Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя янкі купалы” зацвярджаю

Вид материалаДокументы

Содержание


1-210501 Беларуская філалогія
Тлумачальная запіска
Змест праграмы
Тэорыя літаратуры.
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVIII стст.
Гісторыя беларускай літаратуры XIX стагоддзя.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
Подобный материал:


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар ____________Я.А.Роўба


_____ __________ 2010 г.


ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

1-21 80 10 «Літаратуразнаўства»


Гродна 2010 год


СКЛАДАЛЬНІК:

Каяла У.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»


РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Смаль В.М., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”


Лебядзевіч Д.М., кандыдат філалагічных навук, дацэнт беларускай літаратуры Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»


Рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй па спецыяльнасці

1-210501 Беларуская філалогія

Пратакол № 4 ад «23» сакавіка 2010 г.


Рэкамендавана да зацвярджэння Саветам філалагічнага факультэта

Пратакол № 7 ад «25» сакавіка 2010 г.


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Літаратуры, як кожнаму віду мастацтва, належаць пазнавальныя, выхаваўчыя і ўласна эстэтычныя функцыі. Яна выяўляе і ўвасабляе ў мастацкіх вобразах усю шматстайнасць чалавечае існасці, грамадскую самасвядомасць часу, багацце людскіх характараў і тыпаў.

Асноўныя задачы, якія ставяцца Праграмай пры ўступных экзаменах наступныя: працэсы развіцця беларускай літаратуры ХІ — ХХ стст., творчасць вядомых пісьменнікаў гэтага часу, эстэтычныя прынцыпы іх творчасці, асаблівасці развіцця іх творчых індывідуальнасцей, традыцыйнае і наватарскае ў іх творах, станаўленне жанраў, развіццё культуры творчасці.

Уменне аналізаваць складаныя мастацкія структуры, паглыблена раглядаць спецыфіку жанраў, уменне вызначыць паэтыку літаратуры, народжанай падзеямі ХІ — ХХ стагоддзя, яе эстэтычныя ўласцівасці, праўдзіва раскрываць традыцыі папярэдняй літаратуры і фальклору ў творчасці беларускіх пісьменнікаў, паказаць іх мастацкае наватарства, а адсюль — і цікавы экскурс у іх творчую лабараторыю з перспектывай на грунтоўны глыбокі аналіз напісанага імі.

У адказах абітурыентаў павінна быць прадэманстравана веданне асноўных літаратурных паняццяў, асвятленне усіх пытанняў літаратуразнаўчых аспектаў, пацверджаных прыкладамі мастацкіх твораў пісьменнікаў.


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

  1. Беларускі фальклор.

Фальклор як вусна-паэтычная творчасць народа. Жанравая сістэма фальклору. Каляндарна-арадавая і сямейна-абрадавая паэзія. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казкі ў мастацкай літаратуры. Беларуская пазаабрабравая паэзія. Вывучэнне фальклору ў школе. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.


  1. Тэорыя літаратуры.

Мастацкі твор як ідэйна-эстэтычная цэласнасць. Праблема суаднесенасці фармальнага і змятоўнага ўзроўняў твора. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі. Сюжэт і кампазіцыя мастацкага твора. Сістэма арганізацыі вершаванага і празаічнага маўлення.


  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVIII стст.

«Слова пра паход Ігаравы»: ідэйна-тэматычны змест. «Слова...» і Беларусь. Летапіс як жанр літаратуры. Беларуска-літоўскае летапісанне ХІV-ХVІ стагоддзяў. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага ў хроніцы Быхаўца. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік, гуманіст. С.Будны і В.Цяпінскі як паслядоўнікі Ф.Скарыны. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Асноўная праблематыка паэмы М.Гусоўскага «Песня пра зубра». Творчасць С.Полацкага і станаўленне «высокага» стылю барока. Беларуская драматургія XVII-XVIII стагоддзяў. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. «Камедыя» К.Марашэўскага.


