Уводзіны



СодержаниеЗмест дысцыпліны
Тэма 2 Сучасная гістарыграфія грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.
Тэма 3. Крыніцы вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.
Тэма 4. Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Тэма 5. Палітычны курс расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. : супярэчнасці ідэалогіі і прагматыкі.
Тэма 6. Губернская адміністрацыя напярэдадні 1905г.: "лібералы" і кансерватары.
Тэма 7. Царква, дзяржава і грамадства ў пачатку ХХ ст.
Тэма 8. Сацыяльная, этнаканфесійная і дэмаграфічная структура насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Тэма 9. Мадэрнізацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве і фарміраванне сацыяльнай інфраструктуры ў пачатку ХХ ст.
Тэма 10. Беларуская вёска: супярэчнасці мадэрнізацыі
Тэма 11. Гарадское і земскае самакіраванне: пад ціскам самадзяржаўнай бюракратыі
Тэма 12. Рабочы рух у Беларусі
Тэма 13 . Фарміраванне грамадска-палітычных плыняў
Тэма 14. Фарміраванне палітычнай культуры грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст.: рэпрэсіі і экстрэмізм.
Тэма15. Крызіс улады і грамадства Беларусі ў канцы 1905 – 1906гг.
Тэма 16 Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі
Тэма 17. Беларускае пытанне: нацыянальна-культурнае адраджэнне ў кантэксце грамадска-палітычнага жыцця краю
Тэма 18. Польскі грамадска-палітычны рух
Тэма19. Расійскі нацыяналізм і крайне правыя партыі і арганізацыі ў Беларусі
Тэма 20. Яўрэйскі фактар: нацыянальна-культурнае і палітычнае жыццё яўрэйскай грамады Беларусі
...
Полное содержание
Подобный материал:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны»


гістарычны факультэт


кафедра гісторыі Беларусі


УЛАДА І ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСІ

НА ПАЧАТКУ ХХ СТ.


Вучэбная праграма спецкурса


Гомель 2004


Аўтар:


В.А. Міхедзька, кандыдат гістарычных навук


Рэцэнзент:

Кафедра гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"


Зацверджана і рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"« 26 » мая 2004 г., пратакол № 9


Вучэбная праграма спецкурса "Улада і грамадства ў Беларусі на пачатку ХХ ст." складзена ў адпаведнасці з планам спецыялізацыі "Гісторыя Беларусі ХІХ –ХХ ст." для студэнтаў спецыяльнасці 1-210301-01 «Гісторыя айчынная і ўсеагульная»; Г. 05. 01. 00 "Гісторыя" і ўключае 42 гадзіны лекцыйных і 30 гадзін семінарскіх заняткаў.


© Установа адукацыі

"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны",

2004


УВОДЗІНЫ




Выкладанне спецыяльнага курса "Улада і грамадства ў Беларусі на пачатку ХХ ст." прадугледжана вучэбным планам спецыялізацыі "Гісторыя Беларусі ХІХ –ХХ ст.". і павінна паглыбіць веды студэнтаў па праблемах грамадска-палітычнага развіцця Беларусі паказанага перыяду.

У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. у Беларусі адбываўся імклівы працэс разбурэння традыцыйнай аграрнай супольнасці і фармавання масавага ўрбанізаванага грамадства. За вельмі кароткі тэрмін з'явілася прынцыпова новая структура грамадска-палітычнага жыцця, якая вызначалася фармаваннем масавых рухаў, пашырэннем палітычных ідэалогій, стварэннем палітычных партый і арганізацый. Вынікам гэтых працэсаў сталіся грамадскія ўзрушэнні і прынцыповыя змены палітычнага ладу імперыі, фарміраванне парламенцкага ладу. Разам з гэтым адбываліся змены ў палітычным курсе расійскіх уладаў у Беларусі, у сістэме сацыяльных, культурных і тэхналагічных камунікацый. Разгляд гэтай праблематыкі ўяўляе адзін з найбольш актуальных накірункаў сучасных даследаванні айчыннай гісторыі. Вывучэнне праблематыкі спецкурса закліканая паглыбіць веды студэнтаў па курсу айчыннай гісторыі.

Мэтай спецкурса з’яўляецца асвятленне асноўных праблем і фактараў грамадска-палітычнага жыцця краю пачатку ХХ ст.

Задачамі курса з’яўляецца асвятленне наступных аспектаў айчыннай гісторыі:

  • Асноўных рысаў і тэндэнцыяў развіцця грамадскай супольнасці Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  • Фарміравання масавага грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў 1900 – 1914гг
  • Грамадска-палітычнай барацьбы ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю Дзяржаўных дум
  • Асаблівасцяў фармавання сацыяльнай інфраструктуры ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


У выніку вывучэння праблематыкі спецкурса студэнты мусяць ведаць:
  • Сучасны ўзровень дасягненняў гістарычнай навукі ў галіне вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.;
  • Тыпалогію і характарыстыку асноўных тыпаў гістарычных крыніц па праблемах грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў пачатку ХХ ст.;
  • Асноўныя архіўныя матэрыялы і публікацыі крыніц па гісторыі грамадска-палітычнага жыцця пачатку ХХ ст.
  • Асноўныя этапы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пач.ХХст., факты, даты, падзеі, асобы гістарычных дзеячаў, асноўныя этапы культурна-інтэлектуальных працэсаў пач. ХХ ст.
  • Асноўныя тэндэнцыі развіцця грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст. і характарыстыкі гістарычных дзеячаў гэтага часу.

студэнты мусяць валодаць:
  • Уяўленнямі аб прынцыповых аспектах нацыянальнай гісторыі пачатку ХХ ст.;
  • Методыкай самастойнай працы з крыніцамі, апрацоўкі інфармацыі


студэнты мусяць умець выкарыстоўваць:

Агульныя і спецыяльныя гістарычныя веды па праблемах грамадскага і палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст. для вырашэння прафесійных задач


Спецкурс прадугледжаны для студэнтаў спецыяльнасці 1-210301-01 «Гісторыя айчынная і ўсеагульная»; Г. 05. 01. 00 "Гісторыя"


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ



Тэма1. Прадмет і задачы с/курса. Гістарыяграфічнае вывучэнне грамадска-палітычнага развіцця Беларусі пачатку ХХ ст. у 20- 80 –я гг. ХХ ст.


