Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
°емых адзінак інтанацыйна выражанае значэнне дадатковай заўвагі, што абядноўвае ўсіх іх з уласна ўстаўнымі канструкцыямі, дазваляе лічыць, прынамсі, датычна мастацкай мовы, першы з вышэйпрыведзеных пунктаў гледжання больш апраўданым; пры тым нельга не ўлічваць і пунктуацыйнага боку справы, сутнаснага для мастацкага, пісана-назіральнага тэксту - дастаткова паслядоўнага ўжывання дужак, што звычайна выкарыстоўваюцца для выдзялення ўстаўных канструкцыяў. [14, 113-114]
Эліпсіс. Эліпсіс - выразны сродак мастацкай мовы, які з дапамогай розных спосабаў і формаў выражае экспрэсію мастацкага слова - самастойнае ўжыванне прыназоўнікаў па-за яўнай і простай сувяззю са склонавымі формамі назваў прадметаў ці асобаў, што складае фігуру змаўчання ў тым яе выглядзе, калі выказванне абрываецца на прыназоўніку, назоўнік, да якога павінны адносіцца прыназоўнік - адсутнічае, а чытыч можа адно здагадвацца пра тое, што засталося надасказаным. Таксама магчымае такое выкарыстанне прыназоўнікаў у супастаўленні з іншымі, дзе эліптычнае ўжыванне прыназоўнікаў высвятляецца праз паралельнае іх звычайнае ўжыване. [14, 117]
Агульнамоўнай асновай для такіх індывідуальных ужыванняў прыназоўнікаў, верагодна, зяўляецца дастаткова шырокавядомае ў размоўнай гутарцы ўжыванне іх у прыслоўным значэнні, што адзначаецца і ў тлумачальных слоўніках. Р.А.Будагоў, разглядаючы падобнае ўжыванне прыназоўніка без у размоўнай гутарцы, лічыць, што ў пісьмовым стылі яно цалкам немагчымае. [30] Аднак, як паказваюць прыклады, такое ўжыванне прыназоўнікаў у мастацкай мове ня толькі магчымае, але і мае некаторую распаўсюджанасць.
Парцэляцыя. Парцэляцыя - інтанацыйнае і пунктуацыйнае расчляненне сказу на часткі, пераважна на словы. […] Сдужыць гэты прыём для ўзмацнення напружанасці мовы, ступень праяўлення якой можа быць рознаю - ад стрыманай да вельмі значнай […] парцэляцыя ў злучэнні з нагнятннем кароткіх, пераважна аднатыповых, пытальных і клічных сказаў стварае значны дынамізм думкі-мовы […] Да парцэляцыі можна аднесці і ўзнаўленне спецыфікі мовы малаадукаванага чалавека, які недастаткова добра завучыў тэкст. [14, 119]
Семантычны словапарадак. Семантычны словапарадак - прыём палярнага супрацьпастаўлення па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іх перамяшчэннем звязаны розны змест з вобласці экспрэсіўнага выкарыстання словаразмяшчэння. Прыём гэты можа рэалізоўвацца як на ўзроўні словазлучэнняў, гэтак і на ўзроўні сказаў.
5.1 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці Дрыгва
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.
Кіраванне:
... не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам (стар. 4)
Ваяводствы, староствы, павятовыя камісаржы, войты, пастарункі ... (стар. 17)
Парцэляцыя:
Ходзяць такія чуткі... Напэўна, ёсць... Кажуць, і кулямёты прыхаваныя ёсць... (стар. 42)
Дык у трэці дзень у змярканні... Доўгі Брод. Вые воўк. (стар. 44)
Людзі? Талаш і Рыль? Тфу, твае людзі! ... Волі захацелі? Якой волі? Свавольства? Блазенства? Грабежніцтва! (стар. 91)
Устаўныя канструкцыі:
... будзь на Доўгім Бродзе і чакай, покі не завые воўк: гэта буду выць я (дзед Талаш умеў вельмі добра выць па-воўчы). (стар. 43) [17]
.2 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці На прасторах жыцця
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.
Устаўныя канструкцыі:
Сцёпка падняўся на ногі, закінуў зноў торбачку за плечы (а яна цяпер палягчэла трохі), выйшаў на чыгунку ... (стар. 217-218) [18]
5.3 Сінтаксічныя сродкі ў трылогіі На ростанях
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.
Семантычны словапарадак:
... паўстала вельмі важнае пытанне аб тым, ... І паўстала гэтае пытанне, ... (стар. 43)
Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу:
... старога месца і старога прыяцеля, - ... (стар. 76) [19]
5.4 Вывад па раздзеле
Аналіз сінтаксічных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка сінтаксічныя сродкі нехарактэрныя і сустракаюцца там як найхутчэй у якасці выключэння, сярод выяўленых жа найбольш распаўюджаныя такія, як парцэляцыя і семантычны словапарадак, менш уласцівыя аказіянальнае кіраванне, семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і ўстаўныя канструкцыі.
6. Вывад Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі
.1 Фанетычныя сродкі
Эмфатычны націск для празаічных твораў Коласа - характэрны, хоць і ня вельмі частаўжывальны сродак. Аналіз выбраных твораў На ростанях, Дрыгва, На прасторах жыцця дазваляе казаць пра ўстойлівую спецыфіку пры ўжыванні такога націску:
а) сацыяльны партрэт персанажа праз паказанне асаблівасцяў ягонай гаворкі ў сукупнасці ці то з тэмпераментам і экспрэсіяй, ці то з мелодыкай, параўнайма: Здраввя жжжалаю, вваша пппббблагародддзе! (тэмпераментна-экспрэсіўная, паказальна манерная гаворка пянаватага выбарнага прадстаўніка выканаўчай улады перад вышэйстаячым чынам - На прасторах жыцця); Крэсці-і-ісь-це-сяяя!, Алілу-у-у-я! І-і-і-жэ хе-е-еру-вы-мы, Хе-е-е-е-е-ру-вы-ы-мы, Тай-на да та-а-йна абрызу-у-юшчэ... (меладычна-размераная спеўная гаворка царкоўніка - На ростанях).
б) экспрэсія аўтарскай ацэнкі: Такімі адносінамі да свайго народа, […] вы, дару?/p>