План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Вид материала | Документы |
СодержаниеСістэма работы па захаванні і ўмацаванні здароўя Работа школьнай бібліятэкі Кантрольныя паказчыкі |
- Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №15 "Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй, 1406.66kb.
- Агульныя палажэнні, 503.73kb.
- Аддел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі, 540.16kb.
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя, 2253.64kb.
- План методической работы моу бобровская средняя общеобразовательная школа на 2011-2012, 95.93kb.
- План работы вма настаўнікаў-філолагаў на 2011/2012 навучальны год Тэма: Павышэнне эфектыўнасці, 27.14kb.
- Патрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў, 112.1kb.
- План работы учителей физической культуры и обж на 2011 2012 учебный год. Руководитель, 92.98kb.
- Приказ № План подготовки мбоу «Средняя общеобразовательная школа №6» к государственной, 51.78kb.
- Ўступнага экзамену для другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці, 454.37kb.
Сістэма работы па захаванні і ўмацаванні здароўя
Сістэма работы па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей школьнага ўзросту ўключала некалькі накірункаў, адным з якіх з’яўлялася стварэнне здароўефарміруючага асяроддзя. Адукацыйны працэс ажыццяўляўся згодна санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Расклад урокаў і званкоў зацверджаны ў раённай санэпідстанцыі і складзены згодна шкалы цяжкасці прадметаў. Было тры перапынкі па 20 хвілін. Складзены графік кантрольных работ. Асветленасць усіх кабінетаў адпавядала норме. У кожным кабінеце былі вытрымкі з “Санітарных правіл і норм” аб рэжыме праветрывання. У рэжыме работы – фізкультурныя хвіліны ў час урокаў. Праводзіліся штомесячныя Дні здароўя, арганізавана работа 3-х спартыўных секцый, у тым ліку ад ДЮСШ і БЮТ раёна (гурток велатурызму).
З мэтай аховы жыцця і здароўя вучняў наладжана штодзённае дзяжурства вучняў, настаўнікаў, адміністрацыі.
Праводзіўся маніторынг узроўню здароўя школьнікаў, які карэкціраваўся пасля кожнага паглыбленага медагляду, назіралася станоўчая дынаміка колькасці дыспансерных хворых дзяцей.
Навучальны год | 2009-2010 | 2010-2011 |
Маюць адхіленні ў здароўі (колькасць дзяцей, %) | 49 (26,32%) | 36 (21,3%) |
Засталася высокай колькасць дыспансерных дзяцей з захворваннямі зроку, парушэнне паставы, скаліёз.
Узрасла колькасць вучняў з 2-й групай здароўя і знізілася з першай і трэцяй, што не сведчыць аб пазітыўнай тэндэнцыі.
Групы здароўя | 2009-2010 | 2010-2011 |
1 | 128 (73,14%) | 117 (69,23%) |
2 | 27 (15,42%) | 46 (27,2%) |
3 | 19 (10,85%) | 5 (2,85%) |
4 | 1 (0,57%) | 1 (0,59%) |
166 вучняў (98,22%) займаліся на ўроках фізічнай культуры ў асноўнай групе (раённы паказчык 95,1%), 3-м вучням школы рэкамендаваны заняткі ў СМГ, што пацверджана даведкамі з УКК.
Рэзультатыўнасць спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў 2010-2011 навучальным годзе выяўлена ў наступным: агульны паказчык фізічнай падрыхтаванасці вучняў вышэй раённага на 1,28 (9,04 бала і 7,76 бала), 100% вучняў ахоплены фізкультурай і спортам, ахоп вучняў пазакласнай фізкультурна-аздараўленчай работай саставіў 88,3% (раённы паказчык – 77%). 82,45% вучняў мелі высокі і вышэй сярэдняга ўзровень фізічнай падрыхтаванасці.
