Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
ра.
Прынцыпы работы М. Дрынеўскага:
.Аснова рэпетыцыі-атмасфера строгай сканцэнтраванасці, арганізаванасці і ўважлівасці.
.Аснова працы-бездакорнае веданне і прафесійнае стаўленне да нотных матэрыялах.
.Дырыжор павінен ва ўсім імкнуцца да ўвасаблення кампазітарскай задумы ў харавым гучанні.
.Дырыжор павінен быць стрыманы ў жэстах і словах.
.Дрыжор павінен не дапускаць бязмэтнага паўтарэння.
.-залішне не стамляць хор.
.самае галоўнае-штохвіліны захапляць хор у творчы працэс, зацікаўліваць адухоўленай працай.
Міхась Паўлавіч валодае моцным, валявым характарам і шчырай дружалюбнасцю.Чалавек,у якім злучаюцца майстэрства і бязмежнае працавітасць, любоў да справы, патрыятызм, вонкавае абаянне, досціп і дзіўна тонкі гумар. Ён заўсёды ўважлівы да людзей, арганізаваны і дысцыплінаваны. Менавіта такі чалавек можа кіраваць такім вялікім калектывам.
М. Дрынеўскі - адзін з тых дырыжораў, хто пастаянна і са шчырай любоўю папулярызуе беларускую народную музыку і творы нацыянальных кампазітараў. Гаворачы пра народную песню, Міхась Паўлавіч падкрэслівае адну з галоўных яе якасцей - здольнасць расказаць пра чалавека усё: і пра тое, як жылі яго продкі, як змагаліся, абараняючы радзіму, сеялі хлеб і кахалі.На думку дырыжора, цуд заключаецца ў тым, што не толькі эпоха, але кожны музыкант можа выказаць у ёй сябе.
Старанны, прадуманны падбор спевакоў, інструменталістаў, танцораў, пастаянная вакальна - харавая работа, выхаванне культуры спеву як у народнай манеры,так і ў акадэмічнай, назапашванне рэпертуару, арганізацыя канцэртаў - усё гэта клопаты мастацкага кіраўніка. На канцэртах дасягаецца арганічная сувязь паміж народнай творчасцю і прафесійным пеўчым мастацтвам, якая дазволіла зрабіць стройны спектакль - і гэта велізарная заслуга Міхаіла Паўлавіча.
Вось што кажа беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў :Калектыў валодае велізарным патэнцыялам, які ў межах канцэртнай праграмы не заўсёды аказваецца рэалізаваным. Народны хор наогул надзелены асаблівай энэргіяй, якой няма ў акадэмічных хароў. Гэты ж калектыў, дзякуючы намаганням свайго кіраўніка, у найбольшай ступені адпавядае аўтэнтычнаму гучанню. Міхась Дрынеўскі - майстар вышэйшага ўзроўню, які ўсёй сваёй існасцю адчувае глыбіню народнай інтанацыі[№23,с.23].
Яшчэ адзін з бакоў дзейнасці Міхаіла Паўлавіча - выхаванне маладых хормайстраў у Акадэміі музыкі.Гэта надзвычай добразычлівы, вытрыманы і разумны педагог. Яго заняткі заўсёды цікавыя, таму што сам захоплены працай са студэнтамі. На яго думку, педагагічная дзейнасць - гэта адзін з бакоў творчай працы. Міхаіл Паўлавіч заўсёды ўлюбёны ў музыку і ўмее гэта пачуццё перадаць іншаму, заразіць ім, натхніць. Прафесар патрабуе ад вучняў дакладна прытрымлівацца аўтарскага тэксту, уважліва сачыць са знешняй формай дырыжыравання. Студэнтам важна не толькі бездакорна ведаць нотны тэкст самога твора, але і ўмець пранікнуць у дух эпохі, вывучыць гісторыю яго ўзнінення. Больш за 30 гадоў Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі працуе ў Акадэміі музыкі і за гэты час выхаваў шмат музыкантаў. Адны з іх сталі педагогамі, іншыя прысвяцілі сябе выканальніцкай дзейнасці. Сярод іх А. Шут - мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Музыкальная капэлла Санорус, В.Шыкавец - хормайстар Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Л. Бурак - кіраўнік Камернага хору ў г.Пінску…. Усіх іх абядноўвае любоў да харавога мастацтва і творчае станаўленне да выканання музыкі.
На сённяшні дзень М. Дрынеўскі па праву прызнаны адным з буйнейшых дырыжораў рэспублікі. Аднак шмат сіл, тэмпераменту і душы аддае ён грамадскай дзейнасці, якая звязана з развіццём музычнай культуры Беларусі, зяўляецца старшынёй праўлення беларускага Саюза музычных дзеячаў, старшынёй і членам журы многіх святаў песень і, харавых конкурсаў і фестываляў як народнай, так і акадэмічнай музыкі.
.3 Хормайстры калектыву
Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі - адзін з першых хормайстраў калектыва, які дапамагаў у стварэнні хору Г.І. Цітовічу.З 1952 года - галоўны хормайстар, с 1958 года - музыкальны кіраўнік, 1967 - заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Ў 1974 -75 г. - мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР. Ён быў харошым музыкантам, вялікім знаўцам народнай музыкі.Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, К. Паплаўскі скурпулёзна адносіўся к сваёй работе. Канстанцінам Іосіфавічам зроблена шмат апрацовак народных песень для народнага хору(Закаці,закаці ты, яснае сонейка, Ой, павей,буйны вецярочак і іншыя).
Іван Канстанцінавіч Абразевіч -хормайстар Народнага хора імя Г.І. Цітовіча. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў вёсцы Вяжышча Віцебскай вобласці Бешанковічскага раёну ў прастой сялянскай сямі.З маленства добра іграў на гармоніку,на якой навучыўся іграць самастойна.У 1968 гаду паступіў у Віцебскае музыкальнае вучылішча.У 1973 годзе паступіў у кансерваторыю на харавое дырыжыраванне па класу Л.А. Раманоўскай. На працягу вучобы ён паралельна працуе з самадзейнымі народнымі калектывамі,а таксама разам з Міхаілам Паўлавічам працуе з акадэмічным самадзейным хорам Трактарнага завода. Пасля заканчэння кансерваторыі Іван Канстанцінавіч па распрэдзяленню становіцца хормайстрам і па сённяшні дзень працуе галоўным хормайстрам Народнага хору імя Г.І. Цітовіча.Іванам Канстанцінавічам зроблена шмат апрацовак народных песень для ансамбля, а потым для народнага хору( Бульбачка, Вяселле, Белым цветам адзета каліна, Варэнічкі і іншыя). Іван Канстанцінаві?/p>