Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

° ростанях), падпольшчык Нявідны, даносчык Крук, кат Адольф (Дрыгва)

Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як прэцэдэнтнае імя - неўласцівы для творчасці пісьменніка, да яго той звяртаецца скрайне рэдка.

Імянное спалучэнне ў творах Якуба Коласа сустракаецца, хоць і рэдка, узбагачае мастацкі вобраз:

... над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы ... над бародаўкамі-купінамі (Дрыгва)

Варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як эпітэты - неўласцівы для творчасці пісьменніка, які больш ахвотна карыстаецца з метафарызацыі.

 

6.5 Сінтаксічныя сродкі

 

Трэба сказаць, што сінтаксічныя выразныя сродкі - не зяўляюцца тыповымі для мастацкай мовы Якуба Коласа, ня знойдзем мы ў яго эліптычнай мовы, сегментацыі і інш. Разам з тым, вельмі рэдка, але ўсё ж сустракаюцца ў яго аказіянальнае кіраванне, парцэляцыя, семантычнае ўжыванне аднародныхсленаў (звядзенне ў шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу рознапланавых словаў), устаўныя канструкцыі, семантычны словапарадак (палярнае супрацьпастаўленне па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іхным перамяшчэннем звязаны розны змест).

Парцэляцыя ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсіўную гаворку, ў якой прычынай прапускання словаў ёсць альбо хуткае вымаўленне, альбо вымаўленне надта ціхае, напаўшэптам.

Семантычны словапарадак ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсію развіцця сюжэту, своеасаблівы рэфрэн.

Такія сродкі, як Кіраванне, Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і Ўстаўныя канструкцыі ў творах Якуба Коласа, там дзе яны выяўленыя, хутчэй удакладнялі метафарычнасць мастацкага апісання, уносілі ў яго новыя ноткі і адценні, чым служылі сродкам выражэння субектыўнай ацэнкі.

Аўтарскі стыль пісьменніка вызначаецца выкарыстаннем розных сродкаў субектыўнай ацэнкі і мастацкай выразнасці, хоць відавочна, што гэтага класік дасягае пераважна праз выбудоўванне сюжэтнай лініі апавядання. Разам з тым можна адзначыць, што, да прыкладу, метафары адыгрываюць вялікую ролю ў пісьменніка дзеля дасягнення мастацкай выразнасці тэксту; наступнымі па значнасці пасля метафараў ў Якуба Коласа ідуць фразеалагізмы і словаўтваральныя сродкі, перадусім аказіяналізмы, і суфіксальныя сродкі, менш ужывальныя ў Коласа фанетычныя сродкі і сітаксічныя сродкі, апошнія амаль не сустракаюцца ў пісьменніка.

Дадатковага вывучэння і асэнсавання патрабуе выяўлены ў аповесці Дрыгва выпадак выкарыстання ў прозе непразаічнага сродку, які завецца Рэфрэн і выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці: ... як уразілі яго простыя, звычайныя словы...: Ідзі, Ідзі прэч, каб цябе не бачылі мае вочы! і яго апошняе слова: Жыві!. […] Ідзі! Ідзі прэч! […] што ў апошняе слова: Жыві!. […] Ідзі! Ідзі прэч! Пустэча і адзінота агарнулі Саўку […] Ідзі, ідзі прэч! - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго. […] Ідзі, ідзі прэч! [9, 166-167]

Колас, як ня толькі празаік, але і паэт, верагодна, з дапамогай рэфрэна інтэрпрэтаваў празаічны тэкст як паэтычны твор; з гэтага гледзішча, коласаўскі рэфрэн можна ўмоўна супаставіць са сродкамі мелодыкі і паўзацыі, але па сутнасці ён такім не зяўляецца, але выступае самастойным сродкам выражэння субектыўнай ацэнкі аўтара і сродкам павелічэння экспрэсіўнасці мастацкай мовы.

Літаратура

 

1. Ивин, A.A. Основания логики оценок / А.А. Ивин. - М.: Из-во МГУ, 1970. - 230 с.

. Арутюнова, Н.Д. Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт, 1988.

3. Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М. Вольф. - М.: Наука, 1985. - 256 с.

. Маркелова, Т.В. Семантика и прагматика средств выражения в русском языке // Филолог. науки, 1985.

5. Кимик, В.В. Категория субъективности и ее выражение в русском языке, 1990

6. Виноградов В.В. Русский язык: Грамматическое учение о слове: учеб. пособие для вузов / В.В. Виноградов. - 3-е изд., испр. - М.: Высш. шк., 1986. - 640 с.

. Винокур Г. О. Закономерности стилистического использования языковых единиц. - М.: Наука, 1980.

. Лукьянова, Н.А. Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики. Новосибирск, 1986.

9. Чернявская, Е. А. Оценка и оценочность в языке и художественной речи (на материале поэтического, прозаического и эпистолярного наследия А.С.Пушкина). - Орел, 2001. (автореферат на соискание уч.степ. кандидата филологических наук).

10. Вариативность употребления суффиксов оценки //

. Кайкы М.Ю., Языковые средства выражения социальной оценки в произведениях Э.Н.Успенского. - Бердянск: Бердянский государственный педагогический университет, Институт филологии, ...

Голуб И.Б. Русский язык - М., 2006.

. Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М. Вольф. - М.: Наука, 1985.

. Ковалев, В.П. Выразительные средсва художественной речи: Пособие для учителя. - К.: Рад.шк., 1985.

. Казлова, В.В. Прырода коласаўскіх лірычных адступленняў [тэкст] / В.В. Казлова // Народныя песняры / Пад рэд. І.Я. Навуменкі. - Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. - С. 80-92.

. Гальперин И.Р. Речевые стили и стилистические средства. // Вопросы языкознания, 1954, №4, с.86.

. Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.

. Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.

19. Колас Я. На рост