Высокіх рэзультатаў дасягнулі вучні ў спартыўных спаборніцтвах: ІІ месца ў круглагадзічнай спартакіядзе школьнікаў, І месца ў спартакіядзе па мнагаборстве комплекса “Абаронца Айчыны”, алімпіядзе па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, спаборніцтвах па валейболе сярод юнакоў, ІІ месца ў спаборніцтвах па валейболе (дзяўчынкі) у праграме “Каласок”, ІІІ месца ў асеннім кросе, валейболе (дзяўчынкі),баскетболе, спартыўным свяце “Свіслацкая лыжня”, раённых спаборніцтвах “Алімпійскія надзеі Беларусі” па зімовым мнагаборстве “Здароўе”, конкурсе турыстычных навыкаў і быту ў час правядзення раённага “Зорнага паходу”, прысвечанага Сусветнаму дню турызма. Каманда школы заняла І месца на этапе “Захоп вышыні” і ІІІ месца на этапе “Ваенна-гістарычны марш-кідок” ваенна-патрыятычнай гульні “Факел” памяці Валерыя Патоцкага, ІІІ агульнакаманднае месца ў раённых спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні “Сняжынка”. Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы – ІV месца.
Набыта спартыўнага інвентару за пазабюджэтныя сродкі на суму 200 000 рублёў, за спонсарскую дапамогу – 2 850 000 рублёў. Спартыўным інвентаром школа забяспечана на 86% (раённы паказчык – 73%).
Тым не менш, адміністрацыі і педкалектыву неабходна пераглядзець сваю дзейнасць па ахове і ўмацаванні здароўя дзяцей, актывізаваць сістэму асветніцкай і прафілактычнай работы.
Усе дзеці ахоплены гарачым харчаваннем. Дзеці харчаваліся за кошт дзяржаўнай датацыі і датацыі бацькоў. Для 34 дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей, 90 дзяцей у групе падоўжанага дня арганізавана двухразавае гарачае харчаванне. Бракеражная камісія, савет па кантролі за дзіцячым харчаваннем праводзілі кантрольнае ўзважванне, сачылі за якасцю прыгатаванай ежы, нормамі выдачы, выкананнем патрабаванняў СанПіНа, прыкладнага 10-дзённага меню, прыёмам, захаваннем прадуктаў, тэхналогіяй прыгатавання ежы, арганізацыяй С-вітамінізацыі. У сярэднім на адно дзіця восенню 2010 года нарыхтавана па 18,2 кг вітаміннай прадукцыі з прышкольнага ўчастка (раённы паказчык 26,5 кг). Камісіяй па харчаванні праведзена 18 праверак з напісаннем адпаведных актаў. Недахопаў у час праверак не выяўлена, рэкамендацыі камісіі своечасова выконваліся работнікамі харчблоку.
У наступным навучальным годзе неабходна звярнуць увагу на арганізацыю актыўнага адпачынку дзяцей на перапынках, перагледзець работу 6-га дня з большым ухілам на мерапрыемствы, звязаныя з развіццём рухальнай актыўнасці вучняў, эстэтычнае афармленне рэкрэацый і кабінетаў, распрацаваць школьную праграму спартыўна-масавай аздараўленчай работы.
Работа школьнай бібліятэкі
Вялікую ролю ў атрыманні рознабаковай інфармацыі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу адыгрывала школьная бібліятэка. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з’яўляліся: забеспячэнне адукацыйнага працэсу і самаадукацыі шляхам бібліятэчнага інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання вучняў і настаўнікаў; удасканаленне традыцыйных і асваенне новых бібліятэчных тэхналогій; фарміраванне эстэтычнай культуры і цікавасці да здаровага ладу жыцця.
У 2010-2011 навучальным годзе ў бібліятэцы налічвалася 218 чытачоў, 4872 наведванняў, 5017 кнігавыдачы. Колькасць падручнікаў, мастацкай і метадычнай літаратуры на пачатак навучальнага года налічвала 11432 экзэмпляры.
Кантрольныя паказчыкі
Чытачы | 218 |
Наведванні | 4 872 |
Кнігавыдача | 5 017 |
Чытаемасць | 21,21 |
Наведваемасць | 19,37 |
Абарачальнасць | 0,37 |