Беларуская мова
Методическое пособие - Иностранные языки
Другие методички по предмету Иностранные языки
?нства маладосць юнацтва сілы словам, усё аддавалася зямлі. 7. Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сядзібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку усё гэта вабіла хлапчынку. 8. Усюды на чыгунцы у дэпо на электрастанцыі працуюць нашы людзі. 9. Усё сена жыта ячмені і аўсы звезена ў гумны.
24. Параўнальны зварот
Словы, словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест пэўнага члена сказа або ўсяго выказвання.
Служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і зяў навакольнага свету.
Паводле будовы:
- з аднаго слова: як люстра
- са спалучэнняў слоў: нібы прыгожай чысцюткай хусцінкай
Параўнальны зварот са злучнікам як на пісьме выдзяляецца коскамі:
- Калі злучнік адносіцца да ўказальных слоў так (гэтак), такі (гэтакі), той (тая):
Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у полі.
- Калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў:
Праўда чыстая, як дзіцячыя вочы.
- Перад як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як:
Гэта быў не хто іншы, як Паўлюкоў Міхась.
Не што іное, як золата, прывяло Шрэдэра ў далёкую беларускую вёску.
Коска не ставіцца
- Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка:
Вочы як дзве чарэшні ў дождж.
- Калі параўнальны зварот фразеалагізм:
Той славы з макавае зерне.
- У зваротах са злучнікам як у значэнні “у якасці”:
Мікалая Пятровіча запрасілі на кансіліум як урача, які лячыў хворую.
- У зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам:
Зіма як зіма. Мяцеліца як мяцеліца.
- Калі злучнікі як, нібы, быццам выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адносінамі:
Нібы ў зачараваным сне плыве Прыпяць.
Параўнальныя звароты, якія перайшлі ў разрад фразеалагізмаў
як бачышяк на заказяк без рукяк на іголкахяк горкая рэдзькаяк на пажаряк гром з яснага небаяк па маслеяк дзве кроплі вадыяк рукой знялояк забітыяк рыба аб лёдяк з вядраяк следяк магаяк у ваду глядзеўяк мае быць
Практыкаванне 40. Спішыце. Знайдзіце параўнальные звароты і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1. Расой як жэмчугам акроплены мурог. 2. Бор стаіць задумленны як сівы дзед. 3. Быццам кроў журавіны чырванеюць між лозаў. 4. Круглы нібы шар выплываў з-за лесу месяц. 5. З боку вербачкі крывыя бы кабецінкі старыя нуднай кучкаю стаяць. 6. Снег пад нагамі скрыпіць што жывы. 7. На чале брыгады стаяў не хто іншы як муляр Лапко. 8. Ластаўка як і ўсе птушкі радуецца сонцу і цёпламу дню. 9. Яны адчувалі сябе амаль як дарослыя людзі. 10. Сонца прыгравала зусім як летам. 11. Між дзяцей дачку са школы як прыемна сустракаць! 12. Дождж паліў як з вядра. 13. Хата была як цацка. 14. Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. 15. Хлапчукоў як ветрам здзьмуло. 16. Лапко прыглядаўся да работы як гаспадар. 17. Цыбулька гаварыў як найлепшы прамоўца.
25. Зваротак
Слова або спалучэнне слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове.
У залежнасці ад будовы звароткі бываюць:
1. Неразвітыя (адзіночныя).
2. Развітыя (выражаны словазлучэннямі).
У мастацкіх творах зваротак у аснове мастацкага прыёму ўвасаблення зварот да прадметаў, зяў рэчаіснасці.
У мастацкіх творах зваротак можа быць выражаны назоўнікам у форме клічнага склону:
дружа, куме, голубе, княжа, сябра, браце
Зваротак членам сказа не зяўляецца, але не можа існаваць без сэнсавай сувязі (пры дапамозе інтанацыі) з канкрэтным словам або сказам.
Зваротак можа знаходзіцца:
у межах сказа (выдзяляецца коскамі)
па-за межамі сказа (клічная інтанацыя, ад сказа аддзяляецца клічнікам):
Эх, луг шырокі! Як жывы ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма.
Коска ставіцца
У пачатку сказа (інтанацыя няклічная):
Зіма, колькі чысціні ў тваёй прыгажосці!
У сярэдзіне сказа (інтанацыя няклічная):
Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.
У канцы сказа (інтанацыя аслаблена):
“Вельмі ты знаеш етыя законы, грамацей”, - стаяў і пырскаў слінаю стары.
Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то коска ставіцца пасля займенніка:
Эх ты, жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою!
Калі аднародныя і развітыя звароткі стаяць у сярэдзіне сказа і разрываюцца членамі сказа, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі:
Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!
Часціца о ад зваротка не аддзяляецца коскай:
О край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!
Памятайце: зваротак трэба адрозніваць ад вакатыўных сказаў (закончанае выказванне з асобай інтанацыяй радасць, абурэнне, гнеў, дакор):
“Панас!” вырваўся немы крык з грудзей старога…
Практыкаванне 41. Спішыце сказы. Знайдзіце звароткі і выдзеліце іх знакамі прыпынку.
1. Ляці ж наша песня ад вёскі да вёскі. 2. Дзень добры юная вясна! 3. Ноч не шумі ты асокамі ціхім усплескам балот. 4. Пралятайце гады залатымі агнямі! 5. Чаго ж ты каліна сёння так нявесела? Дзень добры вам лясы і гоні!. 7. Ну голубе бывай здаровы і шчаслівы. 8. О Радзіма табою напоўнена сэрца да краю. 9. Лес аб чым шумяць вяршыны?
Практыкаванне 42. Складзіце ска?/p>