Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю

Вид материалаДокументы

Содержание


5.1. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ 1920 – 1930-х гадоў
5.1.2. Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону паэзіі.
Є. Плужника.
М. Зерова, М. Рильського, М. Драй-Хмари
М. Бажана “17 патруль”
5.1.3. Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону прозы.
П. Панча, А. Любченка
А. Головка “Можу”
У. Самчука “Марія”
Вишневі усмішки” Остапа Вишні
Б. Лепкого “Мазепа”
5.1.4. Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону драматургіі
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

5.1. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ
1920 – 1930-х гадоў




5.1.1. Развіццё творчых метадаў і стыляў.

Эвалюцыя мастацкіх формаў, якія выпрацавала літаратура ў папярэдні перыяд. Сімвалізм, футурызм, імпрэсіянізм, экспрэсіянізм – мастацкія напрамкі і стылёвыя тэндэнцыі. Неарамантызм, неарэалізм, неакласіцызм.

Змаганне літаратурных арганізацый: «псіхалагічная Еўропа» ці «чырвонае асветніцтва»? Літаратурная дыскусія 1925 – 1928 гг. Тыпалогія ўкраінскага і беларускага нацыянальнага адраджэння. Літаратурна-грамадскі рух і літаратурны друк у Савецкай Украіне. «Плуг», «Гарт», Вапліте, «Ланка», ВУСПП, «Літаратурно-науковий вісник», «Горно», іх ідэйна-эстэтычныя платформы.

Літаратуразнаўства палітычнага заказу, вульгарна-сацыялагічная метадалогія, іх негатыўны ўплыў на развіццё літаратуры. Грамадска-палітычныя і літаратурна-эстэтычныя перадумовы ўзнікнення сацыялістычнага рэалізму.

5.1.2. Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону паэзіі.

Асноўныя тэмы і матывы ўкраінскай паэзіі перыяду: Украіна як край і народ, героіка і трагедыя войнаў, дабро і зло, мудрасць і неабачлівасць, аптымізм і скепсіс, вера і паняверка, чалавек і культура, чалавек і прырода, каханне як краса і драма.

Палеміка ўкраінскіх футурыстаў з класікамі, неакласікамі і «ўсімі, хто не з імі». Культ індывідуалізму, урбанізму ў творах М. Семенка (“Кобзар”– 1924), Г. Шкурупія (“Психотези” – 1922). Авангардызм, «канструктыўны дынаміз, ці спіралізм», В. Поліщука (“Аеролірика, “Радіо” і інш. ). Лірызм і тэхнакратычнасць як стылёвыя адметнасці лірыкі авангардыстаў.

Трагічнае гучанне «абстрактнага гуманізму» ў творах Є. Плужника. Зборнік “Дні” (1926). Філасофскі роздум у паэме “Галілей”. Філігранная праца над словам і вершам. Спалучэнне народнай версіфікацыі з верлібрам у новай эстэтыцы.

Шлях В. Елана і В. Чумака ад сімвалізму да рэвалюцыйнага рамантызму. Зборнікі “Удари молота і серця” і “Червоний заспів”, 1920. Жанры фанфарных од і маршаў як альтэрнатыва рамансавай паэзіі.

Неакласіцызм М. Зерова, М. Рильського, М. Драй-Хмари ў барацьбе з нігілізмам у сферы культуры. Паэтыка неакласікаў, іх бачанне развіцця літаратуры. Пераклады з Лукрэцыя, Вергілія, Авідыя, В. Брусава, Ж. Эрэіда, М. Багдановіча (пераклады М. Драй-Хмары), Янкі Купалы (пераклады М. Зэрава і М. Рыльскага). Максім Багдановіч у даследаваннях і перакладах М. Драй-Хмары. Роля мастацкага перакладу ў развіцці вобразна-выяўленчага патэнцыялу ўкраінскай паэзіі.

Эвалюцыя ідэйнага і жанрава-тэматычнага дыяпазону лірыкі Володимира Сосюри: ад рэвалюцыйнай “Червоної зими” (1921) да гістарычнай паэмы “Мазепа” (1928 – 1960) і пакаяльна-спавядальнага “Розстріляного безсмертя” (1960). Традыцыі “Зів’ялого листя” І. Франка ў інтымнай лірыцы. Запавет У. Сасюры “Любіть Україну” (1944). Лёс верша. Лаканізм філасофскай лірыкі паэта 1960-х гадоў.

Творчасць камсамольскіх паэтаў І. Кулика і П. Усенка і вершаваны раман “Скелька” І. Багряного, зборнік Д. Фальківського “На пожарищі” як альтэрнатыва афіцыёзу ў мастацтве.

Унутраныя супярэчнасці паміж неарамантычным пафасам і барокавай паэтыкай у зборніках М. Бажана “17 патруль” (1926), “Різьблена тінь” (1927), “Будівлі” (1929), “Поезії” (1930). Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць паэмы “Смерть Гамлета”.

Дыскусіі паміж паэтамі Савецкай Украіны, Заходняй Украіны і ўкраінскімі паэтамі-эмігрантамі.

Рэпрэсіі супраць новага пакалення паэтаў – і традыцыяналістаў, і авангардыстаў – на пачатку 1930-х гадоў

5.1.3. Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону прозы.

