Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю

Вид материалаДокументы

Содержание


Уводзіны ў гісторыю ўкраінскай літаратуры)
1.2. Зараджэнне ўласна ўкраінскай літаратуры (XII – XIII ст.). Украінскі фальклор.
1.3. Літаратура XVI – XVIII ст. Казацкія летапісы.
Барока. Ідэі Асветніцтва.
1.4. Літаратурны працэс першай палавіны — сярэдзіны XIX ст.
1.5. Літаратурны працэс другой палавіны XIX ст.
1.6. Літаратурны працэс канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
1.7. Літаратурны рух ва Украіне ў 20–30-я гады ХХ ст.
1.8. Шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры сярэдзіны — другой палавіны ХХ ст.
1.9. Украінская літаратура канца ХХ – пачатку ХХІ ст.: агульныя тэндэнцыі, наватарства, імёны.
2. Старажытная ўкраінская літаратура
2.1.2. Храналагічныя межы эпохі ў розных еўрапейскіх літаратурах. Сувязі з традыцыямі Антычнага свету. Хрысціянства як інтэграцы
2.1.3. ХІ – ХІІІ ст. Літаратура Кіеўскай Русі як агульная спадчына ўсходніх славян. Летапісанне.
Повість врем’яних літ”
Слово о полку Ігоревім”
2.1.4. Аратарска-прапаведніцкая проза.
Володимир Мономах
2.1.5. Агіяграфія. Паломніцкая проза.
Києво-Печерський патерик
2.1.6. Літаратура ХІІІ – ХV ст. Якаснае развіццё жанрава-стылёвай сістэмы. Узмацненне самабытнасці ўкраінскай, беларускай і руск
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

ІІІ. ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

1. ПРАПЕДЭЎТЫКА
(УВОДЗІНЫ Ў ГІСТОРЫЮ ЎКРАІНСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ)



1.1. Гісторыя ўкраінскай літаратуры як галіна літаратуразнаўства.

Украінцы ў часе і прасторы. Фарміраванне і развіццё ўкраінскай народнасці і нацыі. Літаратура – культура – нацыя. Літаратура як форма інтэлектуальнага і духоўнага жыцця народа, узаемасувязь з палітыкай, рэлігіяй, філасофіяй.

Праблема перыядызацыі ўкраінскай літаратуры, прынцыпы і крытэрыі – гісторыка-сацыяльны, гісторыка-культурны, эстэтычны. Асноўныя асаблівасці літаратурнага працэсу ў гістарычным аспекце, суаднесенасць з культурна-цывілізацыйным развіццём Еўропы. Літаратура Украіны і Беларусі: тыпалагічныя паралелі і нацыянальная адметнасць.

1.2. Зараджэнне ўласна ўкраінскай літаратуры (XII – XIII ст.). Украінскі фальклор.

Вытокі і шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры. Летапісанне, творы рэлігійных жанраў, узнікненне свецкай літаратуры, перакладныя творы.

Гістарычныя песні, адлюстраванне ў ix гераічнай барацьбы народа супраць ворагаў-заваёўнікаў. Украінскія думы – своеасаблівы жанр народных ліра-эпічных песень. Змест i жанрава-стылёвыя асаблівасці дум, ix бытаванне. Школьная вершатворчасць, царкоўна-рэлігійныя вершы Л. Барановіча, І. Максімовіча, К. Зіноўева, творчасць «вандроўных дзякоў». Школьная драма, лялечны тэатр.

1.3. Літаратура XVI – XVIII ст. Казацкія летапісы.

Палемічная літаратура (2-я пал. XVI — XVII ст.) і яе буйнейшыя прадстаўнікі — Г. Сматрыцкі, З. Капысценскі, Х. Філалет i інш.

І. Вышанскі i яго творчасць. Актуальнасць тэматыкі, палемічная завостранасць трактатаў i пасланняў Вышанскага, адметнасць стылю.

Казацкія летапісы як помнік вызваленчай вайны 1648 – 1654 гг. Летапісы Самавідца, Г. Грабянкі i С. Вялічкі.

Украінскае Барока. Ідэі Асветніцтва.

Гыгорый Скаварада (1722 – 1794) як філосаф, мысліцель, педагог i пісьменнік. Асветніцкая i літаратурная дзейнасць Г. Скаварады. Цыкл «Байкі Харкаўскіяі» (1774) – пачатак жанру байкі ва ўкраінскай літаратуры. Зборнік вершаў «Сад боскіх песень». Багацце зместу i адметнасць паэтыкі «песняў» Скаварады. Значэнне творчасці Г. Скаварады.

1.4. Літаратурны працэс першай палавіны — сярэдзіны XIX ст.

Украінская літаpaтypa XIX ст. – якасна новы этап у сацыяльна-гістарычным i культурным жыцці Украіны. Вытокі, адметнасць, шляхі развіцця. Выяўленне ў ёй нацыянальнай спецыфікі, паглыбленне дэмакратызму, ідэйна-тэматычнае ўзбагачэнне i жанрава-стылёвая разнастайнасць.

Іван  Катлярэўскі (1769 – 1838) – пачынальнік новай украінскай літаратуры. Біяграфія і літаратурная дзейнасць. Месца i значэнне І. Катлярэўскага ў гісторыі ўкраінскай літаратуры.

Украінскі рамантызм 20-60 гг. XIX ст. Фалькларызм, народна-песенная аснова паэзіі Л. Баравікоўскага, А. Мятлінскага, А. Афанасьева-Чужбінскага, М. Пятрэнкі, багацце жанрава-стылёвай палітры (балада, лірычная песня, раманс, элегія, санет i інш.).

Тарас Шаўчэнка (1814 – 1861) як буйнейшы прадстаўнік рамантызму ва ўкраінскай літаратуры. Жыццёвы i творчы шлях. Ранняя творчасць. Зборнік «Кабзар» (1840). Спалучэнне рамантызму, сентыменталізму i рэалізму ў творах паэта. Палітычная сатыра («Сон», «Каўказ», пасланне «I мёртвым, i жывым…»). Творчасць перыяду турэмнага зняволення i ссылкі. Цыкл «У каземаце» (1847), «захаляўныя» кніжкі («Нявольніцкая муза»), Кос-Аральскі цыкл. Проза Т. Шаўчэнкі. Творчасць пасля ссылкі. Т. Шаўчэнка i Беларусь.

