Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

?це, выяўляеце сваё панямонскае б а ў д з е й с т в а! - ужо зусім у злосці сказаў Лабановіч... (аўтарскі неалагізм баўдзейства ўтвораны ад прозвішча персанажа Баўдзея ў якасці ягонай, тут адмоўнай, ацэнкавай характарыстыкі - На ростанях) Вучы-ы-цца! Бачыш ты! (праяўленне павагі ад незнаёмага чалавека - На прасторах жыцця).

в) экспрэсія паводзінаў у пэўнай сітуацыі: Яна паглядзела на яго строга і прамовіла:

Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі! (тут з дапамогай эмфатычнага націску паказаны надзвычайны экспрэсіўна накал эмоцыяў персанажа - На ростанях)

г) экспрэсія стану персанажа ў пэўнай сітуацыі Адзін час здавалася колы казалі: У-ця-кай!.. У-ця-кай!.. У-ця-кай!.. (На ростанях).

Агулам, эмфатычны націск у творах Якуба Коласа сустракаецца ўсяго каля дзясятка разоў на ўсе тры творы, таму можна смела казаць, што такі сродак для прозы пісьменніка нехарактэрны, хоць і прысутнічае ў ёй.

Лагічны націск зяўляецца адной з характэрных рысаў аўтарскага стылю пісьменніка, асаблівая экспрэсія ў ягоных творах перадаецца з дапамогай лагічнага націску: Дубейка ў сваю чаргу здзівіўся і ўвесь выраз яго твару як бы казаў Які ж ты пасля гэтага інтэлігент? […] Я - ліцвін, - з нейкаю гордасцю зазначаў пан падлоўчы […] А яшчэ ліцвін!.. Ну, які ж ты пасля гэтага ліцвін! - Пан падлоўчы з дакорам пазіраў у вочы настаўніку (На ростанях) Ты дзе была? - націскаючы на дзе, запытаў Васіль […] Кажы, дзе была, гадзюка ты, шлюха! - загрымеў на ўсю хату Васіль. (Дрыгва) Як гэта той самы... Хіба ёсць яшчэ і не той самы Саўка Мільгун і ты ведаеш такога? […] Можа і я цябе дзесь бачыў, і Саўка таксамапаглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова дзесь (Дрыгва) Дасканалая дэмакратычная прыказка, - засмяяўся Нявідны. (Дрыгва) ... словы, даваўшыя Саўку волю і жыццё, - моцна, без краю глыбока патрэслі Саўку. Ідзі! Ідзі прэч! […] Ідзі, ідзі прэч! - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго. (Дрыгва) Юнак быз верным свайму народу. І ён пакіне народу вялікую Спадчыну. (На прасторах жыцця)

Слоўны націск для твораў Коласа яшчэ менш характэрны, чым націск эмфатычны, прычынаю тут, як найхутчэй, зяўляецца тое, што дзеля паказання націску ў словах па-беларуску не патрэбнае дадатковае ўжыванне спецыяльнага знаку, бо беларуская граматыка сама па сабе дазваляе вызначыць націск у слове, глядзіце, напрыклад: Глядзіш, здаецца яна мёртва. Але гэта толькі здаецца. Пад ковамі лёду ідзе работа (тут праз літару ё ў слове мёртва перадаецца сэнсава-экспрэсіўны акцэнт, пры гэтым сама граматыка дазваляе абыйсціся без слоўнага націску, у слове ж лёду, на маю думку, аўтар увогуле ня ставіў задачы дасягнуць экспрэсіўнасці - На прасторах жыцця.). Знойдзеныя прыклады пастаноўкі знаку націску ў разгледжаных творах не зяўляюцца сродкам выражэння аўтарскай экспрэсіі: агледзеў, ці на сваім месцы стаяць палі, а потым дробненькімі крокамі пайшоў ад палі да палі (На ростанях), Лепей зламацца сусім (На прасторах жыцця).

Мелодыка і паўзацыя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае экспрэсію чалавечых стасункаў:

І людзі глядзяць на цябе, як на воўка... Ты сам сабе яму капаеш... (Дрыгва)

- Куды ж ён пайшоў?..

Пайшоў... Казаў, каб за яго не баяліся... Напэўна, да Параскі пойдзе... (Дрыгва);

... Ён падганяў пісара.

Хадзі, хадзі, кум! Пад туза! Пад туза яму! (На ростанях).

Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як беспаўзнасць - неўласцівы для творчасці пісьменніка.

Гукападражанні ў творах Коласа збольшага служаць дзеля складання паэтычнай карціны навакольнага асяроддзя, якое Якуб Колас, як паэт у самым лепшым сэнсе гэтага слова насяляе гукамі і вобразамі жывой прыроды: Ціп! Ціп! Ціп! - зашумелі птушкі […] Певень […] падзякаваў за гонар моцным ку-ка-рэ-ку. […] - Так-так-так! - азвалася качка (На прасторах жыцця); падражання людзьмі гукаў жывое прыроды: А ты-га! а ты-га, качкі! (Дрыгва), Ён раптам спыніўся, набраў духу і, моцна падаўшы наперад грудзі, загукаў старанна, разлічана, у двух тонах, нават з замахам на некаторую музычнасць: - Э-э-э-вуу! (На ростанях); выражэння экспрэсіі людскіх пачуццяў: Ах ты, грэх які! Э-хэ-хэ! - цмокаў Раман і чухаў патыліцу. (Дрыгва); ці проста гукаў, што выдаюцца праз чалавека, але без экспрэсіі: пісар выпускае дым і адначасова выдае скрозь прыцятыя губы нейкі спецыфічны свой гук псс, трасучы галавою. (На ростанях)

Разам з тым, на маю думку, варта размяжоўваць менавіта гукападражанне ў мове пісьменніка ад натуральных для беларускай мовы воклічаў накшталт Га!, Га-а-а!, Аёй!, Го! ды інш., бо тыя, у дадзеным выпадку, хутчэй адносяцца да лексікаграфічных сродкаў.

Агулам, гукападражанні ўва ўсіх сваіх праяўленнях у творах Якуба Коласа сустракаюцца часта, складаючы характэрную рысу яго аўтарскага стылю.

Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі як чыннік мастацкай мовы коласаўскай прозы служаць у якасці інструментаў палітры для стварэння вобразу персанажа, прытым, што элементы народнай лексікі аніяк ня могуць быць аднесеныя да іх, нягледзячы на тыпалагічнае падабенства, бо ўтвараюць асобны гурт лексікаграфічных сродкаў. Сярод рэшты прыкладаў праглядаецца спецыфіка выкарыстання гэтага сродку:

а) сацыяльны партрэт і асабліва дэманстрацыя лінгвістычнай дыстанцыі паміж рознымі сацыяльна-этнічнымі групамі: Пся крэў […] натуральна жэч […] ідзь до дябла […] а ты не кламеш? […] о, пся маць ваша (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дада?/p>