Сутнасць праблематыкі "улада і грамадства". Асноўныя тэрміны і вызначэнні. Актуальнасць вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст. Мэты і задачы спецыяльнага курса. Асноўныя этапы вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст. Гістарыяграфія 20-30 гг.ХХ ст.: Ф. Турук, А.І. Луцкевіч, З.Жылуновіч, М. Доўнар-Запольскі., А. Цвікевіч, С. Агурскі і інш. Адлюстраванне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў працах Н. Бухбіндэра, М. Рафеса, А. Кіржніца. Абмежаванасць аспектаў даследаванняў у 20-30гг. Гістарыяграфія праблемы 50- першай паловы 80 – х гг. ХХст. Беларуская савецкая гістарыяграфія рэвалюцыі 1905-1907г. А.І. Воранава, Ц.Саладкоў, К. Шабуня, С. М. Самбук. М.В. Біч і ягоны ўклад у вывучэнне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.


Тэма 2 Сучасная гістарыграфія грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.


Пашырэнне спектра даследаванняў грамадска-палітычнай праблематыкі ў другой палове 80-х г. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. Вывучэнне фарміравання ў Беларусі парламенцкага грамадства. М. Марцюхова, М. Забаўскі. Асвятленне палітычнай дыферэнцыяцыі грамадства, фарміравання нацыянальных і палітычных рухаў і партый. Даследванні партыйна-арганізацыйнай структуры. Праблема вывучэння дзейнасці кансерватыўна-манархічных і ліберальных партый і арганізацый. Вывучэнне беларускага нацыянальнага-культурнага і палітычнага руха. Мадэрнізацыйныя працэсы ў гаспадарцы Беларусі ў працах Л.Ліпінскага і А.Л. Кіштымава. Вывучэнне польскага грамадска-палітычнага руха ў Беларусі. А.Ф. Смалянчук, Р. Літвінёнак, І. Яцкевіч. Класіфікацыя грамадскай стратыфікацыі і праблема вывучэння непалітычных аспектаў фармавання і існавання грамадства: М. Сакалова. Яўрэйская грамада Беларусі ў сучасных даследваннях. Ю. Функ, І. Герасімава.. Вывучэнне ўрбанізацыйных працэсаў у работах З.В. Шыбекі. Асвятленне праблем грамадска-палітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. у даследаваннях сучасных замежных і расійскіх гісторыкаў: Ю. Бардах, Р. Радзік, П. Эберхард, Р. Лінднэр, Л. Гарызонтаў, А.Я. Аўрэх, Б.В. Ананьіч.


Тэма 3. Крыніцы вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.


Заканадаўчыя крыніцы, іх публікацыі. Асаблівасці ўзаемадзеяння законаў і падзаконных актаў, ведамасных інструкцый у беларускіх губернях на пачатку ХХ ст.

Справаводчая дакументацыя. Матэрыялы канцылярый губернатараў. Справаздачы віленскіх генерал-губернатараў і губернатараў. Губернскія ўправы па справах друку. Губернскія ўправы па справах аб суполках. Паліцэйскае і жандарскае справаводства. Судова-следчыя матэрыялы, іх публікацыі.

Стэнаграфічныя справаздачы Дзяржаўных дум Расійскай імперыі як крыніца па вывучэнні дзяржаўнай палітыкі і грамадства ў Беларусі..

Статыстычныя матэрыялы: матэрыялы Першага Ўсерасійскага перапісу 1897г. . Прамысловая і земская статыстыка. Гарадская статыстыка. Спісы населеных пунктаў. "Памятныя кніжкі" і "Агляды" губерняў. Царкоўны ўлік. Даведачныя камерцыйныя матэрыялы.

Дакументы і матэрыялы палітычных партый, асаблівасці адлюстравання ў іх рэчаіснасці.

Мемуарныя крыніцы. Публіцыстыка, матэрыялы перыядычнага друку.

Асноўныя публікацыі крыніц у 20-30-я гг. ХХ ст., іх асаблівасці. Публікацыі крыніц 50-80-х гг. ХХ ст., спецыфіка падбору і публікацыі дакументаў. Публікацыі крыніц 90-х гг.ХХст.


Тэма 4. Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Расійская манархія і яе інстытуты ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.. Структура і арганізацыя дзяржаўнага кіравання ва ўмовах расійскай аўтакратыі. Незавершанасць падзелу ўлады. Структура, склад, функцыі мясцовага дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі і яго асаблівасці ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Асабісты склад мясцовай адміністрацыі, крыніцы яго папаўнення. Вышэйшае чынавенства. Віленскіе генерал-губернатары і губернатары. "Губернатарская сваволя": прэрагатывы губернатарскай улады. "Абавязковыя пастановы" губернатараў. "Выключнае становішча": "узмоцненая ахова" і "надзвычайная ахова". "Вайсковае становішча". Жандарскія, паліцэйскія і вайсковыя структуры ў Беларусі. Арганізацыя судовай улады ў Беларусі.

Асаблівасці карпаратыўнай псіхалогіі чынавенства і яго этнакультурнай самаідэнтыфікацыі. "Мураўёўская" спадчына ў характары і дзейнасці мясцовай адміністрацыі. Захаванне саслоўнай і этнаканфесійнай абмежаванасці, патрыярхальнага ўсведамлення ўлады: М. Клінгенберг. П.Г. Курлаў як тып чыноўніка. Мясцовыя ўраджэнцы ў расійскай адміністрацыі краю. Чыноўніцтва ў падзеях 1905 гг. Кадравая адміністрацыйная палітыка ў беларускіх губернях пасля 1905г


Тэма 5. Палітычны курс расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. : супярэчнасці ідэалогіі і прагматыкі.


Патрыярхальна-традыцыяналісцкая сутнасць расійскай аўтакратыі ў пачатку ХХ ст. Дзяржаўная ідэалогія – імперская ідэя і рускі нацыяналізм. Дактрына "Расія для рускіх". Беларусь як "Паўночна-Заходні край" Расійскай імперыі: спецыфіка адміністрацыйнага і прававога статуса. Барацьба прыдворна-бюракратычных груповак як механізм вызначэння палітычнага курса расійскай манархіі. "Ліберальныя" прагматыкі і кансерватары ў вышэйшай адміністрацыі аб мэтах і сутнасці сацыяльна-эканамічнай і этнаканфесійнай "ўскраіннай" палітыкі імперыі: С.Ю. Віттэ і С.Е. Крыжаноўскі, В.К. Плевэ і А.А. Лапухін. Дзейнасць "Мясцовых камітэтаў аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці" як спроба кампраміса з мясцовым грамадствам.

