Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год

Вид материалаДокументы

Содержание


Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі
Колькасць удзельнікаў міжнародных конкурсаў
Подобный материал:
1   2   3

Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі

Колькасць удзельнікаў

раённых алімпіяд сярод вучняў 9-11 класаў

2006/2007

2007/2008

2008/2009

2009/2010

2010/2011







21

22

26

19

22







Колькасць прызавых месц у раёне 1 этапа

6

5

7

4










Колькасць прызавых месц 2 этапа

2

1

3

5

2







Колькасць удзельнікаў у вобласці/ прызавых месц










удзельнік

абласной

алімпіяды










На жаль, не па ўсіх прадметах захоўваецца пераемнасць у рабоце з адоранымі вучнямі. Часцей за ўсё ў сярэднім звяне “губляюцца” дзеці, якія займалі прызавыя месцы на раённых прадметных алімпіядах. Значыць, стаіць задача педагагічнай падтрымкі развіцця дзіцячай адоранасці. Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу асобы вучняў павінна стаць адным з вядучых накірункаў дзейнасці школы ў наступным навучальным годзе.

На працягу апошніх трох год пераможцаў раённых алімпіяд рыхтуюць такія настаўнікі, як Савош Л.М., Казакевіч А.В., Дзічкоўская Л.В. Неабходна актывізаваць работу з адоранымі вучнямі ў наступным навучальным годзе ўсім настаўнікам-прадметнікам, захоўваючы пераемнасць і сістэмнасць у рабоце з вучнямі. Усім настаўнікам неабходна забяспечыць рэзультатыўнасць удзелу вучняў ва ўсіх відах алімпіяд, у навукова-даследніцкай дзейнасці.

У школе есць вучні, якія з задавальненнем пішуць вершы, апавяданні. Яны друкуюць свае творы на старонках школьнай газеты “Пераменка”. Хацелася б, каб работы вучняў друкаваліся на старонках газет “ Раніца” , “Да новых перамог”.

У гэтым навучальным годзе знізілася работа педагагічнага калектыву па арганізацыі і правядзенні міжнародных конкурсаў “Буслік”, “Русский медвежонок”, “Кенгуру”, “Зубрёнок”, “Колосок”, “Лингвистёнок” , “Інфамышка”.

Колькасць удзельнікаў міжнародных конкурсаў:

2005/2006

2006/2007

2007/2008

2008/2009

2009/2010

2010/2011

32

41

49

68

57

53

Сёлета ў конкурсах удзельнічала 53 вучні, што складае 34% ад агульнай колькасці. Гэта на 6% менш у параўнанні з 2009/2010 навучальным годам. Прызавыя месцы атрымалі 6 вучняў, што складае 11,6% ад агульнай колькасці удзельнікаў. Гэта на 5,8% менш, чым у мінулым навучальным годзе. Назіраецца недастатковая прапаганда настаўнікамі інфарматыкі, рускай мовы, беларускай мовы, матэматыкі ўдзелу вучняў у дадзеных конкурсах. Значыць, настаўнікам Багешы Г.М., Казушчык Г.П., Карповіч Л.Л., Савош Л.М., Фурсевіч Н.М., Карповіч В.М. неабходна павышаць матывацыю і цікавасць да прадмета і больш адказна планаваць і праводзіць работу з вучнямі па ўдзелу іх ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у такіх конкурсах і вучням пачатковых класаў.

У цэлым работа са здольнымі вучнямі характарызуецца нестандартнасцю, пераходамі ад рэпрадуктыўнага ўзроўня засваення ведаў да творчых відаў дзейнасці, калі пры рашэнні праблемных задач раней засвоеныя веды і ўменні пераносяцца у новыя абставіны, застаўляюць працаваць розум і абуджаюць творчасць. Настаўнік, працуючы са здольным вучнем, павінен памятаць, што неабходнай ўмовай для развіцця іх агульных і спецыяльных здольнасцей з’яўляецца мэтанакіраваная і крапатлівая праца.

