настаўнікі-прадметнікі | |
2.2.5 | Збор і рэгістрацыя заяў выпускнікоў 11 класа з пералікам вучэбных прадметаў для экзамена па выбары пры праходжанні атэстацыі за курс сярэдняй школы | да 05.05.2012 | Паўловіч Н.У. | |
2.2.6 | Афармленне стэнда “Экзамены: рэкамендацыі, парады, расклад” | красавік | Тарановіч Н.М. | |
2.2.7 | Зацвярджэнне практычных заданняў да экзаменаў , прадугледжаных білетамі | да 15.05.2012 | Паўловіч Н.У. | |
2.2.8 | Састаўленне спісаў вучняў 11 класа з указаннем экзаменаў па выбару | да 25.05.2012 | Грыц М.І. | |
2.2.9 | Азнаямленне настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з раскладам экзаменаў | да 17.05.2012 | Грыц М.І. Тарановіч Н.М. Шкодзіч Ж.В. | Пратаколы нарад |
2.2.10 | Псіхалагічны трэнінг для выпускнікоў | сакавік-красавік | Парфіновіч В.У. | |
2.2.11 | ІМН з членамі экзаменацыйнай камісіі: -патрабаванні да афармлення экзаменацыйных работ | май | Грыц М.І. | Пратакол |
2.2.12 | Звесткі аб прэтэндэнтах на дакументы асобага ўзору. | да 15.01.2012 | Грыц М.І. | |
2.2.13 | Састаўленне раскладу кансультацый і правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі | да 15.05.2012 | Грыц М.І. | |
2.2.14 | Вызваленне ад выпускных экзаменаў | да 14.05.2012 | Паўловіч Н.У. | |
2.2.15 | Састаўленне плана – сцэнарыя свята “Апошні званок” | да 15.05.2012 | Пармонік З.Г. | |
2.2.16 | Педагагічны савет Аб допуску вучняў да выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі | 30.05.2012 | Паўловіч Н.У. | Рашэнне п/с |
2.2.17 | Зверка запісаў у асабовых справах вучняў з пасведчаннямі або пашпартамі | да 20.05.2012 | Паўловіч Н.У. Грыц М.І. | |
2.2.18 | Падрыхтоўка ведамасцей гадавых і падагульняючых адзнак вучняў 9 і 11 класаў для выпіскі атэстатаў і пасведчанняў | да 27.05.2012 | Класныя кіраўнікі 9, 11 класаў | |
2.2.19 | Педагагічныя саветы па выніках экзаменаў: Аб заканчэнні сярэдняй школы Аб заканчэнні базавай школы | 10.06.2012 | Паўловіч Н.У. Грыц М.І. | Рашэнне п/с |
2.2.20 | Стварэнне камісіі па выпісцы дакументаў | да 05.06.2012 | Паўловіч Н.У. | |
2.2.21 | Правядзенне прыему ў 10 клас | жнівень 2012 | Паўловіч Н.У. | |
2.2.22 | Збор звестак аб працаўладкаванні выпускнікоў 9 і 11 класаў | да 10.08.2012 | Класныя кіраўнікі 9,11 класаў | |
| Інфарматызацыя адукацыйнага працэсу | |||
2.3.1 | Удасканаленне афіцыйнага сайта школы | штомесяц | Крысеня Л.У, Янкоўская Т.І. | |
2.3.2 | Сэрвіснае абслугоўванне камп’ютарнага класа,аргтэхнікі | на працягу года | Крысеня Л.У, Янкоўская Т.І. | |
2.3.3 | Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў установы ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій | на працягу года | Грыц М.І. | |
2.3.4 | Арганізацыя курсаў камп’ютарнай граматнасці для настаўнікаў школы | лістапад | Крысеня Л.У. | |
2.3.5 | Падрыхтоўка і правядзенне семінара для педагогаў школы “Аптымізацыя адукацыйнага працэса ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя” | студзень | Грыц М.І. | |
2.3.6 | Удзел вучняў у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы | снежань | Крысеня Л.У. | |
2.3.7 | Удзел вучняў у Інтэрнэт-праектах,інтэрнэт-алімпіядах | на працягу года | настаўнікі-прадметнікі | |
2.3.8 | Стварэнне банка прэзентацыйных матэрыялаў | пастаянна | настаўнікі-прадметнікі | |
2.3.9 | Удзел педагогаў школы у раённых семінарах і канферэнцыях па пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій | пастаянна | Грыц М.І. | |
2.3.10 | Вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі і праграмнага забяспячэння пры арганізацыі адукацыйнага працэсу (сістэматызацыя звестак, тэматычная праверка) | 1р.у чвэрць | Грыц М.І. | |
Інтэлектуальна-асобаснае развіццё вучняў | ||||
2.4.1 | Карэкцыя складу каманды алімпіяднага руху па вучэбных прадметах | верасень | Кіраўнікі МА, настаўнікі-прадметнікі | |
2.4.2 | Арганізацыя работы з адоранымі вучнямі на базе школы | з 1 верасня | Грыц М.І. настаўнікі-прадметнікі | |
2.4.3 | Удзел у прадметных рэспубліканскіх алімпіядах | лістапад-сакавік | Грыц М.І. | |
2.4.4 | Удзел у інтэлектуальных конкурсах “Інфамышка”, “Каласок”, “Журавлик”, “Буслік”, “Зубраня”, “Кенгуру”, “Лінгвісцяня” | па графіку | Настаўнікі-прадметнікі | |
2.4.5 | Распрацоўка індывідуальных планаў работы з адоранымі вучнямі | да 1 кастрычніка | Настаўнікі-прадметнікі | |
2.4.6 | Падрыхтоўка дыягнастычных матэрыялаў і дыягностыка дзяцей | верасень, кастрычнік | Парфіновіч В.У. | |
2.4.7 | Развіццё пазнаваўчых стратэгій вучняў на першай ступені навучання | на працягу года | Настаўнікі пачатковых класаў | |
2.4.8 | Папаўненне банка прадметных алімпіядных заданняў усіх узроўняў | пастаянна | настаўнікі- прадметнікі | |
Работа з вучнямі, якія маюць нізкую матывацыю | ||||
2.5.1 | Стварэнне банка вучняў з нізкай матывацыяй да навучання | па выніках чвэрці | Грыц М.І. | |
2.5.2 | Арганізацыя карэкцыйнай работы з вучнямі | пастаянна | настаўнікі-прадметнікі | |
2.5.3 | Арганізацыя правядзення падтрымліваючых заняткаў | пастаянна | настаўнікі-прадметнікі | |
2.5.4 | Правядзенне індывідуальных кансультацый для законных прадстаўнікоў вучняў | Па меры неабходнасці | Парфіновіч В.У. | |
2.5.5 | Арганізацыя дадатковых заняткаў на платнай аснове | па меры неабходнасці | Грыц М.І. | |