Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год

Вид материалаДокументы

Содержание


Вынікі 2010/2011 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі
Аналіз колькасці выдатнікаў
Сярэдні бал вучняў школы
Аналіз вынікаў паспяховасці ў параўнанні з прошлымі вучэбнымі гадамі
Аналіз узнагароджання выпускнікоў медалямі
Аналіз паступлення выпускнікоў у ВНУ
Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі
Колькасць удзельнікаў міжнародных конкурсаў
Подобный материал:
  1   2   3

Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год

У 2010/2011 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2010 года налічвалася 159 вучняў. У 2010/2011 навучальным годзе ўсе дзеці 6-га ўзросту, пражываючыя ў мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Усе першакласнікі наведвалі дзіцячы сад. Усе дзеці да 18 гадоў, якія падлягаюць навучанню ў межах мікрараёна школы па акту праверкі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (на 01.09.2010 года 179 вучні), ахоплены навучаннем. З іх вучацца ў СПЛ – 16 вучняў, у другіх школах раёна: СШ №3 г.Клецка – 2 вучні, СШ №2 г.Клецка – 1 вучань, Клецкім раённым ліцэі – 1 вучань.

На працягу 2010/2011 навучальнага года выбылі са школы 14 вучняў па прычыне змены месца жыхарства, у тым ліку з 2 класа – 2 вучні, 1 класа – 2 вучні, з 5 класа – 1 вучань, з 6 класа – 3 вучні, з 7 класа – 2 вучні, з 8 класа – 2 вучні, з 9 класа – 2 вучні.

На працягу 2010/2011 навучальнага года прыбылі ў школу 15 вучняў, у тым ліку ў 1 клас – 2 вучні, у 2 клас – 2 вучні, у 4 клас – 1 вучань, у 5 клас – 3 вучні, у 6 клас – 2 вучні, у 7 клас – 2 вучні, у 8 клас – 1 вучань, у 9 клас – 1 вучань, у 11 клас – 1 вучань .

Дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў, якія маюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця і падлягаючых навучанню на даму, маючых псіхафізіялагічныя адкланенні, няпоўную сярэднюю адукацыю і нідзе не навучаюцца па мікрараёну школы няма.

У школе навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, Клецкага дзіцячага дома і Клецкага сацыяльнага прытулку. Большасць сямей пражывае ў прыватных драўляных дамах. У творчай сферы працуе 71% бацькоў, 15% служачыя бюджэтных арганізацый, 7% заняты ў сферы абслугоўвання і гандлю, 2% у другіх сферах. Па розных прычынах не працуе 5% бацькоў; 29% сямей школьнікаў няпоўныя, 11% - мнагадзетныя. Вышэйшую адукацыю маюць 19% бацькоў. 39% вучняў пражываюць у вёсках Арда, Жылічы, Якшычы, Сцяпужычы.

Школа працуе згодна Статута школы, калектыўнага дагавора, правіл унутранага распарадку. Распрацаваны лакальныя нарматыўныя акты – Праграма развіцця школы на 2011-2015 годы, палажэнне папячыцельскага савета. Пытанне аб рэалізацыі Праграмы развіцця кожны год разглядаецца на нарадзе пры дырэктары, у адпаведнасці з новымі нарматыўнымі актамі і сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да адукацыі, уносяцца карэкціроўкі. Педагагічны працэс здзяйсняецца адпаведна гадаваму плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 30.08.2010г.

Здароўе вучняў – адзін з асноўных паказчыкаў работы школы па якасці адукацыі.

Па стану здароўя 20 вучняў школы адносяцца да 1 групы здароўя, што складае 12,8%, 120 (76,9%) - да 2 групы, 15 (9,6%) чалавек да 3 групы, да 4 групы адносіцца 1 вучань. Сярод захворванняў, выяўленых у выніках паглыбленага медагляду, дамініруюць: сардэчна-сасудзістыя – 31 вучань (2009 год - 24), парушэнне зроку – 18 (2009 год - 14), парушэнне асанкі – 20 вучняў (2009 год - 23). У 2010 годзе знізіўся лік захворванняў сярод школьнікаў у 2 разы: у 2009 годзе яна склала 938,9 выпадкаў на 1000 школьнікаў, у 2010 годзе – 491,0. Найбольшы ўдзельны вес складае захворванне грыпам і вострай рэспіратыўнай віруснай інфекцыі (47 выпадкаў). Інфекцыйныя захворванні за апошнія два гады не рэгістрыраваліся.

