Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

арускага фальклору і выдатнае веданне яго,шырыня,абгрунтаванасць навуковых высноў.Этна- музыказнавец З.Я. Мажэйка сцвярджае,што кнігу па праву можна лічыць энцыклапедыяй беларускай народнай музыкі.

Варта падкрэсліць, што Г.І. Цітовіч зяўляецца аўтарам нарысаў,артыкулаў, для якіх характэрны глыбокі сацыяльны аналіз,смелыя абагульненні,заснаваныя на грунтоўным веданні фактычнага матэрыялу.

У 1978 годзе за стварэнне Анталогіі беларускай народнай песні і кнігі Пра беларукі песенны фальклор Г.І. Цітовічу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Больш чым за 50 гадоў творчай дзейнасці ім зроблена нямала, але жаданне новых запісаў, новых экспедыцый не сыходзіла. Кожнае лета ён арганізоўвае працяглыя экспедыцыі, выбраўшы сабе ў падарожнікі каго-небудзь з паэтаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.Творчыя поспехі Г.І.Цітовіча ў значнай частцы абумоўленыя яго эрудыцыяй, глыбокім і ўсебаковым веданнем жыцця народу, шчырым, сардэчным сяброўствам са стваральнікамі і выканаўцамі народнай музыкі.

Генадзь Іванавіч быў таленавітым музыкантам і дырыжорам.

Генадзь Іванавіч заўсёды ўважліва і зацікаўлена адносіўся да зяўлення новага рэпертуару ў хоры і шчыра радаваўся новым поспехам калектыву. І мы ўжо ведалі, што далікатнае яго маўчанне было як бы сігналам: штосьці зроблена не вельмі хораша. А часам ён падвяргаў работу бескампраміснай крытыцы - напрыклад, няўдалыя пераробкі некаторых танцавалтьных пастановак….Уражвала цэльнасць натуры гэтага чалавека…вялізарная любоў да спадчыны беларускай культуры - казаў заслужаны дзеяч мастацтваў М.В. Сірата.[№18,с.52]

Генадзь Іванавіч меў шмат вучняў, хаця выкладчыкам нідзе не працаваў. Я назваў бы Дрынеўскага, Паплаўскага,самадзейных кампазітараў Галавасцікава, Маціна, Шыдлоўскага… Ён аказваў дабратворны ўплыў на іх творчасць, дапамагаў ім выдаваць зборнікі песень…Генадзь Іванавіч быў сурёзны вучоны -фалькларыст, сапраўдны спецыяліст сваёй справы, і разам з тым гэта быў вельмі вясёлы, жыццярадасны чалавек, чалавек вялікага гумару…У адносінах са студэнтамі, з малодшымі таварышамі паводзіў сябе проста і шчыра, як з сябрамі, з калегамі. Гэта быў чалавек кампанейскі, прыязны і чулы. Заўсёды яго акружалі людзі з глыбінак, з сельскай мясцовасці - з партфелямі, папкамі, нотамі, вершамі…Я шчаслівы, што мая дружба з такім выдатным, незвычайным чалавекам працягвалася шмат гадоў і прыносіла мне радасць і творчае натхненне(Г.Вагнер - кампазітар) [№5,с.44]

І вось пачалася рэпетыцыя хору. Тады якраз Генадзь Іванавіч праводзіў іх часта, бо вялася падрыхтоўка да юбілейнага канцэрта. І выступленне калектыву, і нейкая адухоўленасць, высокі прафесіяналізм дырыжора зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Я адчуў подых старажытнай беларускай культуры, народнага мастацтва. Хваляванне і гонар за духоўнае багацце народа выклікала кожная песня. Бачна было, што спевакі з асалодай і лёгкасцю, з добрым настроем выконваюць ўсе творы. Генадзь Іванавіч праявіў як дырыжор дасканалае майстэрства, ўменне дабіцца ад харыстаў самых тонкіх адценняў, поўнага раскрыцця хараства песні, яе паэтычнасці, вобразнасці (Б.С. Смольскі- заслужаны дзеяч мастацтваў БССР) [№19,с.41]

З гэтых вышэй сказаных успамінах можна зрабіць вынік, што Генадзь Іванавіч быў чалавек шырокай натуры, нястомнай энэргіі, светлай высакароднасці, напоўнены глыбокай любоўю да роднай Беларусі і нацыянальнага фальклору.

З самага пачатку творчай дзейнасці калектыву Г. Цітовіч прытрымліваўся такой рэпетыцыйнай палітыкі, пры якой традыцыйнае песеннае мастацтва падавалася ў разнастайнасці жанраў і музычных стыляў. Пры гэтым асновай была арыентацыя на стыль палескіх спеваў.

Як адзначае Л.С. Мухарынская ў ансамблі ёсць свае старэйшыя, якія выступаюць у ролі важакоў цэлай групы: яны наладжваюць свае групы і ў дачыненні да тэмбру, і па вышыні, тады як асноўны склад падладжваецца пад іх… як дырыжор ён не моцны, але жыццёвая энергія і эмацыянальнасць дапаўняе скупы дырыжорскі жэст.

Класічны фонд рэпертуару калектыву складзены з запісаў самога Г.І. Цітовіча ў яго ж апрацоўцы. Беспамылковае эстэтычнае чуццё ніколі не падводзіла ў выбары песні для апрацоўкі. Створаныя па законах прыгажосці народнага напеву, яны па свайму мастацкаму ўзроўню стаяць нароўні з арыгіналам.

Вось што казаў пра дырыжорскія здольнаці Фёдараў ва ўспамінах: Самабытнасць,непаўторнаць натуры Генадзя Іванавіча праяўляліся і ў манеры яго работы як дырыжора. Дырыжыраваў ён вельмі арыгінальна. Напрыклад, выстаўляў перад сабой сагнутыя ў лакцях рукі з раскрытымі далонямі, павольна нахіляючыся то ў адзін бок, то ў другі. Сваімі рухамі і мімікай ён вельмі эмацыянальна прапаноўваў спевакам розныя моманты выканання. Пры гэтым яго адчуванне душэўнага настрою кожнага харыста было незвычайным. [№20,с.19]

Дырыжор патрабаваў ад спевакоў поўнай аддачы ў час выканання песні, эмацыянальнасці і неабходнага настрою.Гэта,ён лічыў,неабходная ўмова для поўнага раскрыцця вобразнасці народнага або кампазітарскага твору.

…А яшчэ ён імкнуўся знаходзіць эфектыўныя сродкі выразнасці выканання для прыцягнення больш пільнай ўвагі слухачоў. Напрыклад, калі гучала песня пра зязюлю, адна са спявачак імітавала кукаванне, а ў песні пра куранят чулася квахтанне курыцы. Гэтак жа адшукваліся і бачныя эфекты. У час выканання песні Ой,рэчанька,рэчанька гэта былі хвалепадобныя рухі абодвух радоў харыстаў. [№20,с.19]

Памёр Генадзь Іванавіч 2о чэрвеня 1986 годзе, на 76 г?/p>