Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год
Вид материала | Документы |
- Аналіз работы школы за 2009/2010 навучальны год, 279.08kb.
- Анализ работы школы за 2010-2011 учебный год, 1587.88kb.
- Отчёт работы моу сош с. Апалиха за 2010-2011учебный год, 463.19kb.
- Анализ учебной деятельности моу сош №55 за 2010-2011 учебный год, 2734.33kb.
- План работы общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №26, 518.31kb.
- Анализ работы моу торбеевской оош за 2010- 2011 учебный год, 1318.01kb.
- Годовой план работы государственного образовательного учреждения средней общеобразовательной, 1737.39kb.
- План работы школы-интерната №3 на 2011-2012 учебный год. Содержание плана, 638.36kb.
- Публичный доклад директора школы анализ работы школы за 2010-2011 учебный год, 945.65kb.
- Планработ ы первоуральской специальной (коррекционной) общеобразовательной школы, 2214.41kb.

Аднак у рабоце СППС школы адчуваюцца недапрацоўкі ў накірунку работы з сям’ёй, адсутнічае сувязь з бацькамі, фіктыўна дзейнічае клуб “Сям’я”, не арганізаваны дзіцячы клуб “Падлетак”, аслаблены кантроль з боку педагога сацыяльнага Грыб Т.М. за работай настаўніцкага патруля. На працягу года ў школе працавала МА класных кіраўнікоў “Гармонія”, якое аб’яднанала вакол сябе класных кіраўнікоў 1-11 класаў, СППС, працавала школа маладога класнага кіраўніка. Задачамі МА з’яўлялася абагульненне и распаўсюджванне перадавога вопыту кл. кіраўнікоў, павышэнне іх прафесійнага майстэрства.
Неабходна адзначыць, што ўсе класныя кіраўнікі былі ахоплены работай. Праведзены адкрытыя мерапрыемствы па абмяркоўваемых тэмах, падрыхтаваны выступленні. Метадычны фонд школы папоўніўся сцэнарыямі свят, тэматычных класных гадзін. Абмеркаваны вопыт класнага кіраўніка Паляшчук Н.А.. па тэме “Гульнёвыя формы выхавання і развіцця дзяцей як педагагічная ўмова здароўезберагаючага працэсу”.
Асноўным паказчыкам усёй праводзімай работы з’яўляюцца яе вынікі і дасягненні, паказчыкі ўдзелу вучняў у конкурсах, праводзімых на школьным, раённым і абласным ўзроўнях. Каторы год вучні школы з’яўляюцца іх удзельнікамі, ахват складае 100%. Аднак вынікі не вельмі радуюць, ёсць перамогі ў раённых конкурсах: агітбрыгада “ЮСДР”- ІІ месца ў зоне, конкурс тэатральнага майстэрства - ІІІ месца ў зоне, конкурс сачыненняў “Выратавальнікі вачыма дзяцей” - ІІІ месца ў раёне, Карповіч Павел, 8 кл., конкурс знаўцаў АБЖ- ІІІ месца, Пальчык Ганна, 6кл.; экалагічная алімпіяда- ІІ месца, Ігнатчык Саша, 7 клас. Добра выступілі вучнёўскі і педагагічны калектывы на конкурсе мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў”, І-е месца ў зоне.
Вучні школы сталі дыпламантамі абласнога фестывалю дзіцячай прэссы “Пяро бусляняці”, дзе была прадстаўлена школьная газета “Пераменка”. Таму ў наступным навучальным годзе педкалектыву школы неабходна накіроўваць усе намаганні пры рабоце з вучнямі на павышэнне якасці і метадычнай напоўненасці прадстаўляемых работ на раённыя і абласныя конкурсы.
Вынікам усёй выхаваўчай работы школы за навучальны год з’явіўся праведзены маніторынг узроўню выхаванасці школьнікаў 1-11 класаў. Вывучаўся ўзровень вучняў па накірунках : “Я і вучоба”, “Я і грамадства”, “Я і праца”, “Я і калектыў”, “Я і сям’я”, “Я і ЗЛЖ” і іншыя, накіраваныя на вывучэнне выніку ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва УА. Апрацаваныя анкеты далі наступныя вынікі:
Дыяграма ўзроўню выхаванасці вучняў

Варта адзначыць, што назіраецца рост узроўню выхаванасці ў параўнанні з прошлым годам. Сярэдні паказчык склаў па школе 79%, што азначае добры ўзровень выхаванасці. Аднак заспакойвацца на дасягнутым нельга, ёсць у працы і прабелы па блоках: “Я і вучоба”, “Я і ЗЛЖ”, ў 11 класах асноўную ўвагу неабходна ўдзяляць вывучэнню асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы сярод выхаванцаў дзіцячага дома.