Групы па фізкультуры размеркаваны наступным чынам:

СМГ наведваюць 16 вучняў, у асноўнай групе займаецца 115 вучняў, у падрыхтоўчай - 28. У 2010 годзе годзе дзяцей з паталогіяй здаророўя было выяўлена 68, у 2009 – 65, у 2008 годзе -43.

Лік пропускаў урокаў у сярэднім на аднаго вучня ў 2010/2011 навучальным годзе складае 9,6 дзён, у тым ліку па хваробе 9,4 дня або 98%, што гаворыць аб тэндэнцыі памяншэння ў параўнанні з прошлым годам.

Для папярэджвання захворвання праводзяцца наступныя мерапрыемствы:
  • рацыянальнае збалансіраванае харчаванне;
  • С-вітамінізацыя;
  • правільны падбор мэблі;
  • рухомыя перапынкі;
  • гімнастыка для вачэй у час урока;
  • праветрыванне і вільготная ўборка класных памяшканняў.
  • арганізавана работа па правядзенню заняткаў на базе ФАКА з мэтаю прафілактыкі прастудных захворванняў.

У канікулярны час вучні школы аздараўляліся на аздараўленчай пляцоўцы, летніх аздараўленчых лагерах, а таксама за мяжой, 2 вучні аздараўляліся ў санаторыях.


Навучальны год

Усяго дзяцей

% аздараўлення ад агульнай колькасці вучняў

2007/2008

232

79%

2008/2009

210

84%

2009/2010

189

82%

2010/2011

159

72%



У той час неабходна адзначыць, што зацягваўся тэрмін паглыбленага медыцынскага агляду вучняў з выдачай адпаведнага акта медыцынскага абследавання.

Педагагічны працэс здзяйсняецца 27 педагогамі. 6 (22,2%) педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12 педагогаў (44,4%) – першую катэгорыю, 4 (14,8%) - другую катэгорыю, 5 (18,6%) без катэгорыі. З вышэйшай адукацыяй – 21 педагагічны работнік (78%), сярэдняй спецыяльнай – 6 (22%). З іх 2 педагогі навучаюцца завочна. Сярэдні ўзрост педагагічных работнікаў установы адукацыі – 39 гадоў.

На першай ступені навучання (1-4кл.) займалася 24 вучняў. На прадуктыўным узроўні займалася -4 вучні (30,7%), на рэцэптыўна-прадуктыўным - 4 вучні (30,7%), на рэцэптыўна-рэпрадуктыўным - 5 вучняў (38,6%).

Вучні наведвалі факультатыўныя заняткі “Развіццё творчых здольнасцей ” і “Мая Айчына”.

На другой ступені навучання (5-9 кл.) навучалася 111 вучняў, прадаўжалася фарміраванне пазнавальнай цікасці вучняў і іх адукацыйных навыкаў. Педагагічны калектыў ставіў перад сабой задачу:
  • закласці фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтоўкі школьнікаў, неабходнай для прадаўжэння адукацыі на трэцяй ступені навучання;
  • стварыць умовы самавыражэння вучняў на вучэбных і пазаўрочных занятках у школе.

З улікам гэтага на другой ступені навучання быў пашыраны вучэбны план шляхам увядзення факультатыўных заняткаў: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы ў 5 класе; беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, інфарматыцы ў 6 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі ў 7 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, “Юны карэспандэнт” ў 8 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, АБЖ, “Асновы мастацкай фатаграфіі” ў 9 класе.

На трэцяй ступені навучання (10-11кл.) навучалася 25 вучняў, дзе завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў. Школа ставіла задачу:

- дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці.

