Аналіз работы школы за 2009/2010 навучальны год
Вид материала | Документы |
- Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год, 383.28kb.
- Отчёт работы моу сош с. Апалиха за 2010-2011учебный год, 463.19kb.
- Анализ организации учебно воспитательного процесса школы за 2009-2010 учебный год, 1165.33kb.
- Анализ работы школы за 2010-2011 учебный год, 1587.88kb.
- Анализ работы школы за 2009-2010 уч год, 1632.02kb.
- Доклад директора моу «Андреевская сош», 413.72kb.
- Анализ воспитательной работы за 2009 2010 учебный год, 306.15kb.
- Годовой план работы государственного образовательного учреждения средней общеобразовательной, 1737.39kb.
- План работы 2010 2011 учебный год I раздел анализ работы школы за 2009 2010 учебный, 1510.17kb.
- Анализ учебно-воспитательной работы педагогического коллектива в 2009-2010 учебном, 385.03kb.
Аналіз работы школы за 2009/2010 навучальны год
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2009 года налічвалася 189 вучняў. У 2009/2010 навучальным годзе ўсе дзеці 6-га ўзросту, пражываючыя ў мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Усе першакласнікі наведвалі дзіцячы сад. Усе дзеці да 15 гадоў, якія падлягаюць навучанню ў межах мікрараёна школы па акту аб усенавучы (на 01.09.2009 года 275 вучні) ахоплены навучаннем. З іх вучацца ў СПЛ – 16 вучняў, у другіх школа раёна: ДзАСШ №3 г.Клецка – 2 вучні, ДзАСШ №2 г.Клецка – 1 вучань, Клецкім раённым агульнаадукацыйным ліцэі – 1 вучань.
На працягу 2009/2010 навучальнага года выбылі 7 вучняў па прычыне змены месца жыхарства, у тым ліку з 3 класа – 1 вучань, з 4 класа – 2 вучні, з 5 класа – 2 вучні, з 7 класа – 1 вучань, з 8 класа – 1 вучань.
На працягу 2009/2010 навучальнага года прыбылі 8 вучняў, у тым ліку ў 3 клас – 1 вучань, у 5 клас – 2 вучні, у 7 клас – 2 вучні, у 8 клас – 1 вучань, у 9 клас – 1 вучань, у 10 клас – 1 вучань.
Дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў, якія маюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця і падлягаючых навучанню на даму, маючых псіхафізіялагічныя адкланенні, няпоўную сярэднюю адукацыю і нідзе не навучаюцца па мікрараёну школы няма.
У школе навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, выхаванцы Клецкага дзіцячага дома і Клецкага сацыяльнага прытулку. Большасць сямей пражывае ў прыватных драўляных дамах. У творчай сферы працуе 71% бацькоў, 15% служачыя бюджэтных арганізацый, 7% заняты ў сферы абслугоўвання і гандлю, 2% у другіх сферах. Па розных асновах не працуе 5% бацькоў, 29% сямей школьнікаў няпоўныя, 11% - мнагадзетныя. Вышэйшую адукацыю маюць 19% бацькоў. 29% вучняў пражывае па-за мікрараёнам школы, у тым ліку ў вёсках Арда, Жылічы, Якшычы, Сцяпужычы.
Школа працуе згодна Статута школы, калектыўнага дагавора, правіл унутранага распарадку. Распрацавана лакальныя нарматыўныя акты – Праграма развіцця школы на 2006-2010 годы, палажэнне папячыцельскага савета. Пытанне аб рэалізацыі Праграмы развіцця кожны год разглядаецца нарадзе пры дырэктары, у адпаведнасці з новымі нарматыўнымі актамі і сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да адукацыі, уносяцца карэкціроўкі. Педагагічны працэс здзяйсняецца адпаведна гадаваму плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 28.08.2010г.
Здароўе вучняў – адзін з асноўных паказчыкаў работы школы па якасці адукацыі.
Па стану здароўя 38 вучняў школы адносяцца да 1 групы здароўя, 132 - да 2 групы, а 19 чалавек да 3 групы. Сярод захворванняў, выяўленых у выніках паглыбленага медагляду, дамініруюць: сардэчна-сасудзістыя – 31 вучань (2008 год - 24), парушэнне зроку – 18 (2008 год - 14), парушэнне асанкі – 20 вучняў (2008 год - 23). З 2 у 2008 годзе да 5 у 2009 годзе вырасла колькасць дзяцей з захворваннямі органаў дыхання. 2 вучні маюць дыягназ “Скаліоз”. Рост колькасці дзяцей з парушэннем зроку сведчыць аб нізкай эфектыўнасці работы, якая праводзіцца ў дадзеным накірунку. Не на патрэбным узроўні праводзіцца на ўроках зрокавая гімнастыка, адсутнічаюць рухомыя перапынкі. Дадзеныя абставіны указваюць на неабходнасць мэтанакіраванай работы па прафілактыцы захвованняў.
Групы па фізкультуры:
СМГ наведваюць 12 вучняў, у асноўнай групе займаецца 124 вучні, у падрыхтоўчай - 53. У 2008 годзе дзяцей з паталогіяй здаророўя было выяўлена 65, у 2007 годзе -43.