Асноўнымі пытаннямі кантролю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2010/2011 годзе былі:
  • выкананне закона “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”;
  • якасць ведаў вучняў па матэматыцы і фізіцы, рускай і беларускай мовах;
  • класна-абагульняючы кантроль у 5 і 9 класах;
  • узровень работы класных кіраўнікоў па афармленні класных журналаў і асабовых спраў;
  • правільнасць, акуратнасць запаўнення ўсіх раздзелаў дзённікаў вучняў;
  • выкананне вучэбных праграм і практычнай часткі па прадметах;
  • работа настаўнікаў па папярэджанні вучэбнай перагрузкі вучняў: дазіроўка дамашніх заданняў па прадметах;
  • вынікі раённых і абласных прадметных алімпіяд;
  • арганізацыя работы з адоранымі вучнямі;

Асноўнымі накірункамі наведвання ўрокаў з’яўляліся пытанні:
  • развіццё камунікатыўнай патрэбнасці ў вучняў;
  • фарміраванне і развіццё дыялагічнай і маналагічнай мовы вучняў.

Узаеманаведванне ўрокаў садзейнічала паляпшэнню якасці выкладання прадметаў, структуры ўрокаў, форм і метадаў, прымяняемых на ўроку. Працягвалася работа па вырашэнні праблемы пераемнасці ў навучанні: праведзены псіхолага- педагагічны кансіліум па праблемах пераемнасці навучання у 4-5 класах; праводзяцца ўрокі – знаёмствы настаўнікаў-прадметнікаў у 4-ых класах.

Адміністрацыяй школы наведваліся ўрокі ў рабочым парадку па плану ўнутрышкольнага кантролю.

Асноўныя накірункі наведвання і кантроля ўрокаў:
  • формы і метады, прымяняемые настаўнікамі на ўроках;
  • самастойная работа вучняў, яе змест і арганізацыя, дазіроўка дамашняга задання;
  • падрыхтоўка вучняў да ўрокаў, арганізацыя паўтарэння на ўроку;
  • класна-абагульняючы кантроль, фарміраванне навыкаў вучняў.

Аналіз наведаных урокаў паказаў, што настаўнікі не могуць поўнасцю пазбавіцца ад тлумачальна-ілюстратыўнага тыпа навучання. Выкладанне вучэбнага матэрыялу часцей мае інфармацыйны характар, рэдка можна сустрэць заданні варыятыўнага характару, заданні на творчую дзейнасць вучняў як пры тлумачэнні матэрыялу, так і пры прымяненні атрыманых уменняў і навыкаў.

На вырашэнне праблемы школы накіравана метадычная работа. Пры планаванні метадычнай работы школы педкалектыў адбіраў тыя формы, якія рэальна дазвалялі б рашаць праблемы і задачы, якія стаяць перад школай. Метадычная работа здзяйснялася па наступных накірунках дзейнасці:
  • работа метадычнага савета;
  • падбор і расстаноўка кадраў;
  • павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства і катэгарыйнасці кадраў;
  • работа метадычных аб’яднанняў;
  • забеспячэнне метадычнай работы;
  • навукова-даследчая работа.

Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы з’яўляецца педагагічны савет. Былі праведзены тэматычныя педагагічныя саветы: “Работа педагагічнага калектыву па развіцці канструктыўных узаемаадносін школы і сям’і”, “Работа педагагічнага калектыву па развіцці пазнавальнай дзейнасці вучняў як умова павышэння якасці адукацыі”.

У школе працавалі 5 метадычных аб’яднанняў: настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў фізіка-матэматычных навук, настаўнікаў гуманітарных навук, настаўнікаў эколага-эстэтычных навук, класных кіраўнікоў. Іх пасяджэнні былі скіраваны на адпрацоўку практычных уменняў па авалодванню настаўнікамі ўмення выкарыстоўваць інавацыйныя тэхналогіі і іх элементы пры правядзенні ўрокаў.

Працавала Школа маладога настаўніка, на пасяджэннях разглядаліся пытанні структуры сучаснага ўрока, рэфлексіі і яе відах, аказвалася метадычная дапамога маладым настаўнікам. Метадычны савет распрацоўваў план правядзення педагагічных саветаў.