1.5. Літаратурны працэс другой палавіны XIX ст.

Украінская літаратура паслярэформеннай эпохі. Паглыбленне рэалізму i дэмакратычных тэндэнцый у творчасці М. Ваўчок, Ю. Фядзьковіча, Л. Глібава, С. Руданскага, пашырэнне жанрава-стылёвых магчымасцей украінскай паэзіі i прозы. П. Куліш (1819 – 1897) як пісьменнік, этнограф, культурны дзеяч.

Творчасць Івана Нячуй-Лявіцкага (1838 – 1918) і Панаса Mірнага (1849 – 1920) – новы этап у развіцці рэалізму ва ўкраінскай літаратуры.

Украінскі тэатр i драматургія. Творчая спадчына Марка Крапіўніцкага (1840 – 1910), Міхайлы Старыцкага (1840 – 1907), Івана Карпенкі-Карага (1846 – 1907) – важнейшае дасягненне ўкраінскай драматургіі канца XIX ст. Характар драматычнага канфлікту, паглыбленне псіхалагізму у п’есах.

Іван Франко (1856 – 1916). Актуальнасць i сацыяльная завостранасць лірыкі (вершы «Гімн», «На судзе», «Міласэрным», «Беркут», «Каменяры», цыклы «Думы пралетарыя», «Санеты»). Ідэйна-тэматычнае багацце i жанрава-стылёвая палітра зборнікаў «Завялае лісце» (1896), «Мой Ізмарагд» (1898), «З дзён журбы» (1900), «Semper tiro» (1906). Паэмы І. Франка. Паэма «Майсей» (1905) – другі «запавет» украінскай літаратуры. Проза пісьменніка. Паказ жыцця і барацьбы рабочых-нафтавікоў у барыслаўскіх апавяданнях i аповесцях. І. Франко –драматург. «Украдзенае шчасце» (1893) як сацыяльна-псіхалагічная драма. Сусветнае значэнне творчасці вялікага Каменяра. І. Франко і Беларусь.

1.6. Літаратурны працэс канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Навелістыка Міхайлы Кацюбінскага (1864 – 1913) – вышэйшае дасягненне ўкраінскай малой прозы пачатку XX ст. Рысы імпрэсіянізму ў псіхалагічных навелах «Квецень яблыні» (1902), «Невядомы» (1907), «Intermezzo» (1908), аповесці «Цені забытых продкаў» (1911); раскрьщцё «пачуццяў pэчаіснасці», плыні свядомасці, адчуванняў i ўражанняў чалавека. М. Кацюбінскі і Беларусь.

Багацце тэм, матываў, вастрыня i актуальнасць праблематыкі, вытанчанасць паэтычнай формы лірыкі Лесі Украінкі (1871 – 1913) у зборніках «На крылах песень» (1893), «Думы i мары» (1899), «Водгукі» (1902). Жанр драматычный паэмы. Драма-феерыя «Лясная песня» (1911). Асаблівасці жанру. Багацце і непаўторнасць мастацкай палітры «Лясной песні». Леся Украінка i Беларусь.

Васіль Стафанік (1871 – 1936) – непераўзыдзены майстар псіхалагічнай навелы. Змест i асаблівасці майстэрства ў навелах «Камены крыж», «Навіна», «Кляновыя лісткі» і інш. Творы В. Стафаніка на старонках «Нашай Нівы».

1.7. Літаратурны рух ва Украіне ў 20–30-я гады ХХ ст.

Актывізацыя нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў 1920-я гады, палітыка ўкраінізацыі, масавы прыход у літаратуру маладых сіл. Утварэнне літаратурных аб’яднанняў паводле ідэйна-эстэтычных прынцыпаў («Плуг», «Гарт», «ВУСПП», «Молодняк», «ВАПЛіте», «Марс» i інш.). Ix роля ў літаратурным i грамадска-культурным жыцці Украіны.

Паўло Тычына (1891 – 1967). Зборнік «Сонечныя кларнеты» (1918). Ідэал гармоніі чалавека, прыроды, сусвету ў вершах; асаблівасці паэтыкі. Музычнасць, дасканаласць рытмічнага малюнка, пераемнасць лепшых дасягненняў сусветнага сімвалізму ў зборніку. Эвалюцыя светапогляду.

Максім Рыльскі (1895 – 1964). Этапы творчага шляху паэта. Зварот да гуманістычных традыцый сусветнай літаратуры ў ранні перыяд творчасці (зб. «На белых астравах», «Сіняя далячынь», «Пад асеннімі зоркамі»). Ідэйна-эстэтычныя пошукі паэта ў 1920-я гады («Трынаццатая вясна», «Праз буру і снег», «Дзе сыхо­дзяцца дарогі»), актыўная праца над перакладамі класічнай спадчыны сусветнай літаратуры (А. Міцкевіч, А. Пушкін). Творчы ўзлёт паэта ў 1950–1960-я гг.

Ідэйна-стылёвыя пошукі Міколы Хвылявога (1893 – 1933), асэнсаванне жьщця i свядомасці людзей у навелістыцы (зб. «Сінія эцюды», 1924). Элементы рамантызму i імпрэсіянізму ў навелах «Я (Рамантыка)», «Кот у ботах», «Салонскі Яр», «Легенда», «Арабескі» і інш.

Адлюстраванне сацыяльных працэсаў у вёсцы перыяду станаўлення савецкай улады ў рамане Андрэя Галаўко (1897 – 1972) «Бур'ян» (1927).

Камедыі Міколы Куліша (1892 – 1937) «Народны Малахій» і «Міна Мазайла» — узор сатырычнага майстэрства. Маральна-этычны, псіхалагічны канфлікт у часы грамадзянскай вайны як асноўная тэма «Патэтычнай санаты».

Асноўныя тэндэнцыі ў савецкай украінскай літаратуры перыяду рэпрэсій.

Творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў.

1.8. Шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры сярэдзіны — другой палавіны ХХ ст.

Украінская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Адраджэнне гуманістычных традыцый украінскай літаратуры ў перыяд «хрушчоўскай адлігі».