Лік пропускаў урокаў у сярэднім на аднаго вучня ў 2009/2010 навучальным годзе складае 9,6 дзён, у тым ліку па хваробе 9,4 дня або 98%, што гаворыць аб тэндэнцыі памяншэння ў параўнанні з прошлым годам.
Для папярэджвання захворвання праводзяцца наступныя мерапрыемствы:
- рацыянальнае збалансіраванае харчаванне;
- С-вітамінізацыя;
- правільны падбор мэблі;
- рухомыя перапынкі;
- гімнастыка для вачэй у час урока;
- праветрыванне і вільготная ўборка класных памяшканняў.
- арганізавана работа па правядзенню заняткаў на
базе ФОКа з мэтаю прафілактыкі прастудных захворванняў.
У канікулярны час вучні школы аздараўляліся на
аздараўленчай пляцоўцы, летніх аздараўленчых лагерах, а таксама за мяжой. Аднак вучні не аздараўляюцца ў санаторных школах.
-
Навучальны год
Усяго дзяцей
% ад агульнай колькасці вучняў
2007/2008
232
79%
2008/2009
210
84%
2009/2010
189
У той час неабходна адзначыць, што зацягваўся тэрмін
паглыбленага медыцынскага агляду вучняў з выдачай адпаведнага акта медыцынскага абследавання.
Педагагічны працэс здзяйсняецца 29 педагогамі. 4 (13,8%) настаўнікі маюць вышэйшую катэгорыю, 16 (55,2%) – першую катэгорыю, 4 (13,8%) - другую катэгорыю, 5 (17,2%) без катэгорыі. З вышэйшай адукацыяй – 22 педагагічных работнікі (75,9%), сярэднім спецыяльным – 7 (24,1%). З іх 3 педагогі навучаюцца завочна. Сярэдні ўзрост педагагічных работнікаў установы адукацыі – 41 год.
На першай ступені навучання (1-4кл.) займаецца 40 вучняў. На прадуктыўным узроўні займаецца - 6 вучняў, на рэцэптыўна-прадуктыўным 14 вучняў, на рэцэптыўна-рэпрадуктыўным 7 вучняў.
Вучні наведвалі факультатыўныя заняткі “Развіццё творчых здольнасцей вучняў” і “Мая Айчына”.
На другой ступені навучання (5-9 кл.) навучалася 110 вучняў, прадаўжалася фарміраванне пазнавальнай цікасці вучняў і іх адукацыйных навыкаў. Педагагічны калектыў ставіў перад сабой задачу:
- закласці фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтоўкі школьнікаў, неабходнай для прадаўжэння адукацыі на трэцяй ступені навучання;
- стварыць умовы самавыражэння вучняў на вучэбных і пазаўрочных занятках у школе.
З улікам гэтага на другой ступені навучання быў пашыраны вучэбны план шляхам увядзення факультатыўных заняткаў: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы ў 5 класе; беларускай мове , рускай мове, матэматыцы, інфарматыцы ў 6 класе; па беларускай мове , рускай мове, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі ў 7 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, “Юны карэспандэнт” ў 8 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, АБЖ, “Асновы мастацкай фатаграфіі” ў 9 класе.
На трэцяй ступені навучання (10-11кл.) навучалася 39 вучняў, дзе завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў. Школа ставіла задачу:
- дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці.
Былі ўведзены наступныя факультатыўныя заняткі: па беларускай мове, матэматыцы, нямецкай мове, хіміі ў 10 класе; па матэматыцы, беларускай мове, “Тактыка тушэння пажараў”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “Асновы журналістыкі” ў 11 класе. На высокім узроўні навучалася 2 вучні, на дастатковым 7, на сярэднім - 11, здавальняючым - 8.
Вынікі 2009/2009 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі
Навучальны год | Усяго атэставана | На 9 – 10 % | На 8-10 % | На 6 – 10 % | На 1-2 % |
2004/2005 | 263 | 4% | 10% | 47% | - |
2005/2006 | 241 | 4% | 11% | 45% | - |
2006/2007 | 232 | 5% | 11% | 44% | - |
2007/2008 | 224 | 4% | 6% | 36% | - |
2008/2009 | 210 | 9% | 9,7% | 43,6% | - |
2009/2010 | 189 | 4,4% | 13,6% | 34,5% | - |
Аналіз колькасці выдатнікаў
Вучэбныя гады | 1 ступень | 2 ступень | 3 ступень | Па школе |
2005/2006 | 3 – 8,5% | 4 – 2,5% | 1 – 4% | 8 – 4% |
2006/2007 | 2 – 14% | 4 – 3,6% | 1 – 5% | 7 – 5,5% |
2007/2008 | 3- 7,8% | 5 – 3% | 2- 2,8% | 10 - 4 % |
2008/2009 | 2- 4% | 3 - 2% | 3- 8,9% | 8 - 3,2% |
2009/2010 | 1 – 3,8% | 3 – 2,9% | 4 – 10% | 8 – 4,4% |
Рэйтынг паспяховасці па класах выглядае наступным чынам: Вынікі паспяховасці вучняў па класах наступныя:
![](images/182575-nomer-m6b78fe77.gif)
Вынікі паспяховасці вучняў па прадметах наступныя:
![](images/182575-nomer-m6b485e08.gif)
Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчыць аб змяншэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні і павелічэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на дастатковым узроўні адпаведна. Акрамя таго, вынікі вучэбнай дзейнасці ў параўнанні з мінулым годам сведчаць аб дадатнай дынаміцы засваення вучэбнага матэрыялу на дастатковым ўзроўні і зніжэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні ў 2,4 разы.