Пастаўленыя перад калектывам задачы рашаліся праз выкарыстанне інавацый у навучанні, удасканаленні методыкі правядзення ўрокаў, індывідуальнай і групавой работы са слабапаспяваючымі і адаронымі вучнямі, карэкцыю ведаў вучняў на аснове дыягнастычнай дзейнасці настаўніка, развіццё здольнасцей вучняў, павышэнне матывацыі да навучання вучняў, а таксама азнаямленне настаўнікаў з новай педагагічнай літаратурай. Метадычныя пасяджэнні праводзіліся ў тэрмін. Настаўнікі сур’ёзна рыхтаваліся да ўдзелу ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Пажадана было б, каб на школьных метадычных аб’яднаннях разглядаліся пытанні школьнага маніторынгу, рашаліся праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання і паміж рознымі класамі ў рамках адной ступені, праводзілася практычная работа па распрацоўцы рознаўзроўневых заданняў, заслухоўваць інавацыйную дзейнасць настаўнікаў у школе, выкарыстанне імі сучасных адукацыйных тэхналогій. Публічнае абмеркаванне спрыяе павышэнню перадавога вопыту, прымушае настаўнікаў параўноўваць сваю працу з працай калег, стымулюе іх творчы пошук і педагагічную рэфлексію. Так работа Савош Л.М. (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры) “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці і пазаўрочны час” друкавалася ў часопісе “Педагагічная майстэрня”. Настаўнікам Ждановіч Л.М., Гадун А.А., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Хоміч А.У. пажадана друкаваць свае напрацоўкі на старонках часопіса “Адукацыя Міншчыны” і прадметных часопісах.

Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Запланаваны і праведзены тыдні гуманітарных навук, фізіка-матэматычных навук, эколага-эстэтычных навук, фізкультуры і спорту.

Важнейшым накірункам МА і адміністрацыі школы з’яўляецца пастаяннае ўдасканальванне педагагічнага майстэрства праз курсавую сітэму павышэння кваліфікацыі. У гэтым годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі Новік А.М., настаўніца працоўнага навучання, Маліноўская В.Я., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Салата І.У., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Ждановіч Л.М, настаўніца хіміі. Павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі- адзін з паказчыкаў прафесійнага росту настаўнікаў. У гэтым годзе Салата В.У., настаўнік пачатковых класаў, Хоміч С.В., настаўнік фізічнай культуры і здароўя, атэставаліся на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, Карповіч В.М., настаўнік матэматыкі, атэставалася на другую кваліфікацыйную катэгорыю. Карповіч В.М. атрымлівае другую вышэйшую адукацыю “Менеджмент у сферы адукацыі” на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Настаўнікі Салата В.У. і Новік А.М. атрымліваюць вышэйшую адукацыю завочна. Метадычная тэма і вынікаючыя з яе метадычныя аб’яднанні адпавядаюць асноўным задачам. Адабраны комплекс мерапрыемстваў дазволіў пры мінімальным аб’ёме рашаць сістэму вучэбна- метадычных задач.

У школе створаны ўмовы для паспяховага рашэння праблем, якія ставяцца школьнымі МА.

Са станоўчымі вынікамі ў рабоце школы ёсць і праблемы, якія патрабуюць рашэння:
  • адсутнасць падрабязных тлумачэнняў настаўніка, за што вучню выстаўлена тая ці іншая адзнака;
  • не заўсёды рэалізоўваліся такія задачы паўрочнага кантролю, як фарміравання адэкватнай самаацэнкі школьнікаў, карэкцыя дзейнасці настаўніка і вучня;
  • паслаблена ўвага настаўнікаў да рэалізацыі выхаваўчага патэнцэалу урока ;
  • паслаблена работа з адаронымі вучнямі;
  • недастатковая забяспечаннасць праграмна-метадычным комплексам вучэбных прадметаў;
  • фактычная забяспечанасць на рабочых паверхнасцях не адпавядае санітарным правілам і нормам.

У 2010-2011 навучальным годзе выхаваўчая работа ажыццяўляся праз змест адукацыі, пазакласную і пазашкольную педагагічную работу. З гэтай мэтай згодна Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі была створана выхаваўчая праграма школы, у аснову якой ляглі асноўныя ідэі: развіцця, творчасці, супрацоўніцтва, адкрытасці.

Важнейшым кампанентам выхаваўчай праграмы з’явілася педагагічна абумоўленая мэта - выхаванне грамадзяніна сваёй Радзімы, гарманічна развітай асобы, якая любіць сваю сям’ю, школу; чалавека культуры і маралі, здольнага ўсвядоміць і рэалізаваць свае магчымасці ў соцыўме.

Праграма прадугледжвала рашэнне наступных задач:
  • фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
  • узмацненне ўзаемадзеяння з сям’ёй і грамадскасцю УА;
  • фарміраванне маральных, этычных нормаў паводзін вучняў;
  • актыўнае выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе сучасных педтэхналогій і новых інфармацыйных рэсурсаў;
  • фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, укараненне ў выхаваўчы працэс здароўе- зберагаючых тэхналогій; выхаванне прававой культуры школьнікаў;
  • падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы.

