Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

х песень У. Грома Сядзіць галубок над крыніцаю, Волы ж мое, половуе; В. Ліннік Дай адбілася ад роду як шэрая вутка, Чаму селязень смуцен, невясел; В. Малых Не сячы мяне, Ясю.

З вялікім задавальненнем артысты хору працуюць над арыгінальнымі творамі У. Алоўнікава, І. Любана, І. Кузняцова, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Д. Смольскага, І. Лучанка, Л. Шлег, Э. Наско, народнымі песнямі і танцамі ў апрацоўцы Г. Цітовіча, К. Паплаўскага, М. Корсака, М. Сіраты,творамі самадзейных аўтараў А. Граса, Я. Ціхановіча, Я. Петрашэвіча і інш.

Падзея ў музычным жыцці стаў XIII зезд беларускага Саюза кампазітараў, у рамках якога прагучаў канцэрт - Глыбінныя галасы зямлі беларускай. У выкананні нацыянальнага народнага хору прагучала сачыненне В. Кузняцова - Беларускае вяселле (па матывах вясельных песень Палесся і Паазеря ў запісе этнамузыколага, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі З. Мажэйка).Сачыненне стала знакавым для калектыва, узняло яго на новы прафесійны ўзровень. Кампазітарская тэхніка абапіраецца ў ім на вельмі глыбокі пласт старажытнай музыкі і спалучаецца з сучаснымі сродкамі пісьма.

Асобнай старонкай стала выкананне духоўных песнапенняў, да якіх Міхаіл Паўлавіч звярнуўся яшчэ ў 1980 гг. Працягваючы лінію працы над творамі акадэмічнай накіраванасці, даводзілася пераадольваць пэўныя цяжкасці, звязаныя з фактурай народнага голасу. Ён зрабіў шэраг перакладанняў харавых твораў М. Іпалітава-Іванова Благослови, душе моя з літургіі №2, К. Стацэнка Благослови. Вынік - Гран-Пры на міжнародным фестывалі ў Польшчы.Яшчэ хор выконвае такія творы як: Д. Бартнянскі Херувімская №7, С. Рахманінаў Тебе поем, А. Туранкоў Хваліце імя Гасподняе, І. Рудэнка Хваліце імя Господне…, Р. Твардоўскі Хваліце імя Господне, А. Бондаренко Тропарь чудотворной иконе Пр. Богородицы именуемой Коложская…

Мастацкая выразнасць, дынамічнасць, інтанацыйная чысціня спеваў вылучаюць выступленні калектыву.

Шматпланавасць, шырокае выкарыстанне вобразных сродкаў, непаўторнасць вобразаў- характэрныя асаблівасці танцавальнай групы хору. Харэаграфія ў калектыве трывала грунтуецца на народнай аснове. Развіваючыся на гэтай аснове, сучасны беларускі танец у выкананні танцавальнай групы хору стаў больш дынамічны, віртуозны. Такі падыход да стварэння новых танцаў характэрны балетмайстрам, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР П. Акулёнку, заслужанаму дзеячу культуры рэспублікі І. Серыкаву, выканаўцам.

Аркестр хору , які ўзначальвае М. Сірата, іграе эмацыянальна, з выяўленным яркіх музычных фарбаў і гукавых кантрастаў. Самабытны каларыт выкананню надае разгорнуты інструментарый: цымбалы,скрыпкі - прыма, альт, дудкі, жалейкі, ліры, кларнет, баян, флейта, балалайкі, Адчуваецца ўменне кіраўніка аркестра ў творах, розных па характары і вобразах,выяўляць тонкія, ім адным уласцівыя нюансы.

Народная творчасць па сваёй прыродзе сінтэтычная - гэта арганічнае зліццё песні, танца і музыкі.Песня суправаджаецца рухам, танец быццам нараджаецца з песні, а абрады - гэта сапраўды тэатралізаваныя закончаныя дзеянні. І таму кожнае выступленне хору ўспрымаецца не як канцэрт, а як спектакль.

За поспехі ў галіне харавога мастацтва,развіцці беларускай нацыянальнай культуры,высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства ў 1983 годзе калектыву было прысвоена званне акадэмічны; у 1987 годзе хору прысвоена імя Г.І. Цітовіча; у 2002 годзе калектыву прысвоены статус Нацыянальны; у 2004 годзе пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2004 г. № 1129 Нацыянальны Акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча названы дзяржаўнай установай культуры.

Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча прымаў удзел у шматлікіх международных конкурсах і фестывалях, на якіх заваёўвалі узнагароды, дыпломы і любоў тысяч гледачоў.

год- Пяты Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў, г. Масква- заваяванне залатога медаля жаночай групе хору.

год- Дзевяты Міжнародны фестываль студэнтаў, Балгарыя- заваяванне вялікага залатога медаля жаночым вакальным квартэтам Купалінка.

-1970 гг.- Ўсесаюзныя агляды-конкурсы,дыпломы першай ступені.

год- Ганаровая грамата Алімпіяды-80.

год- Міжнародны фестываль Красавіцкая вясна, Карэя- галоўны прыз фестывалю Сярэбраны кубак.

2002 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі Магутны Божа, г.Магілёў- заваяванне Гран-Пры.

год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі Гайноўскія дні музыкі царкоўнай, Польша, г.Гайноўка,г.Беласток- заваяванне Гран-Пры.

год- Дзесяты рэгіянальны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны Дняпроўскія галасы ў Дуброўне, г.Дуброўна(Віцебская вобласць) - Ганаровая грамата.

год- Удзел у святочных і культурных мерапрыемствах,прысвечанных 60-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага Украінскага народнага хору імя Г.Вяроўкі,Україна,г.Кіеў- Падзяка.

год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі Гайноўскія дні музыкі царкоўнай, Польша, г.Гайноўка,- Падзяка за ўдзел у канцэрце інаугурацыі.

год- 12-ты міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны Дняпроўскія галасы ў Дуброўне, г.Дуброўна(Віцебская вобласць) - Дыплом.

год- Дзевяты фестываль Рускай духоўнай музыкі,Літва, г.Вільнюс,г.Васагінас- Дыплом.

год- Фестываль Брэстскія музыкальныя вечары, г.Брэст.

год- Фестываль духоўных песна?/p>