Былі ўведзены наступныя факультатыўныя заняткі: па беларускай мове, матэматыцы, нямецкай мове, хіміі ў 10 класе; па матэматыцы, беларускай мове, “Тактыка тушэння пажараў”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “Асновы журналістыкі” ў 11 класе. На высокім узроўні навучалася 3 вучні, на дастатковым - 8, на сярэднім - 8, здавальняючым - 6.

Вынікі 2010/2011 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі

Навучальны год

Усяго

атэставана

На 9 – 10

%

На 8-10

%

На 6 – 10

%

На 1-2

%

2004/2005

263

4%

10%

47%

-

2005/2006

241

4%

11%

45%

-

2006/2007

232

5%

11%

44%

-

2007/2008

224

4%

6%

36%

-

2008/2009

210

9%

9,7%

43,6%

-

2009/2010

189

4,4%

13,6%

34,5%

-

2010/2011

159

3,4%

17%

25,9%

-



Аналіз колькасці выдатнікаў

Вучэбныя гады

1 ступень

2 ступень

3 ступень

Па школе

2005/2006

3 – 8,5%

4 – 2,5%

1 – 4%

8 – 4%

2006/2007

2 – 14%

4 – 3,6%

1 – 5%

7 – 5,5%

2007/2008

3- 7,8%

5 – 3%

2- 2,8%

10 - 4 %

2008/2009

2- 4%

3 - 2%

3- 8,9%

8 - 3,2%

2009/2010

1 – 3,8%

3 – 2,9%

4 – 10%

8 – 4,4%

2010/2011

1 - 7,6%

1 – 1,3%

3 – 3,4%

5 – 12%


Рэйтынг паспяховасці па класах выглядае наступным чынам: Вынікі паспяховасці вучняў па класах за навучальны год наступныя:

Вынікі паспяховасці вучняў па прадметах наступныя:



Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчыць аб змяншэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні і павелічэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на дастатковым узроўні адпаведна. Акрамя таго, вынікі вучэбнай дзейнасці ў параўнанні з мінулым годам сведчаць аб дадатнай дынаміцы засваення вучэбнага матэрыялу на дастатковым ўзроўні і зніжэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні ў 2,4 разы.

Сярэдні бал вучняў школы

Год

1-я ступень

2-я ступень

3-я ступень

Па школе

Па раёне

2004/2005

6

5,8

5,7

5,8

6,4

2005/2006

6,1

5,7

6,9

6,2

6,3

2006/2007

6

5,5

7,1

6,1

6,4

2007/2008

6,2

5,3

7,2

6,1

6,3

2008/2009

7,1

5,4

6,5

6,3

6,5

2009/2010

6,8

5,9

6,9

6,4

6,5

2010/2011

6,8

5,7

7,65

6,45

6,6

Сярэдні бал па школе 6,5, што на 0,1 балы вышэй за мінулагодні паказчык.

Скарацілася колькасць вучняў, якія займаюцца на “6-10”, а таксама выдатнікаў. Значыць, неабходна ўзяць на кантроль работу з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.

Аналіз вынікаў паспяховасці ў параўнанні з прошлымі вучэбнымі гадамі

Ннавучальны год

Нізкі

Здавальня-ючы %

Сярэдні

%

Дастатковы

%

Высокі

%

2004/2005




40%

33%

17%

10%

2005/2006



40,3%

29%

16,7%

14%

2006/2007




42%

28%

16%

14%

2007/2008




47,8%

33%

13%

6,2%

2008/2009




49%

28,8%

16%

6,2%

2008/2009




47,5%

34,5%

13,6%

4.4%

2010/2011




53,7%

25,9%

17%

3,4%


Аналіз узнагароджання выпускнікоў медалямі




Золата

Серабро

Усяго

2004/2005

1

1

2 – 3%

2005/2006

2

-

2 – 9%

2006/2007

3

-

3 – 9%

2007/2008

2

-

2 - 7%

2008/2009

3

-

3 - 11%

2009/2010

-

-

-

2010\2011

2

-

2 – 12,5%

Рэзультатыўнасць вучэбнай работы ўжо не першы год пацвярджаецца вынікамі паступлення ў ВНУ і ССНУ.

