Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?енняў Каложскі благавест, г.Гродно - Гран-Пры.

год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі Гайноўскія дні музыкі царкоўнай, Польша, г.Гайноўка - Першае месца.

РАЗДЗЕЛ 2. ТВОРЧЫЯ ПАРТРЭТЫ КІРАЎНІКОЎ КАЛЕКТЫВУ

 

.1 Г.І. Цітовіч - заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву

 

Структура часткі:

жыццёвы і творчы шлях дырыжора.

асаблівы выканальніцкі стыль работы з хорам.

Генадзь Іванавіч Цітовіч (1910 - 1986) - чалавек, які закаханы ў мастацтва свайго народу. Творчая дзейнасць народнага артыста Савецкага саюза, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Г.І. Цітовіча зяўляецца адной з найбольш яркіх старонак фальклорна- музычнага жыцця Беларусі.Яго ведаюць як заснавальніка найстарэйшага, найбольш самабытнага хору вёскі Вялікае Падлессе, арганізатара і мастацкага кіраўніка дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, фалькларыста- даследніка, аўтара вядомых прац па актуальных праблемах сучаснай фалькларыстыкі, а таксама аўтара- складальніка анталогій і зборнікаў уласных запісаў народных песняў.

Скончыўшы Віленскую семінарыю, Генадзь Іванавіч Цітовіч не стаў

працягваць заняткі ў духоўнай акадэміі, а паступае на прыродазнаўча- матэматычны факультэт Віленскага універсітэта.

Зацікаўленасць да музыкі не згасае. Ён стварае апрацоўкі народных песняў для арганізаванага ім вакальнага квартэта. А праз некаторы час Генадзь Іванавіч робіцца кіраўніком універсітэцкага хору. Калектыў прымае актыўны ўдзел у канцэртах студэнцкага клубу і менавіта тут малады хормайстар знаёміцца з прафесарам кансерваторыі Тадэвушам Шэлігоўскім. Менавіта ён параіў паступаць Генадзю Іванавічу ў кансерваторыю. Гэтак студэнт- біёлаг, не пакідаючы заняткаў у ўніверсітэце, робіцца адначасова і студэнтам Віленскай кансерваторыі.

Юнак даўно захапляўся запісамі беларускіх народных песняў. З гэтай мэтай ён зрабіў шэраг цікавых фальклорных экспедыцый па навакольных сёлах і вёсках, а таксама прадпрымае фальклорныя падарожжы на Віцебшчыну па рацэ Дзясне. Да свайго паступлення ў кансерваторыю Генадзь меў ужо значную колькасць сабранага матэрыялу, аснову якога складалі беларускія народныя спевы. Але ён не толькі збірае, але і глыбока вывучае. Яго цікавяць прынцыпы пабудовы той ці іншай песні, інтанацыйны і рытмічны склад, характэрныя асаблівасці каляндарна- абрадавых, любоўных, баладных, побытавых, рэкруцкіх, гульнёвых і шмат якіх іншых песенных жанраў. [№8,с.4]

Трэба сказаць,што ўсё гэта маладому этнографу дало магчымасць ужо на другім курсе кансерваторыі прачытаць даклад, а затым надрукаваць артыкул Беларускія валачобныя песні.Праз год, у верасні 1936 года, у кракаўскім штотыднёвіку Курер літаратурна-навуковы зяўляецца артыкул Беларуская народная музыка, які выклікаў даволі шырокі рэзананс, бо быў прысвечаны малавядомай галіне этнаграфіі і знаёміў чытачоў з архітэктонікай беларускіх народных песняў.

Даследаванні фальклорных экпедыцый абапіраюцца на значны матэрыял апублікаваных і запісаных ім самім песень розных жанраў, якія прадстаўляюць традыцыйную песенную культуру рэгіёну Заходняй Беларусі і прылеглых абласцей Польшчы.

Збіраючы песні ён бачыў(праз песню) як беларускі народ змагаўся з гвалтоўным апалячваннем, імкнуўся захаваць свае звычаі, мову, песні. З вялікай любоўю, як самую запаветную каштоўнасць, збіраў і запісваў Генадзь Іванавіч рэвалюцыйныя песні, створаныя насельніцтвам Заходняй Беларусі.[№8,с.5]

Неабходна адзначыць, што Генадзь Іванавіч збіраў не толькі беларускі фальклор. Яго цікавілі праблемы ўзаемнага ўзбагачэння музычных культур розных народаў. Вывучаючы балгарскія народныя песні, ён прыйшоў да высновы, што ў іх пабудове ёсць шмат агульнага і ўзаемасвязнага з беларускім фальклорам, а таксама з рускім, украінскім, польскім і літоўскім.

Пазней даследаванні пра ўзаемны ўплыў розных культур знайшлі адлюстраванне ў артыкулах Рэвалюцыйная народная творчасць Заходняй Беларусі (1919-1939), Да пытання пра ўзаемасувязі беларусаў і літоўцаў у галіне песеннага фальклору, Украінска- беларускія сувязі ў народнай музыцы.

Трэба сказаць,што Генадзь Іванавіч займаецца кансультацыяй шматлікіх самадзейных хораў, спалучаючы працу з дзейнасцю адказнага рэдактара музычных перадач Баранавіцкага абласнога радыёкамітэта.

Наступны яркі момант жыцця, як мы ўжо згадвалі ў раздзеле 1.1 - арганізацыя самадзейнага хору ў вёсцы Вялікае Падлессе. Вядомы савецкі кампазітар М. Каваль у газеце Савецкае мастацтва 7 верасня 1945 года пісаў пра выступ хору сяла Вялікае Падлессе: …жанчыны запелі лірычную песню Ой, рэчанька, рэчанька. Надзвычайнай прыгажосці песню яны пелі ціха, быццам баючыся расплёскаць яе цудоўную мелодыю, пелі з той артыстычнасцю, якая хвалюе і выклікае слёзы замілавання. Таленавіты кіраўнік хору Генадзь Цітовіч паказаў, на які мастацкі ўзровень можна ўзняць калгасны хор.

Генадзь Іванавіч не забываў пра свае фальклорныя экспедыцыі. У яго нотных сшытках зяўляюцца новыя запісы: традыцыйныя песні(старадаўнія), і створаныя зусім нядаўна. Гэтак за кароткі час у фалькларыста назапасіўся багаты матэрыял, які ён абагульніў у сваім навуковым дакладзе Беларуская музычная практыка сёння.[№13, с.10]

Генадзь Іванавіч Цітовіч - не толькі прызнаны аўтарытэт у галіне этнаграфіі. Ён таксама і нястомны, палымяны прапагандыст беларускай культуры, і патарабавальны мастак. У 1952 годзе ён робіцца мастацкім кіраўніком аргані?/p>