Асуджэнне вайны i выкрыццё палітыкі недаверу ўлады да чалавека ў рамане Алеся Ганчара (1918 – 1995) «Чалавек i зброя» (1960). Антываенны пафас i маральна-этычная праблематыка рамана «Тронка» (1963). Выкрыццё супярэчнасцей у сферы духоўнасці i маралі, папярэджанне аб наступе «ціхіх водаў застою» ў рамане «Сабор» (1968). Асэнсаванне канфлікту Чалавека з Часам і Эпохай (раман «Твая зара», 1980).

Творчасць Ліны Кастэнка (нар. 1930): зб. «Промні зямлі», (1957), «Вандроўка сэрца», (1961). Гістарычны раман у вершах «Маруся Чурай» (1979) як адна з выдатнейшых з’яў ва ўкраінскай літаратуры.

1.9. Украінская літаратура канца ХХ – пачатку ХХІ ст.: агульныя тэндэнцыі, наватарства, імёны.

1.10. Мастацкія здабыткі ўкраінскай літаратуры ў агульнаеўрапейскім і сусветным кантэксце.

2. СТАРАЖЫТНАЯ ЎКРАІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА:
ХІ – ХVІII ст.



2.1. ЛІТАРАТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА (XІ – XV cт.)


2.1.1. Гісторыя старажытнай украінскай літаратуры ў сістэме універсітэцкай філалагічнай адукацыі.

Жанрава-стылёвыя параметры літаратурнага працэсу. Асноўныя навуковыя асяродкі і постаці ўкраінскай літаратуразнаўчай медыявістыкі.

2.1.2. Храналагічныя межы эпохі ў розных еўрапейскіх літаратурах. Сувязі з традыцыямі Антычнага свету. Хрысціянства як інтэграцыйны фактар.

Агульныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці развіцця еўрапейскай цывілізацыі часоў Сярэднявечча. Месца Бібліі і іншых кананічных тэкстаў у сістэме духоўных каштоўнасцей. Біблейскія вобразы і матывы ў мастацтве. Уходнеславянскае Сярэднявечча ў тыпалогіі еўрапейскага Сярэднявечча

Межы і маштабы візантыйскіх уплываў, надэтнічны характар візантыйскай культуры. Візантыйская эстэтыка, яе месца ў развіцці еўрапейскай мастацкай думкі. Жанравая структура візантыйскага пісьментва IX–XIV ст., характарыстыка аратарскай (Ян Златавуст, Яфрэм Сірын), агіяграфічнай (Афанасій Александрыйскі, Паладый, Ян Мосх, Сімяон Метафраст), гімнаграфічнай (Андрэй Крыцкі, Ян Дамаскін), хранаграфічнай (Ян Малала, Георгій Амартол), аповесцевай («Александрыя», аповесці пра Акіра Прамудрага) літаратуры, апакрыфічных і прыродазнаўчых твораў.

Гістарычныя перадумовы пераважных уплываў Візантыі на Усходзе Еўропы. Асаблівасці рэцэпцыі візантыйскай культуры паўднёвымі і ўсходнімі славянамі. Найбольш распаўсюджаныя тыпы зборнікаў: апракосне Євангелля, Псалтир, Пчола, Златоструй, Торжественник, Ізмарагд. Міжславянскія літаратурныя кантакты эпохі Сярэднявечча.

Праблемы аўтэнтычнасці, навуковага прачытання літаратурных помнікаў дахрысціянскага перыяду і іх перакладу на сучасную мову; дыскусіі наконт “Велесової книги”. Ранняе Сярэднявечча ва ўкраінскім літаратуразнаўстве; спробы рэканструкцыі даўняй украінскай міфалогіі.

2.1.3. ХІ – ХІІІ ст. Літаратура Кіеўскай Русі як агульная спадчына ўсходніх славян. Летапісанне.

Спецыфічны тып гістарызму (канцэпцыя «манументальнага гістарызму» Д. Ліхачова), этыкетнасць, дыдактычнасць. Кананічнасць мастацкай сістэмы. Дыялектыка манументальнага і арнаментальнага стыляў. Сістэма жанраў, жанравая мадыфікацыя літаратурных твораў, іх залежнасць ад візантыйскіх традыцый і ўзаемадзеяння з фальклорам.

Жанравая самабытнасць летапісаў, сінкрэтычны змест, выкарыстанне розных крыніц, асаблівасці кампазіцыі. Розныя тэорыі ўзнікнення старарускага летапісання. Феномен летапісных зводаў. Літопис Руський – хрэстаматыйны звод літаратуры IX–XIII ст. Київський літопис XII ст.: дыялектыка белетрыстычных элементаў і фактаграфіі.

Повість врем’яних літ”: асаблівасці кампазіцыі, выкарыстанне легендарна-апавядальнага матэрыялу; палітычная канцэпцыя твора. Праблема аўтарства; звесткі пра Нестара-летапісца. Асноўныя рэдакцыі і спісы летапісу, яго роля ў развіцці ўкраінскай гістарычнай прозы.

Слово о полку Ігоревім” (ХІІ ст.). Гісторыя помніка, праблема аўтэнтычнасці. Вывучэнне «Слова…» ва Украіне, Расіі і ў Беларусі. Праблема аўтарства. Гістарычная аснова сюжэту. Жанрава-стылёвыя асаблівасці. Прынцыпы арганізацыі вобразнай сістэмы, сляды міфалагічнага мыслення, роля фальклорных элементаў, дыялектыка язычніцкага і хрысціянскага. Новая літаратурная якасць «Слова…»: узаемадзеянне героя-песанажа і героя-апавядальніка, падпарадкаванне мастацкай сістэмы галоўнай ідэі і цэнтральнаму вобразу Рускай зямлі. Рэмінісцэнцыі «Слова…» ў літаратуры ўсходніх славян, мастацкія пераклады.

2.1.4. Аратарска-прапаведніцкая проза.

Слово про закон і благодать” Іларіона Київського. Гістарычная панарама твора, жанрава-стылёвыя прыкметы, кампазіцыя, антытэза як асноўная рытарычная фігура твора. “Повчання” Луки Жидяти (першая пал. XI ст.). Пропаведзі Феодосія Печерського (другая пал. XI ст.), Кирила Туровського (другая пал. XII ст.) – найвышэйшы здабытак аратарскай прозы эпохі Сярэднявечча. Звесткі пра аўтараў. Асаблівасці стылю, алегарычна-сімвалічная інтэрпрэтацыя біблейскіх сюжэтаў. Уплыў Кірылы Тураўскага ў Кіеўскай Русі, на далейшае развіццё літаратур усходніх славян.

