Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

крайні сусвет. 7. Зялёны луг, як скінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал Нёмна ра..сцілаўся. 8. Так у бя..смерце, з веку ў век, ідзе рабочы чалавек. 9. І золкі золак на Пцічы мяне туды заўсёды кліча, дзе ра..цвітаюць касачы. 10. Апошні раз ра..ступіўся лес, і перад вачамі настаўніка ра..крылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 11. Першы трактар наш выходзіў на бя..концае бя..межжа і на полі нішчыў межы. 12. I па нейкай тут прычыне, нібы ў..плыўшы з глыбіні, сон у..помніўся дзяўчыне. 13. Промні, як блішчастыя іголкі, ра..сыпае сонца па зямлі. 14. Пажоўклы мох бя..шумна пе ваду. 15. Са смерцю бацькі ад усіх нас, яго дзяцей, адышло нешта вельмі дарагое, адышло бе..зваротна. 16. Дзверы гасцініцы раптам ра..чыніліся перада мною стаяў знаёмы мне змалку высокі, трохі с..гнуты гадамі чалавек. 17. Люблю ўсе колеры жыцця: калі ў..міхаецца дзіця, калі, як маладосці сны, прыхо-дзяць галасы вясны. 18. Паходная песня з акопа ў..тавала, вяла на вышыні па вёрстах крутых. 19. Між снегам і сонцам полем бя..концым насустрач ветру дзяўчына ідзе.

 

10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах

 

10.1 У суфіксах назоўнікаў:

а) калі пры скланенні назоўніка галосная ў суфіксе выпадае, то пішацца -ак-, калі не выпадае, -ык- (-чык-), -ік- (-нік-): замочак замочка, лужочак лужочка; ключык ключыка, домік доміка;

б) -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках, утвораных ад слоў на -іц-а (-ыц-а): паліца палічка, сястрыца сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца -ечк-, (-ачк-): дзядзька дзядзечка, Маня Манечка, Коля Колечка, кошка кошачка.

Практыкаванне 16. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, абазначце суфіксы.

Кніж..чка, нож..к, руч..чка, матылёч..к, бабул..чка, Ван..чка, дубоч..к, стажоч..к, рукав..чка, Валодз..чка, званоч..к, вяргін..чка, Саш..чка, стуж..чка, зайч..к, Наташ..чка, трав..чка, вожыч..к, гузіч..к, узгорач..к, Тон..чка.

 

10.2 У суфіксах прыналежных прыметнікаў:

у суфіксах -еў-, -аў-, -оў-, -ёў- пішуцца літары е, а, о, ё ў адпаведнасці з правіламі правапісу галосных (гл. 1): дзяду?леў, тату?леў, Анто?сеў, Пе?цеў, бра?таў, му?жаў, Рыго?раў, Тамашо?ў, Васілёў.

Практыкаванне 17. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных у суфіксах.

Алексееў, Ігнасёў, Міцева, Пецевы, князевы, Андрэевых, мядзведзеў, баброў, цесцеў, героеў, сланоў, Базылёў, Коласаў.

 

10.3 У суфіксах дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

а) суфіксальныя у, ю пішуцца ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў І спражэння: піш-уць пішучая, цягн-уць цягнучы, лапоч-уць лапочучы, рашаюць рашаючая, пазыча-юць пазычаючы; а, я у ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў ІІ спражэння: гавораць гаворачая, бачаць бачачы, узыходзяць узыходзячая, гоняць гонячы.

б) дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксам -н-, якія ўтвараюцца ад асноў інфінітыва на а, я, захоўваюць гэтыя галосныя ва ўсіх формах: паказаць паказаны, засеяць засеяны, развеяць развеяны.

Ва ўсіх астатніх выпадках пішацца -ен-: купіць куплены білет.

Практыкаванне 18. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Складзіце сказы з 4 словазлучэннямі (на выбар).

Акрыл..ны перамогай, праве..ная грэчка, закле..нае акно, запавол..ная хада, мурав..ны склеп, падкле..ны ліст, пасе..нае жыта, перагародж..ная сцежка, заспако..ны чалавек, занядб..ны сад, разліне..ны сшытак, разве..ныя мары, расшчэпл..нае дрэва, накормл..ны кот, устрывож..ны звер, напо..ны водарам.

Практыкаванне 19. Ад дадзеных словазлучэнняў утварыце дзеепрыметнікі; складзіце словазлучэнні “назоўнік + дзеепрыметнік”, запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеепрыметнікаў.

У з о р. Прачытаць (кніга) прачытаная кніга, прывезці (дровы) прывезеныя дровы.

Дагледзець (сад), загаіць (рана), зберагчы (скарб), вызваліць (зямля), схіліць (галіны), сказаць (словы), збудаваць (дом), запрэгчы (конь), асвятліць (горад), пачарнець (пні), пажаўцець (лісце), зжаць (жыта), збялець (твар), пашыць (адзенне), пасівець (валасы), выцерці (падлога), прыціхнуць (бяроза), стаміцца (чалавек), сагнуць (цвік), раскрыць (вокны), пасінець (далячынь), заслаць (ложак), зарасці (сцежка), паваліць (дрэва), абудзіць (прасторы), звезці (сена).

Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні, вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

У з о р . Косіць траву косячы траву, радуюцца сустрэчы - радуючыся сустрэчы, зрабіў справу зрабіўшы справу.

Падязджаюць да лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песн