Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
·аванага ім Дзяржаўнага акадэмічнага хору БССР, выканаўчае майстэрства якога зараз шырока вядомае і ў Беларусі, і за мяжой.
Харавыя апрацоўкі Г. Цітовіча каштоўныя перш за ўсё, што ён выкарыстоўвае ў іх прыёмы імправізацыйнага народнага шматгалосся, натуральна- ладавай гармоніі і іншыя асаблівасці народнага музіцыравання. [№8,с.16].Сабраныя Генадзем Іванавічам песні адносяцца да розных жанраў і відаў.Ён таксама запісваў тэксты з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Сярод іх шмат каляндарна-абрадавых, асабліва вясельных,балад і пазаабрадавых песень. З веснавога цыклу асабліва цікавыя запісы валачобных песень. Структура і паэтыка валачобных песень блізкая да калядных.(в.Чэпелі Старобінскага раёна Валачыліся валачобнікі).
Цікавыя запісы і сямейна-абрадавых песень, сярод якіх вылучаюцца радзінныя (Ды хто ў нас…) і вясельныя. Не меншую значную навуковую каштоўнасць мае калекцыя народных песень, якія адшукаў Генадзь Iванавіч у 1949 годзе ў Бабруйскай экспедыцыі,дзе ён запісаў 105 мелодый, з іх 55 аднагалосных,50 двух- і трохгалосных. Акрамя таго, сабраў прыказкі, загадкі, прыпеўкі, таксама цікавіўся народнымі танцамі.
Неабходна адзначыць, што акрамя апрацовак беларускіх народных песняў Генадзь Іванавіч робіць апрацоўкі рускіх,украінскіх народных песняў.Таксама стварае харавыя апрацоўкі песень самадзейных кампазітараў(Наш Нёман, Пайду Ясю мілы П. Шаўко, Нездаровіцца П. Косача і іншыя).
Апіраючыся на ўспаміны пра Генадзя Іванавіча, можна сказаць, што ён быў вельмі патрабавальны да сябе пры апрацоўцы народных песень і не мог прымірыцца са скажэннямі фальклорных твораў,што дапускалі некаторыя дзеячы культуры. Ім зроблена больш як 60 апрацовак народных мелодый(пераважна беларускіх).
Г.І. Цітовіч - аўтар 12 арыгінальных песень Добры вечар! , Беларусь мая, Велічальная, Кажуць людзі (вершы А. Русака), На калгасным вяселлі (верш Р. Сабаленкі) Як той Зосі давялося, Калгасны вальс, Зязюленька (верш П. Броўкі), Перамога (верш М. Засіма) і іншыя.
З уласцівай яму сціпнасцю і іранічнай самакрытычнасцю Генадзь Іванавіч не ставіў сябе ў адзін рад з іншымі прафесійнымі беларускімі кампазітарамі, хітраваў, што пісаў не па натхненню, а па вымушэнню [№23,с.3]. Пра сваю песенную творчасць Генадзь Іванавіч гаварыў,што ў арыгінальных песнях заўсёды адштурхоўваўся ад характэрных беларускіх інтанацый [№22,с.3]. Зрабіўшы аналіз арыгінальных напеваў Цітовіча можна зрабіць вынік, што ён зусім свядома карыстаўся вынікамі сваіх тэарэтычных пошукаў у галіне музычнай стылістыкі беларускіх народных песень. Для беларускага аднагалосся,- пісаў ён,-характэрны напевы дыятанічнага складу з дугавой узыходзяча-зыходзячай меладычнай лініяй…Беларуская мелодыя звычайна рухаецца паступова,асабліва ў зыходным кірунку,чым кампенсуюцца квартавыя і больш рэдкія квінтавыя скачкі ўверх…Традыцыйнае беларускае двухгалоссе будуецца галоўным чынам па прынцыпу тэрцавай уторы і падгалосачнай паліфоніі…Вельмі часта падгалосак уліваецца ў паліфонію, як бы аддаючы гэтым даніну…аднагалосай традыцыі, адхіляецца ў квінту, іншы раз у кварту і актаву [№23,с.48] І сваё шматгалоссе ў шэрагу песень кампазітар арганізуе па гэтаму прынцыпу.
Неабходна адзначыць,што ў пачатку 70-х гадоў Генадзь Іванавіч разам з Зінаідай Мажэйка і Лідзіяй Мухарынскай стварылі пры Саюзе кампазітараў БССР секцыю музычнай фалькларыстыкі.
-1976гг.-Генадзь Іванавіч працуе старшым навуковым у Акадэміі навук, а фактычна музычным рэдактарам шматтомнага зводу Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа.
Генадзь Іванавіч зяўляецца складальнікам Анталогіі.Асноўны крытэрый была мастацкая якасць не толькі напеву, але і паэтычнага тэксту песняў, імкненне як мага паўней раскрыць усю разнастайнасць вядомых жанраў музычнага фальклору, паказаць песні з усіх куткоў Беларусі. Нотны матэрыял Анталогіі складае два раздзелы: Песні дасавецкага перыяду і Песні савецкай эп/охі.
У прадмове прасочваецца і тэарэтычна абгрунтоўваецца паслядоўнасць працэсаў развіцця народнага музычнага мастацтва,паступовасць пераходу ад старой традыцыйнай да сучаснай народнай песні, пашырэнне яе дыяпазону, рытмічная і меладычная эвалюцыя.[№8,с.18]
У каментарыях да Анталогіі аўтар не толькі класіфікуе матэрыял па раздзелах і расказвае,калі,кім,і ад каго запісаная тая ці іншая песня,але і называе яе варыянты, у якіх зборніках яна друкавалася раней, якімі кампазітарамі і ў якіх творах была выкарыстаная ў якасці меладычнага матэрыялу. Безумоўна, што гэты раздзел кнігі незвычайна карысны і патрэбны музыказнаўцам, даследчыкам гісторыі беларускай нацыянальнай музыкі.
Трэба адзначыць, што як вучонага - фалькларыста,Г.Цітовіча цікавяць праблемы развіцця народнага харавога шматгалосся. Гэтай тэме былі прысвечаныя працы Пра двухгалосны спеў, зборнік песняў Падлескага хору Беларускія двухгалосныя песні, зборнік Песні шчасця, дзе сабраныя двух- трохгалосныя песні савецкага часу.
Найбольш значным укладам у развіццё нацыянальнай музычнай культуры зяўляецца кніга Г. Цітовіча Пра беларускі песенны фальклор, у якой найбольш адлюстроўваецца накіраванасць навуковай і практычнай дзейнасці аўтара. Для артыкулаў гэтай кнігі характэрна арганічнае ўнутранае адзінства пры шырокай і разнапланавай праблематыкі. У нарысах прасочваецца вялізная любоў аўтара да бел