  1. Гісторыя беларускай літаратуры XIX стагоддзя.

Ананімная літаратура ХІХ стагоддзя (праблематыка, асаблівасці стылю). Паэма «Энеіда навыварат». Праблема аўтарства. Ідэйная накіраванасць і вобразы твора. Мастацкія асаблівасці. Беларуска-польскія пісьменнікі і іх роля ў развіцці беларускай літаратуры (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, Ул.Сыракомля, В.Каратынскі і інш.). Паэма «Тарас на Парнасе». Праблема аўтарства. Ідэйны змест, вобразы. Мастацкія асаблівасці і значэнне твора. Эвалюцыя драматургіі В.І.Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка («Пінская шляхта», «Залёты»). Матывы і вобразы паэзіі і прозы Ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратурная дзейнасць. Грамадска-літаратурнае жыццё на Беларусі апошняй трэці ХІХ стагоддзя (А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі, З.Манькоўская, А.Ельскі і інш.).


  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Грамадска-літаратурны рух на Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе. Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы Ядвігіна Ш. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства Я.Купалы ў камедыі «Паўлінка». Драма Я.Купалы «Раскіданае гняздо» як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе. Эвалюцыя лірычнага героя паэзіі Я.Купалы 1905-1915 гг. Лірыка Я.Купалы перыяду грамадзянскай вайны і 20-х гадоў. Драматызм часу і яго ўплыў на мастацкую творчасць. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы Я.Купалы «Тутэйшыя». Матывы і вобразы лірыкі Я.Коласа. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці Я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы Змітрака Бядулі. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме Я.Коласа «Новая зямля». Тыпалогія і жанравыя асаблівасці апавяданняў Я.Коласа. Паэма Я.Коласа «Сымон-музыка» як філасофска-рамантычны твор. Праблема гістарычнага лёсу народа і інтэлігенцыі ў трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Духоўны свет героя ў трылогіі Філасофска-алегарычны змест «Казак жыцця» Я.Коласа. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка. Творчая індывідуальнасць М.Гарэцкага. Жанр дакументальнай прозы ў яго творчасці. Праблема «роднага карэння» і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці М.Гарэцкага. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадзянска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі М.Багдановіча. «Вянок» М.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, паэтычнае майстэрства. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-ыя гады. «Узвышаўская» паэзія і проза (творчасць Ул.Дубоўкі, Я.Пушчы, А.Мрыя, Л.Калюгі, У.Жылкі). Літаратура Заходняй Беларусі. Агульны агляд. Жанравая адметнасць аповесці З.Бядулі «Салавей». Прыёмы стварэння вобразаў. Я.Маўр як дзіцячы пісьменнік. Эвалюцыя мастацкага мыслення Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў. Кандрат Крапіва як байкапісец. Філасофска-алегарычная проза К.Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны («Млечны шлях», «Пошукі будучыні». «Вялікі дзень»). Асаблівасці апавяданняў Міхася Лынькова. Мастацкія пошукі М.Лынькова ў жанры аповесці і рамана. Асаблівасці творчасці П.Панчанкі 30-х гадоў і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. К.Крапіва як драматург. Уладзімір Караткевіч як паэт і драматург. Асаблівасці драматургіі А.Макаёнка. Грамадзянскі, гуманістычны пафас сучаснай паэзіі П.Панчанкі. Асаблівасці лірыкі А.Куляшова 60 — 70-х гадоў. Паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус». Паэзія М.Танка 30-х гадоў. Урокі па вывучэнні біяграфіі і творчасці пісьменніка ў школе. Станаўленне творчай індывідуальнасці А.Куляшова (паэзія 30-40-х гадоў). Раннія паэмы А.Куляшова. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-структурная адметнасць паэзіі М.Танка 60-90-х гадоў. Паэзія Петруся Броўкі. Асаблівасці вывучэння лірыкі ў школе. Жанр аповесці ў мастацкай сістэме Я.Брыля. Навелістыка пісьменніка (мініяцюры, апавяданні і інш.). Драматургія А.Дударава: духоўна-эстэтычны змест. Беларуская літаратуразнаўчая школа: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі. Псіхалагізм як спосаб раскрыцця характару героя (паводле «Палескай хронікі» І.Мележа). Сучасная беларуская драматургія. Драматургія і тэатр. Сучасная беларуская паэзія. Мастацкія здабыткі розных пакаленняў паэтаў. Мастацкія здабыткі розных пакаленняў паэтаў. «Палеская хроніка» І.Мележа як з’ява беларускай літаратуры (традыцыі і наватарства). Раман Я.Брыля «Птушкі і гнёзды». Асаблівасці стылю твора. І.Шамякін як раманіст. Жанравыя магчымасці «лакальнай» аповесці ў творчасці В.Быкава. Стыль мастака. Творчасць і грамадская дзейнасць В.Быкава 80 — 90-х гг. Творы апошніх гадоў. Ул.Караткевіч як празаік. Гісторыя і сучаснасць у яго творчасці. Адметнасць паэзіі Н.Гілевіча. Раман «Родныя дзеці». Паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна. Беларуская проза на сучасным этапе (І.Навуменка, І.Чыгрынаў, І.Пташнікаў, В.Адамчык і інш.). Творчасць А.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў (Н.Арсеннева, М.Сяднёў, А.Салавей і інш.).


