Беларуская мова
Методическое пособие - Иностранные языки
Другие методички по предмету Иностранные языки
оўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні.
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.
Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў.
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў.
Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам .
Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.
25.7 Адасабленне акалічнасцей
Выражаюцца
1. Дзеепрыслоўнымі зваротамі:
Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе.
2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі:
Усміхнуўшыся, Валя падала руку.
3. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі:
Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ.
Адасабляюцца
- Калі выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі (незалежна ад месца):
Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытуплены канец бервяна, апынуўся на тым баку.
- Адзіночнымі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння або стану (акрамя спосабу дзеяння):
Развітаўшыся, Ніна хуценька выбегла за весніцы і пакрочыла дадому.
- Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам:
Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры.
Пятро падышоў да Сашы і, ўбачыўшы яе нерашучасць, прытуліў да сябе.
- Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі:
Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку і не памыліліся: наперадзе была нямецкая засада.
- Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны:
З прычыны занятасці, я так і не наведаў хворага Міхала, аб чым заўсёды шкадаваў.
- Калі акалічнасці ўдакладняльныя (канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці):
На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб.
Памятайце:
- часціцы (нават, амаль), якія стаяць перад дзеепрыслоўным зваротам, уключаюцца ў яго склад: Вера прайшла міма, нават не паглядзеўшы ў яго бок.
- не адасабляюцца акалічнасці, цесна звязаныя па сэнсе з выказнікам: Пятро стаяў не варушачыся і пазіраў на Кідалу.
- калі выражаны фразеалагізмамі: Хлопцы спалі як пшаніцу прадаўшы.
- калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць пасля прыслоўя і ўтварае адзін рад аднародных членаў: Імкліва і булькаючы бегла крыніца.
Практыкаванне 39. Спішыце сказы, падкрэсліце акалічнасці, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1. Нерухома стаяў густы лес шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін. 2. Спяваючы маці не зводзіла вачэй з кроснаў. 3. Раман стоячы весела пасмейваўся. 4. Нават і зараз нягледзячы на свае восемдзесят год дзед Мікіта любога маладога за пояс заткне. 5. Ён не мог сядзець склаўшы рукі. 6. Спачатку яны ішлі прыгнуўшыся потым папаўзлі. 7. Не сціхаючы грымеў гром. 8. Янка доўга стаяў у двары разглядаючы ўсё і разважаючы. 9. Алік без запінкі ні разу нават не збіўшыся даказаў абедзве тэарэмы. 10. З мора паляцела вялікая хваля і ударыўшыся аб каменне рынула на яго безліччу пырскаў. 11. Самазвал ірвануўся ўперад але праехаўшы некалькі метраў засеў у непралазнай гразі. 12. На полі недалёка ад вёскі працавалі людзі. 13. Каля клуба на пляцоўцы моладзь гуляла ў мяч.
22. Аднародныя члены сказа
Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі.
Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, адна ў адну, добра дагледжаныя хаты сяла .
Аднародныя і неаднародныя азначэнні
Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя.
I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць:
а) адметныя прыметы прадметаў;
б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа-
рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш.). Напрыклад: Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло.
Аднароднымі звыч