Ад завяршальнага этапу класічнага рэалізму да экспрэсіяністычна-імпрэсіяністычнай прозы (ад М. Кацюбінскага – да М. Іўчанкі, Г. Касынкі, М. Хвылявога, А. Любчанкі). Імпрэсіяністычная плынь у прозе: кампазіцыйна-фрагментарныя, штрыхавыя тэксты і інтэртэксты ў параўнанні з традыцыйнай апісальнай літаратурай.

Традыцыйнае і наватарскае ў творах П. Панча, А. Любченка 1920-х гадоў. «Форма самога жыцця» — рэалістычнасць і экспрэсія стылю маладога П. Панча: “Земля”, “Голубі ешелони”. Кінакадравасць “Вертепу”, лірапсіхалагізм апавяданняў “Тихий хутір”, “Гайдар”, сатырычная выкрывальнасць у творах “Образа”, “№ 2002” і інш. А. Любчанкі.

Янка Купала як перакладчык прозы П. Панча і А. Любчанкі.

Рамантычна-імпрэсіяністычныя творы А. Головка “Можу” (1926), “Червоний роман” (1929) – містычна-неарэалістычная аповесць “Остап Шаптало” (1922) В. Підмогильного – сімвалісцкая навелістыка “Блакитного роману” (1919) Г. Михайличенка.

Імпрэсіянізм і неарэалізм навел Г. Косинки “Фавст”, “Темна ніч”, “Десять”, “Заквітчаний сон”, “В житах”, “Політика”, “Мати”. Выпады вульгарна-сацыялагічнай крытыкі (С. Шчупак) супраць арыгінальнага мастацкага мыслення Г. Касынкі.

Неарэалістычны раман У. Самчука “Марія” – першы твор пра галадамор на Украіне. Элементы фальклорнай сімволікі ў творы. “Марія” – антытэзіс сацрэалістычнай прадукцыі І. Кірыленкі, І. Ле і іншых «прасвіцянаў», апалагетаў гвалтоўнай калектывізацыі.

Вишневі усмішки” Остапа Вишні як новы якасны этап у гумарыстычна-сатырычнай прозе. Сродкі стварэння камічнага. Фальклорная аснова, традыцыі М. Гогаля і М. Твэна. Палеміка з футурыстамі і плужанамі. М. Хвылявы, М. Куліш, І. Сенчанка як абаронцы сатырычных жанраў.

Футурыстычна-натуралістычная, авантурніцкая навела як характэрны і спецыфічны жанр, мастацкая ілюстрацыя часу (Г. Шкурупій, А. Слісарэнка).

Гістарычны цыкл аповесцей Б. Лепкого “Мазепа” (1926 – 1929). Аспрэчванне рамантычнай гістарыяграфічнай традыцыі («Мазепа» Байрана) і імперскай гістарыясофіі («Палтава» А. Пушкіна).

Неарэалістычная псіхалагічная аповесць “Смерть” (1928) Б. Антоненка-Давидовича – антытэзіс да “Червоних етюдів” І. Микитенка. Сацрэалістычнае «чырвонае асветніцтва» супраць мадэрнізму.

5.1.4. Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону драматургіі

Змаганне двух тэатральных школ: тэатра імя Івана Франка – за праўдападабенства, «Беразоля» Леся Курбаса – за ўмоўнасць і псіхалагізм. Маргіналізацыя сатырычных і трагедыйных жанраў.

Маральныя дыскусіі ў эксперыментальна-псіхалагічных драмах У. Віннічэнкі: спадчыннасць і маральны выбар, грэх і парушэнне прыроднага закону (“Гріх”, “Закон”).

Выклік І. Мікітэнкі У. Віннічэнку, М. Кулішу і Л. Курбасу. Партыйная ідэалогія і сацрэлістычная эстэтыка ў сацыяльна-палітычных драмах “Диктатура” (1929) і інш. Эфекты «крывога люстэрка» ў камедыі “Соло на флейті” (1936).

Ідэалізацыя рэвалюцыйнай суперволі у п’есах “Бунтар” (1922), “Підземна Галичина” (1926) М. Ірчана. Прапаганда бальшавіцкіх дактрынаў у п’есах О. Корнійчука “Загибель ескадри” (1933) і інш.

Нечаканыя «павароты» рэвалюцыі ў неарамантычнай драме “Яблуневий полон” (1926) І. Дніпровського і трагікамедыі “Республіка на колесах” (1928) Я. Мамонтова. Апакаліптычныя матывы ў экспрэсіяністычных трагедыях М. Куліша.

Нацыянальны неарамантызм у спрэчцы з пралетарскім рамантызмам. Гістарычныя драмы “Про що тирса шелестіла (1918), “Северин Наливайко” (1928), “Вельможна пані Кочубеїха” (1930) С. Черкасенка, “Алмазне жорно” (1928), “Свіччине весілля” (1930) І. Кочери, “Павло Полуботок” (1928) К. Буревія.

Нацыянальныя ідэі і характары ў «філалагічнай камедыі» “Мина Мазайло” (1928) М. Куліша і вершаванай трагікамедыі “Змова в Києві” (1933) Є. Плужника.