ЛІТАРАТУРА




  1. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. — Мн., 1985.
  2. Ахрыменка П., Ларчанка М. Старажытная беларуская літаратура. — Мн., 1968.
  3. Вольскі В. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізма. — Мн., 1958.
  4. Майхровіч С. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры ХІV — ХVІІІ стст. — Мн., 1980.
  5. Старажытная літаратура. Зборнік тэкстаў. — Мн., 1990.
  6. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. А.Коршунава. — Мн., 1959.
  7. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т., — Т.1,2. — Мн., 1968.
  8. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. — Ч.1, 2. — Мн., 1989.
  9. Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ — пачатак ХХ ст. — Мн., 1981.

10. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры.1917 — 1940. — Мн., 1981.

11. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. — Т.1-4. — Мн., 1999.

12. Лойка А. Беларуская паэзія на пачатку стагоддзя. — Мн.

13. На суд гісторыі. — Мн., 1994.

14. Лойка А. «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство. — Мн., 1961.

15. Гніламёдаў У. Янка Купала: Новы погляд. — Мн., 1995.

16. Навуменка І. Янка Купала: Духоўны воблік героя. — Мн., 1967.

17. Багдановіч І.Я. Купала і рамантызм. — Мн., 1989.

18. Навуменка І. Змітрок Бядуля. — Мн., 1995.

19. Бачыла А. Дарогамі Максіма. — Мн., 1971.

20. Чыгрын І.Л. Паміж былым і будучым: Проза М.Гарэцкага. — Мн., 1994.

21. Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. — Мн., 1984.

22. Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатру. — Мн., 1982.

23. Чыгрын І.П. Рэальнае і магчымае. Проза Якуба Коласа. — Мн., 1989.

24. Аристотель. Поэтика (любое издание)
  1. Гуляев Н.К. Теория литературы. М., 1975.
  2. Лотман Ю.М. Избранные статьи в 2 тт. Таллин, 1992.
  3. Поспелов Г.Н. Введение в литературоведение. М., 1988.
  4. Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн., 2001.
  5. Словарь литературоведческих терминов / под. Ред. Л.Н.Тимофеева. М., 1974.
  6. Теория литературы в 3 тт. М. 1962-1965.
  7. Томашевский В.Б. Теория литературы. Поэтика (любое издание)
  8. Тынянов Ю.Н. Поэтика. История литературы. Кино. М., 1977.
  9. Хализев В.Е. Теория литературы. М., 1996.