Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

, калі цельшынцы здавалі свае грахі а. Мадэсту, ... (стар. 145)

... тры буслы гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Шынкі, як падушкі, абтыканыя зелянінаю, ляжалі важна зялёнымі ўзгоркамі. (стар. 145)

Ён быў тоўсты, крэпкі і меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кросны ў дванаццаць губіц. ... ён не касаваўся перад чаркамі і ліў іх, як у бочку. ... пышныя цёмна-каштанавыя валасы былі перахвачаны чырвонаю ж, як жар, стужачкаю. (стар. 146)

Наліў па чарцы віна і вельмі ўпрашаў выпіць, называючы іх дыяментамі Палесся, божымі летуценкамі. (стар. 147)

Пад звонкія і меладычныя гукі музыкі сарваўся з месца Грыгарэц і пайшоў тупаць і прытупваць. Здавалася, што гэта не чалавек танцуе, а нейкі добра ўкормлены вяпрук убег у пакой і ў нейкай свіной радасці разгуляўся тут і пайшоў выбрыкваць розныя вепручыныя выкрунтасы. (стар. 149)

Гэта вестка моцна засмуціла настаўніка. Ён адразу пачуў, што перад ім як бы ўжо расчыняецца нейкая пустота, і гэтыя пышныя малюнкі зазелянеўшага Палесся, узбуджанага вясною, поўнага спеву, шуму і жыцця, патускнелі ў адзін момант і як бы адыходзілі ад яго. Усё, здавалася яму, мела цяпер такі выгляд, як бы хацела сказаць яму: У цябе гора, але мы ў гэтым не вінаваты, і пачынала жыць сваім клопатам, сваімі інтарэсамі, зусім для яго чужымі, ... (стар. 151)

- І можа стацца так, што я вярнуся з экзаменаў, а ластавачка ўжо вылецела ў вырай?.. Скажыце мне, нашто гэта ластавачка вясною ў вырай вылятае? (стар. 153)

Самі ведаеце чаму: як толькі вашы ногі пераступяць парог яе дома, то душа ваша пападзе да яе ў палон. (стар. 153)

Прабілі тры званкі, гучна і адрывіста азваўся паравоз, абуджаючы ранічны пакой бясконцых балот, і поезд зрушыў з месца. З шумным шыпеннем выпускаючы пару, усё быстрэй і быстрэй бег паравоз, і ў нейкую своеасаблівую, глухую музыку злівалася тухканне цяжкіх ног поезда. (стар. 154)

Штось прыемнае і радаснае ўлівалася яму ў душу ад гэтых новых малюнкаў і ад гэтага размашыстага бегу машыны. Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Хутка вынікалі і беглі ўсё новыя і новыя малюнкі гэтага зачараванага краю. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніка і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі, па краях якіх ледзь віднеліся зубатыя цёмныя палоскі лясоў. Балоты канчаліся, побач дарогі ўставалі высокія сцены бору, бор перасякаўся вясёлымі палянкамі; там-сям віднеліся на іх людскія будынкі, а бярвенні гэтых будынкаў, асветленыя сонцам, здаваліся маршчынамі на разумнай галаве чалавека, які многа думае і разважае. Вясёлыя палянкі абводзіліся аправаю пышна-зялёных хвойнікаў на жоўценькім пясочку. Нейкім прыветам, ласкаю і цішынёю патыхала ад гэтых сакавітых хвойнікаў, ад гэтых людскіх будынкаў. А як прынадна і прыгожа павіваліся і беглі ў хвойнік каляінкі вясковых дарожак і сцежак, па якіх так рэдка пракоціцца сялянская цялежка! А колькі самабытнага хараства ў гэтых адзінокіх разложыстых дубах, раскіданых па краях лесу, і гэтых пышна купчастых хвоях у полі! Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта і ад кволых бледна-зялёных усходаў ранніх аўсоў! (стар. 154)

Лабановіч стаяў каля акна, як прычарованы, і не адводзіў вачэй ад самавітых, простых малюнкаў Палесся, поўных невыразнага хараства і жыцця, ... (стар. 154)

... адна дугавідная пасма валасоў тырчала над ілбом і надавала Грыньку выгляд вучонага чалавека, а рэдкія доўгія вусы рабілі яго строгім настаўнікам. (стар. 155)

Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар, і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна. (стар. 155-156)

Была адна рыска, агульная для ўсіх настаўнікаў: гэта асаблівая бледнасць і зямлістасць колеру твараў, якую можна заўважыць толькі ў тых, хто змушан жыць у падвалах і астрогах. (стар. 157)

Інспектар увайшоў, як цар: важны, строгі і з такім выглядам, як бы ён трымаў у руках лейцы, каб не разбеглася, спудзіўшыся, зямля, на якой мы жывём. На твары ў яго быў незвычайны клопат, думка яго была так моцна занята нейкаю важнаю справаю, што ён нават не меў часу паглядзець на таго, каму даваў руку. (стар. 157-158)

Працэсія была вельмі важная. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў, боязна пазіраўшых вытарашчанымі вочкамі. (стар. 158)

У тыя часы Грот сядзеў незвычайна крэпка на сваім троне. І калі ты казаў свайму супярэчніку, што па Гроту пішацца так, то ўжо ніякія довады чалавечага розуму не маглі зрушыць цябе з пазіцыі. (стар. 159)

... зірнула на вокны кватэры настаўніка. ... Як смутна і тужліва пазіраюць гэтыя шкляныя вочы пустой і мёртвай кватэры! І дарэмна гэты малады бліскучы месячык стараецца ажывіць пагаслыя вочы: яны свецяцца, а жыцця няма. (стар. 160)

А гэтыя цёмныя вокны! Што ў іх? Чаму яны ўбіліся ёй у вочы? Ёй нават робіцца нейк непрыемна ад гэтага. (стар. 162)

Бабка не спіць. Яна проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. ...і толькі прусакі шалпочуцца ў шчылінах, ... яны тут жывуць і жывяцца ад яе жыцця. (стар. 164)

Зноў пазірае на гэтыя цёмныя вокны. І месячык адышоўся ад іх, бо яны мёртвыя і іх не ажывіш. Не ажывіш, бо душа выйшла з гэтага дома. ... Няхай бы ён ужо і не прыязджаў сюды і не даваў бы жыцця гэтым вокнам. А яны ажывуць. Яны зноў ажывуць! Яна будзе з ім ?/p>