Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

?аперы, ... (стар. 169)

3) -ін, -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць:

... сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - ... (стар. 5)

4) -ок-, -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці.

Таксама суфікс -ок-, -оўк- выражае малыя памеры:

... панічок (стар. 6)

... палешучок ... (стар. 35)

... Лабанок, - ... (стар. 66)

5) -ічк-, -ішк-, -ечк-, -ельк-, -улк-, -ц-, -ун- (вадзічка, крынічка, паленца, красуня); нясе адценне пяшчоты, ласкальнасці, малых памераў:

... карцішкі. (стар. 22)

... вучыцелька! (стар. 29)

... калымажцы ... (стар. 36)

... рачулкі ... (стар. 37)

... Лабуня! ... (стар. 65)

Мілая, родная Ядвісечка! (стар. 137)

6) -очк-, -ачк-, -к-, -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты :

... гугачкамі ... (стар. 37)

... канапкі ... (стар. 40)

Габрынька! (стар. 40)

... скрыначка, ... (стар. 40)

... маленькая паненачка ... (стар. 40)

... Ядвіська, ... (стар. 54)

... занавесачку ... (стар. 64)

у куточку на школьным двары, (стар. 139)

- Я хачу паказаць вам грушку. (стар. 139)

... прыстаўляе гаршчочак. (стар. 166)

... згарнуў запісачку разам са сваёю. (стар. 169)

7) -чык- надае памяншальнасць словам:

Нейкі вясёлы матыўчык (10)

СУФІКСЫ СУБЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ У ПРЫМЕТНІКАХ

Асабліва варта разгледзець прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў субектыўнай ацэнкі, г.зн. такіх суфіксаў, пры дапамозе якіх словах надаецца пэўная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка.

Значнае месца у творы Якуба Коласа На ростанях займаюць прыметнікі з суфіксамі субектыўнай ацэнкі.

Могуць быць вылучаны наступныя суфіксы:

) -еньк-, -эньк-, -аньк- : сіненькі, маленькі, мяганькі (і радзей: мяккай), сухі (і радзей: сухенькі) і інш; словы з гэтымі суфіксамі набываюць памяншальна-ласкальныя адценні:

... маладзенькі ... (стар. 6)

... чалавек нізенькі, шчупленькі, худзенькі, з рэдзенькаю цёмнаю бародкаю ... (стар. 26)

маладое, крэпенькае і стройнае дрэва (стар. 139)

... называе мяне старэнькаю, ... (стар. 78)

... каля саменькай школы (стар. 114)

... малюсенькая ... (стар. 37)

... просценькаю ... (стар. 64)

2) -ечк-, -ічк- ; з памяншальна-ласкальным адценнем:

... раўнюсенечкаю ... (стар. 37)

... невялічкае ... (стар. 7)

... малюсенечкая ... (стар.7)

... невялічкім ... (стар. 40)

... ціхусенечкага шолаху, ... (стар. 64)

СУФІКСЫ СУБЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫСЛОЎЯХ

Формы субектыўнай ацэнкі ў прыслоўях выражаюцца без параўнання з дапамогай суфіксаў -еньк- (-аньк-),-ачк-, (-ячк-) тыпу хуценька, скоранька каб надаць словам больш экспрэсіўнасці.

... ціхенечка падыходзілі ... (стар. 34)

Прэцэдэнтнае імя:

Так можа сказаць Сухавараў, бо ў яго словы не ад сэрца ... (стар. 77)

На вусны экзамен прыйшоў поп Пражорыч. Гэта быў незвычайна пануры, чорнабароды бацька. У вочы ён рэдка каму пазіраў, не смяяўся. (стар. 158)

Імянное спалучэнне:

... хадун-маятнік ... (стар. 13) [19]

 

4.4 Вывад па раздзеле

 

Аналіз словаўтваральных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія словаўтваральных сродкі, як аказіяналізм, а таксама афіксальныя сродкі, перадусім суфіксальныя (суфіксы субектыўнай цэнкі), менш уласцівыя прэцэдэнтнае імя ды імянное спалучэнне.

 

Раздзел 5. Сінтаксічныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

 

Кіраванне. У ліку спосабаў пераўтварэння моўных зяў, у выніку якіх рэалізуецца паэтычная функцыя мовы, на ўзроўні сінтаксісу прыцягвае ўвагу аказіянальнае кіраванне. Яно можа праяўляцца найпер праз тое, што прі захаванні труктуры словазлучэння, што характарызуецца сувяззю кіравання, звыклая лексічная спалучальнасць парушаецца.

Здзяйсняецца гэта перш за ўсё праз замену кіраванага слова. У прыкладзе [….] рэалізуюцца звыклыя для мовы прасторавыя адносіны, экспрэсіўна не маркіраваныя, не ўсведамляемыя чытачом. […] Але ў мове гэтыя кампаненты […] усе ж звычайна не спалучаюцца, што і стварае ў тэксце […] пэўную экспрэсію.

Агульнае прызначэнне такога прыёму - фармальнае і сэнсавае асвяжэнне мовы, яго прыватныя функцыі могуць быць вельмі разнастайныя. [14, 107]

Аднародныя члены сказу. Тут разглядаецца прыём, які складаецца з таго, што ў шэраг сінтаксічна аднародных частак сказу зводзяцца словы, семантычна разнапланавыя, якія ў мове звычайна не злучаюцца, але назіраюцца ў мастацкай гутарцы.

Несумяшчальнасць выражаных праз слов паняткаў прыпускае аднясенне такіх злучэнняў словаў да ліку лексіка-семантычных сродкаў экспрэсіі. Аднак нам прадстаўляецца важным, што ў гэтых выпадках перш за ўсё ўспрымаецца граматычная нязвыкласць. [14, 110]

Устаўныя канструкцыі. У працах па лінгвастылістыцы звярталася ўвага на выразнае выкарыстанне устаўных канструкцыяў у творах […] Граматычныя (і адпаведна - сэнсавыя) сувязі сінтаксічных адзінак з членамі асноўнага кантэксту пры такім ужыванні не знікаюць, але несумненна аслабляюцца, і яны сумяшчаюць у сабе ўласцівасці частак сказу і сказаў, з аднаго боку, і ўстаўных выразаў, - з другога.

Датычна сутнасці такіх адзінак маюцца розныя пункты гледжання. У акадэмічнай граматыцы, напрыклад, усе яны разглядаюцца як устаўныя [28], у той час, як А.М. Гвоздзеў схіляецца да таго, што тыя з іх, якія звязваюцца з кантэкстам праз падпарадкавальныя злучнікі, толькі набліжаюцца да ўстаўных сказаў, застаючыся ўсё ж сказамі дадатковымі [29]. Несумненна характэрнае для ўсіх (розных па структуры - часткі сказу і сказы) разгляд?/p>