Володимир Мономах (1053 – 1125). Яго твор “Повчання” – тыповы ўзор хрысціянскай літаратуры: спецыфіка зместу і жанру, формы выражэння псіхалагічнага стану аўтара, месца аўтабіяграфічных элементаў, функцыі цытат з Бібліі. Дыдактычная накіраванасць, узмацненне індывідаульна-аўтарскага элементу.

2.1.5. Агіяграфія. Паломніцкая проза.

Вытокі і тэндэнцыі развіцця. Старакіеўская жыційная літаратура. Княскія жыціі як спецыфічная праява агіяграфічнай літаратурнай традыцыі на ўсходнеславянскай глебе. Генезіс сюжэтаў жыцій Вольгі і Уладзіміра. “Сказання про Бориса і Гліба” (канец ХІ – пачатак XII ст.), выкарыстанне традыцый пакутніцкіх жыцій. Кампазіцыйная функцыя ўнутраных маналогаў персанажаў. Сінтэз ідэй родавага старшынства, адмовы ад насілля, непраціўленне злу. “Читання про житіє Бориса і Гліба” Нестара. Набліжэнне да агіяграфічнай жанравай мадэлі, абстрагаванне ад канкрэтыкі, апісанне цудаў. “Житіє Феодосія Печерського” Нестара (пачатак XІІ ст.). Шырокае выкарыстанне біяграфічнага матэрыялу, майстэрства яго апрацоўкі ў адпаведнасці з традыцыямі візантыйскай агіяграфіі. Патрыятызм аўтараў. Своеасаблівасць кампазіцыі.

Києво-Печерський патерик (ХІІІ ст.). Гісторыя фармавання. Асноўныя рэдакцыі. Кампазіцыйная аснова. Пацерыковыя навелы. «Цуды» як структурныя элементы тэксту. Листи Симона і Полікарпа (20-я гг. XIII ст.) як сюжэтна-кампазіцыйная аснова Кіева-Пячэрскага пацерыка. Эстэтычныя функцыі эпісталярных элементаў. “Сказання про побудову Печерської церкви”, яго царкоўна-легендарны змест і патрыятычная скіраванасць, самабытнасць літаратурнай формы. Сімвал Царквы ў літаратуры Кіеўскай Русі.

Паломніцтва як феномен сярэднявечнай культуры. “Ходження Ігумена Даниіла” (пачатак XII ст.). Звесткі пра Русь, Візантыю і Палестыну часоў крыжацкіх паходаў. Прасторава-часавая арганізацыя сюжэту. Іерусалім і родная зямля як асноўныя канцэпты твора.

«Хаджэнні» і апокрыфы. Выкарыстанне біблейскіх вообразаў і матываў. Вобраз аўтара. «Хаджэнні» і паломніцкая літаратура Еўропы. Паняцце «канону». Эвалюцыя жанру ў далейшай літаратуры ўсходніх славян.

2.1.6. Літаратура ХІІІ – ХV ст. Якаснае развіццё жанрава-стылёвай сістэмы. Узмацненне самабытнасці ўкраінскай, беларускай і рускай літаратур.

Летапісанне: працяг традыцый жанру, імкненне да белетрызацыі аповеду, узмацненне эмацыянальнасці. Новае ў праблематыцы твораў. Змена характару ўзаемадзеяння з іншымі еўрапейскімі літаратурамі.

Галицько-Волинський літопис XIII ст. Гісторыя даследавання. Жанравая самабытнасць, рысы воінскай аповесці. Вобразы князёў, мастацкае асэнсаванне гістарычных постацяў. Паэтыка летапісу.

Абнаўленне і рэдагаванне твораў папярэдняй эпохі. Лаврентіївський список (1377), Іпатіївський список (1420) Літопису Руського. Літоўска-беларуска-ўкраінскія летапісы, палітычныя канцэпцыі ў іх, вобразы вялікіх князёў і праблема станаўлення і развіцця ўсходнеславянскай дзяржаўнасці. Пазнейшае перапісванне летапісаў і праблема ўзнаўлення арыгінальнай версіі.

Аратарска-публіцыстычная проза. “Слово про погибель Руської землі” (1238 – 1246). “Слово о Лазаревім воскресенії” (канец XIII – пачатак XIV ст.). Творы Серапіёна і Кіпрыяна, іх генетычная сувязь з візантыйска-балгарскай літаратурнай традыцыяй, месца ў станаўленні новых форм мастацкай выразнасці. Творчасць Грыгорыя Цамблака, прамова на Канстанцкім саборы 1418 г.

Жыційная проза. Жанрава-тэматычная спецыфіка, месца агіяграфіі ў сістэме жанраў позняга Сярэднявечча. “Житіє Михаїла Чернігівського Невського” (другая пал. XIII ст.), патрыятычная ідэя твора, зварот да вобразаў Барыса і Глеба. Асноўная і Арсенеўская рэдакцыі Києво-Печерського патерика. Другая Касьянаўская рэдакцыя 1462 г.: прычыны ўзнікнення, структура тэкста. Пашырэнне гэтай рэдакцыі на Украіне і па-за яе межамі.

2.2. ЛІТАРАТУРА РЭНЕСАНСУ І РЭФАРМАЦЫІ
(другая палавіна XV – пачатак ХVІІ ст.)



2.2.1. Асаблівасці Адраджэння ў розных еўрапейскіх краінах. Генезіс украінскай літаратуры Рэнесансу, асноўныя прыкметы эстэтыкі.

Выкарыстанне і пераасэнсаванне антычных і сярэднявечных традыцый. Міфалагічныя вобразы і матывы ў творах, узмацненне нацыянальнай самабытнасці, паступовае ўвядзенне элементаў жывой народнай мовы ў сферу літаратурнага ўжытку.

Рэнесансны гуманізм. Адкрыццё і сцвярджэнне новых выяўленчых магчымасцей слова, удасканальванне тэхнікі перакладу. Выданне граматык і слоўнікаў. Граматыка Лаўрэнція Зізанія (1596).

Развіццё кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны, Макарыя і Івана Фёдарава. Асвета і навука.

Люблінская ўнія 1569 г., уваходжанне ўкраінскіх земляў у склад Рэчы Паспалітай. Культурныя ўплывы Захаду; украінскія студэнты ў Кракаўскім, Пражскім і заходнееўрапейскіх універсітэтах.