Сярэдні бал вучняў школы
Год | 1-я ступень | 2-я ступень | 3-я ступень | Па школе | Па раёне |
2004/2005 | 6 | 5,8 | 5,7 | 5,8 | 6,4 |
2005/2006 | 6,1 | 5,7 | 6,9 | 6,2 | 6,3 |
2006/2007 | 6 | 5,5 | 7,1 | 6,1 | 6,4 |
2007/2008 | 6,2 | 5,3 | 7,2 | 6,1 | 6,3 |
2008/2009 | 7,1 | 5,4 | 6,5 | 6,3 | 6,5 |
2009/2010 | 6,8 | 5,9 | 6,9 | 6,4 | |
Сярэдні бал па школе 6,5, што на 0,1 балы вышэй за мінулагодні паказчык.
Скарацілася колькасць вучняў, якія займаюцца на “6-10”, а таксама выдатнікаў. Значыць, неабходна ўзяць на кантроль работу з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.
Аналіз вынікаў паспяховасці ў параўнанні з прошлымі вучэбнымі гадамі
Ннавучальны год | Нізкі | Здавальня-ючы % | Сярэдні % | Дастатковы % | Высокі % |
2004/2005 | | 40% | 33% | 17% | 10% |
2005/2006 | | 40,3% | 29% | 16,7% | 14% |
2006/2007 | | 42% | 28% | 16% | 14% |
2007/2008 | | 47,8% | 33% | 13% | 6,2% |
2008/2009 | | 49% | 28,8% | 16% | 6,2% |
2008/2009 | | 47,5% | 34,5% | 13,6% | 4.4% |
Аналіз узнагароджання выпускнікоў медалямі
| Золата | Серабро | Усяго |
2004/2005 | 1 | 1 | 2 – 3% |
2005/2006 | 2 | - | 2 – 9% |
2006/2007 | 3 | - | 3 – 9% |
2007/2008 | 2 | - | 2- 7% |
2008/2009 | 3 | - | 3- 11% |
2009/2010 | - | - | - |
Рэзультатыўнасць вучэбнай работы ўжо не першы год пацвярджаецца вынікамі паступлення ў ВНУ і ССНУ.
Аналіз паступлення выпускнікоў у ВНУ
Год | ВУНы | ССНУ | | Усяго | |
2005 | 37% | 52% | | 89 % | |
2006 | 46% | 34% | | 80% | |
2007 | 42% | 45% | | 87% | |
2008 | 49% | 42% | | 81% | |
2009 | 53% | 43% | | 96% | |
Сярэдні бал атэстата выпускніка школы за 2009/2010 навучальны год –7,3 , што адпавядае выніку 2008\2009 году.
У адпаведнасці з гадавым планам работы школы і праграмы “Маладыя таленты” на 2008-2009 навучальны год, з мэтай развіцця навукова-даследчай работы сярод вучняў і рэалізацыі іх творчых здольнасцей была праведзена школьная навукова-практычная канферэнцыя вучняў. НПК праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб школьнай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў. На школьную навукова-практычную канферэнцыю было прадстаўлена 8 работ (кіраўнікі Савош Л.М., Казушчык Г.П., Кулага Л.А., Казакевіч А.В., Гадун А.А., Хоміч А.У., Багеша Г.С., Ждановіч Л.М.). Па рашэнню экспертнага савета школьнай навукова-практычнай канферэнцыі 4 работы было прадстаўлена для ўдзелу ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі (кіраўнікі работ: Казушчык Г.П., Багеша Г.С., Кулага Л.А.., Хоміч А.У.). У фінал раённай навукова-практычнай канферэнцыі выйшла работа Майсейчык Дар’і, вучаніцы 10 класа па інфарматыцы “Сацыяльныя серверы сеткі Інтэрнэт”. Аднак, работа не заняла прызавога месца. Работа па арганізацыі даследніцкай дзейнасці з вучнямі, на жаль, не з’яўляецца сістэмнай. Так навуковыя працы па гісторыі, матэматыцы, геаграфіі, фізіцы (настаўнікі Казакевіч А.В.. Стэльмах М.А., Гадун А.А., Абрамовіч С.А.) на працягу апошніх трох гадоў не выстаўляліся для ўдзелу ў раённай НПК. Неабходна у наступным навучальным годзе актывізаваць работу ў дадзеным накірунку: абнавіць банк дадзеных аб вучнях, якія маюць здольнасці да даследчай дзейнасці, выбіраць актуальныя тэмы для даследавання, праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную работу з вучнямі.
Адзін з важнейшых паказчыкаў работы педагагічнага калектыву школы - арганізацыя і рэзультатыўны ўдзел у правядзенні прадметных алімпіяд.
