Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
мацыя. [14, 69]
3.1 Фразеалагічныя сродкі ў аповесці Дрыгва
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.
Фразеалагізм:
Нічога: покі жаніцца - загаіцца, ... (стар. 75)
Ну што ў цябе чуваць? - запытаўся Васіль не па праграме. ...
Нічога, - ...
Лепей нічога, чым благога, - дзелавіта заўважыў Васіль (стар. 90)
Якая муха ўкусіла цябе сёння? (стар. 90)
Сядзіш вось думаеш. Думаеш, думаеш, галава як кацёл зробіцца, ... (стар. 93)
Соль добра, калі ёсць што саліць, - заўважыў Саўка. (стар. 104)
... пападзешся са стрэльбаю, тады прапаў вечным правам. (стар. 122)
Усё роўна, спяшайся, не спяшайся, а свайго не мінеш. (стар. 131)
Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры. ... Саўка намякаў на Мазырскі астрог. (стар. 132)
Ды глядзі, сынку, язык трымай за зубамі. (стар. 136)
На Казімера зіма ўмера, - кажа каталіцкая прыказка. (стар. 148)
І горш за ўсё гэты Саўка, дзед Талаш і Мартын Рыль. Яны зачынілі яму свет. (стар. 156)
У тым-та і ўся бяда, што справа гэта цёмная. (стар. 157)
Відаць, войт шмат памазоліў мазгі, думаючы пра ўсю гэту страшную і няясную гісторыю. (стар. 158)
... каб у крыві ... заліць агонь рэвалюцыі... (стар. 165)
... цяпер ён меў выгляд чалавека, знятага з крыжа. (стар. 168)
У іх вачах заіскрыліся ўсмешкі. (стар. 173)
Што можна ваяводзе, то не табе, смродзе, - ... (стар. 193)
... маёнтак таксама свяціў небу ... (стар. 195)
... І хвоя можа мець вушы. (стар. 196)
... Вось тут, думаў ён, і будзе ім лазня. ... (стар. 198)
... абяцаўшая багатае жніво на ніве вайны: ... (стар. 198)
... як лоўка выратавалі мы батальён таварышча Шалёхіна з польскіх лап ... (стар. 204)
Дзед Талаш у вус пасміхаецца. (стар. 204)
... зірне па-арлінаму. (стар. 205) [17]
3.2 Фразеалагічныя сродкі ў аповесці На прасторах жыцця
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.
Фразеалагізм:
Потым Сцёпка разважыў так, што яна напэўна баіцца на вочы яму пападацца, каб ён не запытаў у яе чаго-небудзь па часці навукі… (9)
А людзі маглі б падумаць чорт ведае што… (9)
Аленка ламала галаву, думаючы над тым, чаго Сцёпка вакол іх хаты вандруе. (10)
Але, як вядома, калі тое ці іншае гаданне кажа не ў нашу руку, то мы, звычайна, не хочам яму верыць. (11)
Яна добра памятае, як хацела дагнаць яго, а ён толькі воўкам зірне на яе- і ані прыступу… (11)
Сцёпка рос як на дражджах. (14)
Заплакала маці, пусціла слязу і Аленка. (17)
Вучні ў школах лынды бюць, ходзяць ды лісце збіраюць. (18)
Не вучыш, бывала, лекцыі, дык настаўнік так загрэе табе, што аж іскры пасыплюцца. (18)
Вучыся, як хочаш, а бацька памагаць табе не будзе, - вучыць, як на бацькавым карку ездзіць. (18)
Тут і сам Сцёпка з нагі збіўся, а бацька заўважыў:
Вось пайшлі словы- і мазгі на іх скруціш! (19)
Пярун бы іх пабіў, і нялоўка яму перад Аленкаю: яна комплексы праходзіць, а ён аб гэтых комплексах ні бэ ні мэ. (23)
Дык гэта кожнаму дурню вядома,- заўважыў Сцёпка. (24)
Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! (27)
Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала і саміх на могілкі пазносіла! (31)
Ні чорта лысага не вызваніш там. (31)
Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое яго меншых братоў, Алесь і Юрка, і не раздзяваючыся, мокры да ніткі, залез пад коўдру. (32)
Зайсці яму дадому ці лепш на вочы бацьку не паказвацца, бо ўсё роўна бацька яго прагоніць? (34)
Алесь і Юрка ўставілі вочы ў Сцёпку і чакалі, што ён скажа. (35)
Гаворыць Сцёпка і на Аленку не глядзіць, каб па вачах яго не пазнала, што ён трохі туману напускае. (37)
У Сцёпкі ёсць адказ і на гэтае пытанне, але ён хоча фасон дзяржаць і трагічна заяўляе… (37)
Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла. (39)
Алесь крэпіцца, маўчыць зацята, зрэдку на бацьку ваўчком паглядае. (40)
Добры хлопец! - кажа ён сам сабе і потым дадае: - І чорт яго не возьме! (40)
Сцёпка ж скора знік з вачэй… (42)
Гэта раней навуку дзялілі для бедных і для багатых: багатым- універсітэты, а бедным- гула асмаленая. (47)
Страху набраўся тут Сцёпка. (49)
Не пераскочыўшы роў, няма чаго і гоп казаць. (51)
Праўда, ён падаў думку разбурыць святы калодзеж, але гэтая заслуга- віламі на вадзе напісана. (54)
Напралом пойдзе, кулакі ў дзела пусціць, а рабфака не ўпусціць. (54)
Але з такой заявай ён набраўся клопату… (56)
Жыццё ж у Мінску ідзе так шпарка, проста так і бе крыніцаю. (60)
Хіба ты язык людзям завяжаш? (61)
Паздаваў я экзамены добра і лёгка, як плюнуць… (65)
Трэба даказаць усім, што ён сваіх слоў на вецер не кідае, і калі думаюць аб іх людзі, што ён-адшчапенец, што з яго толку не будзе, то памыляюцца. (67)
Як пусцілі мы на вецер,- паправіў Сымон. (71)
Яму нават і на руку было гэтае адзіноцтва… (72)
Калі я была дома і мне не здаровілася, то маці казала, што гэтае нездароўе ад навукі, бо навука высушвае мазгі, заганяе ў сухоты. (74)
Аказалася ж, што ён вярнуўся жывы і здаровы і ў вус сабе не дзьме. (83)
Трэціх зайздрасць трохі і страх забірае, каб з носам не астацца. (89)
Тут і тэхнікі-спецы ёсць: што ні скажа, як у сцяну ўлепіць. (91) [18]
фанетычны семантычны колас літаратура
3.3 Фразеалагічныя сродкі ў трылогіі На ростанях
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.
Фразеалагізм:
... старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу, ..