Пытанні маніторынгу разгледжаны на нарадзе пры намесніку дырэктара школы па ВР.
Зыходзячы з вышэйсказанага, улічваючы патрабаванні вучняў і іх бацькоў у 2011-2012 навучальным годзе педкалектыў школы будзе працаваць над вырашэннем наступным выхаваўчых задач:
- стварэнне сістэмы прававога ўсянавуча вучняў і іх бацькоў, узмацненне, узаемадзеяння СППС з сям’ёй і грамадскасцю;
- узмацненне ролі грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў, праз вувучэнне асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы;
- развіццё і станаўленне вучнёўскага самакіравання праз ПА “БРСМ”, “БРПА” ДГА “Чарадзей”, атрады “КЮСВП”, “ЮСДР”, з мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі асобы кожнага вучня;
- фарміраванне ў школьнікаў культуры паводзін, ЗЛЖ праз укараненне ў выхаваўчы працэс здароўезберагаючых тэхналогій, ІКТ.
Сумарны даход школы складаецца з бюджэтных сродкаў, спецыяльнага рахунка, шэфскай дапамогі СПУ “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, лясгаса, спонсараў і складае 6 857 120 рублёў.
Вучэбна-матэрыяльная база ва ўстанове адпавядае правілам тэхнікі бяспекі і супрацьпажарным патрабаванням. Маюцца графікі праветрывання і светавога рэжыму. У кабінетах праведзены касметычны рамонт, але ў большасці кабінетаў патрэбна замена лінолеума. Афармленне кабінетаў матэматыкі, фізікі, гісторыі, геаграфіі, нямецкай мовы не адпавядае сучасным патрабаванням. Стэнды не нясуць неабходнай сэнсавай нагрузкі, аформлены на розных мовах. У афармленні няма эстэтычнага густу. Патрабуецца абнаўленне і папаўненне наглядна-дыдактычным і метадычным матэрыялам.
Па выніках работы ўстаноў адукацыі за другое паўгоддзе школа заняла 8 месца ( у параўнанне: за першае паўгоддзе 2009/2010 навучальны год школа заняла 10-е месца (вучэбная работа – 6 месца, выхаваўчая – 14 месца, фінансава-гаспадарчая дзейнасць – 3 месца), у той час як у 2008/2009 навучальным годзе займала 9 (5, 6 і 17 адпаведна).
Установа адукацыі стала ініцыятарам правядзення вучэбных сесій па “Школьных Мясцовых Павестках-21” з мэтаю: арганізацыі ўзаемадзеяння ініцыятыўных груп у інтарэсах устойлівага развіцця, стварэння рэгіянальнай сеткі сацыяльнага партнёрства прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых служб і арганізацый. Удзельнікамі з’яўляліся прадстаўнікі аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама, ініцыятыўныя групы школ раёна і дзіцячага дома, кафедра ўпраўлення ў сферы адукацыі АПА. Кансультант вучэбных сесій - Соф’я Савелава, афіцыйны прадстаўнік Хартыі Зямлі. Створана школьнае РR-агенства, якое ўключае прэс-службу, даследчую групу, артстудыю, інфармацыйную групу, маркетынга-выдавецкую групу. Мэта работы ва ўстановах адукацыі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі рэгіянальнай праграмы, уключэнне іх ва ўзаемадзеянне з другімі школьнымі рэгіёнамі ў рамках партнёрскай сеткі ШМП-21. Ініцыятыўнымі групамі распрацаваны праекты: “Мы - ахоўнікі Клецкай зямлі”, “Сам сабе выратавальнік”, “Дзеці пра Хартыю Зямлі - насельніцтву”. Акцыя “Дзеці за бяспечны дом”- устаноўка пажарных паведамляльнікаў ветэранам і адзінокім прыстарэлым жыхарам вёскі. Акцыя “Адзін дзень міру: Я клапочуся аб сваім міры”, якая прыўрочана да свята ААН “Адзін дзень міру”. Стварэнне кожнай школай-удзельніцай рэгіянальнай праграмай садружнасці школ у інтарэсах устойлівага развіцця Клецкага раёна “Зон адказнага клопату” – гэта ўчастак роднай зямлі, клопат аб якім гатовы ўзяць удзельнікі канкрэтнай школьнай супольнасці. Удзел у Школьных Мясцовых Павестках – 21 не толькі стварае трывалы фундамент па экалагічнай рабоце ў школе, але і дазваляе каардынаваць асобныя мерапрыемствы, акцыі, конкурсы. Склалася адзіная выхаваўчая сістэма, якая дазваляе рашаць важнейшыя задачы: фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, экалагічнай культуры і адказнасці, выхавання павагі да працы, выпрацоўка навыкаў здаровага ладу жыцця. Багеша Г.М. выступіла каардынатарам Інтэрнет-праекта “Сам сабе выратавальнік”. З верасня 2009 года школа з’яўляецца актыўным удзельнікам партнёрскай сеткі Школьнай Мясцовай павесткі -21, а з верасня 2010 года – регіянальным рэсурсным цэнтрам МП -21у інтарэсах устойлівага развіцця рэгіёна. У 2010 годзе вучні школы сталі ўдзельнікамі Інтэрнэт – праекта «Разам з птушкамі», з’яўляліся удзельнікамі рэспубліканскага маладзёжнага медыяфестываля «Голоса молодых за устойчивое развитие» У 2010 і 2011 гадах школа была ўключана ў праект «ЕWOKA -3», які рэалізоўваўся ў Германіі і Італіі.