Усяго ў раённых алімпіядах прыняла ўдзел 19 вучняў старэйшых класаў па 13 прадметах. 2 вучні (Пальчык Я., вучань 11 класа, і Салата В., вучаніца 10 класа,) занялі 1 месца па геаграфіі і матэматыцы; 2-ое месца па абслугоўваючай працы заняла Майсейчык Вікторыя і выканала 47% ). Больш за 50% выканала заданняў Пальчык Анастасія па беларускай мове і літаратуры (настаўніца Рымко Н.Л.). Знізілі свой узровень Пальчык Г. і Савош Ю. па беларускай мове і літаратуры, Абрамовіч В., Бабыр В. па біялогіі, Шаг М., Паляшчук Л. па гісторыі.
У другім туры раённых алімпіяд прымалі ўдзел 8 вучняў школы. Па нямецкай мове прымалі ўдзел Майсейчык Дар’я, вучаніца 10 класа, заняла другое месца і выканала 48% заданняў, Собаль Вікторыя, вучаніца 11 класа, заняла 3 месца з трох і выканала 45% заданняў. Важна адзначыць, што працэнт выканання заданняў невысокі. Майсейчык Вікторыя, вучаніца 11 класа, па абслугоўваючай працы заняла 2 месца і выканала 61% заданняў (у першым туры было таксама 2 месца і % выканання заданняў складаў 47). Майсейчык Вераніка, вучаніца 11 класа, па грамадазнаўству з 5 месца паднялася на 3, але % толькі 22,5% (у параўнанні з першым месцам 61,3). Пальчык Анастасія, вучаніца 11 класа, засталася на 4 месцы па беларускай мове, але % выканання ўзрос на 5 (было 56, стала 61). Пальчык Яўген, вучань 11 класа, заняў 2 месца, у першым туры было першае (% выканання з 50,7 да 48,6). Нагдалян Марыя, вучаніца 10 класа, займае пятую пазіцыю і працэнт выканання заданняў зменшыўся на 3%. Салата Вікторыя, вучаніца 10 класа, заняла 4 месца і выканала 24% заданняў (у першым туры было першае месца і % выканання складаў 62). Пальчык Яўген з’яўляўся ўдзельнікам абласной алімпіяды па геаграфіі, аднак прызавога месца не заняў.
У раённай экалагічнай алімпіядзе ўдзельнічалі:
Салата Карына, вучаніца 7 класа, якая заняла 13 месца з 16 і выканала 23,2% заданняў (1 месца- 76,7%);
Ратомская Юлія, вучаніца 8 класа, якая заняла 16 месца з 18 і выканала 18% заданняў (у 2008/2009 навучальным годзе вучаніца заняла 7 месца і выканала 42 % заданняў);
Савош Юлія, вучаніца 9 класа, якая заняла апошняе месца і выканала 17.6 % ( у 2008/2009 навучальным годзе было 5 месца і выканала 64 % заданняў);
Салата Вікторыя, вучаніца 10 класа, заняла 7 месца і выканала 40.7 % ( у 2008/2009 навучальным годзе было таксама 7 месца, але працэнт выканання заданняў быў 54%).
Як бачна, што вучні падрыхтаваны да алімпіяды слаба, рэзультатыўнасць удзелу ў раённай алімпіядзе нізкая. Увогуле работа настаўнікаў Багешы Г.С., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Савош Л.М., Карповіч В.М., Стэльмах М.А. , Ждановіч Л.М. па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд бессістэмная нерэзультатыўная, вучні не маюць станоўчых вынікаў у алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, што сведчыць аб неабходнасці зменаў у падыходзе ў рабоце са здольнымі вучнямі. Не праявілі сябе вучні школы і на алімпіядзе малодшых школьнікаў “Талантливые дети”. Лепшы вынік за апошнія два гады – 3 месца па беларускай мове (настаўніца Паляшчук Н.А.). Нядрэнна выступаюць нашы спартсмены (1 м. па тэнісу, 3м. па лёгкай атлетыцы, 2м. па баскетболу, 5 месца па лыжах). Агульнае месца па школьнай спартакіядзе -
Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі
Колькасць удзельнікаў раённых алімпіяд сярод вучняў 9-11 класаў | 2006/20007 | 2007/2008 | 2008/2009 | 2009/2010 |
21 | 22 | 26 | 19 | |
Колькасць прызавых месц у раёне 1 этапа | 6 | 5 | 7 | 4 |
Колькасць прызавых месц 2 этапа | 2 | 1 | 3 | 5 |
Колькасць удзельнікаў у вобласці/ прызавых месц | | | | удзельнік абласной алімпіяды |
| | | | |
На жаль, не па ўсіх прадметах захоўваецца пераемнасць у рабоце з адоранымі вучнямі. Часцей за ўсё ў сярэднім звяне “губляюцца” дзеці, якія займалі прызавыя месцы на раённых прадметных алімпіядах. Так, Майсейчык Д. ( 7 клас) была другой на раённай алімпіядзе па беларускай мове ў 2005/2006навучальным годзе, Пальчык А. (8 клас) была трэцяй па матэматыцы у 2007/2008 навучальным годзе. У 2008/2009 навучальным годзе гэтыя вучаніцы рыхтаваліся да алімпіяд па гісторыі і хіміі адпаведна.
Значыць, стаіць задача педагагічнай падтрымкі развіцця дзіцячай адоранасці. Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу асобы вучняў павінна стаць адным з вядучых накірункаў дзейнасці школы ў наступным навучальным годзе.
На працягу апошніх трох год пераможцаў раённых алімпіяд рыхтуюць такія настаўнікі, як Казакевіч А.В., Гадун А.А., Новік А.м. Неабходна актывізаваць работу з адоранымі вучнямі ў наступным навучальным годзе ўсім настаўнікам-прадметнікам, захоўваючы пераемнасць і сістэмнасць у рабоце з вучнямі. Усім настаўнікам неабходна забяспечыць рэзультатыўнасць удзелу вучняў ва ўсіх відах алімпіяд, у навукова-даследніцкай дзейнасці.
У школе есць вучні, якія з задавальненнем пішуць вершы, апавяданні. Яны друкуюць свае творы на старонках школьнай газеты “Пераменка”. Хацелася б, каб работы вучняў друкаваліся на старонках газет “ Раніца” , “Да новых перамог”.
У гэтым навучальным годзе знізілася работа педагагічнага калектыву па арганізацыі і правядзенні міжнародных конкурсаў “Буслік”, “Русский медвежонок”, “Кенгуру”, “Зубрёнок”, “Колосок”, “Лингвистёнок” , “Інфамышка”.
Колькасць удзельнікаў міжнародных конкурсаў:
-
2005/2006
2006/2007
2007/2008
2008/2009
2009/2010
32
41
49
68
57
Сёлета ў конкурсах удзельнічала 57 вучняў, што складае 30,2% ад агульнай колькасці. Гэта на 16% менш у параўнанні з 2008/2009 навучальным годам. Прызавыя месцы атрымалі 13 вучняў, што складае 7% ад агульнай колькасці удзельнікаў. Гэта на 3% менш, чым у мінулым навучальным годзе. Назіраецца недастатковая прапаганда настаўнікамі фізікі, нямецкай мовы, курсу “Чалавек і свет” гэтага конкурсу, і як вынік - колькасць удзельнікаў конкурсу “Зубрёнок”, “Лингвистёнок” невялікая, прызёраў няма. Значыць, настаўнікам Абрамовіч С.А., Жыеўскаму В.К., Наумовіч Т.В., Кулазе Л.А. неабходна павышаць матывацыю і цікавасць да прадмета і больш адказна планаваць і праводзіць работу з вучнямі па ўдзелу іх ў міжнародных конкурсах. Неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у такіх конкурсах і вучням пачатковых класаў.
У цэлым работа са здольнымі вучнямі характарызуецца нестандартнасцю, пераходамі ад рэпрадуктыўнага ўзроўня засваення ведаў да творчых відаў дзейнасці, калі пры рашэнні праблемных задач раней засвоеныя веды і ўменні пераносяцца у новую абстаноўку, застаўляюць працаваць розум і абуджаюць творчасць. Настаўнік, працуючы са здольным вучнем, павінен памятаць, што неабходнай ўмовай для развіцця іх агульных і спецыяльных здольнасцей з’яўляецца мэтанакіраваная і крапатлівая праца.
Асноўнымі пытаннямі кантролю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2009/2010 годзе былі:
- выкананне закона “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”;
- якасць ведаў вучняў па матэматыцы;
- класна-абагульняючы кантроль у 5 і 9 класах;
- узровень работы класных кіраўнікоў па афармленні класных журналаў і асабовых спраў;
- фарміраванне навыкаў чытання ў малодшых школьнікаў;
- правільнасць, акуратнасць запаўнення ўсіх раздзелаў дзённікаў вучняў;
- выкананне вучэбных праграм і практычнай часткі па прадметах;
- работа настаўнікаў па папярэджанні вучэбнай перагрузкі вучняў: дазіроўка дамашніх заданняў па прадметах;
- вынікі раённых і абласных прадметных алімпіяд;
- арганізацыя работы з адоранымі вучнямі;
рэзультатыўнасць работы настаўнікаў-дэфектолагаў ПКПД і класаў інтэграванага навучання.
Асноўнымі накірункамі наведвання ўрокаў з’яўляліся пытанні:
- развіццё камунікатыўнай патрэбнасці ў вучняў;
- фарміраванне і развіццё дыялагічнай і маналагічнай мовы вучняў.
Узаеманаведванне ўрокаў садзейнічала паляпшэнню якасці выкладання прадметаў, структуры ўрокаў, форм і метадаў, прымяняемых на ўроку. Працягвалася работа па вырашэнні праблемы пераемнасці ў навучанні: праведзены псіхолага- педагагічны кансіліум па праблемах пераемнасці навучання у 4-5 класах; праводзяцца ўрокі –знаёмствы настаўнікаў-прадметнікаў у 4-ых класах (школы і дзіцячага дома).
Адміністрацыяй школы наведваліся ўрокі ў рабочым парадку па плану ўнутрышкольнага кантролю.
Асноўныя накірункі наведвання і кантроля ўрокаў:
- формы і метады, прымяняемые настаўнікамі на ўроках;
- самастойная работа вучняў, яе змест і арганізацыя, дазіроўка дамашняга задання;
- падрыхтоўка вучняў да ўрокаў, арганізацыя паўтарэння на ўроку;
- класна-абагульняючы кантроль, фарміраванне навыкаў вучняў.
Аналіз наведаных урокаў паказаў, што настаўнікі не могуць поўнасцю пазбавіцца ад тлумачальна-ілюстратыўнага тыпа навучання. Выкладанне вучэбнага матэрыялу часцей мае інфармацыйны характар, рэдка можна сустрэць заданні варыятыўнага характару, заданняў на творчую дзейнасць вучняў як пры тлумачэнні матэрыялу, так і пры прымяненні атрыманых уменняў і навыкаў.
Установа адукацыі стала ініцыятарам правядзення вучэбных сесій па “Школьных Мясцовых Павестках-21” з мэтаю: арганізацыі ўзаемадзеяння ініцыятыўных груп у інтарэсах устойлівага развіцця, стварэння рэгіянальнай сеткі сацыяльнага партнёрства прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых служб і арганізацый. Удзельнікамі з’яўляліся прадстаўнікі аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама, ініцыятыўныя групы школ раёна і дзіцячага дома, кафедра ўпраўлення ў сферы адукацыі АПА. Кансультант Соф’я Савелава, афіцыйны прадстаўнік Хартыі Зямлі. Створана школьнае РR-агенства, якая ўключае прэс-службу, даследчую групу, артстудыю, інфармацыйную групу, маркетынга-выдавецкую групу. Мэта работы ва ўстановах адукацыі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі рэгіянальнай праграмы, уключэнне іх ва ўзаемадзеянне з другімі школьнымі рэгіёнамі ў рамках партнёрскай сеткі ШМП-21. Праведзены наступныя сесіі: “Школьныя Месныя Павесткі – 21 – рэсурс развіцця школьнай адукацыі”, “Экацэнтрычная этыка Хартыі Зямлі – каштоўнасная аснова адукацыйнай практыкі ў інтарэсах устойлівага развіцця”, “Думай глабальна – дзейнічай лакальна”, “Інтэрнет-фестываль “Дзейнасць УА у інтарэсах устойлівага развіцця”. На занятках сесій удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і зместам канцэпцыі ўстойлівага развіцця, ідэямі Хартыі Зямлі і школьнымі мясцовымі праблемамі як умовамі развіцця практыкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Праводзіўся аналіз асноўных экалагічных, эканамічных і сацыяльных праблем і распрацоўка і распрацоўка ініцыятыўных праектна-праграмных ідэй сістэмы школьнай адукацыі ўстойліваму развіццю Клецкага раёна. Ініцыятыўнымі групамі распрацаваны праекты: “Мы - ахоўнікі Клецкай зямлі”, “Сам сабе выратавальнік”, “Дзеці пра Хартыю Зямлі - насельніцтву”. Акцыя “Дзеці за бяспечны дом”- устаноўка пажарных паведамляльнікаў ветэранам і адзінокім прыстарэлым жыхарам вёскі. Акцыя “Адзін дзень міру: Я клапочуся аб сваім міры”, якая прыўрочана да свята ААН “Адзін дзень міру”. Стварэнне кожнай школай-удзельніцай рэгіянальнай праграмай садружнасці школ у інтарэсах устойлівага развіцця Клецкага раёна “Зон адказнай заботы” – гэта ўчастак роднай зямлі, клопат аб якім гатовы ўзяць удзельнікі канкрэтнай школьнай супольнасці. Удзел у Школьных Мясцовых Павестках – 21 не толькі стварае трывалы фундамент па экалагічнай рабоце ў школе, але і дазваляе каардынаваць асобныя мерапрыемствы, акцыі, конкурсы. Склалася адзіная выхаваўчая сістэма, якая дазваляе рашаць важнейшыя задачы: фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, экалагічнай культуры і адказнасці, выхавання павагі да працы, выпрацоўка навыкаў здаровага ладу жыцця.
На вырашэнне праблемы школы накіравана метадычная работа. Пры планаванні метадычнай работы школы педкалектыў адбіраў тыя формы, якія рэальна дазвалялі б рашаць праблемы і задачы, якія стаяць перад школай. Метадычная работа здзяйснялася па наступных накірунках дзейнасці:
- работа метадычнага савета;
- падбор і расстаноўка кадраў;
- павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства і катэгарыйнасці кадраў;
- работа метадычных аб’яднанняў;
- забеспячэнне метадычнай работы;
- навукова-даследчая работа.
Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы з’яўляецца педагагічны савет. Былі праведзены тэматычныя педагагічныя саветы: “Эфектыўнасць работы педагагічнага калектыву па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў”, “Павышэнне якасці навучання і выхавання на падставе ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у вучэбна-выхаваўчы працэс”.
У школе працавалі 4 метадычныя аб’яднанні: настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў фізіка-матэматычных навук, настаўнікаў гуманітарных навук, настаўнікаў эколага-эстэтычных навук. Іх пасяджэнні былі скіраваны на адпрацоўку практычных уменняў па авалодванню настаўнікамі ўмення выкарыстоўваць інавацыйныя тэхналогіі і іх элементы пры правядзенні ўрокаў.
