Беларуская мова
Методическое пособие - Иностранные языки
Другие методички по предмету Иностранные языки
ў або часціцы ці ў ролі злучніка1. “Чаму ж, патачка, ты так доўга не едзеш?” - зноў і зноў думае Сцёпка.1. Зноў і зноў думае Сцёпка, чаму тата так доўга не едзе.Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, то яны апускаюцца ва ўскоснай мове1. “ Ну, што чуваць?” запытаўся Васіль.1. Васіль запытаўся, што чуваць.Звароткі пры замене ПМ ускоснай або становяцца членам галоўнай часткі складаназалежнага сказа, або апускаюцца1. Настаўнік яму сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе”.
2. “Цяпер, браце, наша свята!” сказаў бацька Міколку.1. Настаўнік сказаў Сцёпку, каб той не пакідаў навукі: у яго вялікія здольнасці да яе
2. Бацька сказаў Міколку, што цяпер іх свята.
Звычайна не замяняецца ўскоснаю ПМ, у якой перадаюцца пераважна эмоцыі: 1. “Вось табе і маеш…” пакрывіўся Прыстром.
Няўласна-простая мова гэта форма передачы чужой мовы, калі аўтар падае “ўнутраную мову” персанажа, зліваючы яе са сваёй: 1. Ён стаяў і прыслухоўваўся, ці хаця ж дома яны. А то сама яна мо ў сваім тэатры, а дзеці зноў, можа, пайшлі дзе да суседзяў на тэлевізар. Спачатку не чутно было ніякага голасу. Потым ён пачуў смех.
Няўласна-простая мова блізкая да простай: у ёй захоўваюцца лексічная і сінтаксічныя асаблівасці чужога выказвання, яго эмацыянальнасць і выразнасць. Аднак, як відаць з прыкладаў, няўласна-простая мова ў двукоссе не бярэцца.
Практыкаванне 56. Замяніце ўскосную мову простай і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1.. Якуб сказаў, што ведае месца, дзе ловіцца рыба. 2. Крушынскі цікавіцца, ці ідзе на дварэ дождж. 3. Міколка спытаў у дзеда, калі яны пойдуць на паляванне. 4. Падарожнік спыніўся і запытаў у дзяцей, як называецца іх веска. 5. Людзі кажуць, што калі рана ўзарэш, то і ўраджай добры збярэш.
30. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах
Цытата гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з якога-небудзь твора, якую выкарыстоўваюць з мэтай падмацаваць, даказаць уласнае меркаванне або як ілюстрацыю.
На пісьме цытаты звычайна бяруцца ў двукоссе і афармляюцца, як сказы з нявыказанай простай мовай: “Служыць свайму народу ўсімі сіламі душы і сэрца”, так усведамляў сваё прызначэнне Янка Купала.
Цытату можна ўвесці і з дапамогай пабочных слоў або складаназалежных сказаў (цытата або яе частка бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары): На думку У. Гніламёдава, “паэзія душа народа і яго гісторыя”.
У двукоссе бяруцца словы і выразы, якія ўжываюцца ў нязвыклым для іх значэнні, іранічна, упершыню прапануюцца аўтарам і пад.: Лодка тут не пройдзе, а пехатою таксама не прабрацца між плаўняў, бо ў іх бяздонныя “вокны”.
Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф (кароткае выслоўе, якое раскрывае тэмуі ідэю твора) у двукоссе не бяруцца.
Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!
даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас Максіма Багдановіча.
Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкропем: Падкрэсліваючы ролю мовы ў выхаванні чалавека, Цётка пісала: "Роднае слова! 3 малых дзён мы чуем цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету ... табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць... "
Практыкаванне 57. Спішыце і пастаўце знакі прыпынку пры цытатах (цытаты выдзелены). Дзе трэба, замест малой літары пішыце вялікую.
1. Міхась Лынькоў адзначаў творчасць Якуба Коласа гэта своеасаблівы летапіс жыцця народа… 2. Вялікай і непахіснай упэўненасцю, перакананасцю, верай у будучыню прасякнуты радкі У. Караткевіча
Будуць давеку крыніцы на
гэтай зямлі,
Будзе давеку наш мужны і
мудры, вялікі народ.
3. Кузьма Чорны неаднаразова звяртаў увагу на тое, што фарміраванне літаратурнай мовы павінна ісці з крыніц жывой, сапраўды народнай мовы... 4. Патрабуючы ад маладых пісьменнікаў заўсёды вывучаць сваю мову, прыслухоўвацца да народных гутарак, К. Чорны жадаў аднаго каб творы пісаліся моваю жывою... 5. А. П. Чэхаў трапна пісаў наконт моўнай неахайнасці па сутнасці для інтэлігентнага чалавека дрэнна гаварыць павінна б лічыцца такою ж непрыстойнасцю, як не умець чытаць і пісаць. 6. Пагодныя дні неабходная ўмова для касьбы, таму касцы звычайна спявалі
Касцы косяць,
Бога просяць
Ой, дай, Божа, пагоданьку
Ды на нашу работаньку.
31. знакі Прыпынку пры выклічніках і гукаперайманнях
Выклічнікі могуць знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і канцы сказа.
Выклічнікі, якія знаходзяцца ў пачатку сказа і вымаўляюцца без клічнай інтанацыі, аддзяляюцца ад іншых слоў коскай: 1. Ах, калі б цяпер з ёю быў Міхась! 2. Ат, што з табою гаварыць!
Коска не ставіцца, калі выклічнік:
а) утварае непадзельны выраз з займеннікам або часціцай: 1. Ну і сярдзіты быў дзядзька! 2. Ох і весела нам! 3. Эх і лес жа тут! 4. Ух ты якая слаўная мясцінка!
б) цесна прымыкае да аднаго з паўтараемых у сказе слоў: 1. Слаўна, ах слаўна правялі мы лета! 2. І ляцім жа, братка, эх ляцім!
в) знаходзіцца перад асабовымі займеннікамі ты, вы, за якімі стаіць зваротак: 1. Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора. 2. Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?
Часціца а пры выклічніку ну коскай ад яго не а