Этнаканфесійная праблематыка ў заканадаўстве імперыі: "Инородцы"; веравызнанні "терпимые" и "гонимые". Дзяржаўны антысемітызм. "Абмежавальнае" заканадаўства ў дачыненні да асноўных этнаканфесійных супольнасцяў Беларусі. Маніфест 26 лютага 1903г. аб асноўных накірунках унутранай палітыкі. Указ 12 снежня 1904 г. "Булыгінская" дума і рэакцыя грамадства Беларусі. Маніфест 17 кастрычніка 1905г. аб характары прадстаўнічых устаноў. Эвалюцыя ўрадавага курса пасля кастрычніка 1905г. П.А. Сталыпін і асаблівасці русіфікацыйнай палітыцы. Узмацненне антыпольскіх тэндэнцый у 1906-1914г. і яго прычыны.


Тэма 6. Губернская адміністрацыя напярэдадні 1905г.: "лібералы" і кансерватары.


Мэты і сродкі дзяржаўнай палітыкі Расіі ў краі: прыхільнікі рэакцыйна-рэпрэсійнага і ліберальна-прагматычнага накірункаў у асяроддзі мясцовай адміністрацыі. Адрозненні ў разуменні прычын і характару разгортвання масавага грамадска-палітычнага руху ў краі і неабходных захадаў улады. В.В.фон Валь, П.Д. Святаполк-Мірскі, А.А. Фрэзэ, К.К. Пален, М. Клінгенберг, П.Г. Курлаў.

Прапановы П.Д. Святаполка-Мірскага па лібералізацыі зместу і сродкаў дзяржаўнай палітыкі ў краі: "Усепадданейшая справаздача" 20.05.1904г. як праграма перабудовы прынцыповых падстаў сацыяльнай і этнаканфесійнай палітыкі Расійскай імперыі. Пытанне аб удзеле адміністрацыі ў правакаванні і арганізацыі пагромаў. Пагромы і вайскова-паліцэйскія рэпрэсіі як метад кіравання.


Тэма 7. Царква, дзяржава і грамадства ў пачатку ХХ ст.

Паліканфесійны характар Беларусі. Хрысціянскія канфесіі ў Беларусі. Прававое рэгуляванне рэлігійнага жыцця і дзейнасці. Праваслаўная царква як дзяржаўная структура і стрыжань русіфікацыйнай палітыцы. Праваслаўная царква і "западно-русская" ідэалогія. Каталіцкая царква пад кантролем расійскіх уладаў. Царкоўна-прыходскія школы як інструмент русіфікацыйнай палітыкі. Цыркуляр 1902г. віленскага біскупа Ст. Звяровіча аб забароне вучэння дзяцей-каталікоў у ЦПШ і рэакцыя ўладаў. Віленскі біскуп Э. Фон Роп. Касцёл і беларускае нацыянальнае адраджэнне: Стараверства. Пратэстанцкія веравызнанні. "Секты". Палажэнне 17 красавіка 1905 г "Аб умацаванні верацяплівасці" і канфесійныя адносіны у Беларусі, яго наступствы і рэакцыя ўладаў. Юдаізм у Беларусі: цэнтры рэлігійнай вучонасці, іх культурнае значэнне. Рэлігійныя арганізацыйныя структуры ў падзеях 1905-1907 гг


Тэма 8. Сацыяльная, этнаканфесійная і дэмаграфічная структура насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Саслоўная і сацыяльная дыферэнцыяцыя: іх суадносіны. Саслоўнае і этнаканфесійнае размеркаванне насельніцтва. Асноўныя этнічныя супольнасці краю: беларусы, габрэі, расейцы, палякі, украінцы. Канфесійны падзел беларусаў і расейцаў. Праблема этнічнага і нацыянальнага вызначэння і самавызначэння для пачатку ХХ ст.: "палякі" і "рускія" у Беларусі. Феномен існавання паліэтнічных канфесійных супольнасцяў у Беларусі. Дэмаграфічныя паказчыкі насельніцтва Беларусі па асноўных этнаканфесійных групоўках. Спецыфіка прафесійнага размеркавання. Нацыянальна-культурная сэгрэгацыя як фактар грамадскага жыцця. Мабільнасць насельніцтва як фактар грамадскага і культурнага жыцця.


Тэма 9. Мадэрнізацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве і фарміраванне сацыяльнай інфраструктуры ў пачатку ХХ ст.


Крызіс традыцыйнага рэлігійнага жыцця. Змены ў духоўнай культуры, распаўсюджванне сацыял-дарвінісцкіх канцэпцый. Секулярызацыя і індактрынацыя духоўнага жыцця. Змены ў паўсюдзённым жыцці беларускага горада і мястэчка пад уплывам мадэрнізацыйных працэсаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Сацыяльнае і этнаканфесійнае размеркаванне і спажывецкая культура насельніцтва пачатку ХХ ст. Адрозненне тэмпаў мадэрнізацыі сацыяльнага і духоўнага жыцця паміж асноўнымі этнаканфесійнымі супольнасцямі Беларусі.

Асаблівасці ўрбанізацыйнага працэсу. Гарады і мястэчкі як поліэтнічныя і полікультурныя асяродкі грамадска-палітычнага жыцця. Індустрыялізацыя і ўрбанізацыя як фактары фарміравання спажывецкага рынку.

Роля гандлю ў развіцці эканомікі і грамадства. Гандаль як прадпрыймальніцтва. Асаблівасці арганізацыі і функцыянавання ўнутранага і знешняга гандлю. Прадстаўнічыя арганізацыі беларускіх прадпрыймальнікаў. Прыватная прамысловая вытворчасць.

Гарадское асяроддзе жыллё, транспарт, камунальныя службы. Ахова здароўя і ўстановы адукацыі. Масавая культура.

Фармаванне інфармацыйнай прасторы: механізмы і метады. Умовы і асаблівасці функцыянавання перыядычнага друку ў Беларусі да і пасля 1905году.


