Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
?дзе жыцця. Але яго творчая дзейнасць знайшла прадаўжальнікаў, яго творчае жыццё стала прыкладам шчырага і самазабыўнага служэння Радзіме. Г. Цітовіч быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам дружбы народаў і медалямі.Народнае мастацтва не старэе ніколі. І людзі, закаханыя ў яго, аддадзеныя яму, таксама не ведаюць старасці. Больш таго, яны вечныя, як вечна народнае мастацтва, якое жывяць крыніцы любові і жыцця. (М. Дрынеўскі)[№7,с.7].
.2 М.П. Дрынеўскі - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча
Структура часткі:
-Жыццёвы і творчы шлях дырыжора
Асаблівы выканальніцкі стыль работы з калектывам
Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч нарадзіўся 12 лютага 1941 года ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці.Мабыць таму што ён нарадзіўся на Палессі было унаследавана стрыманасць і такт, святое станаўленне да сяброўства, уменне выслухаць і паняць любога чалавека.А любові да каларытнага беларускага слова і нацыянальных каранёў абавязаны бацькоўскаму асяроддзю,якое любіла спяваць і спеўнаму акружэнню музычнага побыту. Беларуская народная песня у сваёй натуральнай прыгажосці і разнастайнасці адыграла ролю ў станаўленні слыхавых прыярытэтаў і фарміраванні слыху, а яркая народная гаворка, непараўнальны каларыт палескай пеўчай выканальніцкай манеры сталі той жыватворнай глебай для выхавання прфесійнага музыкальнага слыху і творчых здольнасцяў будучага музыканта.
Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, М.П. Дрынеўскі ва ўзросце 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса Труд у вёсцы Тонеж. Ён ужо тады раскладвае на 2-3 галасы,акампаніруе хору на баяне і акардэёне, якім авалодаў сам. Акрамя таго, не многія дырыжоры с 13 гадоў працуюць з самадзейным харавымі калектывамі, не маючы нават элементарных ведаў нотнай граматы.
У 1959 годзе Міхась Паўлавіч паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў ў 1963 годзе. У час вучобы працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў горада Гомеля. Яго працаздольнасць і імкненне да ведаў дазволіла імкліва ператварыцца з самавукі ў аднаго з паспяховых вучняў.
У 1963 годзе М.П. Дрынеўскі паступіў ў Беларускую Дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага. Заўважаны на адным з аглядаў-конкурсаў кампазітарам Ю.В. Семенякай па рэкамендацыі ўжо на 1 курсе быў прыняты памочнікам хормайстра ў акадэмічную капэллу Дварца культуры трактарнага завода. У гады кіраўніцтва ім капэлай - з 1964 па 1968 год-калектыў быў прызнаны лепшым сярод самадзейных капэл Савецкага Саюза. Вялікае ўздзеянне на творчую асобу аказаў Рыгор Раманавіч Шырма, кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР.Ён не толькі дазваляў наведваць рэпетыцыі, але і спрыяў таму, каб капэла Палаца культуры трактарнага завода стала пастаяннай спадарожніцай Дзяржаўнай капэлы.
У 1968 годзе М.П. Дрынеўскі скончыў дырыжорска- харавы факультэт у дацэнта Г.П. Зелянковай, а потым асістэнтуру- стажыроўку ў прафесара В.В. Роўды. Высокі творчы вынік дырыжыравання быў адзначаны на справаздачным канцэрце ў філармоніі складаным двайным хорам С.І. Танеева Па горах дзве хмурных хмары ў выкананні студэнцкага хора.М.П. Дрынеўскі праявіў сябе як дырыжор, кіраўнік хорам і здольны падпарадкаваць сабе атмасферу інтэнсіўнага гучання танееўскай паліфоніі. Пасля заканчэння кансерваторыі быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 года - галоўны хормайстар, а з 1975 года - мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР.
Дырыжор, фалькларыст, этнограф, вялікі знаўца народнай музыкі Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс, сфарміраваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Г.П. Зелянкова адзначала, што М.П. Дрынеўскага вылучае здзіўляючае адзінства таленту і працавітасці. Ён мае цудоўныя прыродныя якасці - выдатны гарманічны і тэмбравы слых, ён вельмі пластычны ў дырыжорскай тэхніцы, глыбока і арганічна адчувае харавую музыку.Але самае галоўнае, што так прываблівала ў маладым дырыжору,- гэта яго трапяткая і шчырая любоў да народнай песні. Усё гэта, безумоўна, спрыяла прафесійнаму росту артыстаў хору, умацаванню аўтарытэту нацыянальнай музычнай школы.
М.П. Дрынеўскі працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г.І. Цітовічам, самабытна інтэрпрэтуючы і аранжэруючы народныя песні (ім зроблена больш за 50 аранжыровак і апрацовак).Сярод іх: Як пайду я дарогаю, Ночы мае,ночушкі, Ой, у полі туманочкі, Не сячы мяне, Ясю, Ой, зіма і іншыя, якія з поспехам выконвае не толькі Народны хор імя Цітовіча, але і іншыя прафесійныя і самадзейныя харавыя калектывы.
Да 60-годзя з дня нараджэння М.П. Дрынеўскага рэжысёрам У. Арловым быў зняты відэафільм Як пайду я дарогаю, у якім адлюстраваны асноўныя этапы яго творчай дзейнасці, як кіраўніка вядучага музычнага калектыву. Назва фільма ўзята з беларускай народнай песні ў даапрацоўцы М.П. Дрынеўскага. Сваёй самаадданай працай, добрасумленнымі адносінамі да справы М.П. Дрынеўскі падае яскравы прыклад служэння Айчыне, беларускаму песеннаму мастацтву.
М.П. Дрынеўскі неаднаразова ўзнагароджваўся дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978 г.), лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982 г.), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986 г.), Народны артыст БССР (1987 г.), медаль Францыска Скарыны (1990 г.), ордэн Францыска Скарыны (2002 г.). М.П. Дрынеўскі зяўля?/p>