Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

°лучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: посны (пост), свіснуць (свіст), капусны (капуста), вобласць абласны (руск. областной).Але: баластны, фарпостны, кантрастны, кампостны.

2. У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.

3. Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц], [лнц] і зычныя [к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не адлюстроўваюцца: язда выязны (руск. выездной), праезд праязны (руск. проездной), шчаслівы, сонца, наўмысны; бліскаць бліснуць, бразгаць бразнуць.

4. Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч] і [шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч і сшч: расчоска, расчапіць (кручкі), расшчапіць (на дзве часткі). Выключэнне: шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, пяшчота, ушчэнт і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 10. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.

Радостный, расстилаться, почетный, капустный, солнце, счастливый, Рембрандт, устный, несчастный, поздно, областной, безвыездно, скоростной, свистнул, шестнадцать, жалостный, контрастный, расщепленный, рассадить, Брандт, расслоиться, беззаконие, форштадт.

 

8. Правапіс мяккага знака і апострафа

 

Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.

З м я к ч а л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля мяккіх зычных з, л, н, с, дз, ц:

а) на канцы слова: мазь, соль, зелень, лось, мядзведзь, радасць;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зячным: пісьмо, дзядзька, бацька;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмі восьмы, пісьменнік пісьмо, канькі канькоў, дзьме дзьмуць, цьмяны цьма;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім), акрамя [л]: гульня, пальцы, столькі, вельмі. Але: вяселле, ралля, галлё, гуллівы.

Практыкаванне 11. Растлумачце напісанне мяккага знака ў словах.

Эмульсія, рэдзька, фальш, разьба, перабольшванне, яблынька, хрэсьбіны, хадзьба, зяднаць, фільтр, просьба, разьбяр, пісьменнасць, дзядзька, бацькі, носьбіт, дзьмухавец, запаведзь, разняць, вазьмі, смерць, толькі, надзьмуты, здольнасць.

 

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

Граматычныя формыКалі пішаццаПрыкладыУ назоўніках:

а) творнага склону множнага ліку

б) перад суфіксам

-чык-

перад канчаткам -мі

калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь

дзецьмі, слязьмі, людзьмі

камень каменьчык,

струмень струменьчыкУ прыметніках:

а) перад суфіксам -ск-

 

 

б) у суфіксах -аньк-, -еньк-, -эньк-

калі гэтыя прыметнікі ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восень

заўсёды

ліпень ліпеньскі,

чэрвень чэрвеньскі, восень восеньскі

прыгожанькі, светленькі, старэнькіУ дзеясловах загаднага ладу:

а) 1-й асобы множнага ліку

б) 2-й асобы множнага ліку

перад канчаткам -ма

перад канчаткам -це, а таксама перад -ся

кіньма, станьма, сядзьма

кіньце, станьце, сядзьце

агледзься, намыльсяМяккі знак пішацца:

а) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

б) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);

в) у часціцы -сьці ў займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, якісьці, дзесьці, кудысьці.

Мяккі знак не пішацца:

а) паміж падоўжанымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе, калоссе;

б) перад мяккім [в]: цвёрда, дзверы, чацвёрты, мядзведзь (але: ледзьве);

в) у словах меншы (менш), іншы (але: большы (больш);

г) на канцы слова пасля літар б, п, м, ф: голуб, стэп, сем, верф.

 

Дзінькнуць і дзынкнуць, крыльца і крылца

 

Практыкаванне 12. Спішыце, дзе трэба, устаўце мяккі знак.

Ціхен..кі, ціхен..ка, увас..мярых, мен..шы, дзес..ці, творчас..ць, прайс..ці, снежан..скі, шэсц..сот, чэрвен..скі, разан..скі, чамус..ці, соцен..ка, дз..веры, ледз..ве, с..мешны, людз..мі, ся