Тэма 10. Беларуская вёска: супярэчнасці мадэрнізацыі


Трансфармацыя традыцыйнага грамадства. Супярэчнасці паміж і мадэрнізацыйнымі працэсамі ўніфікацыі і традыцыйнай культурай паўсюдзённасці. Сацыяльна-эканамічная і канфесійная дыферэнцыяцыя беларускай вёскі. Крызіс экстэнсіўнага шляху развіцця гаспадаркі. Тэхналагічныя навацыі ў сельскай гаспадарцы. Шляхецкая прадпрыймальніцкая гаспадарка як эканамічны і культурны феномен. Узорныя гаспадаркі. Таварыствы сельскіх гаспадароў як асяродак грамадскага жыцця і агратэхнічнага прагрэсу. Сталыпінскія рэформы і развіццё сялянскай прадпрыймальніцкай гаспадаркі. Прадпрыймальніцкая гаспадарка і крызіс традыцыйнага землекарыстання. Аграрнае перанасяленне і яго прычыны. Пытанне аб прычынах малазямелля сялянства. Аграрная эміграцыя з Беларусі і іміграцыя ў Беларусь. Сельскагаспадарчыя калоніі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.: латышскія, літоўскія, нямецкія. Сялянская грамада і працэсы сацыяльна-эканамічнай дыферэнцыяцыі беларускага сялянства. Арганізацыя агрыкультурнага абслугоўвання. Каменнае будаўніцтва. Супрацьпажарная ахова на вёсцы. Барацьба супраць "хуліганства".


Тэма 11. Гарадское і земскае самакіраванне: пад ціскам самадзяржаўнай бюракратыі


Гарадское самакіраванне, асаблівасці яго арганізацыі і функцыянавання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.. Структура гарадскога самакіравання. Гарадское самакіраванне і ўрадавая адміністрацыя. Земскія ўстановы ў Беларусі: "адміністратыўнае" земства 1903г. Праблема "заходняга земства": пазіцыі мясцовага грамадства і ўрадавае вырашэнне. Праблема пашырэння земскага самакіравання на Беларусь: прычыны актуалізацыі і спосабы вырашэння. Пазіцыі адміністрацыі і мясцовага грамадства. Земскія ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губерняў у 1911-1914 гг., іх функцыі і асаблівасці дзеяння.


Тэма 12. Рабочы рух у Беларусі


Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя фактары фармавання масавага рабочага руху ў Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення фабрычна-завадскога заканадаўства. Сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Беларусі. Спецыфіка арганізацыі рабочай салідарнасці ў дробнарамеснай вытворчасці Беларусі: цэхавая арганізацыя, рабочыя касы, узнікненне прафесійных саюзаў. Формы барацьбы рабочых за свае эканамічныя і сацыяльныя правы: страйкі, публічныя акцыі пратэсту, "эканамічны тэрор", збройныя акцыі. Прычыны палітызацыі рабочага руху. Суадносіны эканамічнага, нацыянальнага і палітычнага пытанняў у рабочым руху. Рабочы рух як вызначальная частка грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў 1901-1905 гг.. Дзейнасць С.В. Зубатава па стварэнні ў Беларусі праўрадавых рабочых арганізацый. "Яўрэйская незалежная рабочая партыя" і прычыны яе заняпаду. Прафесійныя саюзы і партыйна-арганізацыйная дыферэнцыяцыя: праблема ўзаемаадносін. Прафесійныя арганізацыі як чыннік у падзеях 1905 г. Арганізацыя рабочага руху і змены ў сацыяльным і эканамічным становішчы пасля 1905г.


Тэма 13 . Фарміраванне грамадска-палітычных плыняў


Сацыяльна-палітычныя, нацыянальна-культурныя і эканамічныя падставы вызначэння грамадска-палітычных накірункаў у Беларусі. Беларусь як вузел сацыяльна-эканамічных і этнакультурных праблем і супярэчнасцяў.Праблема класіфікацыі грамадска-палітычных плыняў у Беларусі. Кансерватыўны, ліберальны і рэвалюцыйны накірункі. Партыйна-арганізацыйная дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных плыняў. Спецыфіка стварэння і дзейнасці палітычных партый і арганіцый у Беларусі. Прычыны паскоранага фарміравання рэвалюцыйных партый. Ліберальна-апазіцыйны рух на Беларусі


Тэма 14. Фарміраванне палітычнай культуры грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст.: рэпрэсіі і экстрэмізм.


Радыкалізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў 1903-1905 гг. Фарміраванне экстрэмісцкіх кірункаў ва ўрадавым і антыўрадавым лагерах Руска-японская вайна як фактар абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў Беларусі. Рэпрэсіўная палітыка адміністрацыі. Арганізацыя фінансавай, прапагандысцкай і баявой дзейнасці рэвалюцыйных партый. Урадавыя рэпрэсіі і тэхніка рэвалюцыйнага падполля. Правакаванне міжэтнічнай варожасці. Гомельскі (1903 г.) пагром і яго вынікі. Антыяўрэйскія пагромы ў Беларусі ў 1903-1904 гг. Абвастрэнне сацыяльна-палітычнага становішча і масавыя антыўрадавыя выступленні ў пачатку 1905 г. Сакавіцкая 1905 г. петыцыя прадстаўнікоў яўрэйскіх грамад аб скасаванні дыскрымінацыйных нормаў. Барацьба за “біржы” улетку 1905 г. Становішча ў буйных гарадах і мястэчках. Тактыка дзеяння рэвалюцыйных партый і ліберальнага асяродку ў канцы лета – восенню 1905 г. Мерапрыемствы мясцовай адміністрацыі па барацьбе з антыўрадавымі выступленнямі летам-восенню 1905 г.


Тэма15. Крызіс улады і грамадства Беларусі ў канцы 1905 – 1906гг.


Масавыя антыўрадавыя выступленні і арганізацыя праўрадавых "патрыятычных" маніфестацый. Тактыка дзеяння адміністрацыі па барацьбе з апазіцыйным рухам. "Курлаўскі" расстрэл 18 кастрычніка 1905г. і рэакцыя на яго мясцовага грамадства. Аршанская і Мазырская "рэспублікі". Антыяўрэйскія пагромы восені 1905г. у Рэчыцы, Полацку, Воршы. . Кастрычніцкая і снежаньскія 1905г. палітычныя ўсеагульныя страйкі і стаўленне да іх розных слаёў мясцовага грамадства. Дзеянні карных вайсковых экспедыцый у Беларусі. Пагром у Гомелі (студзень 1906г.) як прыклад вайсковай карнай аперацыі. Следства па абставінах курлаўскага растрэлу, аршанскага і гомельскага(1906г.) пагромаў і іх вынікі. Беларускае сялянства ў падзеях 1905г. Асаблівасці сялянскіх выступленняў у 1906 г. Крызіс радыкальнай тактыкі і рэвалюцыйных партый у 1906-1914гг. Паліцэйская правакацыя як фактар разлажэння і крызіса рэвалюцыйнага руху. Е. Азеф, Р. Маліноўскі.


