Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

упу.

Апіраючыся на матэрыял можна сказаць, што шмат сіл і працы пайшло на фарміраванне рэпертуару калектыва.Г.І. Цітовіч быў перакананы ў тым, што аснова рэпертуару павінна складаць беларуская народная песня ў сваім аўтэнтычным абліччы.

Паколькі апрацовак нацыянальных песняў для беларускага народнага хору з яго спецыфічным гучаннем і патрабаваннямі да харавой аранжыроўкі было мала,Генадзь Іванавіч пачынае ствараць канцэртныя апрацоўкі для свайго калектыву. Адныя з іх: Ой, рана на Йвана, Жавароначкі, прыляціце, Рэчанька, іх больш за 60.

У стварэнні калектыву Генадзю Іванавічу дапамагалі хормайстры Анатоль Бальцевіч і Канстанцін Паплаўскі, кіраўнікі танцавальнай і аркестравай груп Юрый Сляпнёў, Пятро Акулёнак і Георгій Жыхараў.

А вось што пісаў пра выканаўчую манеру народнага хору кампазітар М. Каваль у газеце Савецкая культура 20 лютага 1955 года: Ужо на самым пачатку творчага шляху калектыву вызначылася яго характэрная манера выканання, якая ўзыходзіць да беларускай спеўнасці,- светлае лірычнае гучанне, мяккасць сэнсавай трактоўкі без эмацыйнага націску, без рэзкіх кантрастаў.

Улетку 1955 года хор прыняў ўдзел у V сусветным фестывалі дэмакратычнай моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступленні гэтага года выклікалі авацыі і самыя добрыя водгукі ў прэсе, што сведчыць пра канчатковае сфарміраванне мастацкага аблічча калектыву. На той момант у рэпертуар уваходзілі Ды ў зяленай дуброве з Палесся, Выдавалі мяне замуж са Случчыны, Жавароначкі, прыляціце ( абработка Цітовіча), Ой, павей,буйны вецярочак (абработка К. Паплаўскага), А ў тым лесе (абработка М. Корсака), беларускія народныя танцы Лявоніха, Юрачка, вакальна-харэаграфічная кампазіцыя Вечарынка ў калгасе (пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў БССР П. Акулёнка).

Праз 10 гадоў на базе хора з самых таленавітых спявачак быў створаны яшчэ адзін цудоўны калектыў- жаночы вакальны квартэт Купалінка. А ў 1968 годзе на міжнародным фестывалі ў Балгарыі ён быў адзначаны Вялікім залатым медалём і ў тым жа годзе ўдастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. З вялікім поспехам праходзілі канцэрты хору ў гарадах і вёсках нашай краіны, а таксама за яе межамі- у Венгрыі, Балгарыі, Румыніі, Францыі, Канадзе.

Інтэнсіўная канцэртная дзейнасць стымулюе стварэнне новых рэпертуарных твораў беларускіх кампазітараў для гэтага калектыву. Хор зяўляецца першым выканаўцам і інтэрпрэтатарам шматлікіх песняў У. Алоўнікава, І. Кузняцова, Ю. Семянякі і іншых кампазітараў.

З 1975 года калектыў узначальвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор М.П. Дрынеўскі -талантлівы музыкант, знаток музычнага фальклору. Сёння ён зяўляецца народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі РБ За духоўнае адраджэнне, прафесарам, талантлівым музыкантам, знатаком музычнага фальклору. Пачаўся новы этап ў жыцці калектыва.

За гэты час амаль абнавіўся склад хору, на месца ветэранаў прыйшлі маладыя выканаўцы. Аднак прынцыповая накіраванасць дзейнасці хору, яго, так сказаць, генеральная лінія няўхільна захоўваецца. М. Дрынеўскі працягвае і развівае традыцыі, якія заклаў Г.І. Цітовіч. У гэтым безумоўна заслуга цяперашняга мастацкага кіраўніка.

На працягу 60 гадоў мастацкія пошукі хору развіваюцца па трох галоўных напрамках.

Першае- раскрыцце народнай песні ў яе натуральным выглядзе, ва ўсёй яе першароднай чысціні і прыгажосці. Музыкальныя кампазіцыі Вол бушуе, Да пшэнічанька яра, Забялелі сняжкі, Гэй, раскідайцесь сталі візітнай карткай рэпертуару калектыву. Блізкія к этнаграфічным кампазіцыям таксама старадаўнія вясельныя і лірычныя песні, перакладзеныя Цітовічам, Паплаўскім, Дрынеўскім, Сіратой для сцэнічнага выканання ў хоры - З-пад горкі буйны вецер вее, Няхай будзе пагодачка.

Другі напрамак- ракрыццё ўласнага прафесійнага майстэрства ў спевах а капэла (з выхадам на сцэну дырыжора) харавых аранжыровак народных і сучасных аўтарскіх песень, такіх як Сядзяць у абдымку ветэраны А. Пахмутавай, Ой, ты грушка мая М. Дрынеўскага, Беражыце маці Г. Балаева.

Трэцці напрамак заўседы зяўляўся паказ на сцэне народнага мастацтва ў сінтэтычным адзінстве спеваў, інструментальнай музыкі і танца, перарастання іх ў сапраўдныя сцэны народнага жыцця. Усе 3 групы, якія ўваходзяць у творчы састаў народнага хору( харавая,танцавальная і аркестравая), ствараючы маляўнічыя дзеянні, песні-карагоды, сцэны-скокі, невялікія жанравыя карцінкі або жа разгорнутыя вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі (Край мой квяцісты, Свята ўражаю, Беларусь, мая песня (музыкальнае афармленне Н. Наско), Залатыя каласы, Раздайся, народ (музыкальнае афармленне М. Сіраты), Мяцеліца, Веснавыя песні (пастаноўка А. Аляшкевіча,музыка Э.Наско,апрацоўка М. Дрынеўскага), Лявоніха, Вечарынка ў калгасе, беларускія абрады, гульні, карагоды).

У праграме народнага хору ёсць песні кампазітараў, якія пішуць спецыяльна для яго. Напрыклад, Балада пра маці (музыка І. Кузняцова, вершы В. Шымука), якая прысвечана Настассі Фамінічне Купрыянавай,- поўная драматычнага напалу і болю ў выкананні жаночай групы хору.

Трагічнае водгулле ваенных гадоў чуваць у творы А. Пахмутувай на вершы М. Львова Сядзяць у абдымку ветэраны (пералажэнне для хору М. Дрынеўскага).

Сучасным гучаннем адрозніваюцца аранжыроўкі аўтэнтычных старынных палескі