Беларуская мова
Методическое пособие - Иностранные языки
Другие методички по предмету Иностранные языки
· больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.
Існуюць наступныя віды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік у сказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г. зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назву каардынацыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і роду дзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам), што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета было цёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе ад назоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік і выказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь. Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж-ідзе. Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.
Выказнік можа дапасавацца да дзейніка:
у родзе і ліку: ён ішоў; яна ішла; яны ішлі;
у ліку: лес шуміць; дзеці вучацца;
у родзе, ліку і склоне: Вечар ціхі і цёплы;
у ліку і склоне: сястра тэрапеўт-стаматолаг;
у склоне: Будаўнікі ганаровая прафесія.
Выказнік можа быць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і нават з мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік: Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўны член адзін складае структурную аснову сказа.
Падпарадкаванне гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага і залежнага). На падпарадкавальнай сувязі грунтуюцца словазлучэнні.
У сказе можа быць злучальная сувязь. Злучэнне гэта сувязь, калі звязваюцца раўнапраўныя, незалежныя адно ад другога словы (аднародныя члены): Па-вясноваму молада і па-святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск.
Адрозніваюць тры віды падпарадкавальнай сувязі слоў у сказе: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.
Дапасаванне такая сувязь слоў у сказе, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым ліку, родзе, склоне або асобе, што і галоўнае: белая ружа, летні дзень.
Кіраванне такая сувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускосным склоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальны склон).
Прымыканне такая сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Прымыкаць да галоўнага слова ў спалучэнні могуць нязменныя словы: прыслоўі (размаўлялі весела), дзеепрыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і неазначальная форма дзеяслова (пачынала цямнець, прыйшлося расказаць).
Калі залежным выступае нязменнае слова, граматычная сувязь афармляецца без удзелу канчаткаў.
18.4 Віды сказаў
Віды сказаў па мэце выказвання
Апавядальныя:
Грамадка дужых дубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.
Пытальныя:
Ці не казку лес складае?
Пабуджальныя:
Каб мне вучыліся старанна!
Віды сказаў па інтанацыі
Клічныя апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнай афарбоўкай.
Як прыемна пахне збожжа!
Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай:
- клічнай інтанацыі
Гарачы дзень!
- выклічнікаў
Эх, спека, спёка!
А прохладзь вечара далёк.
- эмацыянальных часціц
Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход.
Пытальна-клічныя сказы выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне:
Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!
Памятайце:
- кропка не ставіцца пасля сказаў-загалоўкаў
- шматкропе ставіцца для абазначэння незакончанасці думкі
18.5 Тыпы сказаў паводле структуры
Па колькасці граматычных асноў:
- простыя (адна граматычная аснова):
Вясна прыносіла заўсёды свой мікраклімат.
- складаныя (некалькі граматычных асноў):
Зазвіняць жалобна крыгі, і бурлівая вада снег размоклы у час адлігі, змые з лугу без сляда.
Па будове граматычнай асновы:
- двухсастаўныя (дзейнік + выказнік):
Чалавечую душу жывіць памяць.
- аднасастаўныя (з адным галоўным членам сказа):
Салаўя песнямі не кормяць.
Па наяўнасці даданых членаў сказа:
- развітыя (пры наяўнасці даданых членаў сказа):
Сонца прыгравала ўсё мацней і мацней.
- неразвітыя (даданыя члены сказа адсутнічаюць):
Сонца прыгравала.
Па наяўнасці ўсіх членаў сказа, неабходных для разумення сэнсу:
- поўныя (усе члены сказа):
Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе.
- няпоўныя (апушчаны асобныя галоўныя ці даданыя члены сказа):
Розныя пісьмы бываюць. Чытаючы адны, людзі радуюцца; чытаючы другія бядуюць.
19. Знакі прыпынку ў канцы сказа
19.1 Кропка
Кропка ставіцца:
у канцы апавядальнага сказа, які вызначаецца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: Палі збажынаю шумяць;
у канцы пабуджальных сказаў, калі яны не маюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі: Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе;
у канцы сказаў, якія маюць клічную або пытальную форму, але ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй: Люба глянуць на поле вясною;
перад далучальнымі злучні