Тэма 16 Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі

з выбарамі і дзейнасцю Дзяржаўных дум


Выбарчае заканадаўства і асаблівасці яго ажыццяўлення ў Беларусі. Урадавыя акты 6 жніўня 1905г., 11 снежня 1905 г. "Трэцячэрвеньскае" выбарчае заканадаўства. Формы і метады выбарчай барацьбы, мэты і праграмныя палажэнні асноўных палітычных сілаў. Дзяржаўная Дума I і II скліканняў: склад, характар дзейнасці. Сацыяльны і этнаканфесійны склад, пазіцыі дэпутатаў Дзяржаўных дум, якія былі абраны ад беларускіх губерняў. Супярэчлівасць сацыяльна-палітычных і этнаканфессійных патрабаванняў беларускіх сялян-дэпутатаў. Уплыў дзейнасці Думы на характар і формы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, на тактыку палітычных сілаў. Абмеркаванне рэформаў у адукацыйнай сферы, скасаванні чыншавых землеўладанняў і сервітутаў і сталыпінскіх аграрных пераўтварэнняў у ІІІ і IV Дзяржаўных Думах. Характарыстыка асабістага складу і пазіцый дэпутатаў, абраных у склад Дум ад беларускіх губерняў.


Тэма 17. Беларускае пытанне: нацыянальна-культурнае адраджэнне ў кантэксце грамадска-палітычнага жыцця краю


Спецыфіка беларускага нацыянальна-палітычнага развіцця пад уплывам абмежавальнага заканадаўства і дэфармацыі этнасацыяльнай структуры. Беларускае пытанне ў разуменні мясцовай адміністрацыі. П.Д. Святаполк-Мірскі аб беларусах. Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальнага руху. БСГ у падзеях рэвалюцыі 1905-1907 гг. "Наша ніва" і яе месца ў грамадска-палітычным жыцці краю. "Нашаніўскае адраджэнне". Беларускі нацыянальны рух і польскі грамадска-палітычны рух у краі. "Западно-руссизм": Таварыства "Крестьянин", "Белорусское общество"."Западно-руссизм" і чарнасоценныя партыі: адрозненні сацыяльнага і культурнага аблічча, складу і ідэалогіі. Дакладная нататка мінскага губернатара Гірса "Аб захадах, якія могуць умацаваць самасвядомасць беларусаў і супрацьдзейнічаць іх паланізацыі" (1914г.)


Тэма 18. Польскі грамадска-палітычны рух

у пачатку ХХ ст.


Асноўныя плыні польскага руху на беларускіх і літоўскіх землях на рубяжы ХІХ - ХХ ст. Краёвасць як палітыка-ідэалагічны і культурны феномен. М. Ромер, Э. Вайніловіч, Р. Скірмунт. Палітыка-арганізацыйная дыферэнцыяцыя польскага грамадства ў Беларусі. Польскія партыі і арганізацыі напярэдадні і ў час 1905 – 1907 гг. Грамадска-палітычная і культурная дзейнасць польскіх партыяў і арганізацыяў у міжрэвалюцыйны перыяд (ліпень 1907 . люты 1917 г.) Польскі грамадска-палітычны рух у перыяд выбараў і дзейнасці ІІІ Дзяржаўнай думы (1907-1912) Польскі грамадска-палітычны рух у перыяд выбараў і дзейнасці IV Дзяржаўнай думы (1912-1917) Польская грамадскасць і нацыянальна-культурнае Адраджэнне беларусаў і літоўцаў


Тэма19. Расійскі нацыяналізм і крайне правыя партыі і арганізацыі ў Беларусі


Перадумовы і фактары фармавання ў Беларусі расійскіх крайне правых ("чарнасоценных") арганізацый. Губернская адміністрацыя і крайне правыя. Крайне правыя ва ўмовах наспявання рэвалюцыйнага крызісу ў 1903- 1905. Пагромніцкая антысеміцкая дзейнасць правых фармаванняў. Гомельскі "Саюз рускіх патрыётаў" (1905). Афармленне легальных праваманархічных арганізацый у Беларусі. Асаблівасці ідэалогіі і дзейнасці расійскіх манархічных партый у Беларусі. Сацыяльны і склад арганізацый. Асаблівасці ідэалогіі і дзейнасці крайне правых у 1906-1914гг.


Тэма 20. Яўрэйскі фактар: нацыянальна-культурнае і палітычнае жыццё яўрэйскай грамады Беларусі


Яўрэі і беларусы. Яўрэйская духоўная культура ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.: рэлігійная традыцыя і мадэрнізацыя духоўнага жыцця.

Дзяржаўны і пабытовы антысемітызм. “Протоколы сионских мудрецов”. Дыферэнцыяцыя яўрэйскага нацыянальнага руху: Палесцінафільства, духоўны сіянізм, палітычны сіянізм і яго адрозненні ад палесцінафільства, тэрытарялізм, аўтанамізм, сацыялізм. Сацыял-дэмакратычныя і нэанародніцкія яўрэйскія партыі і арганізацыі ў Беларусі.


Тэма 21. Грамадскія аб'яднанні: ад традыцыйнага грамадства да грамадства индустрыяльнага


Грамадскія аб'яднанні і арганізацыі ў сістэме расійскай манархіі, іх паходжанне і сацыяльная сутнасць. Палітыка-прававыя ўмовы існавання грамадскіх аб'яднанняў да 1905 г. Змены ў прававым рэгуляванні стварэння і дзейнасці грамадскіх арганізацый пасля 1905г. Губернскія "па справах таварыстваў упраўленні". Асаблівасці стварэнняі дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў у залежнасці ад этнаканфесійнай прыналежнасці. Дабрачынныя філантрапічныя таварыстывы, медыцынскія, культурна-асветніцкія, тэатральныя і літаратурна-мастацкія аб'яднанні. Краязнаўчыя таварыствы. Фінансава-крэдытныя таварыствы. Сельскагаспадарчыя таварыствы. Рэлігійныя грамадскія аб'яднанні ў грамадска-палітычным жыцці, развіцці культуры.


ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ


Тэма 1. Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.

  1. Сутнасць праблематыкі "улада і грамадства". Асноўныя тэрміны і вызначэнні.
  2. Расійская манархія і яе інстытуты ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.. Жандарскія, паліцэйскія і вайсковыя структуры ў Беларусі. Арганізацыя судовай улады ў Беларусі.
  3. Прэрагатывы губернатарскай улады. "Абавязковыя пастановы" губернатараў. "Выключнае становішча" і "Вайсковае становішча".


Тэма 2. Царква, дзяржава і грамадства ў пачатку ХХ ст.

  1. Прававое рэгуляванне рэлігійнага жыцця і дзейнасці.
  2. Праваслаўная царква як дзяржаўная структура
  3. Касцёл і беларускае нацыянальнае адраджэнне
  4. Юдаізм у Беларусі: цэнтры рэлігійнай вучонасці, іх культурнае значэнне.


Тэма 3. Сацыяльная, этнаканфесійная і дэмаграфічная структура насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ ст.

  1. Беларусы у пачатку ХХ ст. : сацыяльна-эканамічная і дэмаграфічная структура этнасу.
  2. Габрэйскае насельніцтва Беларусі у пачатку ХХ ст.
  3. Палякі і расейцы ў Беларусі: праблема ідэнтыфікацыі.



Тэма 4. Паўсюдзённае жыццё ў пачатку ХХ ст. старое і новае
  1. Змены ў паўсюдзённым жыцці мадэрнізацыйных працэсаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы.
  2. Спажывецкая культура насельніцтва пачатку ХХ ст.
  3. Гарады і мястэчкі як поліэтнічныя і полікультурныя асяродкі грамадска-палітычнага жыцця.


Тэма 5. . Беларуская вёска: супярэчнасці мадэрнізацыі

  1. Крызіс экстэнсіўнага шляху развіцця гаспадаркі. Тэхналагічныя навацыі ў сельскай гаспадарцы.
  2. Шляхецкая прадпрыймальніцкая гаспадарка як эканамічны і культурны феномен. Узорныя гаспадаркі.
  3. Таварыствы сельскіх гаспадароў як асяродак грамадскага жыцця і агратэхнічнага прагрэсу.


Тэма 6. Гарадское і земскае самакіраванне

  1. Гарадское самакіраванне, асаблівасці яго арганізацыі і функцыянавання ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  2. Праблема "заходняга земства": пазіцыі мясцовага грамадства і ўрадавае вырашэнне


Тэма 7. Фарміраванне грамадска-палітычных плыняў

  1. Сацыяльна-палітычныя, нацыянальна-культурныя і эканамічныя падставы вызначэння грамадска-палітычных накірункаў у Беларусі.
  2. Кансерватыўны, ліберальны і рэвалюцыйны накірункі: сацыяльная база і ідэалагічныя платформы
  3. Партыйна-арганізацыйная структура грамадскага руху


Тэма 8. Рабочы рух у Беларусі

  1. Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя фактары фармавання масавага рабочага руху ў Беларусі.
  2. Формы барацьбы рабочых за свае эканамічныя і сацыяльныя правы. Прычыны палітызацыі рабочага руху.
  3. Прафесійныя саюзы і партыйна-арганізацыйная дыферэнцыяцыя: праблема ўзаемаадносін.


Тэма 9. Крызіс улады і грамадства Беларусі ў 1903 – 1906 гг.
  1. Радыкалізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў 1903-1905 гг. Фарміраванне экстрэмісцкіх кірункаў ва ўрадавым і антыўрадавым лагерах.
  2. Антыяўрэйскія пагромы ў Беларусі ў 1903-1906 гг.
  3. Тактыка дзеяння рэвалюцыйных партый і ліберальнага асяродку ў канцы лета – восенню 1905 г.


Тэма 10. Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю Дзяржаўных дум

  1. Выбарчае заканадаўства і асаблівасці яго ажыццяўлення ў Беларусі.
  2. Дзяржаўная Дума I і II скліканняў: склад, характар дзейнасці.
  3. "Трэцячэрвеньская манархія" і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі


Тэма 11. Беларуски нацыяналны грамадска-палитычны и культурны рух
  1. Беларускае пытанне ў разуменні мясцовай адміністрацыі.
  2. Беларускі нацыянальны рух і польскі грамадска-палітычны рух у краі.
  3. "Западно-руссизм" і беларускі рух у пачатку ХХ ст.


Тэма 12. Польскі грамадска-палітычны рух у пачатку ХХ ст.

  1. Асноўныя плыні польскага руху на беларускіх і літоўскіх землях на рубяжы ХІХ - ХХ ст.
  2. Краёвасць як палітыка-ідэалагічны і культурны феномен.
  3. Грамадска-палітычная і культурная дзейнасць польскіх партыяў і арганізацыяў у міжрэвалюцыйны перыяд (ліпень 1907 - люты 1917 г.)
  4. Польская грамадскасць і нацыянальна-культурнае Адраджэнне беларусаў і літоўцаў


Тэма 13. Расійскі нацыяналізм і крайне правыя партыі і арганізацыі ў Беларусі

  1. Перадумовы і фактары фармавання ў Беларусі расійскіх крайне правых ("чарнасоценных") арганізацый.
  2. Крайне правыя ва ўмовах рэвалюцыйнага крызісу ў 1903- 1906.
  3. Асаблівасці ідэалогіі і дзейнасці расійскіх манархічных партый у Беларусі. Сацыяльны і склад арганізацый.


Тэма 14. . Яўрэйскі фактар: нацыянальна-культурнае і палітычнае жыццё яўрэйскай грамады Беларусі

  1. Дзяржаўны і пабытовы антысемітызм. “Протоколы сионских мудрецов”.
  2. Дыферэнцыяцыя яўрэйскага нацыянальнага руху.
  3. Яўрэйская духоўная культура ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.


Тэма 15. Грамадскія аб'яднанні ў Беларусі

  1. Дабрачынныя і філантрапічныя таварыстывы,
  2. Фінансава-крэдытныя таварыствы.
  3. Сельскагаспадарчыя таварыствы



