Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

?апраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускі слоўнік (беларускі i pycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);

в) якія абазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;

г) словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.

Заўвага. Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноў i не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад: люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.

 

Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна

 

Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:

дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія) (паколатыя (як?) дробна)

гладкаствольное ружжо гладка паголены твар

(гладкі ствол) (паголены (як?) гладка)

 

13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:

Лаза зялёная жаліцца-шуміць. Лаза зялёная жаліцца, шуміць.

Бацькі яго пояць-кормяць. Бацькі яго пояць, кормяць.

Практыкаванне 26. Спішыце, раскрыйце дужкі.

(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна) прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала) вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы, (адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні, (штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты, (руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка) матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата) чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат) баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускія словы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскія народы, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна) сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавы колер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжы хвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.

 

14. Ужыванне i правапіс часціц не, ні

 

14.1 Ужыванне часціц не, ні

 

Значэнне часціцы неКалі ўжываеццаПрыкладыАдмаўленнеКалі знаходзіцца пры выказніку1. 3 касою пагоды не чакаюць.

2. Служба не дружба.

3. Гэта не чорны колер.СцвярджэннеНе + магчы + не + інфінітыў1. 3 yciм гэтым мы не можам не пагадзіцца.

2. Я не мог не сказаць.У рытарычных сказахКаму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?Значэнне часціцы ніКалі ўжываеццаПрыкладыУзмацняе адмаўленнеНе (няма, нельга, няможна) + ні1. Нельга спыніцца нi на хвіліну. 2. На вуліцы нi душы (маецца на ўвазе няма нi душы).Узмацняе сцвярджэннеШто (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нi i інш.1. Дзе нi пойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нi глянь усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.)Значэнне злучнiка ў адмоўным сказеМожна замяніць злучнікам iHi ў жыцці, нi ў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся).НяўпэўненасцьВа ўстойлівых словазлучэнняхHi хаты нi лапаты;

ні складу нi ладу (коска не ставіцца).

Адрознівайце:

не раз (многа раз, часта) нi разу (ніколі),

не адзін (многія) нi адзін (ніхто).

Прааналізуйце: нi адзін не ведаў не адзін ведаў, нi адзін не прыйшоў не адзін прыйшоў, ні разу не бачыў не раз бачыў, ні разу не гаварыў не раз гаварыў.

Практыкаванне 27. Растлумачце ўжыванне часціцы не або ні.

1. Hi пробліску ў цёмным небе. 2. Не чуваць было ні ляскату машын, ні грукату матораў, нi людскіх галасоў. 3. Васіль ні разу не быў у Пінску. 4. Як тут не сказаць? 5. Міколка ляжаў ні жывы ні мёртвы. 6. Я не магу не сказаць вам праўды. 7. Сонца не відаць. 8. Hi гуку ў адказ. 9. Дзяўчына не адказала ні адным словам. 10. Без трывогі нi ў лес не пойдзеш, нi дома не паспіш. 11. Хто яго не ведае? 12. Бацькаўшчына! Колькі б мы ні хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў нi сустракалі пад дахам тваix нябёсаў, ніколі не здасца чэрствым твой хлеб i ніколі не будзе скупою твая рука.

 

14.2 Правапіс часціцы не

Часціца не пішацца разам:

а) са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;

б) са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);

в) з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.

Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: <