Працавала Школа маладога настаўніка, на пасяджэннях разглядаліся пытанні структуры сучаснага ўрока, рэфлексіі і яе відах, аказвалася метадычная дапамога маладым настаўнікам. Метадычны савет распрацоўваў план правядзення педагагічных саветаў.
Пастаўленыя перад калектывам задачы рашаліся праз выкарыстанне інавацый у навучанні, удасканаленні методыкі правядзення ўрокаў, індывідуальнай і групавой работы са слабапаспяваючымі і адаронымі вучнямі, карэкцыю ведаў вучняў на аснове дыягнастычнай дзейнасці настаўніка, развіццё здольнасцей вучняў, павышэнне матывацыі да навучання вучняў, а таксама азнаямленне настаўнікаў з новай педагагічнай літаратурай. Метадычныя пасяджэнні праводзіліся ў тэрмін. Настаўнікі сур’ёзна рыхтаваліся да ўдзелу ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Пажадана было б, каб на школьных метадычных аб’яднаннях разглядаліся пытанні школьнага маніторынгу, рашаліся праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання і паміж рознымі класамі ў рамках адной ступені, праводзілася практычная работа па распрацоўцы рознаўзроўневых заданняў, заслухоўваць інавацыйную дзейнасць настаўнікаў у школе, выкарыстанне імі сучасных адукацыйных тэхналогій. Публічнае абмеркаванне спрыяе павышэнню перадавога вопыту, прымушае настаўнікаў параўноўваць сваю працу з працай калег, стымулюе іх творчы пошук і педагагічную рэфлексію. Так работы Савош Л.М. (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры) “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці і пазаўрочны час” і настаўніцы матэматыкі Стэльмах М.А. “Тэхналогія тэставага кантроля” друкаваліся ў часопісе “Педагагічная майстэрня”. Настаўнікам Ждановіч Л.М., Гадун А.А., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Хоміч А.У. пажадана друкаваць свае напрацоўкі на старонках часопіса “Адукацыя Міншчыны” і прадметных часопісах.
Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Запланаваны і праведзены тыдні гуманітарных навук, фізіка-матэматычных навук, эколага-эстэтычных навук.
Важнейшым накірункам МА і адміністрацыі школы з’яўляецца пастаяннае ўдасканальванне педагагічнага майстэрства праз курсавую сітэму павышэння кваліфікацыі. У гэтым годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі Савош Л.М., настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Карповіч Л.Л.. –настаўніца рускай мовы і літаратуры, Багеша Г.С., настаўніца біялогіі. Павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі- адзін з паказчыкаў прафесійнага росту настаўнікаў. У гэтым годзе Гадун А.А., настаўнік геаграфіі, атэставалася на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Фалітар А.А. атрымлівае другую вышэйшую адукацыю “настаўнік-дэфектолаг” на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Настаўнікі Салата В.У. і Новік А.М. атрымліваюць вышэйшую адукацыю завочна. Метадычная тэма і вынікаючыя з яе метадычныя аб’яднанні адпавядаюць асноўным задачам.
Адабраны комплекс мерапрыемстваў дазволіў пры мінімальным аб’ёме рашаць сістэму вучэбна- метадычных задач.
У школе створаны ўмовы для паспяховага рашэння праблем, якія ставяцца школьнымі МА.
Са станоўчымі вынікамі ў рабоце школы ёсць і праблемы, якія патрабуюць рашэння:
- адсутнасць падрабязных тлумачэнняў настаўніка, за што вучню выстаўленна тая ці іншая адзнака;
- не заўсёды рэалізоўваліся такія задачы паўрочнага кантролю, як фарміравання адэкватнай самаацэнкі школьнікаў, карэкцыя дзейнасці настаўніка і вучня;
- паслаблена ўвага настаўнікаў да рэалізацыі выхаваўчага патэнцэалу урока ;
- паслаблена работа з адаронымі вучнямі;
- недастатковая забяспечаннасць праграмна-метадычным комплексам вучэбных прадметаў;
- фактычная забяспечанасць на рабочых паверхнасцях не адпавядае санітарным правілам і нормам.
Сумарны даход школы складаецца з бюджэтных сродкаў, спецыяльнага рахунка, шэфскай дапамогі СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, лясгаса, спонсараў.
Вучэбна-матэрыяльная база ва ўстанове адпавядае правілам тэхнікі бяспекіі супрацьпажарным патрабаванням. Маюцца графікі праветрывання і светавога рэжыму. У кабінетах праведзены касметычны раіонт, але ў большасці кабінетаў патрэбна замена лінолеума. Афрмленне кабінетаў матэматыкі, фізікі, гісторыі, геаграфіі, нямецкай мовы не адпавядае сучасным патрабаванням. Стэнды не нясуць неабходнай сэнсавай нагрузкі, аформлены на розных мовах. У афармленні няма эстэтычнага густу. Патрабуецца абнаўленне і папаўненне наглядна-дыдактычным і метадычным матэрыялам.
Па выніках работы ўстаноў адукацыі за першае паўгоддзе 2009/2010 навучальны год школа заняла 10-е месца (вучэбная работа – 6 месца, выхаваўчая – 14 месца, фінансава-гаспадарчая дзейнасць – 3 месца), у той час як у 2008/2009 навучальным годзе займала 9 (5, 6 і 17 адпаведна).
