Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

ЗМЕСТ

дзяржаўны акадэмічны народны хор беларускі

УВОДЗІНЫ

РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ БССР

.1 Хор Падлесся

.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча

РАЗДЗЕЛ 2. ТВОРЧЫЯ ПАРТРЭТЫ КІРАЎНІКОЎ КАЛЕКТЫВУ

2.1 Г.І. Цiтовiч - заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву

.2 М.П. Дрынеўскi - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча

2.3 Хормайстры калектыву

РАЗДЗЕЛ 3. ПРАБЛЕМЫ КАЛЕКТЫВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ

 

Харавое выканальніцтва- неадёмная частка музычнай культуры Беларусі.У ім злучаецца тэорыя і практыка,адлюстроўваецца працэс навукова-гістарычнага развіцця нацыі. Бо выкананне зяуляецца як бы другасным адлюстраваннем рэчаіснасці,творчым прайграваннем першаснага адлюстравання. У творчасці вобразы,створаныя кампазітарам, у выканальніцкім увасабленні набываюць рысы,якія вызначаюць светапоглядам выканаўцы, яго творчай манерай,тэмпераментам.[№9,с.75]

Музычнае выканальніцтва- мастацтва імгненняў; чым далей сыходзіць ў мінулае ,тым цяжэй паддавалася фіксацыі.З кожным годам ўсё менш становіцца носьбітаў самой традыцыі - людзей старэйшага ўзросту, таму захаванне духоўнай спадчыны паўстае важнай праблемай.Адзінкавыя канцэрты знаходзім мы сёння харавой капэллы імя Шырмы, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР. Рэканструяваць манеру выканальніцтва можна па цяперашніх музычных запісах і артыкулах, у тым ліку і народнага хору.

Нацыянальны народны хор- некрануты астравок нацыянальнай творчасці, дзе ва ўсёй самабытнай красе захаваны беларускія песні і танцы. Народная песня- гэта перш за ўсё гісторыя нашага народа, яго жыццё, думкі, пачуцці. Усё гэта так ці інакш адлюстроўваецца ў песнях. Песні дапамагаюць зразумець народ, яго імкненні да самага лепшага ў жыцці.

Актуальнасць выбранай тэмы вызначаецца неабходнасцю аддаць даніну пашаны знакамітаму калектыву, і з кропкі гледжання сённяшняга дня адзначыць яго шлях,уклад у музыкальнае выканальніцтва Беларусі. Асаблівасцю дадзенай працы зяўляецца тое, што ў ёй свядомая частка адводзіцца характарыстыцы творчасці дырыжораў хору, як непасрэдных будаўнікоў калектыву. У сучаснай мастацкай практыцы, на жаль, выканальнікам - дырыжорам адводзіцца мала ўвагі. Песня- душа народа, душа невычэрпная і на дзіва багатая. Народная песня перадае ўсе чалавечыя пачуцці і таму яна найвялікшая жыццёвая каштоўнасць. І галоўная задача кіраўніка калектыву зяўляецца прапаганда такіх песень, ён як мастак-ювелір аграньвае яе самастойнай апрацоўкай і даносіць да слухача цудоўны твор народа, перш за ўсё - да моладзі. Інтэрпрэтацыя дырыжора- вынік крапатлівай падрыхтоўчай работы - па-мастацку рэалізуецца кожным музыкантам калектыву, які становіцца актыўным выканаўцам агульнай задумы кіраўніка. Таму разглядаючы выканальніцкую працу дырыжора нельга рабіць гэта адасоблена ад хора.

Нацыянальны народны хор - калектыў беларускі, і ў аснове творчасці ляжыць беларускі фальклор. Разам з тым у канцэртныя праграмы ўключаны кампазіцыі, песні, танцы народаў рэспублік бліжняга замежжа. Інтэрнацыянальная сувязь мастацтваў - залог іх дальнейшага агульнага развіцця. Зразумела, музыка кожнага з народаў адчувае пэўны ўплыў з боку музыкі суседзяў. У нашай краіне, дзе ўсе народы складаюць адзіную дружную сямю, такое ўзаемадзеянне культур, у прыватнасці - музыкі, спрыяе далейшаму развіццю мастацтва рэспублік бліжняга замежжа.

Калектыў зяўляецца адным з самых яркіх зяваў прафесійнага харавога мастацтва ў Беларусі, а творчасць - сапраўднай творчай лабораторыяй,дзе беражліва сабіраюць і захоўваюць нацыянальную спадчыну беларускага народа.

Мэта працы- раскрыць гістарычнае станаўленне калектыву і выканальніцкую працу яго кіраўнікоў.

Задачы працы:

разглядзець і вызначыць гістарычныя асаблівасці ў станаўленні калектыву.

вызначыць стылістычныя ,выканальніцкія асаблівасці кіраўнікоў калектыву, спосабы, якімі яны дабіваліся гучання хору.

абазначыць станаўленне і выбар рэпертуару- неадёмнай часткі выканальніцкага працэсу.

раскрыць праблемы калектыва на сённяшні дзень.

Дадзеная праца заснавана на вывучэнні, азнакамленні літаратуры, артыкулаў, прысвечаных калектыву і яго дырыжорам, інтэрвю з удзельнікамі і кіраўнікамі хору.

 

РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ БССР

 

.1 Хор Падлесся

 

Структура часткі:

задумка Цітовіча стварыць самастойны калектыў;

рэпертуар хору Падлесся;

творчы шлях самадзейнага калектыва.

Гісторыя ўзнікнення хору вёскі Вялікае Падлессе дастаткова цікавая. Аб гэтым сведчаць успаміны жывых свядомцаў развіцця калектыву. А пачалося ўсё тады, калі Г.І. Цітовіч яшчэ быў студэнтам біялагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Для навуковай работы ён пачаў збіраць гербарыі. Падарожнічая па Беларусі Г.І. Цітовіч зацікавіўся песеннай народнай творчасцю, і тады ён пачаў збіраць народныя песні.

У 1932 годзе разам з выдатным прафесарам Казімірам Машынскім і вядомым украінскім фалькларыстам-музыказнаўцам Філарэтам Калэсам Г.І. Цітовіч ўпершыню