ТЭМАТЫКА

ЗАЛІКОВЫХ РЭФЕРАТАЎ


  1. Савецкая беларуская гістарыяграфія гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. у 20-30-я гг. ХХ ст.
  2. Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі пачатку ХХ ст. у асвятленні М.В. Доўнар-Запольскага.
  3. Савецкая беларуская гістарыяграфія гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. у 40-80-я гг. ХХ ст.
  4. Сучасная беларуская гістарыяграфія грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.(90-я гг. ХХ ст. – сучасны перыяд)
  5. Расійская палітыка і адміністрацыя ў Беларусі у пачатку ХХ ст. у адлюстраванні мемуараў С.Ю. Віттэ, С.Е. Крыжаноўскага і П. Р. Курлава.
  6. Мадэрнізацыйныя працэсы ў гаспадарцы Беларусі у сучаснай айчыннай гістарыяграфіі.
  7. Асноўныя публікацыі дакументальных крыніц па праблемах грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.
  8. Мемуарныя крыніцы па праблемах грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку ХХ ст.
  9. Асаблівасці этнаканфесійнага і сацыяльна-эканамічнага размеркавання грамадства Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  10. Асаблівасці ўрбанізацыйнага працэсу ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
  11. Беларуская вёска ў грамадска-палітычным жыцці пачатку ХХ ст.
  12. Асаблівасці палітычнага курсу расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
  13. "Курлаўскі расстрэл" у Мінску 18 кастрычніка 1905г.
  14. Паўсюдзённае жыццё і структуры паўсюдзённасці у Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  15. Сацыяльна-палітычная дыферэнцыяцыя і фарміраванне палітычных кірункаў і партый у пачатку ХХ ст.
  16. Польскі нацыянальны і грамадска-палітычны рух у Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  17. Беларускі нацыянальны і палітычны рух: фарміраванне і дзейнасць
  18. Экстрэмізм у грамадска-палітычным жыцці Беларусі пачатку ХХ ст.: крыніцы ўзнікнення і асаблівасці.
  19. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю І Дзяржаўнай думы Расіі.
  20. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю ІІ Дзяржаўнай думы Расіі
  21. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю ІІІ Дзяржаўнай думы Расіі
  22. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў сувязі з выбарамі і дзейнасцю ІV Дзяржаўнай думы Расіі
  23. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі у сувязі з увядзеннем земскага самакіравання.
  24. Рабочы і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  25. Гомельскія пагромы 1903 г.і 1906 гг.: падабенства і адрозненні.



Крыніцы і літаратура:



1905 год в Гомеле и Полесском районе: Материалы по истории социал-демократического и рабочего движения в 1893 - 1906 гг. – Гм.,1925.

Абезгауз З.Е. Рабочий класс Белоруссии в начале XX века (1900 – 1913). - Мн.,1977.

Аврех А.Я. Столыпин и III Дума,- М.,1968.

Аврех А.Я. Столыпин и судьбы реформ в России.- М.,1991.

Аврех А.Я. Царизм и IV Дума.1912 - 1914 гг.-М.,1981.

Бараноўскі Л.С. Дэмаграфічная характарыстыка рабочых Гомельскіх майстэрань Лібава-Роменскай чыгункі /канец ХІХ - пачатак XX ст./ //Becці Акадэміі навук БССР. Сер. грамадскіх навук. - 1973. - №4. - С.108 - 115.

Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии 1861 -- 1914 гг. - Мн., 1989.

Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861 - 1904 гг.- Мн., 1983.

Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883 - 1903 гг. - Мн.,1973.

Біч М..B. Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку XX ст. //Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Сер. грамадскіх навук. - 1972. - № 4. - С.34 - 40.

Богданович А.В. Три последних самодержца. Дневник.- М., 1990.

Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии 1860 - 1900 гг.-Мн., 1978. -

Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец XIX – февраль 1917г.).-Мн.,1994.

Бунд в Беларуси.1897 - 1921: Документы и материалы. – Мн., 1997.- "Всеподданейший отчет...- виленского, гродненского и ковенского генерал-губернатора П.Д.Святополка-Мирского Николаю II // Беларускі гістарычны часопіс.-1997,- №2.- С.94 - 116.

Бядуля 3. Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі// Arche.- 2000.-№3 – с.23-33.

Витте С.Ю. Воспоминания: В 3 т. -М.,1960.

Воранава АЛ. Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. – Мн., I960.

Ганелин Р.Ш. Российское самодержавие в 1905 году. Реформы и революция. - Спб., 1991.

Гісторыя Беларускай ССР у пяці тамах.- Мн.,1972. - Т.2.

Гомельский процесс. Подробный отчет /Сост. Б.А.Кревер.- Спб.,1907

Диренок Е.Д. Полесская организация большевиков в борьбе против царизма/1903 - март 1917 гг./. -Мн.,1965.

Документы и материалы по истории Белоруссии (1900 - 1917 гг.). - Т.III. - Мн.,1953

Дубенцов Б.Б. Высшее чиновничество России в конце XIX – начале XX вв. // Крупные аграрии и промышленная буржуазия России и Германии в конце XIX – начале XX вв. – М., 1988

Дубянецкі Э. Менталітэт беларусаў: спроба гісторыка-псіхалагічнага аналізу //Беларусіка - Albaruthenica.- Мн.,1992. - Кн.2. - С.192 - 201.

Евреи. По страницам истории/ Сост. С.Асиновский, Э.Иоффе.- Мн.,1997.

Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России. М., 1983.

Забаўскі М.М. Грамадска-палітычная барацьба ў Беларусі ў ходзе выбараў і дзейнасці расійскай Дзяржаўнай Думы І - ІV скліканняў/1906 - 1917 гг./: Аўтарэферат дыс. ...д-ра гіст. навук: 07.00.02 /Бел.дзярж.пед.ун-т.- Мінск,2000. - 40 с.

Забаўскі М.М. Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі зувядзеннем земства ў Беларусі //Весці Акадэміі навук БССР. Сер.грамадскіх навук.- 1987,- № 1. - С.61 - 68.

Забаўскі М.М. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму, урадавых партый і арганізацый на Беларусі /канец XIX - 1917 г./ //Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку XX ст.:3б. навук.прац.-Мн.,1998.-С.125 - - 144.

Забаўскі М.М. Палітычная барацьба ў Беларусі ў перыяд выбараў у III Дзяржаўную думу //Весці АН БССР .Сер.грамадскіх навук.- 1987. - № 5. - С.74 - 82.

Забаўскі М.М. Палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад беларускіх губерняў у IV Дзяржаўнай Думе Расіі //Весці АН Беларусі. Сер. гуманітарных навук.- 1998.-№3. - С.75 - 81.

Забаўскі М.М. Расійская дзяржаўная Дума ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі(1906 - 1917 гг.).- Мн.,1999.

Забаўскі М.М. Саюз рускага народа //Беларусь: Энцыклапедычны даведнік.- Мн.,1995.

Забаўскі М.М.,Пуцік У.С. Прадстаўніцтва ад Беларус у Дзяржаўнай Думе Pacіі (1906 - 1917 гг.).- Мн.,1998.

Зайончковский П.А. Правительственный аппарат самодержавной России в XIX в.- М.,1978..

Зайончковский П.А. Российское самодержавие в конце XIX столетия (Политическая реакция 80 - х - начала 90-х годов).- М.,1970.

История БССР:В 2 т. –Мн.,1961.- T.I.

