Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
выехаў на Палессе. Аднойчы падарожнічая Генадзь Іванавіч пападае ў вёску Вялікае Падлессе. Там ён праслухаў месцовы хор, які спяваў у чыста народнай манеры. Генадзю Іванавічу было адразу зразумела, што перад ім сапраўдная крыніца народнага мастацтва і што менавіта тут яго чакае цікавая творчая праца. З таго часу і пачалося цеснае і сталае супрацоўніцтва з калектывам, які зявіўся для яго своеасаблівай лабараторыяй народнай творчасці. На той момант Генадзь Іванавіч запісаў некалькі цікавых песень, сярод якіх асабліва спадабалася А ў лесе на дубочку…
Але самае цікавае пачалося ў 1939 годзе, калі Г.І. Цітовіч прыехаў працаваць у Баранавічы адказным рэдактарам на радыё. На той момант ён яшчэ больш актыўна пачынае займацца папулярызацыяй беларуская народнай песні, арганізуе на радыё канцэрты беларукай музыкі, прыцягваючы гэтым прафесіяналаў і аматараў,наладжвае перадачы пра народную творчасць. Неўзабаве адбылася паездка ў вёску Вялікае Падлессе, ад якой засталося велізарнае ўражанне: аўтэнтычныя спевы працягвалі жыццё ва ўсёй яскравасці жанравага і стылявога багацця і прыгажосці арыгінальнага гучання. Як прафесіянал музыкант- этнограф Генадзь Іванавіч адразу зразумеў ступень мастацкай дасканаласці і каштоўнасці гэтага феномену,а як практык убачыў вельмі прывабную перспектыву харавога дырыжора. Такім чынам, ідэі сучаснасці можна было абяднаць з ідэяй захавання чысціні традыцыйнага песеннага арыгінала.Аднак галоўнай задачай перад Генадзем Іванавічам было захаванне этнаграфічнасці вясковага ансамбля, а не стварэнне сучаснага калектыва…
Наступны яркі момант быў пачатак 1940 года.У гэтым годзе адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці, пасля чаго падляшан уключылі ў склад дэлегацыі першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве.У рэпертуар была ўключана песня Рэчанька, якую Г.І. Цітовіч запісаў на Гродзеншчыне. З таго моманту песня стала мастацкай эмблемай спачатку падлескага, а потым і Дзяржаўнага народнага хору. У Маскве хор выступіў на ура. У якасці падарункаў спевакам выдалі боты , а песні запісалі на грампласцінку*. Але потым пачалася вайна, жыццё заставіла спыніць дзейнасць калектыва…
Г.І. Цітовіч вяртаецца ў вёску адразу пасля яе вызвалення і пачынае аднаўляць хор. Ён сутыкаецца з праблемай укамплектавання калектыва- не хапае мужчын. Але ўжо праз 2 месяцы дзейнасці хор выступае з канцэртамі ў шпіталях каля Слоніма, Ваўкавыска, Пінска, Лунінца. Водгукам на ваенныя дзеянні ў рэпертуары зяўляюцца партызанскія песні- Балада пра партызанку Галіну, Нам прыслала Масква падкрапленне і інш.
Адразу пасля 9 мая 1945 года хор зноў выступае ў Маскве.Водгукі сведчаць аб тым, што калектыў выклікаў вялікае ўражанне. Адразу пасля вяртання з Масквы Г.І.Цітовіч спрабуе працаваць з Маладзечанскім ансамблем,абяднанным з палескім( Мазырскім), але ён разумее,што у такім выглядзе калектыў страчвае адзінства і непаўторнасць стылю. І тады Г.І. Цітовіч вырашае вярнуцца назад у Палессе. Хор вяртае свой творчы выгляд. У хуткім часе калектыў выступае з канцэртамі ў Вільнюсе, Луцку, Дубне…
.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча
У гэтай частцы работы разглядзім такія пытанні:
Станаўленне калектыву
Састаў хору
Рэпертуар калектыву
Галоўныя стылістычныя напрамкі
Творчая дзейнасць калектыву
Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча быў заснаваны ў 1952 годзе на аснове хору вёскі Вялікае Падлессе( БССР, Брэстская вобласць). Першым кіраўніком калектыву стаў Генадзь Іванавіч Цітовіч - харавы дырыжор, фалькларыст, этнограф, народны артыст СССР,- лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР.
З першых гадоў свайго існавання мастацкі калектыў трывала стаў на ногі, але арганізацыя новага праекту сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі. Самабытнасць творчага аблічча беларускага народнага хору патрабавала ўважлівага дыферэнцыяванага адбору выканаўцаў падчас камплектавання груп будучага калектыву: харавой, танцавальнай, аркестравай, таму што артыстаў-прафесіяналаў народнага профілю ў той час яшчэ музычныя, навучальныя ўстановы не рыхтавалі. Аркестр у складзе 14 музыкантаў стварылі адразу.
Г.І. Цітовіч пры падборы ўдзельнікаў груп разлічваў галоўным чынам на лепшых выканаўцаў мастацкай самадзейнасці. Толькі з калектыву вёскі Вялікае Падлессе залічылі ў хор дзевяць спевакоў. Нямала цікавых маладых спевакоў, танцораў адшукаў Генадзь Іванавіч і ў іншых месцах рэспублікі, адначасова займаючыся зборам беларускіх народных песень. Будучы ў фальклорнай экспедыцыі на Палессі, якое здаўна славіцца сваімі пеўчымі традыцыямі Генадзь Іванавіч пазнаёміўся і запрасіў у свой творчы калектыў спявачак Галіну Дзямкову, Ганну Аўдзеенку, Валенціну Пальвінскую. Гэтыя выканаўцы і іншыя потым увайшлі ў створаны пазней пры хоры вакальны жаночы актэт, які на VI сусветным фестывалі моладзі заваяваў залаты медаль лаўрэата.У рэпертуар новага ансамля ўвайшлі беларускія народныя песні: Рэчанька, Пры Дунаёчку, Рабачка ў апрацоўцы Г. Цітовіча, Закаці,закаці ты, яснае сонейка ў апрацоўцы К. Паплаўскага, некалькі мелодый,прыпевак. Большасць спевакоў прынялі па рэкамендацыях кіраўнікоў самадзейнасці. Трох чалавек параіў кіраўнік вядомага Азярышчанскага хору Таццяна Лапаціна, некаторых накіраваў у хор Рыгор Раманавіч Шырма. Спевакі на доўгія гады вызначылі мастацкае аблічча хору, яго непаўторнасць. Усяго ў хор прынялі 18 мужчын і 20 жанчын, каля 30 чалавек- у танцавальную гр