Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
µцца прафесарам кафедры харавога дырыжыравання беларускай акадэміі музыкі, старшынёй праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, членам камітэта па прысваенню Дзяржаўных прэмій ў галіне літаратуры і мастацтва. З 1995 года - старшынёй рэспубліканскага Журы Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.
- Шчыра кажучы,- кажа Міхась Паўлавіч,- асабіста я і мае калегі- музыканты па сумеснай працы з хорам настойліва і цвёрда прытрымліваемся выканальніцкіх традыцый заснавальніка нашага калектыву. Клапатліва захоўваем нацыянальны стыль і своеасаблівы непаўторны каларыт. Ніякія модныя плыні сучаснага мастацтва, ніякія сумніўныя прыёмы масавай культуры не могуць збіць нас з толку і змяніць нашы творчыя прынцыпы…
Як вядома, у Беларусі існуе некалькі традыцый народных спеваў. У прыватнасці, адрозніваюцца паміж сабой традыцыі шматгалосага выканання народных песень на Палессі і аднагалосага - у Паазері на Віцебшчыне. Міхасю Паўлавічу найбольш блізкая самая багатая і маляўнічая песенная манера палешукоў, у якой вельмі выразна гучыць верхні голас, дапоўнены шматлікімі падгалоскамі.
Цудоўна, калі кіраўнік знаходзіць ў музыкантах сваіх аднадумцаў. Тады раскрываюцца патэнцыяльныя магчымасці і дырыжора і калектыву. Многія дырыжоры імкнуцца да абсалютнай улады,да дыктатуры. Сёння гэта проста немагчыма. Сучасныя музыканты, у прыватнасці харысты, - шырока адукаваныя людзі, і пры гэтым не толькі ў музыцы. Ім не патрэбны дырыжор дзеля таго, каб паказаць, дзе спяваць цішэй, а дзе- гучней. Усё гэта пазначаецца ў нотах. У музыцы складана зразумець задуму кампазітара, кожны гук, ноту можна трактаваць па-рознаму. Таму галоўная задача дырыжора - раскрыць кампазітара, зразумець яго асноўныя ідэі. Аднак гэта можна зрабіць толькі разам, з дапамогай харыстаў.Нельга дасягнуць поспеху прымусам, ператварыць музыкантаў ў сляпых выканаўцаў чужой задумы. Толькі звязанасць,толькі асэнсаванне таго, што мы ўсе разам займаемся агульнай справай, можа даць жаданы вынік.
Але самае галоўнае,што імкнецца развіць М. Дрынеўскі ў спевакоў,- гэта мастацкае ўспрыманне рэчаіснасці, каб яны не проста выконвалі песні, а стваралі цэласныя яскравыя мастыцкія вобразы, перадавалі ўсю гаму пачуццяў, іх хараство і глыбіню. У гэтым артыстам дапамагаюць выдатныя якасці М. Дрынеўскага як дырыжора. У кожным творы ён адчувае драматургію, умее дакладна знайсці кульмінацыю, умела падкрэсліць яе кантраснымі гучаннямі. Тут дастаткова прыгадаць хоць бы некалькі твораў, напрыклад, песні Сядзяць у абдымку ветэраны, Беражыце маці.
М. Дрынеўскі доўга і ўпарта працуе над кожнай фразай, чысцінёй інтанацыі. Яго інтэтпрэтацыям харавога гучання ўласціва не толькі нацыянальная своеасаблівасць, але і яскравасць і выразнасць. Працуючы над творам праяўляецца як фалькларыст, які ведае рэгіянальныя і жанравыя асаблівасці народнага мастацтва. Пранікаючы ў кантэкст, а затым падтэкст песні, спасцігае культуру, час падзеі, якое абумовіла зяўленне дадзенай песні. Працуючы над духоўнымі творамі вялікую ўвагу надае чысціні інтаніравання, драматургічнаму выбудоўванню формы, выяўленню тэмбрава-каларыстычных дэталяў.
Талент-гэта не проста падарунак нябёсаў, а тытанічная праца гэтага мастака з невычэрпнай дапытлівасцю. Музычны і паэтычны фальклор Беларусі стаў асноўным ў працы М.П. Дрынеўскага. Ужо на самым пачатку творчага шляху ён зразумеў,як многа можа расказаць народная песня, калі ведаць яе мастацкую прыроду: Выразныя магчымасці народных песень невычарпальныя, як палескія крыніцы. У залежнасці ад намеру дырыжора адна і тая ж песня можа раскрывацца ў самых нечаканых ракурсах. Але ж калі ты не падрыхтаваны да работы з ёю, не ведаеш законаў і абыякавы да яе прыгажосці, ты нічога не здолееш зрабіць.
Міхаіл Паўлавіч ніколі не рэпеціруе напаўсілы, а заўсёды з поўнай аддачай. Пра гарачасць асобы,эмацыянальны тэмперамент дырыжора ўсе ведаюць. Сапраўды так, але гэта не той тып тэмпераменту, які захліствае. Яму ўласцівы гранічна адточаны дырыжорскі жэст, адсутнасць усякай мітуслівасці ў рабоце. Пры велізарнай фізічнай і эмацыянальнай нагрузцы ў Дрынеўскага ніколі не адчуваецца напружання ў дырыжыраванні. Усе рухі- натуральныя і пластычныя.Выразныя, пявучыя рукі дапамагаюць дасягнуць кантылены галасоў, адлюстраваць адценні і пераходы ў гучанні груп.
За знешняй бездакорнай ураўнаважанасцю адчуваецца вялікі эмацыянальны зарад.Аднак Міхась Паўлавіч ніколі не пераходзіць мяжу стрыманай дзелавітасці,не павышае голасу.Аніводнага недакладнага слова, жэста, аніводнай змарнаванай секунды. Усё проста, дакладна і зразумела. Музыка нараджаецца нібыта без асаблівых намаганняў, у сваім натуральным, дакладна знойдзеным гучанні і інтэрпрэтацыі.
На рэпетыцыях праяўляецца здольнасць да дапрацоўцы дэталяў, да давядзенні, удасканаленню першапачатковага замысла.Выканаўцы пастаянна адчуваюць эмацыянальнае ўздзеянне. Менавіта гэта якасць разам з яркім артыстызмам і режысёрска-акцёрскім дарам дазваляюць яму як мага дакладней прадставіць хору ўнутраную сутнасць інтэрпрэтаванага творы. Працуючы над сваімі апрацоўкамі стварае перад хорам жывапісных карцін гэтых твораў. Працуючы над драматычным па змесце творамі асабліва ярка выяўляецца яго псіхалагічнае ўздзеянне на хор. Глыбокае ўнутранае засяроджванне вакол твора нібы прыкоўвае да яго ўвагу хору. Яго жэст скупы і лаканічны, у ім няма ніводнага лішняга руху. Дырыжыруя з напаўзачыненымі вачыма ён апускаецца ў слыхавую атмасферу тво