Рэфармацыйныя рухі. Ордэн езуітаў, яго месца ў ідэалагічнай барацьбе і развіцці навукі і асветы. Трыдэнцкі сабор (1545 – 1563) і пачатак Контррэфармацыі. Брэсцкая унія 1596 г.

2.2.2. Лацінамоўная ўкраінская літаратура ХІV – першай палавіны
ХVІ ст.


Сінтэз айчынных і агульнаеўрапейскіх культурных традыцый. Творчая дзейнасць Юрія Дрогобича. Павло Русин – першы гуманістычны паэт Украіны, яго зборнік “Пісні Павла Русина з Кросна” (1509). Станіслав Оріховський-Русин, яго твор “Про турецьку загрозу” (1543 – 1544). Стаўленне да рэфармацыйных рухаў, заклік да рэлігійнай талерантнасці ў творах “Хрещення русинів” (1547), “Розрив із Римом” (1551). Себастіян Фабіян Кленович, паэма “Роксоланія” (1584). Антычныя матывы. Ідэі гуманізму. Функцыі мастацкага тэкста.

2.2.3. Літаратурныя рысы першага ўкраінскага адраджэння канца
ХVI – пачатку ХVІІ ст.


Астрожская Акадэмія (1576 – 1640). Брацкія школы.

Астрожскі гурток. Праца над перакладам і выданнем Бібліі, выкарыстанне досведу іншых культур. “Пересопницьке Євангеліє” (1556 – 1561). Гісторыка-літаратурнае значэнне “Острожської Біблії” (1581).

Літаратурны даробак Львоўскай брацкай школы. Просфонима (1591) – важны этап у развіцці паэтычнай культуры Украіны. Залежнасць ад педагагічнай практыкі і школьна-акадэмічнага канону паэтыкі.

Літаратурныя традыцыі Кіеўскай брацкай школы. Культурна-гістарычная характарыстыка перыяду. Роля Кіева, Войска Запарожскага ў развіцці асветы і навукі. Гісторыя стварэння школы. Пераемнасць львоўскіх і астрожскіх традыцый.

Новыя жанры ў паэзіі. Геральдычны верш. Эмблематычна-візуальная паэзія. Жанр ляманту.

2.2.4. Развіццё традыцыйных празаічных жанраў.

Короткий Київський літопис, Острожський літопис: новае ў канцэпцыі аўтара і ў паэтыцы. Аратарска-публіцыстычная, паломніцкая і жыційная проза, абнаўленне мастацкай сістэмы ў кантэксце філасофскіх і эстэтычных тэндэнцый эпохі.

2.2.5. Украінская палемічная літаратура.

Характар палітычных, рэлігійных, міжэтнічных культурных сувязей у Рэчы Паспалітай. Украінска-беларуская культурная блізкасць у межах Вялікага княства Літоўскага. Агульная ўключанасць украінцаў і беларусаў у праблематыку тагачаснай палемічнай літаратуры. Корпус тэкстаў. Жанравая спецыфіка твораў: палемічна-гістарычныя трактаты, казанні, эсэ, лісты.

Ключ Царства Небесного” Герасима Смотрицького (1587). Рэлігійныя, грамадска-палітычныя погляды аўтара, палемічнасць твора, сатыра і гумар. Легендарныя сюжэты. Творы Клірика Острожського і Василя Суражського. Характар інтэрпрэтацыі багаслоўскіх і палітычных праблем. Царкоўна-палітычная канцэпцыя Христофора Філалета (Апокрисіс, 1597), блізкасць да пратэстанцкіх палемічных твораў. Гістарычныя факты і іх інтэрпрэтацыя. Персанажы і спосабы іх падачы. Праблема аўтарства. Адам Іпатій Потій – палеміст уніяцкага асяродка. “Палінодія” (1620 – 1622) Захарії Копистенського – гісторыка-рэлігійны трактат палемічнай літаратуры, спроба распрацоўкі барокавай мадэлі ўкраінскай гісторыі. Моўнае багацце твора. Захарыя Капысценскі як выдавец і рэдактар. Мелетій Смотрицький: яго творы ў кантэксце праблематыкі ўкраінскай і беларускай палемічнай літаратуры. “Тренос” (“Плач, 1610) як узор высокамастацкага тэкста, багацце рытарычных фігур, метафар, сімволікі; грамадскі рэзананс кнігі. Далейшая эвалюцыя поглядаў. “Апологія перегринації…” (1628) як «спосаб прымірэння Русі з Руссю». Рысы новай паэтыкі ў творчасці. Сматрыцкі як гуманіст-утапіст, як трагічны сімвал эпохі.

Іван Вишенський (г. н. невядомы – 20-я гг. XVII ст.). Літаратурная творчасць Івана Вышанскага як мастацкая вяршыня палемічнай літаратуры (другая пал. XVI – першая чвэрць XVII ст.). Гістарычныя звесткі і навуковыя прынцыпы рэканструкцыі біяграфіі. Аксіялагічны прыярытэт візантыйска-славянскіх традыцый у творах, палеміка з рэнесансным светабачаннем. Супрацьпастаўленне двух тыпаў цывілізацыі: усходняга, грэка-праваслаўнага, і заходняга, рыма-каталіцкага (лісты да князя Канстанціна Васіля Астрожскага, львоўскага брацтва, Іова Княгініцкага і інш.).

Жанравая разнастайнасць, асаблівасці стылю, лексічныя сродкі і рытарычныя фігуры. Спецыфічны хрысціянскі гуманізм Івана Вышанскага. Крытыка рэчаіснасці ў творы “Тобі, котрий мешкає в землі, що зветься Польска…” Кансерватыўны утапізм аўтарскай канцэпцыі ідэальнага грамадства. “Викриття диявола-світодержця” як адлюстраванне ідэйна-філасофскай платформы аўтара. Працы Івана Франка пра Івана Вышанскага, яго эпоху, творчасць. Уплыў Вышанскага на развіццё ўкраінскай культуры, культуры ўсходніх славян.

2.2.6. Народна-паэтычны эпас. Песенна-рамансавая лірыка.

Думы як мастацкі феномен народнай творчасці і паэтычны казацкі летапіс. Два падвіды дум: 1) нявольніцкія і павучальныя (XVI ст.) і 2) тэматычна звязаныя з вызваленчымі войнамі і эпохай Багдана Хмяльніцкага (XVII ст.).