Выхаваўчая праграма рэалізоўвалася праз накірункі дзейнасці:
  • “Я -грамадзянін”
  • “Я і спорт”
  • “Я і права, я і закон”
  • “Я і маё здароўе”
  • “Я і спадчына”
  • “Я і Радзіма”
  • “Я і мая сям’я”
  • “Я і прырода”
  • “Я- патрыёт”
  • “Вольны час”
  • “Школьныя традыцыі”.

Арганізацыя выхаваўчай дзейнасці праходзіла праз розныя формы:
  • агульнашкольныя мерапрыемствы;
  • унутрыкласныя справы;
  • міжкласныя сустрэчы;
  • пазакласная дзейнасць;
  • удзел у рабоце творчых і працоўных аб’яднанняў;
  • пазашкольныя акцыі;
  • масавая дзейнасць;
  • работа з сям’ёй і грамадскасцю;
  • работа па месцы жыхарства;
  • сувязь з УА раёна, іншымі грамадскімі ўстановамі.

Гэтыя формы ажыццяўляліся ў школе ў выглядзе рознага роду творчых спраў, выхаваўчых мерапрыемстваў. Перш за ўсё гэта сістэма школьных традыцый:
  • Свята Ведаў “Беларусь – краіна маёй будучыні”
  • Вечар-свята “Настаўнік! Перад імем тваім…”
  • Вечар адпачынку “Усё добрае на зямлі ад мамы.”
  • Бацькоўскі сход “Няма за цябе даражэй.”
  • Урок-свята “Мы школьнікамі сталі.”
  • Акцыя “Дзеці за бяспечны дом.”
  • Вечар адпачынку “Асенні баль.”
  • Спартыўнае свята “Гульні Добрай Волі ў нашай школе.”
  • Тэматычная дыскатэка “Моладзь супраць СНІДу.”
  • Вечар-сустрэча “І зноў, добры вечар.”
  • Дні здароўя “Здаровы я –здаровая краіна.”
  • Конкурсы агітбрыгад “ЮСМ”, “КЮВП.”
  • Конкурсы тэатральнага майстэрства, мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў”.
  • Парад школьных навук.
  • Адзіныя дні інфармавання.
  • Адзіныя дні прафілактыкі.
  • Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся.”
  • Малы турыстычны злёт.
  • Свята апошняга званка.
  • Выпускны баль і многія іншыя.

Традыцыі фарміруюць дух школы, вызначаюць яе твар, з’яўляюцца аб’ядноўваючым пачаткам для вучняў, бацькоў і педагогаў. Традыціі з’яўляюцца ключавымі справамі школы і праводзяцца па методыцы КТС.

Ужо другі год УА з’яўляецца актыўным удзельнікам акцыі “Здаровы я- здаровая краіна.” З гэтай мэтай у школе створаны ўмовы для вучняў, якія садзейнічаюць фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя школьнікаў.

Кожную суботу месяца ў рамках акцыі на працягу года праведзены спартыўныя гульні, святы, спаборніцтвы:
  • “Вясёлыя старты”
  • “Дзень рэкордаў”
  • “Раллі бегуноў”
  • “Старты надзей”
  • “Усёй школай у паход”
  • “У бой ідуць адны мужчыны”
  • “Турысцкая эстафета”
  • “Смелыя, дужыя, моцныя”
  • “Тата, мама, я- здаровая сям’я”
  • “Лядовыя забавы”
  • “Залатая ладдзя”

Для развіцця спартыўных здольнасцей вучняў у школе дзейнічаюць спартыўныя секцыі:
  • “Юны футбаліст”
  • “Юны валейбаліст” (хлопчыкі)
  • “Юны баскетбаліст”
  • “Юны валейбаліст (дзяўчынкі)
  • “Пажарна-выратавальны спорт”

Кожную суботу праводзяцца ў рамках шостага дня Гадзіны здароўя, Гадзіны футбола. Занятасць вучняў у параўнанні з прошлымі гадамі выглядае наступным чынам:

У рамках праграммы “Вольны час” для вучняў школы шырока развіта сетка гурткоў:
  • Драматычны “Беларусачка”
  • Кветкаводы
  • “Велатрыал”
  • “Умелыя рукі”
  • “Кніжчына бальніца”
  • “Лялечны тэатр”
  • “Інтэлектуал”
  • “Майстар”
  • “Мы з птушкамі”
  • “Я і камп’ютэр” з выхадам на прававы сайт, пры рабоце на якім вучні пазнаюць дакументы, вучацца карыстацца Законамі аб правах дзяцей.

Варта адзначыць работу гурткоў “Беларусачка”, “Велатрыал”, “Мы з птушкамі”, наведвальнікі якіх з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Дыяграма занятасці вучняў ў спартыўных секцыях і гуртках. Занятасць вучняў склала адпаведна 64%, 87%.




Дзейсным сродкам у фарміраванні грамадзянскасці вучняў з’яляецца краязнаўчая работа. З пашаны да роднай мясціны пачынаецца любоў да Радзімы.

Усе намаганні педкалектыва школы накіраваны на стварэнне неабходных псіхолага-педагагічных умоў для выхавання сацыяльна сталай, творчай, гарманічнай асобы. Фарміраваць грамадзяніна сваёй Радзімы, асобу усебакова развітую і нацыянальна свядомую-вось мэта нашай УА. Значная роля ў яе дасягненні адводзіцца класным кіраўнікам, СППС, якія арганізуюць з вучнямі розныя пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы: гэта вечары адпачынку: “7 гадоў разам”, “Я- грамадзянін РБ”, “Мой край завецца Беларуссю”, “Непераможная і легендарная”, “О спорт, ты- мір!” , “На парозе дарослага жыцця”, “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця”, “Закон пра мяне і мне пра закон” , “Нам засталася спадчына”, “Афганістан: памяць жыве”, “Прырода і здароўе”. У ходзе тэматычных вечароў у вучняў выпрацоўваюцца свае адносіны да радзімы, грамадства, сябе, да сваёй будучыні.

Грамадзянскасць фарміруецца і падчас экскурсій і паходаў па месцах баявой і працоўнай славы. Яны абуджаюць у вучняў жаданне глыбей пазнаёміцца з гістарычнымі месцамі сваёй краіны. Вучні школы наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, Белавежскую пушчу, Камянецкую вежу, Хатынь, Мінск, Нясвіж. Нямала вандравалі на веласіпедах і па сваім раёне.

Як вынік - конкурсы малюнкаў “Квітней, мой лес!”, “З чаго пачынаецца Радзіма”, “Вялікай Перамозе-65”, конкурс эссэ “У імя жыцця”, “Пакаленне пераможцаў”, конкурс прэзентацый “Все для фронта, все для победы”, “Юность в боях за Родину”, у якіх вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі; выпуск школьнай газеты “Пераменка”.

У школе шырока развіта вучнёўскае самакіраванне, якое стала школай служэння грамадству: дапамагае разбудзіть у школьніку пачуццё гаспадара сваёй краіны, прывіць уменне ўключацца ў “вялікія справы”, неабходныя дзяржаве, школе, грамадству. Такім у нашай школе з’яўляецца “Школьная рэспубліка”. Самакіраванне ва УА рэалізуецца праз ПА “БРСМ”, колькасць якой складае 100%, ПА “БРПА”-членамі якой з’яўляюцца 100% вучняў школы, ДГА “Чарадзей”, у якую уваходзяць 20% вучняў УА, атрады “КЮСВП” , “ЮСДР”, 40% вучняў уваходзяць у іх склад.

Дынаміка росту дзіцячых арганізацый
ПА «БРСМ», ПА «БРПА” у 2010-2011 годзе склала 100%, 100% адпаведна.




Пяцігадовы вопыт работы паказвае, што вучнёўскае самакіраванне прадстаўляе свабоду выбару, стымулюе ініцыятыву, развівае пачуццё гонару і адказнасці дапамагае вупускнікам школы паспяхова адаптавацца ў соцыўме, у дарослым жыцці. Мэта адна- выхаванне грамадзяніна з высокай культурай. Гэтаму садзейнічаюць шматлікія акцыі, працоўныя аперацыі:“Мы-грамадзяне РБ”, “За чысціню роднага краю”, “Абеліскі”, “Ветэран”, “Клопат”, “Лес-2011”, “Дрэва Памяці”, “Бумажны клад”, “Стомленае жалеза”, “Зямля- наш дом”, “За любімую Беларусь”, “Мір без залежнасці”, “Дзень зямлі”, “Дом без адзіноты”, “Чудеса на Рождество”, “Чырвоная рукавічка”, “Дзеці за бяспечны дом”, “Спасибо за жизнь!” .