История рабочего класса Белорусской ССР: В 4т.- Мн.,1984.- T.I.

Киселев И.Н., Корелин А.П., Шелохаев В.В. Политические партии России в 1905 - 1907 гг.: Численность, состав, размещение (Количественный анализ) //История СССР. - 1990. - № 4. - С.71- 88.

Кімель Я. Яўрэйскае гарадское насельніцтва Бедарусі ў 1897 - 1926 гг.// Беларусіка-Аlbaruthenica.- Мн.,1995. - Кн.4. - С.89 - 92.

Кон Н. Благословение на геноцид: Миф о всемирном заговоре евреев и "Протоколах сионских мудрецов".- М.,1990.

Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в.- Мн.,1985.

Кризис самодержавия в России.1895 - 1917 гг. - Л.,1984.

Куликов С.В. Социальный облик высшей бюрократии России накануне Февральской революции // Из глубины времен. Вып.5. – СПб., 1995. – С.3–25;

Курлов П.Г. Гибель императорской России. - М., 1992.

Ледевич М. Воспоминания очевидца. Погром в Гомеле в 1906 г. //Известия Гомельского губернского комитета РКП,- 1923.-№ 47/48.- С.122 - 124.

Липинский Л.. Лукьянов Е. Крестьянское и солдатское движение в Белоруссии (1900 - 1907 гг.).- Мн.,1969.

Липинский Л.П. Классовая борьба в белорусской деревне,1907- 1914 гг.- Мн.,1981.

Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии.- Мн.,1978.

Липинский Л.П., Лукьянов Е.П. Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907- февраль 1917 гг.).- Мн.,1967.

Мартюхова М.А. На переломе революции: Общественно-политическое движение в Белоруссии в связи с учреждением Государственной Думы в России (август 1905 - июль 1906 гг.) - Мн.,1986.

Нарысы гісторыі Беларусі:У 2 ч./ АН Беларусі. Ін-т гісторыі.- Мн.,1994.- Ч.1.

Непролетарские партии России: Урок истории /Под общ.ред. И.И. Минца. - М.,1984.

Никольский Н. М. История русской церкви, 3-е изд. М., 1985.

Пайпс P. Россия при старом режиме. - М., 1993.

Панютич В.П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии (1861 - 1914 гг.) - Мн.,1969.

Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861 - 1900 гг. - Мн.,1990.

Политические партии и политическая полиция. /Под общ.ред. Э.М.Энтина. – М.,-Мн., – Гм.,1996.

Политические партии России: коней XIX - первая треть XX века.- М.,1996.

Программы политических партий России: конец XIX - начало ХХвв.- М.,1995.

Раскин Д.И. Специализация высшей российской бюрократии XIX – начала XX в.: образование, профессиональный опыт, продвижение по службе // Из глубины времен. Вып.3. – СПб., 1994

Революционное движение в Белоруссии 1905 - 1907 гг. Документы и материалы.- Мн., 1955.

Революционное движение в Белоруссии. Июнь 1907 - февраль 1917. Документы и материалы.-Мн.,1987.

Революционные события в Гомеле и Гомельской области в годы первой русской революции 1905 - 1907 гг. Документы и материалы /Сост.Д.И.Коробочко, С.И.Лерман, А.Д.Потыко.-Гм.,1955.

Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. - Мн.,1980.

Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. – Мн.,1995.

Соколова М. Общественные объединения и движения в Беларуси в конце XVIII – начале XX века: проблемы становления гражданского общества. - Мн., 2002.

Солодков Т.Е. Борьба трудящихся Белоруссии против царизма (1907 - 1917 гг.). - Мн.,1967.

Спирин С.М. Крушение помещичьих и буржуазных партий в России (начало XX в. - 1920 г.). - М.,1977.

Сташкевич Н.С., Романовский И.Ф. Помещичье-монархические партии и организации в Беларуси //Палітычныя партыі Беларусі. Сер.Гістарычныя сшыткі".- Мн.,1994.- С.217 - 261.

Сташкевіч М.С., Раманоўскі І.Ф. Манархічныя партыі і арганізацыі на Беларусі (1905 - 1918 гг.) //Becнік БДУ. Сер.3. - 1993.-№ 2.- С.З-6.

Столыпин П. А. Нам нужна Великая Россия...: Поли. собр. речей в Государственной думе и Гос. совете, 1906-1911 гг. М., 1991.

Цвікевіч А. "Западно-руссизм": Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку XX вв.- Мн.,1993.

Цітоў B.C. Этнаграфічная спадчына. Беларусь: Краіна і людзі.-Мн.,1996.

Чаквін I., Навагродзкі Т. Праблемы нацыянальных меншасцяў і м!жнародных адносін на Беларусі //Форум. Інфармацыйна-культурны бюлетэнь. - 1995. -№ 1. - С. 15 - 22.

Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905 - 1907 гг.- Мн.,1962.

Шаціла В. Рэвалюцыйная барацьба ў Мінску ў гады першай рускай рэвалюцыі (1905-1907 гг.).- Мн.,1956.

Шибеко З.В. Минск в конце XIX - начале XX в.: Очерк социально-экономического развития. - Мн.,1985.

Шибеко З.В., Шибеко С.Ф. Мн.,: Страницы жизни дореволюционного города. - Мн.,1990.

Шыбека З.В. Беларускія і яўрэйскія грамады мястэчкаў Беларусі ў працэсе горадаўтварэння (1861 - 1904 it.) //Беларусіка -Albaruthenica. – Мн.,1995. - Кн.4.- С.69 - 77.

Шыбека З.В. Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ - пачатак XX ста-годдзяў). – Мн.,1997.

Юрочкин М.А. Реформа городского самоуправления в Беларуси во второй половине ХІХ - начале ХХ вв. Мн., 2002.


Вучэбнае выданне


МІХЕДЗЬКА Валянцін Аляксеевіч


УЛАДА І ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСІ

НА ПАЧАТКУ ХХ СТ.


Вучэбная праграма спецкурса


У аўтарскай рэдакцыі


Падпісана ў друк 24.05.2004 г. (36) Фармат 6084 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура "Times New Roman". Ум. друк. арк.2,4 Улік.друк.арк. 1,6 Наклад 15


Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны", 246019, Гомель, вул. Савецкая, 104


Надрукавана на рызографе з арыгінала-макета ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны",246019, Гомель, вул. Савецкая, 104




3


4


5


6


7


8

29

9

28

10

27

11

26

12

25

13

24

14

23

15

22

16

21

17

20

18

19