У сакавіку 2011 года вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме «ВЯСЕННЯЯ ШКОЛА УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ». Арганізатары семінара – міжнароднае згуртаванне экспертаў Маладзёжнага адукацыйнага клуба "NEWLINE" высока ацанілі дзейнасць ініцыятыўнай групы школьных Мясцовых павестак – 21 Даматканавіцкай школы ў сферы экалагічнага выхавання і пашырэння ведаў у сферы ўстойлівага развіцця, абмена вопытам і налажвання садружнасці паміж школьнымі камандамі па палажэннях Хартыі Зямлі.
Ініцыятыўнай групе МП-21 Даматканавіцкай СШ Клецкага раёна былі ўручаны адпаведныя сертыфікаты маладзёжнага адукацыйнага клуба "NEWLINE", дазваляючага прымаць удзел у рабоце Інтэрнет- праектаў Хартыі Зямлі. Работа ў дадзеным накірунку прадаўжалася на працягу 2010/2011 навучальнага года. Створана школьная ініцыятыўная група, якая працуе над распрацоўкай праектаў, правядзенні акцый, пазакласных мерапрыемстваў. Праведзена работа па навядзенню парадку на экалагічнай трапе ва ўрочышчы «Подзішча», на якой вучні школы праводзяць даследчую дзейнасць. Фарміраванне культуры бяспечнасці ў жыцці і дзейнасці вызвана неабходнасцю правядзення мерапрыемстваў па дадзенай тэматыцы, таму школа выступае ініцыятарам работы інавацыйнай пляцоўкі па ўкараненню мадэлі бяспечнасці ў дзейнасці ўстановы адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця рэгіёна.
Задачы, пастаўленыя перад школай, ў значнай ступені рэалізаваны.
Павышэнне якасці навучання і выхавання застаецца прыярытэтным накірункам дзейнасці калектыва школы. Складанне сістэмы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі ў навучанні дазваляе змяніць змест і арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу, улічваць запыты вучняў, выхоўваць культуру бяспечнасці праз фарміраванне эфектыўнай сацыяльна-актыўнай дзейнасці ўдзельнікаў школьнай супольнасці ў інтарэсах устойлівага развіцця рэгіёна, а значыць, вырашыць складанае пытанне далейшай сацыялізацыі выпускніка на падставе крэатыўных кампетэнтнасцей – асноўная задача ўстановы адукацыі.
Гэта тое праблемнае поле, над якім будзе працаваць педагагічны калектыў у 2011-2012 навучальным годзе.
У 2011/2012 навучальным годзе ўстанова адукацыі будзе працаваць над рэалізацыяй мэты: Павышэнне якасці навучання і выхавання праз укараненне мадэлі забеспячэння бяспечнасці ў дзейнасці ўстановы адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця рэгіёна і рашаць наступныя задачы:
* вызначыць умовы, неабходныя для рэалізацыі мадэлі забеспячэння бяспечнасці ў дзейнасці ўстановы адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця рэгіёна;
* распрацаваць механізм стварэння ўмоў, неабходных для рэалізацыі мадэлі;
* распрацаваць механізм адаптацыі перадавога вопыту бяспечнай жыццядзейнасці да паўсядзённай практыкі школьнай супольнасці, дазваляючага стварыць аснову для фарміравання бяспечнага асяроддзя, атрымання якасных ведаў, развіцця ўменняў і навыкаў для пераадольвання негатыўнага ўздзеяння жыцця без самаразрушэння.
* павышаць якасць адукацыі праз развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў; развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці вучняў праз удасканаленне форм пазакласнай работы;
* удасканальваць педагагічнае майстэрства настаўнікаў па авалодванню методыкай сістэмнага аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу.
* папаўняць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі.