Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

·ы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б у ролі звароткаў. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Сталіца, дарагія сябры, беларуская зямля, рэкі і азёры, край наш любімы.

 

26. Пабочныя канструкцыі

 

Словы, спалучэнні слоў, сказы, якія не зяўляюцца членамі сказа, граматычна не звязаны з членамі сказа.

Выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.

Звязаны з усім сказам і ўключаюцца ў сказы з дапамогай інтанацыі пабочнасці (тэмп паскораны, тон паніжаны, аслабленне націску).

У якасці пабочных канструкцый ужываюцца:

мадальныя словы:

мабыць, магчыма, бязумоўна, бясспрэчна, мусіць, напэўна, вядома…

назоўнікі без і з прыназоўнікамі:

праўда, словам, на шчасце, на думку, на бяду, па праўдзе…

займеннікі з прыназоўнікамі:

між іншым, між намі, апрача таго, акрамя таго …

субстантываваныя прыметнікі:

галоўнае, самае галоўнае, самае большае, самае горшае

прыслоўі:

па-вашаму, па-мойму, па-першае, па-другое…

дзеяслоўныя формы:

думаецца, дапусцім, разумееш, ведаеш..

словазлучэнні:

інакш кажучы, адным словам, калі ласка, з аднаго боку, разам з тым, чаго добрага…

Паводле значэння выражаюць

розную ступень верагоднасці выказанай думкі:

  1. няўпэўненасць: трэба думаць, мабыць, магчыма, відаць, можа, здаецца…
  2. упэўненасць: бясспрэчна, безумоўна, вядома, сапраўды, зразумела…

спосаб выражэння думкі, адносіны да стылю паведамлення: адным словам, інакш кажучы, карацей кажучы, па сутнасці

эмацыянальную ацэнку выказвання (радасць, задавальненне, захапленне, гонар, здзіўленне, засмучэнне, шкадаванне): на радасць, на шчасце, на жаль, на бяду, як на дзіва, як на злосць…

крыніцу паведамлення: на маю думку, як кажуць, паводле атрыманых звестак, па-вашаму, з пункту гледжання…

лагічную ацэнку, вынік, парадак думак, паслядоўнасць выказвання: значыць, такім чынам, між іншым, з аднаго боку, з другога боку, перш-наперш, у першую чаргу, нарэшце

зварот да каго-небудзь з мэтай пэўнай ацэнкі, рэакцыі на паведамленне: ведаеце, бачыце, разумееце, ці паверыце, калі ласка, прабачце…

Памятайце:

  • пабочныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі
  • пабочныя сказы трэба адрозніваць ад пабочных слоў і спалучэнняў
  • спосаб выражэння пабочных сказаў:

а) двухсастаўныя асабовыя

б) аднасастаўныя няпэўна-асабовыя

в) аднасастаўныя безасабовыя

  • пры чытанні пабочных сказаў захоўваецца хуткі тэмп, вялікія паўзы, нізкі тон голасу:

З гутаркі высвятляецца, што дзядзьку Вінцуку, так завуць пастуха, шэсцьдзесят чатыры гады.

Практыкаванне 43. Знайдзіце пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы, выдзеліце іх знакамі прыпынку.

1. Відаць сягоння будзе дождж. 2. Адным словам выгляд у нас быў сапраўдных паляўнічых. 3. Саша на думку Лялькевіча паводзіла сябе дзіўна. 4. У рэчцы калі я не памыляюся водзяцца ракі. 5. Людзі слухалі ўважліва баючыся відаць прапусціць хоць адно слова. 6. Андрэй прачнуўшыся як след нарэшце хутка збіраецца на работу. 7. Жыў дзед мой ходзяць чуткі каля дняпроўскай плыні. 8. Каля Нёмана а ён тут быў зусім недалёка пачулася песня. 9. Бараноўскія тры хлопцы як дубы былі дома.

Практыкаванне 44. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б ў ролі пабочных. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Аднак, зразумела, прабачце, калі ласка, галоўным чынам, як гаворыцца, бясспрэчна, трэба думаць.

 

27. Складаны сказ

 

Сказ, у якім дзве і больш прэдыкатыўных частак абяднаны ў адно граматычнае, сэнсавае і інтанацыйнае цэлае.

Часткі складанага сказа:

  1. не маюць сэнсавай і інтанацыйнай завершанасці
  2. звязаны паміж сабой і ўзаемна дапаўняюць адна другую

Часткі складанага сказа звязваюцца пры дапамозе:

  1. злучальных злучнікаў (складаназлучаныя)
  2. падпарадкавальных злучнікаў (складаназалежныя)
  3. інтанацыі (бяззлучнікавыя складаныя сказы)

Паводле сродкаў сувязі складаныя сказы падзяляюцца

Злучнікавыя (складаназлучаныя):

Або ён не ведае аб арышце Панаса, або штось тоіцца ў яго думках.

(складаназалежныя):

Пеця ведаў, што Мікалай не будзе патураць яму.

Бяззлучнікавыя (бяззлучнікавыя складаныя сказы):

Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям поўны гуслі насыплю рукатаў.

Камбінаваныя (складаныя сказы з рознымі відамі сувязі):

Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: зойдзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш.

 

27.1 Складаназлучаны сказ

Граматычна раўнапраўныя часткі звязаны пры дапамозе злучальных злучнікаў:

  1. спалучальных: і, ды (і), ні-ні
  2. супраціўных: а, але, аднак, затое, ды (але)
  3. размеркавальных: ці, ці ці, або, або або, то то
  4. далучальных: ды і, а то, і то

Памятайце:

  • у сэнсавых адносінах часткі могуць быць адносна самастойныя або ўзаемаабумоўленыя (адносна самастойныя часткі можна пераставіць месцамі)
  • першая частка больш самастойная, наступныя залежаць ад папярэдняй
  • агульныя члены сказа знаходзяцца ў першай частцы
  • злучальныя злучнікі зяўляюцца сродкам выражэння сэнсавых адносін паміж часткамі:

а) склад