Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
? - таленавіты чалавек з выдатным музыкальным слыхам. Як хормайстар ён дамагаецца выразнасці і ансамблевай зладжанасці ў партыі,каб яна гучала як адно цэлае, як адзін голас.Фігура дырыжора прываблівае прыгажосцю і артыстызмам, мяккасцю і ўпэўненасцю жэстаў.
Віктар Уладзіміравіч Шыкавец - хормайстар Нацыянальнага народнага хора. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Праходы Мінскай вобласці Барысаўскага раёну.У 1969 годзе паступае ў школу-гімназію імя Ахрэмчыка па класу фартэпіяна і харавое дырыжыраванне .У 1980 годзе паступае ў кансерваторыю на харавое дырыжыраванне па класу М.П. Дрынеўскага. Пасля заканчэння кансерваторыі Віктар Уладзіміравіч па распрэдзяленню працуе хормайстрам Нацыянальнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча. Ім зроблена шмат апрацовак народных песень для народнага хору(Малітва, Галасы бароў, Ой, выходзіць чорна хмара).Віктар Уладзіміравіч валодае выдатным уяўленнем, добрай фантазіяй і хуткай рэакцыяй.Як кіраўнік вельмі патрабавальны, ясна тлумачыць свае задумы выканаўцам і дасягае мэты. Тэхніка дырыжыравання ясная,панятная, заўсёды лаканічная, даведзеная да аскетызму.
М.П. Дрынеўскі,нажаль,вельмі часта не можа ездзіць на гастролі з хорам, у сувязі з вялікай занятасцю грамадскай дзейнасцю. Таму канцэртамі кіруе хормайстар,які едзе з калектывам. Хормайстры калектыва прытрымліваюцца лініі працы мастацкага кіраўніка хору. Менавіта спалучэнне высокага прафесіяналізму і яркага эмацыянальнага ўздыму дазваляе ім справіцца з дадзенай задачай.
РАЗДЗЕЛ 3. ПРАБЛЕМЫ КАЛЕКТЫВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ
Народная песня, якая перадавалася з пакалення ў пакалення, - вялікая духоўная каштоўнасць.На першы погляд цяпер народная песня гучыць шырока. Напісана шмат апрацовак, вакальных і інструментальных пес, створаных на аснове фальклору. Пісаць у народным стылі стала нейкай модай.Міхаіл Паўлавіч сцвярджае,што гэта даволі небяспечная зява, свайго роду нейкая спекуляцыя на народнай песні.Створаныя штучна, механічным шляхам, многія такія творы не спрыяюць станаўленню мастацкага густу,засмечваюць сам жанр песні, не нясуць ні духоўнай асалоды, ні пазнання жыцця, ні эстэтычнага хараства, прыгажосці мелодыі. Многія кампазітары бяруць народную мелодыю ці словы і робяць з ёй што хочуць. Гэта сведчыць аб тым, што адсутнічае агульная культура, пашана да спадчыны народа. Замест таго каб прслухоўвацца ў песню, пазнаваць яе асновы, напаўкампазітары займаюцца канструяваннем, вядуць спаборніцтва ў гарманічным скажэнні першароднага, у пагоні за навіной. Галоўнае ў народнай песні- зберагчы тое зярнятка, тое сэрцайка, самае галоўнае, што ў ёй ёсць, - чысціню, вобразнасць. Можна толькі падкрэсліць, адцяніць самае прыгожае, але падыходзіць да работы трэба адказна, добрасумленна, не вытручваць усё жывое, непасрэднае, першароднае, тое, што выкрышталізавалася ў стагоддзях. Імкненне паспець за сучаснасцю, пакласці народную песню на рытмы, якія не ўласцівыя беларускай музыцы, беларускаму характару, адмоўна адбіваецца на песні. І нельга тады апраўдвацца, што гэта, маўляў, патрабаванне часу - кажа Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.
Фальклор - аснова культуры і нацыянальнае аблічча народа, аднак адносіны да гэтай культурнай спадчыны ў розныя гады нашай гісторыі былі розныя. Адной з галоўных праблем,якой сутыкаецца калектыў, зяўляецца незацікаўленасць моладзі ў народнай творчасці.Маладое пакаленне на сённяшні дзень большую частку сваёй увагі адводзіць новым напрамкам у музыцы, якую прапагандуюць па тэлебачанню і радыёвяшчанню. Многія сродкі масавай інфармацыі не спрыяюць захаванню сапраўднага мастацтва - прапаганда поп-музыкі, псеўда - народнага аказвае дрэнны ўплыў на мастацкі густ людзей. Слухачамі народнай песні зяўляюцца людзі, больш пажылога ўзросту і людзі, якія займаюцца ці звязаны з музыкай. Па сапраўднаму адбываецца барацьба за слухача.
Народнай песні патрэбна папулярызацыя па сродкам масавай інфармацыі (тэлебачанні, радыёстанцыі, часопісы і г.д.). Для гэтага патрэбна моцная матэрыяльная падтрымка, якой у калектыва на сённяшні дзень,нажаль, няма. Таксама вельмі цяжка і складана вывезці за мяжу вялікі калектыў.
Як адзначае галоўны хормайстар,адной з галоўных праблем на сённяшні дзень зяўляецца тое,што ў калектыў прыходзяць спевакі з рознай вакальнай падрыхтоўкай і манерай спеваў. Адукацыю яны атрымоўваюць як у Дзяржаўным універсітэце культуры, так і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гэта патрабуе ад кіраўнікоў калектыва вялікага прафесіяналізму і намаганняў , каб хор гучаў у адной вакальнай манеры.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Творчасць народа, яго фальклор - тыя магутныя карані, што жывяць усю крону нацыянальнай культуры. Народная духоўная спадчына - гэта невычэрпны этычна - эстэтычны патэнцыял, скарбніца шматвяковай народнай мудрасці.
Народная песня - наша духоўная гісторыя,- сцвярджае М.П. Дрынеўскі. - Наша святыня. Наш корань. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшла ў сённяшні дзень гэта дзіва. Наша мэта - збіраць разам усё лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры, і даць яму новае сцэнічнае жыццё. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку - яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць яго дабрэй, чысцей,справядлівей…
Разглядзеўшы творчае жыццё Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча прыходзіш к выніку, шт?/p>