Задачы, пастаўленныя перад школай ў значнай ступені рэалізаваны.
Павышэнне якасці навучання і выхавання застаецца прыярытэтным накірункам дзейнасці калектыва школы. Складанне сістэмы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі ў навучанні дазваляе змяніць змест і арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу, улічваць запыты вучняў, а значыць, вырашыць складанае пытанне далейшай сацыялізацыі выпускніка на падставе крэатыўных кампетэнтнасцей. Гэта тое праблемнае поле, над якім будзе працаваць педагагічны калектыў у 2010-2011 навучальным годзе.
У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі будзе працаваць над рэалізацыяй мэты: Павышэнне якасці навучання і выхавання на падставе рэалізацыі ідэй адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і рашаць наступныя задачы:
* павышаць якасць адукацыі праз развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў;
* развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці вучняў праз удасканаленне форм пазакласнай работы;
* фарміраваць грамадзянскасць, нацыянальную самасвядомасць праз рэалізацыю праекта па грамадзянскаму выхаванню, развіццё канструктыўных узаемаадносін школы і сям’і.
* удасканальваць педагагічнае майстэрства настаўнікаў па авалодванню методыкай сістэмнага аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу.
* папаўняць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі.
Мэта работы ўстановы адукацыі на 2010/2011 навучальны год:
Павышэнне якасці навучання і выхавання зыходзячы з рэалізацыі ідэй адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця
Задачы:
* павышаць якасць адукацыі праз развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў;
* развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці вучняў праз удасканаленне форм пазакласнай работы;
* фарміраваць грамадзянскасць, нацыянальную самасвядомасць праз рэалізацыю праекта па грамадзянскаму выхаванню, развіццё канструктыўных узаемаадносін школы і сям’і.
* удасканальваць педагагічнае майстэрства настаўнікаў па авалодванню методыкай сістэмнага аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу.
* папаўняць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі.
Тэматыка педсаветаў на 2010/2011 :
1. Работа педагагічнага калектыву па развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў як умова павышэння якасці адукацыі.
2. Работа педагагічнага калектыву па развіццю канструктыўных узаемаадносін школы і сям’і.
Прыярытэтныя накірункі дзейнасці ўстановы адукацыі на 2010/2011 навучальны год:
- Распрацаваць асноўныя накірункі для эколага-арыентаванай работы школы ў рамках праекта «Местная Повестка-21 в школе».
- Ініцыятыўнай групе прыняць удзел у рэарганізацыі дзейнасці на аснове Хартыі Зямлі ў рамках устойлівага развіцця рэгіёна.
- Прадоўжыць далейшую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і спецыяльнай падрыхтоўцы вучняў 3 ступені сумесна з Клецкім раённыя аддзелам па надзвычайных сітуацый праз правядзенне факультатыўных заняткаў.
- Актывізаваць турыстычна-краязнаўчую дзейнасць праз заняткі гурткоў “Наш край”, “Велатрэал” .
- Прадаўжаць работу школьнага лясніцтва па добраўпараткаванню экалагічнай сцяжынкі ва ўрочышчы “Подзішча”.
- Пракласці школьную лакальную сетку для ўпраўленчай дзейнасці (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, сакратар, сацыяльна-псіхалагічная служба).
- Павысіць якасць работы тэатральнага гуртка, гуртка мастацкай самадзейнасці і школьных агідбрыгад.
Рэзультатыўнасць удзелу ў абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях:
Пальчык Яўген - удзельнік абласной алімпіяды па геаграфіі;
Майсейчык Дар’я - дыпламант абласнога фестывалю дзіцячай прэсы “Пунсовыя ветразі”;
Карповіч В.М., настаўнік матэматыкі, - удзельнік рэспубліканскага конкурса “Камп’ютэр. Адукацыя. Інтэрнет.”
Выкананне праграмы “Маладыя таленты”
1. Створаны банк дадзеных здольных і адораных вучняў;
2. Праведзена школьная прадметная алімпіяда па 13 прадметах;
пераможцы школьнай прадметнай алімпіяды з’яўляюцца ўдзельнікамі раённай прадметнай алімпіяды;
3. Прадаўжаецца дыферэнцыраванае навучанне на ўроках і факультатыўных занятках;
4. Удзел вучняў у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах: “Зубраня”, “Кенгуру”, “Жураўлік”, “Буслік”, “Каласок”, “Лінгвісцяня”, “Інфамышка”;
5. Арганізавана сетка гурткоў, спартыўных секцый для вучняў, якія маюць здольнасці да творчых відаў дзейнасці;
6. Вучні школы ўдзельнічаюць у раённым інтэлектуальным турніры “Кубак Дружбы”;
7. Праведзена школьная навукова-практычная канферэнцыя. Па выніках экспертнага савета работы прымаюць удзел у раённай навукова- практычнай канферэнцыі “Дерзайте, вы талантливы!”;
8. Вучні ўстановы адукацыі прымаюць удзел у конкурсах мастацкай самадзейнасці;
9. Праведзены семінар-практыкум для педагагічных работнікаў “Вывучэнне псіхалагічных асаблівасцей работы з адоранымі вучнямі” у сакавіку 2010 года.