Прыкметы ранняга Барока ў літаратуры. Узаемапранікненне мастацкіх адметнасцей папярэдняга і наступнага перыядаў.


2.3. ЛІТАРАТУРА БАРОКА

(пачатак ХVІІ – ХVІІІ ст).


2.3.1. Барока як літаратурны метад, мастацкі стыль, культурна-гістарычная эпоха і сістэма светабачання.

Сувязь Барока з Контррэфармацыяй. Храналагічныя межы Барока ў еўрапейскай і ўкраінскай культуры. Украінскае Барока і яго спецыфіка.

Чалавек як цэнтр канфлікту, антыномія зямнога і нябеснага. Прыгожае і пачварнае, рацыяналізм і ірацыяналізм, ачалавечванне боскага ў эстэтыцы Барока. Тры асноўныя стылі Барока: палацава-арыстакратычны, бюргерскі і народны. Карнавал як сінтэз трох стыляў. Прысутнасць нацыянальнай мовы і царквы ў літаратуры.

Галоўныя тэмы і ідэі ў літаратуры ўкраінскага Барока. Сінтэз народнага (агульнага) і высокага (элітарнага), жанравы сінкрэтызм, узаемадзеянне фальклору і кніжнай літаратуры.

Казацтва і Барока. Кіева-Магілянская акадэмія як цэнтр праваслаўнай культуры, вышэйшая навучальная ўстанова для ўкраінцаў, беларусаў, іншых праваслаўных славян. Яе роля ў развіцці асветы, навукі, культуры, літаратуры.

Ажыўленне тэарэтыка-літаратурных даследаванняў і іх уплыў на мастацкую практыку. Перабудова сістэмы жанраў. Імкненне да белетрызацыі прозы. Інтэнсіўнае развіццё кніжнай паэзіі: панегірыкі, метафізічная і медытатыўна-элегічная лірыка, бурлескна-травесційная паэзія, любоўная і гераічная паэзія, фігурныя вершы. Драматургічныя жанры – містэрыі, маралітэ, міраклі, гістарычныя драмы, інтэрмедыі і вертэп. Узаемадзеянне народнай і кніжнай культуры. Моўныя асаблівасці літаратуры Барока.

Украінскае Барока ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Сувязь Барока з мастацтвам Антычнасці, Сярэднявечча, Рэнесансу. Уплыў позняга Барока на эпоху Асветніцтва.

2.3.2. Кіева-Магілянская акадэмія як найважнейшы асяродак украінскага культурнага працэсу новага часу.

Пераемнасць літаратурных традыцый папярэднікаў. Фарміраванне барокавай панегірычнай паэзіі. “Візерунок цнот… Єлисея Плетенецького” Олександра Митури (1618), “Вірші на жалосний погреб Петра Конашевича-Сагайдачного” Касіяна Саковича (1622) – лепшае дасягненне ранняга Барока ў сінтэзаванні сярэднявечных і рэнесансных традыцый.

Гуманістычныя тэндэнцыі «Перестороги» (пач. XVII ст.). Праблема аўтарства. Арыгінальная структура твора, суадносіны з літаратурнай традыцыяй.

Тэорыя літаратуры ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Кіеўская паэтыка 1637 г., “Поетика” Феофана Прокоповича, “Сад поетичний…” Митрофана Довгалевського і інш.

Навука і асвета, рэлігійныя праблемы ў вершаванай творчасці. Барокавае прымірэнне антычнасці і хрысціянства.“Євхаристиріон” Софронія Почаського як першы панегірык новай літаратурнай школы. Асаблівасці кампазіцыі. Вобраз Пятра Магілы.

2.3.3. Паэзія ўкраінскага Барока.

Геральдычная і эпіграматычная паэзія. Структура эмблемы, яе асноўныя складнікі, узаемасувязь тэксту і нятэкставых элементаў.

Пошукі тоеснасці зместу і формы. Зрокава-эпіграматычныя вершы. Навацыі ў галіне вершаванай формы. Зборнік Івана Величковського “Млеко” (1691) – анталогія ўкраінскай кур’ёзнай паэзіі. Алегарызм зборніка Івана Величковського “Зегар цілий і полузегарик” (1690). Зварот да рэлігійнай сімволікі, тэматыка твораў: “Лютня Аполлонова” Л. Барановича (1671) – духоўная і свецкая тэматыка, маральна-павучальны характар, пейзажныя замалёўкі. Кансептызм, афарыстычнасць, імкненне да «аздаблення» формы, візуальнасць вершаў.

Метафізічная лірыка. Генезіс украінскай метафізічнай лірыкі. “Діоптра” О. Віталія. Зборнік “Перло многоцінне” (1646) Кирила Транквіліона Ставровецького. Рыторыка і паэзія. Генетычная сувязь з візантыйска-славянскімі культавымі вершамі. Пачаткі герменеўтыкі ва ўкраінскіх барокавых тэкстах. Далейшае ўзбагачэнне эмацыянальнай насычанасці, узмацненне псіхалагізму, удасканаленне тэхнікі вершавання ў метафізічнай лірыцы. Апрацоўка евангельскіх і агіяграфічных сюжэтаў. Зборнік “Богогласник” (1790) анталогія рэлігійных лірычных вершаў ХVІІІ ст. Прынцыпы ўкладання. Жанравыя разнавіднасці твораў, іх месца ў літаратурным працэсе, асаблівасці бытавання.

Гістарычныя вершы, адлюстраванне ў іх грамадска-палітычных працэсаў часу. “Лямент о пригоді нещасной міщан острозьких” (1636). Вершы пра вайну 1648–1654 гг., вобразы гістарычных асоб, фалькларызм у творах як доказ узаемадзеяння мастацкага і вуснага народнага слова.

Паэтычная творчасць Климентія Зіновіїва (сярэдзіна ХVII ст. – пасля 1712 г.). Матывы, сюжэты, жанрава-стылёвая самабытнасць. Навізна сродкаў выражэння, фальклорныя элементы ў вершах. Гумарыстычныя і сатырычныя матывы. Дыдактычная накіраванасць, сацыяльная функцыя, барокавы каталог рамёстваў працоўнага люду ва Украіне, Беларусі.

«Смехавы свет» вандроўных дзякоў як форма нізавога Барока. Шкалярскія вершы – выяўленне народнага светабачання і прыёмаў фальклорнага гумару. Нацыянальны кампанент у творах вандроўных дзякоў, сінтэтычная эстэтыка на падставе народнай смехавой культуры. Секулярызацыя літаратуры, з’яўленне вакхічнай і эратычнай тэматыкі, жыццярадаснасць і адкрытасць. Вершы-арацыі, вершы-травестыі.

Медытатыўна-элегічная лірыка ХVІІІ ст. Выяўленне секулярызацыйных працэсаў. Жанр “пісні світової”.

Пачаткі інтымнай лірыкі. Рамансавыя тэндэнцыі ў яе развіцці. Рукапісныя зборнікі ХVII – ХVІІІ ст. Лірычныя тэксты Олександра Падальського, Івана Пашковського, Семена Климовського, Івана Мазепи. Асоба Марусі Чурай. Песні «апошняга запарожца» Антона Головатога.

Паэтычны рэлігійны эпас: развіццё і трансфармацыя. Йоасаф Горленко, яго дыялог “Брань чесних семи добродітелей з семи гріхами смертними” (1737). Алегарызм мовы, увядзенне персаніфікаваных вобразаў, характар канфлікту.

Панегірычна-одавае вершаванне, уплыў на яго літаратуры класіцызму. “Ода на перший день мая 1761 года” Ігнатія Максимовича: арыгінальнасць мастацкай палітры, роля міфалагічных вобразаў і букалічных карцін.

2.3.4. Украінская малая проза ХVІІ – ХVІІІ ст.

Творы Іоаникія Галятовського. Галятоўскі як тэарэтык і практык барокавага казання: “Ключ разуменія” (1659, 1663, 1665), зборнікі апавяданняў-цудаў “Небо новоє” (1665, 1666, Магілёў, 1667), апвяданняў-легенд “Скарбница потребная” (1676). Тэма еднасці славян у барацьбе супроць турэцка-татарскай агрэсіі: трактаты “Лебідь” (1679) і “Алькоран”(“Магометів Коран”) (1683). Алегарычны змест вобразаў Лебедзя і Ястраба. Трактат “Фундаменти” (1683), узаемадзеянне ў ім гістарычнага, тэалагічнага матэрыялу і бытавых сцэн.

Праблема схаластычнасці барокавай публіцыстыкі. Літаратурная дзейнасць Михайла Андрелли і Димитрія Туптала як палемістаў.

Аратарска-прапаведніцкая проза Лазара Барановича. Зборнікі “Меч духовний” (1666) і “Труби словес проповідних” (1674).

Устаўныя навелы ў творах Антонія Радивиловського: крыніцы сюжэтаў і сюжэтна-тэматычнае багацце. Змест кніг “Огородок Марії Богородиці” (1676) і “Вінець Христов” (1688).

Тэндэнцыі развіцця жыційнай літаратуры. Тэма Кіева-Пячэрскай лаўры, Кіева-Магілянскай акадэміі ў творах “Патерикон” (1635), “Exegesis” (1635) Сильвестра Косова. Пераасэнсаванне сюжэтаў візантыйскіх і старарускіх твораў. “Патерик Печерський” (1661) – найпапулярнейшы твор літаратуры ўкраінскага Барока. Роля алегорый Неба і Саду ў структуры твора, характар інтэпрэтацыі традыцыйных сюжэтаў. Навелістычныя тэндэнцыі ў агіяграфіі Пятра Магілы: “Небо новоє” (1665) і “Скарбница потребная” (1676) І. Галятоўскага, “Руно орошенноє (1680) Д. Туптала, іх залежнасць ад украінскай ментальнасці. Агіяграфічныя сюжэты Л. Барановіча – “Житія святих” (1670). “Книги житій святих” (Четьї-Минеї) (1689 – 1705) Д. Тупталы як сінтэз усходнеславянскіх агіяграфічных традыцый.

Гумарыстычныя вершаваныя апавяданні “Отець Негребецький” і “Пекельний Марко”: матыў падарожжа на той свет, фальклорны кампанент. Бурлеск і травестацыя, прынцыпы пераасэнсавання персанажаў, натуралістычныя элементы. Сацыяльная сатыра, сцвярджэнне асветніцкіх ідэалаў і каштоўнасцей; рацыяналізм, аналітычнасць, дыдактычная просталінейнасць. “Плач київських ченців” (1786) і “Плач дворянина”: прырода жанру, актуальнасць праблематыкі.

Гістарычная проза. Вызваленчая вайна 1648 – 1654 гг. як фактар развіцця гістарыяграфіі. “Кройніка” Феодосія Сафановича (1672 – 1673), “Синопсис” (1674) як этап у станаўленні барокавай канцэпцыі гісторыі: прычыны зацікаўленасці мінулым, узмоцненая ўвага да этнічных фактараў, сармацкі міф у творах; праблема аўтарства.

Густинський літопис (1670). Пачаткі новых форм гістарыяграфічнай творчасці. Паяднанне мінулага і сучаснага. Пытанне аўтарства.

Козацькі літописи – самабытная з’ява ўкраінскай культуры. Палітычны ідэал аўтараў, зварот да барокавай мадэлі гісторыі. Тэма вядучай ролі казацтва ў грамадскім працэсе эпохі. Літопис Самовидця – спроба падпарадкавання традыцыйнай летапіснай жанравай формы новым ідэйна-эстэтычным задачам. Гістарычнасць сюжэтаў, фальклорныя элементы ў творы. Літопис Григорія Грабянки (закончаны ў 1710) як маніфест казацкага аўтанамізму. Батальныя сцэны. Гераізацыя вобраза Багдана Хмяльніцкага.

Манументальнасць летапісу Самойла Велички. Дакументальная аснова і элементы літаратурнай містыфікацыі, стылёвая паліфонія, прынцыпы стварэння вобразаў гістарычных асоб. Паняцці «Украіна» і «ўкраінскі народ» у летапісе.

Перакладная аповесць. Гісторыка-мемуарная проза. Дзённікі Миколи Ханенка і Якова Марковича. “Історія русів” (канец XVIII ст.) – вынік развіцця барокавай гістарыяграфіі. Праблема аўтарства. Паяднанне рэалістычнага з легендарным і рамантычным. Фарміраванне міфа казаччыны. Уплыў “Історії русів” на ўкраінскую і рускую літаратуру XIX ст.