Аналіз паступлення выпускнікоў у ВНУ

Год

ВУНы

ССНУ




Усяго




2005

37%

52%




89 %




2006

46%

34%




80%




2007

42%

45%




87%




2008

49%

42%




81%



2009

53%

43%




96%




2010

48%

41%




89%




2011

58,3%

33,3%




91,6%





Сярэдні бал атэстата выпускніка школы за 2010/2011 навучальны год –7,8 , што на 0,2 балы вышэй мінулагодняга паказчыка.

У адпаведнасці з гадавым планам работы школы і праграмы “Маладыя таленты” на 2010-2011 навучальны год, з мэтай развіцця навукова-даследчай работы сярод вучняў і рэалізацыі іх творчых здольнасцей была праведзена школьная даследчая канферэнцыя вучняў. НПК праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб школьнай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў. На школьную навукова-практычную канферэнцыю было прадстаўлена 8 работ (кіраўнікі Савош Л.М., Казушчык Г.П., Карповіч Л.Л., Казакевіч А.В.,Дзічкоўская Л.В., Вараб’ёва Л.П., Багеша Г.С., Ждановіч Л.М.). Па рашэнню экспертнага савета школьнай навукова-практычнай канферэнцыі 5 работ было прадстаўлена для ўдзелу ў раённай даследчай канферэнцыі (кіраўнікі работ: Карповіч Л.Л., Багеша Г.С., Дзічкоўская Л.В., Ждановіч Л.М., Савош Л.М.). У фінал раённай даследчай канферэнцыі выйшлі работы Язэпчык Л. па рускай мове, Ляпцюк А. па хіміі, Абрамовіч Х. па нямецкай мове, аднак прызавымі месцамі работы не адзначаны. Неабходна у наступным навучальным годзе актывізаваць работу ў дадзеным накірунку: абнавіць банк дадзеных аб вучнях, якія маюць здольнасці да даследчай дзейнасці, выбіраць актуальныя тэмы для даследавання, праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную работу з вучнямі.

Адзін з важнейшых паказчыкаў работы педагагічнага калектыву школы - арганізацыя і рэзультатыўны ўдзел у правядзенні прадметных алімпіяд.

У другім туры прадметных алімпіяд прымалі ўдзел 22 вучні па 12 прадметах. 1-2 месцы занялі Абрамовіч Х., вучаніца 10 класа, па нямецкай мове, Савош Юлія, вучаніца 10 класа, па беларускай мове, што складае 9,1%. 4-5 месцы – 3 вучні (Пальчык А. па астраноміі, Салата В. па матэматыцы, Гарбуза І. па гісторыі) – 13,6% ад колькасці ўдзельнікаў. У той час апошняе месца па працоўнаму навучанню, па грамадазнаўству, па хіміі. Нулявы паказчык па фізіцы ў Шалковіча А. Са станоўчага боку варта адзначыць рэзультатыўнасць удзелу ў алімпіядзе Язэпчык Людмілы (з 9 месца паднялася на 5), узрос працэнт выканання заданняў у Салаты Вікторыі па матэматыцы (з 24 да 30), Савош Юлія па беларускай мове і літаратуры з 6 месца стала на 2, Абрамовіч Хрысціна з 2 месца на 1 па нямецкай мове, Гарбуз Іван па рускай мове і літаратуры з 8 месца перамясціўся на 6 месца. 6 вучняў (Язэпчык Людміла, Салата Вікторыя, Пальчык Анастасія, Майсейчык Дар’я, Абрамовіч Хрысціна, Ляпцюк Алеся) удзельнічалі па двух прадметах, Гарбуз Іван і Савош Юлія – па трох.

Другое агульнакаманднае месца занялі вучні па фізічнай культуры і здароўю, першае – па АБЖ.

У раённай прадметнай алімпіядзе сярод вучняў 5-9 класаў прымала ўдзел 25 вучняў па 11 прадметах, што складае 43,1% ад колькасці вучняў 5-9 класаў. 2 вучні Плотка Аляксей, вучань 6 класа, Гарбуз Таццяна, вучаніца 8 класа, занялі прызавыя месцы па нямецкай мове і рускай мове , што складае 8%. Больш 50% заданняў выканалі: Плотка Аляксей па нямецкай мове (80%), Савош Аляксандр па матэматыцы (55%), Сідар Альбіна па матэматыцы (64%), Літвіновіч Максім па геаграфіі (53%), Гарбуз Таццяна па рускай мове (74%), Новік Анастасія па рускай мове (72%), Жук Уладзіслаў па рускай мове (58%), Белькевіч Кацярына па беларускай мове (53%), Жук Уладзіслаў па беларускай мове (60%). Гэта той патэнцыял вучняў школы, з якімі неабходна працаваць настаўнікам-прадметнікам і займаць прызавыя месцы ў алімпіядзе. У той час апошнія месцы ў Пальчык Ганны па англійскай мове, Белькевіч Кацярыны, Салата Карыны па біялогіі, Гарбуз Таццяны па беларускай мове, Макейчыка Віктара па інфарматыцы. У трох алімпіядах прымалі ўдзел: Сідар Альбіна (па фізіцы, матэматыцы, хіміі, лепшы вынік па матэматыцы), Пальчык Ганна (па англійскай мове, геаграфіі, хіміі), Белькевіч Кацярына (па беларускай мове, рускай мове, біялогіі, лепшы вынік па беларускай мове). У двух алімпіядах прымалі ўдзел Гарбуз Іван, Гарбуз Таццяна, Жук Уладзіслаў, Салата Карына. Другі год прымалі ўдзел у раённай алімпіядзе Салата Карына па гісторыі, Гарбуз Іван па нямецкай мове, Новік Анастасія, Белькевіч Кацярына па рускай мове. Лепшы вынік паказала Новік Анастасія і Белькевіч Кацярына па рускай мове, здалі пазіцыі Салата Карына па гісторыі, Гарбуз Іван па нямецкай мове.

У раённай алімпіядзе пачатковых класаў прымалі ўдзел 3 вучні 3-4 класаў: 1 вучань 3 класа (Сасіновіч Аляксандра, па беларускай мове), 2 вучні 4 класа: Плотка Анастасія па беларускай мове, Ганчарэнка Аляксей па рускай мове). Сасіновіч Аляксандра і Ганчарэнка Аляксей у дадзенай алімпіядзе ўдзельнічалі ўпершыню. Плотка Анастасія па беларускай мове заняла 4 месца і выканала заданні на 84% (у прошпым годзе было 3 месца і % выканання заданняў складаў 76%). Сасіновіч Аляксандра заняла 9 месца з 13 і % выканання заданняў складае 32, пры максімальным % 68. Ганчарэнка Аляксей па рускай мове заняў 7 месца з 9 і выканаў заданні на 56%. На жаль, вучні школы не прымалі ўдзелу ў алімпіядзе па матэматыцы.

Як бачна, што вучні падрыхтаваны да алімпіяды слаба, рэзультатыўнасць удзелу ў раённай алімпіядзе нізкая. Увогуле работа настаўнікаў Багешы Г.С., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Карповіч В.М., Новік А.М., Багешы Г.М., Ждановіч Л.М. па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд бессістэмная і нерэзультатыўная, вучні не маюць станоўчых вынікаў у алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, што сведчыць аб неабходнасці зменаў у падыходзе ў рабоце са здольнымі вучнямі. Не праявілі сябе вучні школы і на алімпіядзе малодшых школьнікаў “Талантливые дети”. Лепшы вынік за апошнія два гады – 3 месца па беларускай мове (настаўніца Паляшчук Н.А.). Нядрэнна выступаюць спартсмены (1 м. па тэнісу, 3м. па лёгкай атлетыцы, 2м. па баскетболу, 5 месца па лыжах). Агульнае месца па школьнай спартакіядзе – 2.