Аднак у рабоце вучнёўскага самакіравання ёсць і праблемы: адсутнічае штодзенная ініцыятыва з боку дзяцей, над чым і неабходна працаваць у наступным годзе.

Работа школы у шосты школьны дзень арганізуецца згодна праграмы “Суботні калейдаскоп”, якая спланавана па накірунках Праграмы бесперапыннага выхавання. Школу наведваюць вучні, у асноўным, 5-8 классаў. Аднак справа заўсёды цікавая знойдзецца і 1-4 класам, 9-11 класам.

Для вучняў кожную суботу арганізуюцца Гадзіны здароўя або Дні здароўя, Гадзіны футбола, працуюць спартаўныя секцыі, гурткі, класныя кіраўніку 5-8 класаў, педагог-арганізатар, СППС, бібліятэкар праводзяць з вучнямі пазакласныя мерапрыемствы, акцыі, інтэлектуальныя турніры, спаборніцтвы, якія дазваляюць пашырыць кругагляд дзяцей. Таму і высокі паказчык занятасці вучняў, школу наведваюць 76% школьнікаў.

У школе працуе служба СППС, у склад якой уваходзяць педагог сацыяльны, педагог- псіхолаг, педагог-арнізатар.

Сярод мноства функцый СППС ў школе, такіх, як дыягностыка- прагнастычныя, карэкцыйна-развіццёвыя, арганізатарская і іншыя, прыярытэтнымі з’яўляюцца ахоўна-абарончая фунцыя, прафілактычная, напраўленая на папярэджванне правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, прапаганду здаровага вобраза жыцця, выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы.

У навучальным годзе СППС выконвала ролю звязваючага звяна паміж школьнікамі, сям’ёй і грамадствам, рознамі структурамі, паміж дзецьмі і дарослымі. Таму асноўныя свае задачы бачыла ў выяўленні і ранняй прафілактыцы сем’яў з праблемамі ў выхаванні, абароне правоў дзіцей, якія аказаліся ў крытычных умовах, аказанне дапамогі дзецям, бацькам, настаўнікам у пытаннях выхавання. Быў распацаваны план ў адпаведнасці з “Праграмай выхавання дзяцей і молодзі ў РБ”, “Канцэпцыяй выхавання”, іншымі нарматыўнымі дакументамі па абароне правоў дзіцяці, аформлены сацыяльныя пашпарты класаў, школы, мікрараёна, састаўлены картатэкі навучэнцаў, якія могуць здзейсніць правапарушэнні, састаўлены сумесны план работы з ІСН, індывідуальныя планы работы з вучнямі, іх сем’ямі.

Асаблівым аспектам дзейнасці СППС з’яўляецца работа з небланагадзейнымі сем’ямі. З мэтай выяўлення неблаганадзейных сямей праводзяцца рэйды: “Сям’я”, “Падлетак”, “Вольны час”.дапамагаюць вявіць такія сем’і і справаздачы класных кіраўнікоў. Гэтыя сем’і пастаўлены на кантроль, з імі вядзецца пастаянная работа.

Многа увагі ўдзялялася рабоце па папярэджанню правапарушэнняў і злачынстваў, прававому выхаванню. На кожнае паўгоддзе састаўлены графік настаўніцка-бацькоўскага патруля. Настаўнікі сумесна з бацькамі наведваюць дыскатэкі ў Даматканавіцкім і Ардзянскім СДК, кантралююць за парадкам на вуліцах і грамадскіх месцах мікрараёна.

Кожны месяц праводзяцца пасяджэнні савета прафілактыкі. Традыцыйнамі сталі адзіныя дні прафілактыкі з абавязковым удзелам інспектара ІСН.

Стратэгія дзейнасці школьнага СППС - выявіць ў сацыяльным акружэнні вучня такія з’явы і акалічнасці, якія змогуць аказаць станоучы уплыў на развіццё асобы, а тактыка пры такім падыходзе заключаецца ў стварэнні сітуацыі, калі дзіця само прымае рашэнне, як выкарыстоўваюць сацыяльнае акружэнне ў мэтах свайго інтэлектуальнага і фізічнага станаўлення і развіцця.

С