Василь Григорович-Барський і яго “Мандри по Святих місцях Сходу з 1723 по 1747 рік”. Новая версія паломніцкай прозы: белетрызацыя стылю, псіхалагізм. Вобраз аўтара.

2.3.5. Украінская драматургія ХVІІ – ХVІІІ ст.

Драма Барока. Дынаміка жанравай сістэмы і ўплыў на яе народнай культуры: гістарычная драма, містэрыя, драма-міракль, маралітэ, інтэрмедыя. Узаемадзеянне барокавых і асветніцкіх тэндэнцый у XVIII ст. Выкарыстанне элементаў класіцызму. Аўтарская і ананімная драма.

Барокавыя інтэрмедыі. Паходжанне і ідэйна-эстэтычныя функцыі. Інтэрмедыі (пра Клімка і Сцяцка; пра Максіма, Рыцька і Дзяніса) да драмы Якуба Гаватовича “Трагедія, або Візерунок смерті пресвятого Іоанна Хрестителя” (1619). Інтэрмедыі як агульны факт беларускай і ўкраінскай барокавай культуры.

На Різдво Ісуса Христа вірші Памви Беринди” (1616) – першы вядомы ўзор містэрыі. Прастата драматургічнай формы, асаблівасці ўзнаўлення евангельскага сюжэту.

Развіццё драматургічнай тэхнікі у п’есах Андрія Ску(о)льського і Іоникія Волковича. Сродкі стварэння містэрыальных сітуацый, медытатыўны характар п’ес. Украінская містэрыя ў еўрапейскім кантэксце.

Творчасць Феофана Прокоповича, трансфармацыя вобраза Мазепы ад «трагедакамедыі» “Владимир” (1705) да оды “Епінікіон” (1709), узаемадзеянне барокавых і класіцысцкіх тэндэнцый у гэтых творах. Кантраст як форма падачы вобразаў гістарычных асоб.

Містэрыя – вядучы драматургічны жанр. Яе асноўныя тэматычныя цыклы. “Комедія на день Рождества Христова” (1702) Д. Туптала. Драма-міракль на Украіне. П’еса “Олексій, чоловік Божий” (1673–1674), яе сувязь з агіяграфічнай традыцыяй і эстэтыкай фальклору. Месца п’есы Феафана Пракаповіча “Владимир” (1705) у развіцці ўкраінскай гістарычнай драматургіі, выкарыстанне досведу класіцыстычнай драмы, галоўная роля барокавых элементаў у п’есе.

Містэрыі Митрофана Довгалевського, іх арыентацыя на прытчавую структуру. Беларускі кампанент паэтыкі ўкраінскіх інтэрмедый ХVІІІ ст. Маралітэ Георгія Кониського “Воскресіння мертвих” (1747).

Гістарычная п’еса “Милість Божа” (1738): першы ўкраінскі драматычны твор, прысвечаны Багдану Хмяльніцкаму. Праблема аўтарства. Паэтыка п’есы. Барокавы характар твора, двухпланавасць сюжэта. Галоўныя вобразы, ідэя твора.

Дыялогі Івана Некрашевича (1742 – пасля 1796). “Ярмарок” (1790): вобразы-тыпы Феські і Філона на фоне інтэрмедыйнага сюжэту, прыём канстраснага супрацьпастаўлення. Паэтычная інтэрпрэтацыя гісторыі казацтва ў дыялогу Симона Дівовича “Разговор Великоросії з Малоросією” (1762).

Вертэпная драма як сінтэз літаратурнай і фальклорнай традыцыі. Своеасаблівасць драматургічнай тэхнікі. Дынамізм дзеяння, узмацненне сацыяльных матываў, насычэнне твораў гумарыстычнымі элемантамі. Сувязь вертэпнай драмы з беларускай батлейкай.

2.3.6. Нацыянальная спецыфіка літаратуры ўкраінскага Барока.

Галоўныя здабыткі літаратурнага працэсу эпохі Барока. Фарміраванне самабытнай жанрава-стылёвай структуры і літаратурна-фальклорных узаемакантактаў. Барока як падмурак эстэтычнай сістэмы і мастацкай мовы Асветніцтва. Філасофія Барока. Барокавы вопыт у перспектыве развіцця ўкраінскай літаратуры. Барока і рамантызм ХІХ ст. Барока і неабарока ХХ ст.

Григорій Сковорода (1722 – 1794). Украінскія папярэднікі Скаварады ў філасофіі і літаратуры. Суадносіны паэзіі і філасофіі ў творчасці пісьменніка. Асноўныя тэмы і матывы. Філасофская проза: сувязь з антычнай літаратурай, жанравыя разнавіднасці. “Розмова, звана Алфавіт, чи Буквар світу”. Самабытнасць дыялогаў. Дыялогі-прытчы “Вдячний Еродій”, “Убогий Жайворонок”. Персаніфікацыя філасофскіх ідэй, барокавае супрацьпастаўленне, ўзаемадзеянне жанравых мадэляў прытчы і дыялогу.

Зборнік “Байки Харківські” (1769 – 1774) як вобразнае ўвасабленне філасофскіх і педагагічных поглядаў пісьменніка. Эзопава мова твораў.

Наватарства Скаварады ў галіне вершавання, паэтыкі розных жанраў. Барокавыя і асветніцкія тэндэнцыі ў стылі пісьменніка. Зборнік “Сад божественних пісень” (1760 – 1780). Біблейскія вобразы і матывы, інтэрпрэтацыя алегорыі Саду. Вобраз свету. Сацыяльна-этычная праблематыка (пісні 10, 20), традыцыі панегірычнай паэзіі (пісні 25-27), фарміраванне элементаў пейзажнай лірыкі (пісні 3, 13, 18). Рытмамелодыка, строфіка твораў, паяднанне традыцый сілабічнага верша і народнай песні.

Традыцыі класічнай культуры ў творчасці Скаварады.

Мова твораў пісьменніка: сінтэз традыцыйнай царкоўнаславянскай, старакніжнай украінскай, тагачаснай рускай, жывой народнай украінскай лексікі. Праявы тэндэнцый да ўжывання ўкраінскай асновы ў фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе, фразеалогіі, націску.

Скаварада ва ўсходнеславянскім кантэксце. Уплыў Скаварады на далейшае развіццё ўкраінскай літаратуры.


3. НОВАЯ ЎКРАІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА:

канец ХVIII – ХІХ ст.